26 студзеня 2010 г. № Р-430/2010
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэнні пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе, кіруючыся артыкуламi 22 i 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў,
ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе” (дадаецца).
2. Апублікаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе” у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, газетах “Звязда” і “Народная газета”, а таксама ў часопісе “Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч
ПАСЛАННЕ
КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦІ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 2009 ГОДЗЕ
У мінулым 2009 годзе адзначаны 15-гадовы юбілей Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая замацавала асновы канстытуцыйнага ладу, важнейшыя прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы, асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян, канстытуцыйныя каштоўнасці і мэты.
На аснове Канстытуцыі ажыццяўляюцца далейшае ўмацаванне суверэннай беларускай дзяржаўнасці, прававой сістэмы, фарміраванне дзяржавы для народа, дасягаюцца грамадская згода і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне.
Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда як органа судовага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў накіравана на забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыі, рэалізацыю канстытуцыйных норм і прынцыпаў у нарматворчасці і правапрымяненні, зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасці.
Прымаючы рашэнні і фармулюючы прававыя пазіцыі, Канстытуцыйны Суд шляхам рэалізацыі прадастаўленых яму паўнамоцтваў ажыццяўляе абарону такіх фундаментальных канстытуцыйных каштоўнасцей, як дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, правы і свабоды чалавека, вяршэнства права, справядлівасць і роўнасць, парламентарызм, прававая эканоміка, падтрымліваючы іх канстытуцыйна-прававы баланс у сучасных умовах.
I
Ажыццяўленне Канстытуцыйным Судом на падставе Канстытуцыі і ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
Канстытуцыйны Суд у 2009 годзе ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў разгледзеў 104 законы, у тым ліку 44 законы аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
У рашэннях Канстытуцыйнага Суда адзначаліся развіццё ў прынятых законах асноватворных прынцыпаў і норм Канстытуцыі, якія вызначаюць арыенціры і зместавую накіраванасць заканадаўчага рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін, замацаванне механізму рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, гарантый забеспячэння роўнасці ўсіх перад законам; дапушчальнасць абмежавання правоў і свабод толькі ў выпадках, прадугледжаных законам.
У рашэннях, што прымаліся пры ажыццяўленні абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазіцыі, якія з’яўляюцца вынікам ацэнкі выяўлення канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў. Пры дапамозе прававых пазіцый, выпрацаваных на аснове палажэнняў Канстытуцыі і ў мэтах забеспячэння яе вяршэнства, высвятлялася сэнсавае значэнне нарматыўнага зместу артыкулаў законаў з улікам балансу замацаваных у іх канстытуцыйных каштоўнасцей і ўстанаўлення сістэмных сувязей і ўзаемазалежнасці норм права. У прававых пазіцыях змяшчаліся вывады не толькі аб рэалізацыі і развіцці ў законах, што правяраліся, норм і прынцыпаў Канстытуцыі, але і аб дапушчаных прабелах прававога рэгулявання, калізіях прававых норм, іх унутранай няўзгодненасці, вынікам якіх можа быць неадназначнае разуменне і прымяненне прававых палажэнняў на практыцы.
Канстытуцыйны Суд рэалізоўваў прадастаўленыя яму паўнамоцтвы па ажыццяўленню абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці прынятых Парламентам законаў, не ўмешваючыся пры гэтым у заканадаўчы працэс.
Пры праверцы канстытуцыйнасці законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйным Судом выкарыстоўваліся такія крытэрыі канстытуцыйнасці, як адпаведнасць норм законаў нормам і прынцыпам Канстытуцыі, агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права; суразмернасць абмежаванняў правоў і свабод грамадзян, якія ўстанаўліваюцца ў законе, іншым каштоўнасцям і мэтам, што абараняюцца Канстытуцыяй, і прытрымліванне граніц такіх абмежаванняў; прававая дакладнасць, якая падразумявае яснасць, пэўнасць, несупярэчлівасць, лагічную ўзгодненасць норм закона, магчымасць у далейшым іх аднастайнага прымянення на практыцы.
1. У шэрагу рашэнняў, прынятых па выніках праверкі канстытуцыйнасці законаў, Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазіцыі станоўчага зместу, сутнасць якіх заключалася ў канстатацыі ў правяраемых законах палажэнняў, накіраваных на замацаванне і далейшае развіццё канстытуцыйных норм і прынцыпаў, а таксама вывадзе аб тым, што заканадаўчае рэгуляванне належным чынам забяспечвае гарантыі рэалізацыі і абарону правоў і свабод грамадзян, правоў і законных інтарэсаў арганізацый.
Прававая пазіцыя станоўчага зместу, якая адлюстроўвае адпаведнасць норм закона Канстытуцыі, выкладзена Канстытуцыйным Судом у рашэнні ад 26 чэрвеня
Пры аналізе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў і аб прызнанні страціўшым сілу Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў» (рашэнне ад 24 снежня
На рэалізацыю ў законе артыкулаў 3, 37, 60, 117, 118, 120–123 Канстытуцыі ўказана ў рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 28 снежня
Разам з тым у шэрагу рашэнняў Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазіцыі ў адносінах да асобных нарматыўных палажэнняў законаў, накіраваныя на высвятленне канстытуцыйна-прававога сэнсу гэтых палажэнняў і недапушчэнне іх скажэння пры правапрымяненні.
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 28 снежня
Такім чынам, Канстытуцыйны Суд, фармулюючы ў рашэннях, прынятых па выніках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, прававыя пазіцыі станоўчага зместу, пацвярджае рэалізацыю ў законах канстытуцыйных каштоўнасцей. Такая канстатацыя выканання канстытуцыйных норм і прынцыпаў, а ў шэрагу выпадкаў і прававыя пазіцыі аб падыходах да выканання нарматыўных палажэнняў законаў садзейнічаюць забеспячэнню вяршэнства Канстытуцыі, зацвярджэнню яе норм і прынцыпаў у законатворчасці і правапрымяненні, абароне правоў і свабод грамадзян, фарміраванню канстытуцыйнага мыслення.
2. Пры ацэнцы канстытуцыйнасці законаў Канстытуцыйны Суд правярае іх і па такому крытэрыю, як суразмернасць абмежаванняў правоў і свабод грамадзян, што ўстанаўліваюцца ў законах, гэта значыць ці захаваны пры гэтым у законах прынцып прапарцыянальнасці, які выцякае з норм артыкула 23 Канстытуцыі і падразумявае захаванне суразмернасці паміж дзяржаўнымі і грамадскімі інтарэсамі і неабходнасцю абароны правоў і свабод грамадзян, правоў і законных інтарэсаў арганізацый пры ўвядзенні заканадаўчых абмежаванняў. Мэта такіх абмежаванняў правоў і свабод грамадзян павінна быць сапраўды грамадска значнай, важнай і дасягацца пры мінімальным абмежаванні ўказаных правоў і свабод. Адначасова ўстанаўліваецца, ці ўлічаны ў законах палажэнні артыкулаў 7 (прынцып вяршэнства права), 8 (прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права) і 22 (роўнасць усіх перад законам) Канстытуцыі.
Пры праверцы канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай ахове» (рашэнне ад 4 мая
Пры выяўленні канстытуцыйна-прававога сэнсу артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» у рашэнні ад 24 снежня
Засноўваючыся на палажэннях артыкулаў 25, 29 і 56 Канстытуцыі, Канстытуцыйны Суд у рашэнні ад 23 снежня
Канстытуцыйны Суд мяркуе, што пытанні аб магчымасцях і граніцах абмежавання правоў і свабод асобы з’яўляюцца актуальнымі перш за ўсё ў практычным аспекце, уключаючы заканадаўчыя падыходы да іх вырашэння на аснове прынцыпу прапарцыянальнасці.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб (артыкул 23). З улікам прынцыпу прапарцыянальнасці прававыя абмежаванні, якімі б ні былі падставы для іх устанаўлення, павінны забяспечваць належны баланс інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. Абмежаванні канстытуцыйных правоў павінны быць юрыдычна дапушчальныя, сацыяльна апраўданыя, адпавядаць патрабаванням справядлівасці і з’яўляцца адэкватнымі, суразмернымі і неабходнымі для абароны іншых канстытуцыйна значных каштоўнасцей. У тых выпадках, калі канстытуцыйныя нормы дазваляюць заканадаўча ўстанавіць абмежаванні правоў і свабод, гэтыя абмежаванні не павінны скажаць рэальную сутнасць канстытуцыйных правоў і свабод.
Канстытуцыйны Суд на аснове прававых пазіцый, сфармуляваных з улікам выяўленага канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў, устанаўлівае абгрунтаванасць абмежаванняў правоў і свабод асобы, зыходзячы з іх адпаведнасці Канстытуцыі, або прызнае законы (іх асобныя палажэнні) супярэчнымі Канстытуцыі. Задача Канстытуцыйнага Суда як адзінага спецыялізаванага органа канстытуцыйнага кантролю ў краіне заключаецца ў забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі, а таксама недапушчэнні ўстанаўлення неабгрунтаваных абмежаванняў правоў і свабод асобы, адвольнага прымянення іх на практыцы.
3. Пры праверцы законаў у парадку абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю ў якасці аднаго з крытэрыяў канстытуцыйнасці прымяняецца прынцып прававой дакладнасці, які выцякае з канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права (артыкул 7 Канстытуцыі). Яго выкананне асабліва важна пры ўстанаўленні юрыдычнай адказнасці, рэгуляванні праваадносін, што датычацца правоў і свабод грамадзян, гарантый іх рэалізацыі. Канстытуцыйны Суд неаднаразова звяртаў увагу на неабходнасць дасягнення яснасці і адназначнасці нарматыўных прававых актаў, дакладнасці і несупярэчлівасці прававога рэгулявання грамадскіх адносін у мэтах забеспячэння ў далейшым аднастайнага разумення і прымянення нарматыўных палажэнняў на практыцы.
Прававая пазіцыя станоўчага зместу сфармулявана Канстытуцыйным Судом у рашэнні ад 29 кастрычніка
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 22 снежня
Выкананне прынцыпу прававой дакладнасці абумоўлівае таксама неабходнасць своечасовага прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з актамі, прынятымі пазней, або актамі, якія вызначаюць дзяржаўную палітыку і забяспечваюць комплекснае рэгуляванне адпаведных адносін.
У рашэнні ад 29 кастрычніка
Нягледзячы на наяўнасць у шэрагу законаў норм, якія не ў поўнай меры адпавядаюць прынцыпу прававой дакладнасці, што Канстытуцыйны Суд адзначаў у прынятых рашэннях, законы па дадзенай падставе не былі прызнаны неканстытуцыйнымі, паколькі выяўленыя пры гэтым недахопы прававога рэгулявання не закранаюць асноватворных падыходаў да заканадаўчага рэгулявання і могуць быць пераадолены на практыцы з улікам прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда.
4. Канстытуцыйным Судом прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі ўсе законы аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, разгледжаныя ў парадку абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю. Указаныя законы па іх форме, зместу замацаваных у іх норм, з пункту гледжання размежавання кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі, а таксама па парадку прыняцця і падпісання адпавядаюць нормам артыкулаў 97, 98 і 100 Канстытуцыі.
Такім чынам, Канстытуцыйны Суд, фармулюючы пры ажыццяўленні абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю прававыя пазіцыі, вызначае адпаведнасць нарматыўных палажэнняў законаў Канстытуцыі, выяўляе канстытуцыйна-прававы сэнс прававых норм ці ўстанаўлівае наяўнасць прабелу, калізіі ў прававым рэгуляванні. Прававыя пазіцыі адлюстроўваюць разуменне Канстытуцыйным Судом канстытуцыйных норм і прынцыпаў, агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, а роўна выяўленне ім канстытуцыйна-прававога сэнсу нарматыўных палажэнняў законаў, змяшчаюць падыходы да вырашэння канстытуцыйна-прававых праблем і служаць прававой падставай для выніковых вывадаў Канстытуцыйнага Суда аб канстытуцыйнасці законаў.
II
У адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі Канстытуцыйны Суд дае заключэнне аб канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у парадку далейшага канстытуцыйнага кантролю ў выпадку, калі прапанова аб праверцы нарматыўнага прававога акта ўнесена адным з суб’ектаў, указаных у частцы чацвёртай гэтага артыкула, – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Палатай прадстаўнікоў, Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Вышэйшым Гаспадарчым Судом Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Унясенне прапаноў упаўнаважанымі суб’ектамі – гэта не толькі законная падстава для выканання Канстытуцыйным Судом яго канстытуцыйнай функцыі па ажыццяўленню кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў, але і, у сілу часткі другой артыкула 59 Канстытуцыі, у пэўнай меры абавязак указаных дзяржаўных органаў і асоб.
За пятнаццацігадовы перыяд, які прайшоў з часу ўтварэння Канстытуцыйнага Суда, ім вынесена 73 заключэнні аб канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, у 47 з якіх нарматыўныя прававыя акты або іх асобныя палажэнні былі прызнаны не адпавядаючымі Канстытуцыі і актам больш высокай юрыдычнай сілы. Сваімі рашэннямі Канстытуцыйны Суд аказвае станоўчы ўплыў на развіццё прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь. Пацвярджэнне канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта або, наадварот, прызнанне такога акта неканстытуцыйным, роўна як і фармулюемые пры гэтым Судом прававыя пазіцыі аб неабходнасці ўдакладнення актаў заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, садзейнічаюць далейшаму ўдасканальванню заканадаўства і ў цэлым фарміраванню прававой дзяржавы.
Аднак у апошнія гады, на што Канстытуцыйны Суд неаднаразова звяртаў увагу, знізілася актыўнасць органаў, якія, згодна з артыкулам 116 Канстытуцыі, маюць права звяртацца ў Канстытуцыйны Суд з прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта (апошняя прапанова аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта была ўнесена ў Канстытуцыйны Суд у 2007 годзе).
Адсутнасць ва ўпаўнаважаных суб’ектаў уласных прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйным Судзе можа быць дапоўнена рэалізацыяй прадастаўленага грамадзянам і арганізацыям часткай трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў права звяртацца з ініцыятывай аб такой праверцы да органаў і асоб, надзеленых правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці акта, гэта значыць са зваротам у Канстытуцыйны Суд у апасродкаванай форме. Акрамя таго, для грамадзян, якія не валодаюць у цяперашні час правам на непасрэдны зварот у Канстытуцыйны Суд з прапановай аб праверцы нарматыўнага прававога акта – правам на канстытуцыйную скаргу, ініцыіраванне такой праверкі перад упаўнаважанымі органамі і асобамі з’яўляецца адным са спосабаў рэалізацыі артыкула 60 Канстытуцыі, што гарантуе кожнаму судовую абарону яго правоў і інтарэсаў. Канстытуцыйны Суд паслядоўна адстойвае пазіцыю аб неабходнасці няўхільнага выканання палажэнняў указанага артыкула Канстытуцыі і забеспячэння права кожнага на доступ да правасуддзя, у тым ліку канстытуцыйнага.
У 2009 годзе грамадзянамі і арганізацыямі было накіравана больш як 100 зваротаў ва ўпаўнаважаныя органы з просьбай унесці у Канстытуцыйны Суд прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў. У зваротах адзначалася неадпаведнасць, па меркаванню заяўнікоў, Канстытуцыі асобных палажэнняў нарматыўных прававых актаў, якія маглі б стаць прадметам разгляду ў Канстытуцыйным Судзе.
Ва ўмовах, якія склаліся, асобае значэнне набывае наяўнасць дакладнай, нарматыўна замацаванай працэдуры дзеянняў ўпаўнаважаных суб’ектаў пры атрыманні імі ад грамадзян і арганізацый зваротаў з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта. Зыходзячы з гэтага, Канстытуцыйны Суд у рашэннях ад 26 сакавіка
З улікам прававой пазіцыі Канстытуцыйнага Суда Савет Міністраў пастановай ад 26 жніўня
Эфектыўны механізм, што прадугледжвае парадак разгляду органамі і асобамі, якія валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці акта, зваротаў грамадзян і арганізацый з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці акта, дазволіць грамадзянам і арганізацыям належным чынам рэалізоўваць права апасродкаванага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя і стаць рэальна дзеючымі ўдзельнікамі канстытуцыйнага працэсу, што будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню абароны канстытуцыйных правоў і свабод і ўмацаванню канстытуцыйнай законнасці.
III
На падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі і ў адпаведнасці з часткай восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у палаты Нацыянальнага сходу, Савет Міністраў, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасцi ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і (або) дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў.
У мэтах выканання ўскладзеных на Канстытуцыйны Суд задач па забеспячэнню вяршэнства Канстытуцыі і яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адпаведнасці нарматыўных прававых актаў дзяржаўных органаў Канстытуцыі, па зацвярджэнню канстытуцыйнай законнасці ў нарматворчасці і правапрымяненні ён закліканы прымаць у рамках сваіх паўнамоцтваў рашэннi, накіраваныя на ўдасканальванне заканадаўства, устараненне выяўленых у актах заканадаўства прабелаў і калізій.
У 2009 годзе Канстытуцыйным Судом прынята 10 рашэнняў па выніках аналізу прававых праблем, якія маюць значнасць для рэалізацыі канстытуцыйных норм і прынцыпаў, у тым ліку ўказаных у зваротах грамадзян і арганізацый.
Усяго ў Канстытуцыйны Суд у 2009 годзе паступіла 1274 звароты, у тым ліку 1217 зваротаў грамадзян (з іх 53 калектыўных за подпісам 5320 чалавек) і 51 – арганізацый. Звароты грамадзян і арганізацый з’яўляюцца важнай крыніцай інфармацыі аб дзейнасцi дзяржаўных органаў па выкананню норм Канстытуцыі і абароне правоў і свабод грамадзян, правоў і законных інтарэсаў арганізацый, дазваляюць ацэньваць эфектыўнасць прававога рэгулявання грамадскіх адносін, рабіць вывады аб ступенi прававой абароненасці розных катэгорый грамадзян.
У сувязі са зваротамі грамадзян прынята, напрыклад, рашэнне Канстытуцыйнага Суда ад 18 лютага
У адпаведнасці з указаным Палажэннем маладыя спецыялісты, залічаныя ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі больш высокага ўзроўню, вызваляліся ад звароту затрачаных на навучанне сродкаў, у той час як маладыя спецыялісты, залічаныя на такіх жа ўмовах ва ўстановы адукацыі Расійскай Федэрацыі, гэтым правам не карысталіся.
Канстытуцыйны Суд прызнаў, што паколькі заканадаўства прадугледжвае неабходнасць забеспячэння даступнасці і роўных правоў грамадзян у атрыманні адукацыі, у тым ліку вышэйшай, то гэтыя правы павінны быць у поўнай меры ўлічаны пры рэалізацыі і прадастаўленні гарантый абароны іншых правоў і абавязкаў у сферы адукацыі. Па выніках разгляду пытання Савету Міністраў было прапанавана ва ўстаноўленым парадку ўдакладніць адпаведныя нормы Палажэння аб звароце сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста.
У рашэнні ад 5 сакавіка
На недапушчальнасць абмежавання гарантый рэалізацыі канстытуцыйнага права на працу Канстытуцыйны Суд указаў у рашэннi ад 17 ліпеня
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 16 снежня
На ўдасканальванне практыкі прымянення нарматыўных палажэнняў, прадухіленне і ўстараненне пры гэтым парушэнняў заканадаўства накіраваны і іншыя рашэнні Канстытуцыйнага Суда.
Канстытуцыйны Суд, ацэньваючы стан канстытуцыйнай законнасці ў нарматворчасці і правапрымяненні, звяртае ўвагу на тое, што ў цяперашні час узрастаюць патрабаванні да якасці заканадаўства, якое забяспечвае неабходную прававую стабільнасць і стварае прававыя ўмовы для развіцця розных сфер жыцця грамадства. У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд адзначае, што рэалізацыя правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, паўната іх абароны судом магчымы толькі пры няўхільным выкананні ўсімі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі замацаваных у Канстытуцыі норм і прынцыпаў.
IV
Істотным крытэрыем ацэнкі стану канстытуцыйнай законнасці, важнай прыметай канстытуцыйнага мыслення службовых асоб, адным са спосабаў забеспячэння прававой стабільнасці і правапарадку з’яўляецца выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў апошні час дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь паслядоўна рэалізуюць у нарматыўных прававых актах прававыя пазіцыі, прапановы па ўдасканальванню заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, якія змяшчаюцца ў рашэннях Канстытуцыйнага Суда.
Усяго на працягу 2009 года рэалізаваны прававыя пазіцыі і прапановы па ўдасканальванню заканадаўства, сфармуляваныя ў 22 рашэннях Канстытуцыйнага Суда.
З улікам рашэння Канстытуцыйнага Суда ад 24 мая
Ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада
У мэтах забеспячэння гарантый ажыццяўлення канстытуцыйнага права грамадзян на працу, паўнаты прававога рэгулявання ў сферы працоўных адносін Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня
На падставе рашэння Канстытуцыйнага Суда ад 10 красавіка
У нормах Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня
У Законе Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня
Засноўваючыся на палажэннях артыкула 121 Канстытуцыі, Канстытуцыйны Суд у шэрагу рашэнняў сфармуляваў прававую пазіцыю аб неабходнасці замацавання асноўных элементаў падаткаабкладання, у тым ліку гранічных памераў ставак па кожнаму віду мясцовых падаткаў і збораў на ўзроўні закона. Дадзеная прававая пазіцыя атрымала рэалізацыю ў Асаблівай частцы Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якой для кожнага мясцовага падатку і збору ўстаноўлены гранічныя памеры ставак.
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ад 18 лютага
З прыняццем пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня
У выкананне рашэння Канстытуцыйнага Суда ад 28 жніўня
У пастановах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка
Выкананы таксама рашэнні Канстытуцыйнага Суда, якія змяшчаюць прававыя пазіцыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў асобных катэгорый грамадзян, удакладнення прававога рэгулявання ў адносінах да дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, і інш.
У цэлым станоўча ацэньваючы выкананне рашэнняў, Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на неабходнасць больш поўнай і сваечасовай рэалізацыі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі прававых пазіцый і прапаноў Канстытуцыйнага Суда, накіраваных на ўдасканальванне заканадаўства, абарону правоў і свабод грамадзян.
V
Канстытуцыйны Суд, ацэньваючы стан канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе, адзначае, што на яго ўплываюць як якасць і паслядоўнасць заканадаўства, законнасць і справядлівасць правапрымянення, так і канстытуцыйнае мысленне службовых асоб, грамадская правасвядомасць.
Па выніках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў усе правераныя законы па свайму зместу прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі. У прававых пазіцыях Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што ў прынятых у мiнулым годзе законах знайшлі замацаванне і далейшае развіццё адпаведныя канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права. Заканадаўчае рэгуляванне належным чынам забяспечвае гарантыі рэалізацыі і абароны правоў і свабод грамадзян, іншых канстытуцыйных каштоўнасцей. Прававыя абмежаванні, якiя ўводзяцца на заканадаўчым узроўні, з улікам прынцыпу прапарцыянальнасці забяспечваюць належны баланс інтарэсаў асобы і дзяржавы, суразмернасць каштоўнасцям і мэтам, якiя абараняюцца Канстытуцыяй.
Дасягнуты на аснове Канстытуцыі ўзровень заканатворчасці з’яўляецца вынікам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і дзяржаве, узаемадзеяння і скаардынаванай работы органаў дзяржаўнай улады, усіх удзельнікаў заканатворчага працэсу.
Якасць законаў, якія прымаюцца, павінна вызначацца іх поўнасцю, сістэмнасцю, комплекснасцю заканадаўчага рэгулявання з улікам аб’ектыўных фактараў сучаснага развіцця. Наяўнасць прабелаў і калізій з прычыны непрытрымлівання прынцыпу прававой дакладнасці вядзе не толькі да неадназначнага разумення законаў (іх асобных норм), але і да іх неправамернага прымянення, што не спрыяе забеспячэнню належнага ўзроўню канстытуцыйнай законнасці.
Адзначаючы наяўнасць у некаторых законах пэўных недахопаў, Канстытуцыйны Суд пры дапамозе прававых пазіцый, заснаваных на выяўленым канстытуцыйна-прававым сэнсе заканадаўчых норм, арыентаваў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, службовых асоб і грамадзян на канстытуцыйна вывераны падыход да прымянення норм законаў на практыцы з улікам патрабаванняў Канстытуцыі і прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда.
Парламентам працягваецца прыняцце законаў аб асновах рэгулявання грамадскіх адносін у асобных сферах. Канстытуцыйны Суд лічыць, што такі заканадаўчы падыход быў апраўданы на першапачатковым этапе станаўлення нацыянальнай прававой сістэмы, калі пры адсутнасці заканадаўчай базы заканадавец вызначаў асноўныя пачаткі, накірункі прававога рэгулявання. Сучаснаму этапу развіцця грамадства і дзяржавы павінны адпавядаць сучасныя законы, якiя поўна, ясна і дакладна рэгулююць важнейшыя грамадскія адносіны, змяшчаюць належныя механізмы рэалізацыі правоў і свабод грамадзян. Законамі павінны забяспечвацца як вырашэнне надзённых сацыяльна-эканамічных задач, устойлівасць дзяржаўнага і грамадскага развіцця, так і дасягненне канстытуцыйных мэт і абарона фундаментальных канстытуцыйных каштоўнасцей, далейшая дэмакратызацыя і гуманізацыя грамадскіх адносін. Прыярытэт законаў у прававым рэгуляванні – важнейшы складальнік прававой дзяржавы.
Неабходны своечасовае прывядзенне палажэнняў актаў заканадаўства ў адпаведнасць з новымі нормамі, якія ўстанаўліваюць іншыя падыходы да прававога рэгулявання падобных адносін, поўнае і паслядоўнае выключэнне з заканадаўства актаў (норм), што фактычна страцілi сілу.
Важнейшая задача на сучасным этапе – стабільнасць заканадаўства. Большасць законаў, якiя прымаюцца Парламентам, уносяць змяненнi і дапаўненнi ў раней прынятыя законы, прычым у шэрагу выпадкаў змяненнi і дапаўненнi не носяць сутнаснага характару, а абумоўлены неабходнасцю тэрміналагічнай карэкцiроўкі. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, дасягненне стабільнасці заканадаўчага рэгулявання з’яўляецца важнейшай і неабходнай умовай стабільнага развіцця грамадства і дзяржавы.
Пры гэтым працэс удасканальвання заканадаўства павінен працягвацца з улікам неабходнасці больш поўнай рэалізацыі канстытуцыйных норм і прынцыпаў, стварэння дадатковых прававых механізмаў і прававых працэдур з мэтай належнага забеспячэння правоў і свабод грамадзян і гарантый іх рэалізацыі, абароны іншых ахоўваемых Канстытуцыяй каштоўнасцей.
На дасягненне якасна больш высокага ўзроўню канстытуцыйнай законнасці павінна быць накіравана і правапрымяненне. Аб доступе да правасуддзя, у тым ліку канстытуцыйнага, сведчыць не канстатаванне фармальнай гарантаванасцi кожнаму абароны яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны, а ажыццяўленне правасуддзя ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй, абвешчанымі ёю каштоўнасцямі і мэтамі. Рэальнае забеспячэнне рэалізацыі грамадзянамі права на судовую абарону, уключаючы апасродкаваны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя, з’яўляецца неабходнай умовай павышэння ўзроўню гарантаванасцi іх канстытуцыйных правоў і свабод, правоў і законных інтарэсаў арганізацый.
Умацаванне канстытуцыйнай законнасці, забеспячэнне абароны канстытуцыйных каштоўнасцей і мэт шляхам іх заканадаўчага развіцця і практычнай рэалізацыі – абавязак не толькі Канстытуцыйнага Суда, але і ўсіх дзяржаўных органаў і службовых асоб.
Гэта Пасланне прынята на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2010 года.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч