Навіны
Прынята Пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе”

26 студзеня 2010 г. прынята Пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе”.

У 2009 годзе Канстытуцыйны Суд ажыццяўляў кантроль канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, у межах сваёй кампетэнцыі прымаў меры па рэалізацыі канстытуцыйных прынцыпаў і каштоўнасцей, забяспечваў вяршэнства і непасрэднае дзеянне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах абароны канстытуцыйнага ладу, правоўі свабод грамадзян.

Абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці законаў 

Канстытуцыйным Судом у 2009 годзе ў парадку папярэдняга кантролю праверана канстытуцыйнасць 104 законаў, у тым ліку 44 законаў аб ратыфікацыi міжнародных дагавораў, прынятых Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, перад падпісаннем Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У іх ліку законы, якія рэгулююць праваадносіны ў сферы банкаўскага, фінансавага, зямельнага, транспартнага заканадаўства, у галiне дзяржаўнага будаўніцтва і канстытуцыйных правоў грамадзян, па пытаннях удасканальвання судаводства, абароны і бяспекі, барацьбы са злачыннасцю, экалагічнай бяспекі, сацыяльнай сферы і інш. 

Па выніках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў усе правераныя законы па свайму зместу прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі. У прававых пазіцыях Канстытуцыйны Суд канстатаваў, што ў прынятых у мiнулым годзе законах знайшлі замацаванне і далейшае развіццё адпаведныя канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права. Заканадаўчае рэгуляванне належным чынам забяспечвала гарантыі рэалізацыі і абароны правоў і свабод грамадзян, іншых канстытуцыйных каштоўнасцей. Прававыя абмежаванні, якiя ўводзяцца на заканадаўчым узроўні, з улікам прынцыпу прапарцыянальнасці забяспечвалі належны баланс інтарэсаў асобы і дзяржавы, суразмернасць каштоўнасцям і мэтам, якiя абараняюцца Канстытуцыяй. 

Далейшы кантроль канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў 

За мінулы з часу ўтварэння пятнаццацігадовы перыяд Канстытуцыйным Судом вынесена 73 заключэннiаб канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, у 47 з якіх нарматыўныя прававыя акты або іх асобныя палажэннi былі прызнаны не адпаведнымі Канстытуцыі і актам больш высокай юрыдычнай сілы. Паколькі ў апошнія гады ўпаўнаважаныя субекты з прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны Суд не звярталіся, у сакавіку 2009 г. Канстытуцыйны Суд прыняў некалькі рашэнняў, накіраваных на развіццё механізма апасродкаванага доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя. У жніўні 2009 г. Савет Міністраў унёс неабходныя змяненнi і дапаўненнiў свой Рэгламент. Палаты Парламента пацвердзілі наяўнасць працэдурнай магчымасці рэалізацыі ініцыятыў грамадзян у канстытуцыйным працэсе.

Устараненне прабельнасцi і калізій у заканадаўстве 

Усяго ў Канстытуцыйны Суд у 2009 г. паступіла 1274 звароты, у тым ліку 1217 зваротаў грамадзян, з іх 53 калектыўных, і 51 – ад арганізацый. У 95 працэнтах зваротаў змяшчаліся пытанні, якія датычацца прымянення заканадаўства судамі і іншымі дзяржаўнымі органамі. У 2009 годзе Канстытуцыйны Суд па выніках разгляду зваротаў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян прыняў 10 рашэнняў, накіраваных на устараненне прабелаў рэгулявання, калізій асобных палажэнняў нарматыўных прававых актаў. 

У іх ліку рашэнне ад 17 ліпеня 2009 г., у якім Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ўключэнне наймальнікамі ў прапановы аб свабодных рабочых месцах (вакансіях) патрабаванняў, якія датычацца ўзросту, месца жыхарства і іншых акалічнасцей, не звязаных з дзелавымі якасцямі работніка, стварае перадумовы парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян. У сувязі з гэтым Савету Міністраў было прапанавана ва ўстаноўленым парадку падрыхтаваць праект закона аб унясенні адпаведных дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь” з мэтай выключэння вычарпальнага характару пераліку дыскрымінацыйных акалічнасцей, а таксама яго пашырэння ўказаннямі на такія акалічнасці, як узрост і месца жыхарства. 

Канстытуцыйным Судом таксама прымаліся рашэнні, накіраваныя на забеспячэнне роўных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях атрымання адукацыі, аднастайнасці прававых норм, якія рэгулююць выплату выхадной дапамогі, а таксама на вырашэнне калізіі паміж нормамі заканадаўчых актаў, што прадугледжваюць дадатковую падставу спынення працоўнага дагавора, і інш. 

Выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда 

У 2009 годзе выканана 22 рашэнні Канстытуцыйнага Суда, што значна перавышае паказчыкі мінулых гадоў. У ліку нарматыўных прававых актаў, у якіх знайшлі адлюстраванне прававыя пазіцыі Канстытуцыйнага Суда, варта адзначыць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2009 г. № 543, які прадаставiў права працаздольным паўналетнім членам сямі наймальніка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонда заключаць бестэрміновы дагавор найму гэтага жылога памяшкання ў выпадку яго смерці, Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 г. Аб унясеннi дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь, якім артыкул 520 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь дапоўнены палажэннем, што прадугледжвае ўключэнне даходаў ад рамеснай дзейнасці ў пералік даходаў, прыраўнаваных да заработнай платы, і інш. 

Ацэнка ўзроўню канстытуцыйнай законнасці 

Канстытуцыйны Суд, ацэньваючы стан канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе, адзначае, што на яе ўзровень уплываюць як якасць і паслядоўнасць заканадаўства, законнасць і справядлівасць правапрымянення, так і канстытуцыйнае мысленне службовых асоб, грамадская правасвядомасць. 

Важнейшая задача на сучасным этапе – стабільнасць заканадаўства. Большасць законаў, якiя прымаюцца Парламентам, уносяць змяненнi і дапаўненнiў раней прынятыя законы, прычым у шэрагу выпадкаў гэтыя змяненнi і дапаўненнiне носяць сутнаснага характару, а абумоўлены неабходнасцю тэрміналагічных змен. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, дасягненне стабільнасці заканадаўчага рэгулявання зяўляецца важнейшай і неабходнай умовай стабільнага развіцця грамадства і дзяржавы на сучасным этапе. 

Пры гэтым працэс удасканальвання заканадаўства павінен працягвацца з улікам неабходнасці больш поўнай рэалізацыі канстытуцыйных норм і прынцыпаў , стварэння дадатковых прававых механізмаў і прававых працэдур, накіраваных на больш поўнае забеспячэнне правоўi свабод грамадзян і гарантый іх рэалізацыі, абарону іншых каштоўнасцей, якiя ахоўваюцца Канстытуцыяй. 

На дасягненне якасна больш высокага ўзроўню канстытуцыйнай законнасці павінна быць накіравана і правапрымяненне. Аб доступе да правасуддзя, у тым ліку канстытуцыйнага, сведчыць не канстатаванне фармальнай гарантаванасцi кожнаму абароны яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны, а ажыццяўленне правасуддзя ў строгай адпаведнасці з палажэннямi Канстытуцыі, абвешчанымі ёю каштоўнасцямі і мэтамі.