16 снежня 2009 г. № Р-384/2009
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткі восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў
у парадку рэалізацыі права на ўнясенне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапаноў аб неабходнасці ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і (або) дапаўненняў разгледзеў у судовым пасяджэнні пытанне аб прававой рэгламентацыі дадатковай падставы спынення працоўнага дагавора па пункту 5 артыкула 47 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Працоўны кодэкс, ПК), Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд устанавіў наступнае.
1. У адпаведнасці з артыкулам 1 Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца прававой дзяржавай, у якой устанаўліваецца прынцып вяршэнства права (частка першая артыкула 7 Канстытуцыі). Рэалізацыя прынцыпу вяршэнства права ў многім звязана са стварэннем такой прававой сістэмы, пры якой нарматыўныя прававыя акты ўзгадняюцца паміж сабой і адсутнічаюць прававыя калізіі. Як адзначаў Канстытуцыйны Суд у Пасланні “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2008 годзе”, заканатворчая дзейнасць павінна асноўвацца на прынцыпе прававой дакладнасці, які прадугледжвае яснасць, дакладнасць, несупярэчлівасць, лагічную ўзгодненасць прававых норм.
У артыкуле 47 ПК устаноўлены дадатковыя падставы спынення працоўнага дагавора з некаторымі катэгорыямі работнікаў пры пэўных умовах. У адпаведнасці з пунктам 5 гэтага артыкула працоўны дагавор можа быць спынены з работнікам, упаўнаважаным на выкананне дзяржаўных функцый, у выпадках непадпісання або парушэння ім пісьмовых абавязацельстваў па выкананню прадугледжаных заканадаўствам мер па папярэджванню карупцыі.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
Да асоб, якія ўпаўнаважаны на выкананне дзяржаўных функцый, згодна з часткай сёмай артыкула 1 Закона ад 26 чэрвеня
У адпаведнасці з часткамі чацвёртай і пятай арыкула 8 Закона ад 26 чэрвеня
Дадзеныя палажэнні былі замацаваны ў пункце 5 артыкула 47 ПК у якасці дадатковай падставы спынення працоўнага дагавора з работнікам, упаўнаважаным на выкананне дзяржаўных функцый. Аднак у сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня
2. У далейшым меры барацьбы з карупцыяй былі вызначаны Законам “Аб барацьбе з карупцыяй”. У гэтым Законе устаноўлены суб’екты правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, якімі з’яўляюцца ў тым ліку дзяржаўныя службовыя асобы (артыкул 3).
Да дзяржаўных службовых асоб, згодна з абзацам трэцім артыкула 1 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”, аднесены Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесіянальнай аснове, а таксама іншыя дзяржаўныя служачыя, асобы, якія займаюць пасады ў дзяржаўных арганізацыях, Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь і адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да службовых асоб.
У артыкуле 16 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” замацавана палажэнне аб тым, што дзяржаўная службовая асоба у мэтах недапушчэння дзеянняў, якія могуць прывесці да выкарыстання ёю свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцей і заснавага на ім аўтарытэту ў асабістых, групавых і іншых пазаслужбовых інтарэсах, дае абавязацельства па выкананню абмежаванняў, устаноўленых артыкулам 17 гэтага Закона, а таксама заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе для дзяржаўных служачых (калі адпаведная пасада дзяржаўнай службовай асобы адносіцца да дзяржаўнай службы), і да яе ведама даводзяца прававыя вынікі невыканання такога абавязацельства.
У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”, што ўстанаўлівае абмежаванні для дзяржаўных службовых асоб, дзяржаўная службовая асоба не мае права, у прыватнасці, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста або праз давераных асоб, аказваць садзейнічанне блізкім сваякам у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча, быць прадстаўніком трэціх асоб па пытаннях, звязаных з дзейнасцю дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, служачым якога (якой) яна з’яўляецца, ці падпарадкаванага і (або) падкантрольнага яму (ёй) дзяржаўнага органа, дзяржаўнай арганізацыі, а таксама выконваць іншую аплачваемую работу, не звязаную з выкананнем працоўных абавязкаў па месцы асноўнай работы (акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі), калі іншае не ўстаноўлена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь; прымаць удзел асабіста або праз давераных асоб у кіраванні камерцыйнай арганізацыяй, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; мець рахункі ў замежных банках, за выключэннем выпадкаў выканання дзяржаўных функцый у замежных дзаржавах і іншых выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; выконваць звязаныя са службовай (працоўнай) дзейнасцю ўказанні і даручэнні палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, членам якой (якога) яна з’яўляецца (за выключэннем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў).
У выпадку непадпісання абавязацельства па выкананню ўстаноўленых абмежаванняў дзяржаўная службовая асоба вызваляецца ад займаемай пасады, а ў выпадку парушэння падпісанага абавязацельства – прыцягваецца да адказнасці, у тым ліку вызваляецца ад займаемай пасады. Ва ўказаных выпадках вызваленне ад займаемай пасады ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (частка другая артыкула 16 і частка пятая артыкула 17 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”).
Такім чынам, у Законе “Аб барацьбе з карупцыяй” удакладнены пералік абмежаванняў, накіраваных на недапушчэнне дзеянняў карупцыйнага характару, а таксама пералік асоб, якія аднесены да катэгорыі дзяржаўных службовых асоб і даюць пісьмовае абавязацельства па выкананню такіх абмежаванняў. Адным з прававых вынікаў адмовы ад падпісання або невыканання абавязацельства па выкананню абмежаванняў з’яўляецца, як гэта прадугледжвалася і Законам ад 26 чэрвеня
3. Зыходзячы са зместу часткі другой артыкула 16, часткі пятай артыкула 17 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” і ўлічваючы прадпісанне часткі першай артыкула 35 ПК, згодна з якім працоўны дагавор спыняецца толькі на падставах, прадугледжаных Працоўным кодэксам, дзяржаўная службовая асоба, якая не падпісала або парушыла пісьмовае абавязацельства па выкананню ўстаноўленых абмежаванняў, вызваляецца ад займаемай пасады ў парадку і на падставах, вызначаных дадзеным Кодэксам. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што замацаванае ў артыкуле 5 ПК патрабаванне, у адпаведнасці з якім дадзены Кодэкс прымяняецца да працоўных і звязаных з імі адносін асобных катэгорый работнікаў у выпадках і межах, прадугледжаных спецыяльнымі заканадаўчымі актамі, што вызначаюць іх прававы статус, і адпаведна патрабаванне часткі першай артыкула 35 ПК на асобныя катэгорыі дзяржаўных службовых асоб не распаўсюджваюцца.
Разам з тым у пункце 5 артыкула 47 ПК не змяшчаецца ўказання на дзяржаўную службовую асобу як работніка, з якім працоўны дагавор спыняецца ў выпадку непадпісання або парушэння ім пісьмовага абавязацельства па выкананню ўстаноўленых абмежаванняў.
Нягледзячы на тое што вызваленне ад займаемай пасады дзяржаўнай службовай асобы, якая не падпісала або парушыла пісьмовае абавязацельства па выкананню ўстаноўленых абмежаванняў, павінна ажыццяўляцца па пункту 5 артыкула 47 ПК, дадзеная норма адносіцца да асоб, упаўнаважаных на выкананне дзяржаўных функцый. Катэгорыя работнікаў, упаўнаважаных на выкананне дзяржаўных функцый, у цяперашні час заканадаўча не вызначана, што выключае магчымасць устанаўлення ў канкрэтных выпадках, ці адносіцца работнік да гэтай катэгорыі.
Указанае дазваляе Канстытуцыйнаму Суду канстатаваць наяўнасць калізіі паміж нормамі Працоўнага кодэкса і Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” у частцы спынення працоўнага дагавора з дзяржаўнай службовай асобай пры непадпісанні або парушэнні ёю пісьмовага абавязацельства па выкананню ўстаноўленых абмежаванняў.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што адным з прынцыпаў фарміравання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое значна павышае эфектыўнасць прававога рэгулявання, з’яўляецца “пакетны” прынцып падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, што заключаецца ў адначасовай распрацоўцы і прыняцці комплексу (пакета) нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць канкрэтныя грамадскія адносіны (пункт 19 Канцэпцыі ўдасканальвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка
Згодна з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь” адным з агульных патрабаванняў, што прад’яўляюцца да нарматыўных прававых актаў, з’яўляецца ўзгодненасць нарматыўнага прававога акта з іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Між тым пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня
На падставе выкладзенага і кіруючыся часткай першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 22 і 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неабходным у мэтах рэалізацыі прынцыпу прававой дакладнасці і забеспячэння аднастайнага разумення і прымянення норм заканадаўства вырашыць калізію паміж нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” у частцы ўстанаўлення дадатковай падставы спынення працоўнага дагавора з дзяржаўнымі службовымі асобамі ў выпадках непадпісання або парушэння імі пісьмовага абавязацельства па выкананню прадугледжаных заканадаўствам абмежаванняў шляхам унясення змяненняў у артыкул 47 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
2. Прапанаваць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць праект закона аб унясенні адпаведных змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь і ўнесці яго ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
3. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
4. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч