Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. 20–21 лістапада 2009 г. прыняў удзел у XII Міжнародным форуме па канстытуцыйнаму правасуддзю “Канстытуцыйна-прававыя асновы ўласнасці і прадпрымальніцтва: праблемы рэалізацыі”, які праходзіў у Канстытуцыйным Судзе Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.
Форум прадоўжыў серыю праводзімых пад эгідай Канстытуцыйнага Суда Расіі штогадовых сустрэч суддзяў канстытуцыйных судоў і экспертаў у сферы канстытуцыйнага права, накіраваных на развіццё тэорыі і практыкі сучаснага канстытуцыйнага права, вывучэнне і абагульненне актуальных праблем развіцця канстытуцыйнага кантролю.
Вяліся дыскусіі і абмяркоўваліся пытанні забеспячэння канстытуцыйных гарантый уласнасці і свабоды прадпрымальніцтва, уплыву канстытуцыйнага правасуддзя на эканамічную палітыку дзяржавы, дасягнення аптымальных суадносін прыватных і грамадскіх інтарэсаў у прававой эканоміцы.
На пленарным пасяджэнні Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. у сваім дакладзе падкрэсліў, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца падмуркам, на аснове якога будуюццаадносіны ўласнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці, фарміруецца сістэма узаемаадносін паміж дзяржавай і бізнесам, а абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь як сацыяльнай дзяржавы з'яўляецца важнейшай састаўляючай галоўнай канстытуцыйнай мэты – пабудовыунітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што Канстытуцыйны Суд сваімі рашэннямі садзейнічае фарміраванню канстытуцыйнай эканомікі, якая забяспечвае ўмовы для свабоды ўласнасці і прадпрымальніцтва, баланс прыватнай ініцыятывы і дзяржаўнага рэгулявання.
Адбыліся рабочыя сустрэчы Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў Алжыра, Балгарыі, Расіі, суддзямі Еўрапейскага Суда па правах чалавека. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, падкрэслівалася важнасць развіцця кантактаў на ўзроўні суддзяў органаў канстытуцыйнага кантролю з мэтай паляпшэння ўзаемаразумення і ўзаемаабагачэння за кошт нацыянальнага вопыту і практыкі наднацыянальных судовых органаў.