Акты Канстытуцыйнага Суда
ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 лістапада 1997 г. № 3-60/97
Аб тлумачэннi Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 1996 года “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi артыкула 88 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi” i артыкула 56 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б.

 

з удзелам прадстаўнiкоў:

 

Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Катэнкi М.Ф. — галоўнага спецыялiста аддзела па забеспячэнню дзейнасцi Камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Лапкоўскага А.М. — намеснiка старшынi Камiсii па працы, сацыяльных пытаннях, ахове здароўя, фiзiчнай культуры i спорту Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Пабяржына З.I. — намеснiка старшынi Камiсii па працы, сацыяльных пытаннях, ахове здароўя, фiзiчнай культуры i спорту Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Шпакава С.Р. — намеснiка старшынi Камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

 

Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Бурага У.В. — загадчыка аддзела грамадзянскага, сацыяльнага i гаспадарчага заканадаўства экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

 

спецыялiстаў: Бажко Н.У. — начальнiка нарматыўна-прававой службы ўпраўлення прававога забеспячэння i мiжнароднага супрацоўнiцтва Апарату Мiнiстра ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Марчанкi Л.I. — намеснiка начальнiка ўпраўлення пенсiй i дапамог Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, Чыслова Э.Г. — старшага афiцэра аддзялення ваеннага заканадаўства юрыдычнага ўпраўлення Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь

 

разгледзеў у адкрытым пасяджэннi справу “Аб тлумачэннi Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 1996 года “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi артыкула 88 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi” i артыкула 56 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”.

 

У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:

 

Мiранiчэнка I.А. — намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;

 

Ждановiч I.М. — намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;

 

Iваноўскi А.У. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь.

 

Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 28 мая 1996 г. прызнаны не адпавядаючымi Канстытуцыi артыкул 88 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi” i артыкул 56 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў” у частцы прыпынення выплаты працоўнай пенсii на час пазбаўлення пенсiянера волi.

 

Вярхоўнаму Савету i органам выканаўчай улады было прапанавана прывесцi законы i iншыя нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым Заключэннем.

 

У сувязi з неадназначным разуменнем Заключэння Суда ад 28 мая 1996 г., Канстытуцыйны Суд 13 кастрычнiка 1997 г. узбудзiў вядзенне па справе “Аб тлумачэннi Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 1996 года “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi артыкула 88 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi” i артыкула 56 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”.

 

Заслухаўшы прадстаўнiкоў палат Парламента Рэспублiкi Беларусь, спецыялiстаў, даследаваўшы матэрыялы справы, Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае.

 

У Заключэннi Канстытуцыйнага Суда ад 28 мая 1996 г., у прыватнасцi, указана, што згодна з артыкулам 47 Канстытуцыi грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi, страты працаздольнасцi, страты кармiцеля i ў iншых выпадках, прадугледжаных законам. Артыкул 22 Канстытуцыi ўстанаўлiвае, што ўсе роўныя перад законам i маюць права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.

 

Суд таксама адзначыў, што згодна з артыкулам 22 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека кожны чалавек, як член грамадства, мае права на сацыяльнае забеспячэнне i на ажыццяўленне неабходных для падтрымання яго годнасцi i для свабоднага развiцця яго асобы правоў у эканамiчнай, сацыяльнай i культурнай галiнах пры дапамозе нацыянальных намаганняў i мiжнароднага супрацоўнiцтва i ў адпаведнасцi са структурай i рэсурсамi кожнай дзяржавы. У адпаведнасцi з артыкулам 9 Мiжнароднага пакта аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах, ратыфiкаванага Рэспублiкай Беларусь, дзяржавы, якiя ўдзельнiчаюць у дадзеным Пакце, прызнаюць права кожнага чалавека на сацыяльнае забеспячэнне, уключаючы сацыяльнае страхаванне.

 

У гэтай сувязi Суд адзначае, што важнейшым элементам сацыяльнага забеспячэння з’яўляецца ўстаноўленае заканадаўствам права грамадзян на атрыманне пенсiй, якое знаходзiцца ў залежнасцi ад iх працоўнай i iншай грамадска карыснай дзейнасцi, яе зместу, працягласцi i другiх фактараў, якiя ўплываюць на ўмовы i нормы пенсiённага забеспячэння.

 

Артыкулам 4 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi” прадугледжаны працоўныя (па ўзросту, па iнвалiднасцi, у выпадку страты кармiцеля, за выслугу гадоў, за асаблiвыя заслугi перад рэспублiкай) i сацыяльныя пенсii.

 

Вiды пенсiённага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў вызначаюцца артыкулам 1 Закона “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”.

 

Права на розныя вiды пенсiй азначае i розны характар абавязкаў дзяржавы перад тымi, хто прэтэндуе на iх атрыманне.

 

Папраўча-працоўным кодэксам Рэспублiкi Белаурсь, Iнструкцыяй аб аплаце працы асуджаных, якiя ўтрымлiваюцца ў папраўча-працоўных установах Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаны парадак утрыманняў з заработнай платы працуючых асуджаных для пакрыцця расходаў па iх утрыманню, а таксама выплат па выканаўчых лiстах i iншых выканаўчых дакументах.

 

Аднак у адносiнах да пенсiянераў, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi i не занятыя працай, пытаннi кампенсацыi сродкаў па iх утрыманню, а таксама ажыццяўлення iншых выплат заканадаўствам не ўрэгуляваны. У цяперашнi час сродкi, прызначаныя на выплату пенсiй указаным асобам, застаюцца ў Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, а iх утрыманне ў месцах пазбаўлення волi ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў.

 

Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што сацыяльныя пенсii непасрэдна не звязаны з працоўнай або iншай грамадска карыснай дзейнасцю, назначаюцца грамадзянам, якiя не маюць права на працоўную пенсiю, i таму выплата сацыяльнай пенсii можа мець свае асаблiвасцi.

 

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 41 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i артыкулам 77 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда, Суд

 

РАСТЛУМАЧВАЕ:

 

Пры вырашэннi пытання аб выплаце працоўных пенсiй, што назначаюцца ў адпаведнасцi з Законам “Аб пенсiённым забеспячэннi”, асобам, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, не выключаецца права заканадаўчага органа, iншых дзяржаўных органаў у адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй прадугледзець парадак, пры якiм за кошт гэтых пенсiй могуць кампенсавацца расходы, звязаныя з утрыманнем указаных асоб у папраўча-працоўных установах, а таксама пакрывацца ўрон, прычынены злачынствам, i праводзiцца выплаты па iншых абавязацельствах. Аналагiчна можа быць вырашана пытанне i пры выплаце асобам, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, пенсiй, што назначаюцца ў адпаведнасцi з Законам “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”. У выпадку, калi расходы па ўтрыманню пенсiянера ў месцах пазбаўлення волi перавышаюць размеры назначанай яму пенсii, заканадаўствам можа быць вызначана мiнiмальная сума пенсii, якая захоўваецца за пенсiянерам.

 

Пытаннi выплаты сацыяльных пенсiй асобам, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, могуць быць вырашаны з улiкам мэтавага назначэння гэтых пенсiй i магчымасцей дзяржавы.

 

Гэта Заключэнне падлягае апублiкаванню ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце”, “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.

 

 

Старшынствуючы –

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                  Р.А.Васілевіч