23 студзеня 1998 г. № 3-61/98
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б.
з удзелам прадстаўнiкоў бакоў:
Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, якi ўнёс прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў: Ждановiча I.М. - намеснiка Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Аляксандрава В.М. - намеснiка старшынi Камiсii па заканадаўству Палаты прадстаўнiкоў; Жышкевiча У.I. - намеснiка начальнiка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў;
Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Свiрыдавай С.А. - намеснiка начальнiка экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi;
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: Варанцова Г.М. - Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь: Галаванава В.Р. - намеснiка Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь: Вiшнявецкай С.А. - кансультанта ўпраўлення фiнансавання дзяржаўнага апарату Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пастаноў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiстапада
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:
Мiранiчэнка I.А. - намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Снягiр М.В. - намеснiк Генеральнага прокурора Рэспублiкi Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана 26 лiстапада 1997 года па прапанове Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь на падставе артыкулаў 112 i 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкулаў 5 i 6 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i артыкула 43 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда.
Праверцы падлягалi пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiстапада
Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь па прапанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 26 лiстапада 1992 года была прынята пастанова аб арганiзацыi ў горадзе Мiнску з 1 лютага
Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня
З мэтай выканання пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiстапада 1992 года пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 студзеня
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 сакавiка 1994 года № 126 Мiнiстэрству юстыцыi даручалася забяспечыць ажыццяўленне ў рэспублiцы з 1 лютага
У зацверджаным Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў Парадку выдачы, выкарыстання лiцэнзii i заняцця прыватнай натарыяльнай дзейнасцю на перыяд правядзення эксперыменту ў горадзе Мiнску (у далейшым - Парадак) былi вызначаны суб’екты, якiя маюць права займацца прыватнай натарыяльнай практыкай, парадак выдачы лiцэнзiй, правы i абавязкi натарыусаў, якiя займаюцца прыватнай натарыяльнай дзейнасцю, пералiк натарыяльных дзеянняў, якiя не мог учынiць прыватны натарыус, абавязак натарыуса заключыць дагавор страхавання сваёй дзейнасцi i iншыя пытаннi арганiзацыi i правядзення эксперыменту.
У абзацы восьмым Парадку было ўстаноўлена, што на натарыусаў, якiя займаюцца прыватнай натарыяльнай дзейнасцю з утварэннем юрыдычнай асобы, у частцы падаткаабкладання распаўсюджваюцца законы Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгламентуюць падаткаабкладанне прадпрыемстваў, аб’яднанняў, арганiзацый, устаноў. Даходы натарыуса, якi займаецца прыватнай натарыяльнай дзейнасцю без утварэння юрыдычнай асобы, падлягалi абкладанню як даходы ад заняцця прадпрымальнiцкай дзейнасцю ў адпаведнасцi з Законам “Аб падаходным падатку з грамадзян”.
У абзацы дзевятым Парадку устанаўлiвалася, што за ўчыненне натарыяльных дзеянняў, складанне праектаў дакументаў натарыус, якi займаецца прыватнай натарыяльнай дзейнасцю, спаганяе з грамадзян i юрыдычных асоб натарыяльны збор, якi адпавядае памерам дзяржаўнай пошлiны i тарыфам за аказанне дадатковых платных прававых паслуг, прадугледжаным за ўчыненне аналагiчных дзеянняў у дзяржаўнай натарыяльнай канторы.
У Палажэннi аб парадку выдачы лiцэнзii на права заняцця прыватнай натарыяльнай дзейнасцю i правядзення эксперыменту гэтага вiду дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджаным Мiнiстэрствам юстыцыi 25 студзеня 1994 года i ўзгодненым з Мiнiстэрствам фiнансаў, Дзяржаўным камiтэтам па прамысловасцi i мiжгалiновых вытворчасцях, Дзяржаўным камiтэтам па эканомiцы i планаванню, са змяненнямi i дапаўненнямi, ад 30 кастрычнiка
У падпункце 9.1 Палажэння (у рэдакцыi ад 25 студзеня
У абзацах першым i другiм падпункта 10.2 Палажэння прадугледжана, што прыватны натарыус, якi працуе iндывiдуальна, павiнен выплачваць падатак з сум перавышэння даходаў, атрыманых ад натарыяльнай дзейнасцi, над расходамi па стаўках, якiя прадугледжаны Законам “Аб падаходным падатку з грамадзян”. Прыватныя натарыусы, якiя стварылi натарыяльнае бюро, выплачваюць падаткi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое рэгламентуе падаткаабкладанне прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.
У падпункце 10.3 Палажэння ўстаноўлена, што даход прыватнага натарыуса пасля выплаты падаткаў i iншых абавязковых плацяжоў застаецца ў яго распараджэннi.
Вышэйшы Гаспадарчы Суд звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з прапановай аб праверцы канстытуцыйнасцi вышэйназваных пастаноў Вярхоўнага Савета, пастаноў Савета Мiнiстраў, Парадку, а таксама Палажэння з улiкам змяненняў i дапаўненняў, якiя ўнесены ў яго да выдання Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая
Заслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў, сведак, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1978 года, дзеючай Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
У адпаведнасцi з часткай другой артыкула 97 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1978 года, якая дзейнiчала ў перыяд прыняцця правяраемых пастаноў, Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь як вышэйшы орган дзяржаўнай улады быў правамоцны прыняць да свайго разгляду i вырашыць любое пытанне, якое знаходзiлася ў вядзеннi Рэспублiкi Беларусь.
Згодна з часткамi пятай i шостай артыкула 97 Канстытуцыi 1978 года Вярхоўны Савет меў права прымаць законы i пастановы. Законы i пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь прымалiся большасцю галасоў ад агульнага чысла народных дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з артыкулам 108 Канстытуцыi як законы, так i iншыя акты, прынятыя Вярхоўным Саветам, падпiсвалiся Старшынёю Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
Канстытуцыйны Суд прыходзiць да высновы, што Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь, разгледзеўшы пытаннi арганiзацыi прыватнай натарыяльнай практыкi i прыняўшы маючыя ў дадзеным выпадку нарматыўны характар пастановы ад 26 лiстапада
Згодна з артыкуламi 115 i 118 Канстытуцыi 1978 года Савет Мiнiстраў як вышэйшы выканаўчы i распарадчы орган быў правамоцны вырашаць усе пытаннi дзяржаўнага ўпраўлення, якiя аднесены да вядзення Рэспублiкi Беларусь, паколькi яны не ўваходзiлi, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета i яго Прэзiдыума, Старшынi Вярхоўнага Савета. У адпаведнасцi з артыкулам 120 Канстытуцыi 1978 года Савет Мiнiстраў на аснове i з мэтай выканання законаў Рэспублiкi Беларусь, iншых рашэнняў Вярхоўнага Савета меў права выдаваць пастановы i распараджэннi, арганiзоўваць i правяраць iх выкананне.
З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да высновы, што пастановы Савета Мiнiстраў ад 15 студзеня 1993 года № 20 “Аб арганiзацыi ў г. Мiнску ў парадку эксперыменту прыватнай натарыяльнай практыкi” i ад 5 сакавiка
Разам з тым Канстытуцыйны Суд адзначае, што Саветам Мiнiстраў не ў поўнай меры выкананы даручэннi Вярхоўнага Савета аб вызначэннi парадку дзейнасцi натарыяльных кантор, што займаюцца прыватнай натарыяльнай практыкай, якiя ўтрымлiвалiся ў правяраемых пастановах. На думку Суда, менавiта Савету Мiнiстраў, зыходзячы з дадзеных даручэнняў, належала ўрэгуляваць ва ўстаноўленым парадку, у тым лiку пры неабходнасцi i шляхам унясення адпаведных законапраектаў у Вярхоўны Савет, адносiны па залiчэнню абавязковых плацяжоў у бюджэт, вызначыць парадак аплаты працы прыватных натарыусаў, вырашыць пытаннi пакрыцця iх матэрыяльных затрат (арэнда памяшканняў, набыццё, абслугоўванне i рамонт аргтэхнiкi, мэблi, канцылярскiх тавараў) i iнш.
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 122 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1978 года мiнiстэрствы i дзяржаўныя камiтэты Рэспублiкi Беларусь у межах сваей кампетэнцыi мелi права выдаваць акты на аснове i з мэтай выканання законаў Рэспублiкi Беларусь, iншых рашэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, арганiзоўваць i правяраць iх выкананне.
Згодна з пунктам 5.7 Палажэння аб Мiнiстэрстве юстыцыi, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 1992 года № 408, якое дзейнiчала на дзень прыняцця правяраемых нарматыўных актаў, у кампетэнцыю Мiнiстэрства юстыцыi ўваходзiла кiраўнiцтва работай органаў натарыята, праверка, аналiз i абагульненне iх дзейнасцi, прыняцце мер па яе паляпшэнню. У адпаведнасцi з пунктам 9.2 указанага Палажэння Мiнiстэрства юстыцыi ў межах сваёй кампетэнцыi i на падставе дзеючага заканадаўства мела права выдаваць акты па пытаннях учынення натарыяльных дзеянняў, абавязковыя для выканання дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi аб’яднаннямi, службовымi асобамi, усiмi грамадзянамi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
У адпаведнасцi з пунктам 8.6 Палажэння аб Мiнiстэрстве фiнансаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў ад 7 жнiўня
На падставе пункта 9.3 Палажэння аб Мiнiстэрстве юстыцыi i пункта 15 Палажэння аб Мiнiстэрстве фiнансаў кiраўнiкi гэтых мiнiстэрстваў у неабходных выпадках мелi права выдаваць сумесныя загады i iнструкцыi.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што на аснове i з мэтай выканання пастаноў Вярхоўнага Савета ад 26 лiстапада
Аднак у Парадку, а затым i ў Палажэннi было прадугледжана, што за ўчыненне натарыяльных дзеянняў, складанне праектаў дакументаў натарыус, якi займаецца прыватнай натарыяльнай дзейнасцю, спаганяе з грамадзян i юрыдычных асоб натараыяльны збор, якi адпавядае памерам дзяржаўнай пошлiны i тарыфам за аказанне дадатковых платных прававых паслуг, якiя прадугледжаны за ўчыненне аналагiчных дзеянняў у дзяржаўнай натарыяльнай канторы. У Палажэннi, акрамя таго, указвалася, што даход прыватнага натарыуса пасля выплаты падаткаў i iншых абавязковых выплат застаецца ў яго распараджэннi. Канстытуцыйны Суд прыходзiць да высновы, што указаныя нормы не адпавядалi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1978 года, не адпавядаюць дзеючай Канстытуцыi i законам “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь”, “Аб дзяржаўным натарыяце”, “Аб дзяржаўнай пошлiне”.
У адпаведнасцi з пунктам 14 артыкула 97 Канстытуцыi 1978 года ажыццяўленне заканадаўчага рэгулявання бюджэтна-фiнансавай сiстэмы, налогаабкладання адносiлася да выключнага вядзення Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
Аналагiчны парадак вырашэння гэтых пытанняў быў прадугледжаны i ў прынятай 15 сакавiка 1994 года Канстытуцыi. Згодна з пунктам 11 артыкула 83 Канстытуцыi правам устанаўлiваць рэспублiканскiя падаткi i зборы валодаў Вярхоўны Савет. Згодна з артыкулам 5 Закона ад 15 сакавiка 1994 года “Аб парадку ўступлення ў сiлу Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь” законы i iншыя нарматыўныя акты да прывядзення iх у адпаведнасць з Канстытуцыяй павiнны былi дзейнiчаць толькi ў той частцы, у якой яны не супярэчылi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з Пастановай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета ад 13 красавiка
Прынцыпы i парадак прававога рэгулявання падаткаабкладання не змянiлiся i ў прынятай на рэспублiканскiм рэферэндуме Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi. У адпаведнасцi з пунктам другiм артыкула 97 дзеючай Канстытуцыi ўстанаўленне рэспублiканскiх падаткаў i збораў ажыццяўляецца шляхам прыняцця законаў.
Законам “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” дзяржаўная пошлiна аднесена да агульнадзяржаўных падаткаў i збораў, якiя ўстанаўлiваюцца законам, i ў адпаведнасцi з артыкулам 2 названага закона ўсе сумы падаткаў i збораў залiчваюцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь. Аб тым, што даходы бюджэту фармiруюцца за кошт падаткаў, якiя вызначаюцца законам, iншых абавязковых плацяжоў, а таксама iншых паступленняў, указана i ў артыкуле 133 Канстытуцыi.
Згодна з пунктам 2 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiстапада
Артыкулам 34 Закона “Аб дзяржаўным натарыяце” устаноўлена, што за ўчыненне натарыяльных дзеянняў дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi i выканаўчымi камiтэтамi гарадскiх, пасялковых i сельскiх Саветаў дэпутатаў, а таксама за складанне праектаў здзелак, заяў, падрыхтоўку копiй дакументаў, выпiсак з iх, выдачу дублiкатаў дакументаў з зацiкаўленых асоб спаганяецца дзяржаўная пошлiна ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Згодна з артыкулам 2 Закона “Аб дзяржаўнай пошлiне” аб’ектамi абкладання пошлiнай з’яўляюцца натарыяльныя дзеяннi, якiя ўчыняюцца дзяржаўнымi натарыяльнымi канторамi i мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама выдача дублiкатаў натарыяльна засведчаных дакументаў, складанне мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi праектаў здзелак i заяў, падрыхтоўка копiй дакументаў i выпiсак з iх. У адпаведнасцi з артыкулам 6 гэтага закона дзяржаўная пошлiна паступае ў мясцовы бюджэт, акрамя дзяржаўнай пошлiны за выдачу пасведчанняў аб праве ўласнасцi на аб’екты рэспублiканскай уласнасцi, якая залiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту.
У абзацы восьмым Парадку i ў падпункце 10.2 Палажэння ўстаноўлены парадак падаткаабкладання прыватных натарыусаў, згодна з якiм прыватны натарыус, якi працуе iдывiдуальна, павiнен выплачваць падатак з сум перавышэння даходаў, атрыманых ад натарыяльнай дзейнасцi, над расходамi па стаўках, якiя прадугледжаны Законам “Аб падаходным падатку з грамадзян”, а прыватныя натарыусы, якiя стварылi свае натарыяльныя бюро, выплачваюць падаткi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое рэгламентуе падаткаабкладанне прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.
На думку Канстытуцыйнага Суда, аднясенне прыватнай натарыяльнай дзейнасцi ў пытаннях падаткаабкладання да прадпрымальнiцкай дзейнасцi не заснавана на пастановах Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiстапада
У адпаведнасцi з артыкулам 1 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб прадпрымальнiцтве ў Рэспублiцы Беларусь” прадпрымальнiцтва (прадпрымальнiцкая дзейнасць) - самастойная, iнiцыятыўная дзейнасць грамадзян, якая накiравана на атрыманне прыбытку або асабiстага даходу i ажыццяўляецца ад свайго iмя, на сваю рызыку i пад сваю маёмасную адказнасць або ад iмя i пад маёмасную адказнасць юрыдычнай асобы (прадпрыемства).
Суд лiчыць, што натарыяльная дзейнасць з’яўляецца публiчна-прававой, натарыус дзейнiчае ад iмя дзяржавы, мае пячатку з адбiткам Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь. Дзеяннi, якiя ўчыняюцца натарыусам, гарантуюцца i абараняюцца дзяржавай. Прыватны натарыус не мае права ўчыняць натарыяльныя дзеяннi на свае iмя i ад свайго iмя, на iмя i ад iмя сваiх сваякоў, а таксама на iмя i ад iмя работнiкаў свайго натарыяльнага бюро.
Такiм чынам, Мiнiстэрства юстыцыi i Мiнiстэрства фiнансаў, устанавiўшы парадак падаткаабкладання даходаў ад прыватнай натарыяльнай дзейнасцi як ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi i фактычна замянiўшы спагнанне дзяржаўнай пошлiны ў бюджэт за ўчыненне натарыяльных дзеянняў на спагнанне натарыяльнага збору ў даход прыватнага натарыуса, выйшлi за межы сваёй кампетэнцыi.
Канстытуцыйны Суд таксама звяртае ўвагу, што Мiнiстэрства юстыцыi i Мiнiстэрства фiнансаў зацвердзiлi Парадак i Палажэнне яшчэ да прыняцця Саветам Мiнiстраў адпаведных пастаноў ад 15 студзеня 1993 года i ад 5 сакавiка 1994 года.
З улiкам вышэйпададзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да высновы, што нормы, якiя ўтрымлiваюцца ў абзацах 8, 9 Парадку выдачы, выкарыстання лiцэнзii i заняцця прыватнай натарыяльнай дзейнасцю на перыяд правядзення эксперыменту ў горадзе Мiнску, а таксама ў падпункце 9.1, абзацах першым i другiм падпункта 10.2 i падпункце 10.3 Палажэння аб парадку выдачы лiцэнзii на права заняцця прыватнай натарыяльнай дзейнасцю i правядзення эксперыменту гэтага вiду дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у рэдакцыi ад 25 студзеня
Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што Вярхоўны Савет i Савет Мiнiстраў не ажыццяўлялi належнага кантролю за выкананнем прынятых iмi рашэнняў аб правядзеннi эксперыменту ў горадзе Мiнску, а затым i на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi, а таксама за законнасцю прынятых Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў нарматыўных актаў. Пытаннi спагнання натарыяльнага збору ўзамен дзяржаўнай пошлiны, законнасцi падаткаабкладання прыватных натарыусаў не былi прадметам адпаведнага кантролю з боку падатковых органаў.
Органы, маючыя дачыненне да правядзення эксперыменту, сваечасова не ставiлi ва ўстаноўленым парадку перад правамоцнымi органамi, у тым лiку перад Канстытуцыйным Судом, пытанне аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў, якiя рэгулююць прыватную натарыяльную дзейнасць.
На падставе выкладзенага, кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 9, 34, 36, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiстапада
2. Прызнаць пастановы Савета Мiнiстраў ад 15 студзеня
3. Прызнаць не адпавядаючымi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1978 года, дзеючай Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь:
абзац восьмы Парадку выдачы, выкарыстання лiцэнзii i заняцця прыватнай натарыяльнай дзейнасцю на перыяд правядзення эксперыменту ў горадзе Мiнску, зацверджанага Мiнiстэрствам юстыцыi 21 снежня 1992 года № 01-15/3733 i Мiнiстэрствам фiнансаў 22 снежня 1992 года № 13-10-5/3940 у частцы ўстаноўленага парадку падаткаабкладання натарыусаў, якiя займаюцца прыватнай натарыяльнай дзейнасцю, а таксама абзац дзевяты ўказанага Парадку;
падпункты 9.1, абзацы першы i другi падпункта 10.2 i падпункт 10.3 Палажэння аб парадку выдачы лiцэнзii на права заняцця прыватнай натарыяльнай дзейнасцю i правядзення эксперыменту гэтага вiду дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанага Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь у рэдакцыi ад 25 студзеня 1994 года.
Прызнаць гэтыя нормы не маючымi юрыдычнай сiлы з дня iх прыняцця.
4. Прапанаваць:
Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь паскорыць прыняцце Закона “Аб натарыяце”;
кампетэнтным органам дзяржаўнай улады вырашыць пытаннi, звязаныя з падаткаабкладаннем прыватных натарыусаў, пераразмеркаваннем дзяржаўнай пошлiны з дня пачатку правядзення эксперыменту, з улiкам гэтага Заключэння, у тым лiку i зыходзячы з адказнасцi дзяржаўных органаў, маючых дачыненне да яго правядзення, за незабеспячэнне належнага прававога рэгулявання парадку арганiзацыi эксперыменту i дзейнасцi прыватных натарыусаў.
5. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце”, “Звяздзе”, i ў тых выданнях, дзе былi апублiкаваны правяраемыя нарматыўныя акты, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.
6. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч