25 сакавіка 1997 г. № Р-55/97
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенка А.Г, Шабайлава В.I., Шышко Г.Б.
з удзелам прадстаўнiкоў:
Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Матусевiча А.У. - дырэктара Беларускага iнстытута дзяржаўнага будаўнiцтва i заканадаўства;
Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Свiрыдавай С. А. - намеснiка начальнiка экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi;
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Галаванава В.Р. - намеснiка Мiнiстра юстыцыi i Дабравольскага Г.Г. - намеснiка Мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi;
эксперта Чыгiра В.Ф. - прафесара кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, доктара юрыдычных навук
разгледзеў у адкрытым пасяджэннi пытанне аб дачы тлумачэння Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 27 чэрвеня 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пастановы Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў) у Рэспублiцы Беларусь» i Часовага палажэння аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў ад 31 жнiўня 1993 года № 589».
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:
Пташнiк У.М. - намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Кiсялёў А.I. - намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Iваноўскi А. У. - намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь.
Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 27 чэрвеня 1996 года прызнаны неадпаведнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункт 1 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў) у Рэспублiцы Беларусь» i пункты 7, 8 i 16 Часовага палажэння аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 1993 года № 589" у частцы, якая прадугледжвае, што:
права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплi маюць толькi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на яе тэрыторыi;
кватэры могуць быць прададзены толькi грамадзянам, якiя пастаянна пражываюць у дадзеным населеным пункце;
у выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у горадзе Мiнску пакупнiкамi iх могуць быць толькi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць у горадзе Мiнску.
Вярхоўны Савет трынаццатага склiкання i Савет Мiнiстраў не прывялi нарматыўныя акты, якiя з’явiлiся прадметам разгляду ў Канстытуцыйным Судзе, у адпаведнасць з Заключэннем Суда.
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь звярнулася ў Канстытуцыйны Суд з просьбай даць тлумачэнне Заключэння, паколькi яго неадназначнае разуменне стварае пэўныя цяжкасцi ў правапрымяняльнай практыцы.
Заслухаўшы прадстаўнiкоў палат Нацыянальнага сходу, Савета Мiнiстраў, эксперта, даследаваўшы матэрыялы справы, а таксама вывучыўшы пытаннi, якiя ўзнiкаюць у практыцы прымянення названых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы аб неабходнасцi тлумачэння Заключэння Суда ад 27 чэрвеня 1996 года.
Кiруючыся артыкулам 41 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i артыкулам 78 Рэгламента Канстытуцыйнага Суда, Суд
РАСТЛУМАЧВАЕ:
Прызнаючы неканстытуцыйнасць асобных нормаў, якiя змяшчаюцца ў пастанове Вярхоўнага Савета i Часовым палажэннi аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў), што абмяжоўваюць права грамадзян на набыццё кватэр (дамоў), Суд меў на ўвазе наступнае.
Згодна з артыкулам 10 Канстытуцыi грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь гарантуецца абарона i заступнiцтва дзяржавы як на тэрыторыi Беларусi, так i за яе межамi.
У адпаведнасцi з артыкулам 30 Канстытуцыi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад.
Артыкулам 44 Канстытуцыi прадугледжваецца, што дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасцi i садзейнiчае яе набыццю. Уласнiк мае права валодаць, карыстацца i распараджацца маёмасцю як аднаасобна, так i разам з iншымi асобамi. Ажыццяўленне права ўласнасцi не павiнна супярэчыць грамадскай карысцi i бяспецы, наносiць шкоду навакольнаму асяроддзю, гiсторыка - культурным каштоўнасцям, ушчамляць правы i абараняемыя законам iнтарэсы iншых асоб.
У артыкуле 6 Закона «Аб уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» указана, што ўласнiк па свайму меркаванню валодае, карыстаецца i распараджаецца маёмасцю, якая яму належыць, i ён мае права ажыццяўляць з гэтай маёмасцю любыя дзеяннi, што не супярэчаць закону.
Артыкул 23 Канстытуцыi дапускае абмежаванне правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, якiя прадугледжаны законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.
На думку Суда, грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, не маючы магчымасцi свабодна прадаць сваю кватэру (дом) цi купiць кватэру (дом) у iншым населеным пункце, у пэўнай меры абмяжоўваецца ў праве свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах рэспублiкi, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад.
З улiкам сказанага Суд лiчыць, што грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку i тыя, хто пастаянна пражывае за яе межамi, маюць права набываць кватэры (дамы) па дагавору куплi-продажу ў любых населеных пунктах Рэспублiкi Беларусь незалежна ад пастаяннага месца жыхарства. Разам з тым, на думку Суда, законам могуць быць вызначаны асаблiвасцi куплi-продажу кватэр (дамоў) у горадзе Мiнску ў сувязi з тым, што Мiнск як сталiца Рэспублiкi Беларусь згодна з Канстытуцыяй мае асаблiвы статус.
У адпаведнасцi з артыкулам 11 Канстытуцыi замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Беларусi карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй, законамi i мiжнароднымi дагаворамi.
Артыкулам 12 Закона «Аб прававым становiшчы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь» прадугледжана, што замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь i займаюцца на законных падставах працоўнай, гаспадарчай або iншай дзейнасцю, маюць усе сацыяльна-эканамiчныя правы, якiмi карыстаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь.
Згодна з артыкуламi 557, 558 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства карыстаюцца ў Рэспублiцы Беларусь грамадзянскай праваздольнасцю нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь. Асобныя выключэннi могуць быць устаноўлены заканадаўчымi актамi.
Суд лiчыць, што замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i маюць законную крынiцу iснавання, карыстаюцца нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь правам набыцця ў парадку куплi-продажу кватэр (дамоў) у Беларусi. Пры гэтым не выключаецца магчымасць устанаўлення мiжнароднымi дагаворамi i законамi Рэспублiкi Беларусь асаблiвасцей набыцця iмi кватэр (дамоў) па дагаворах куплi-продажу.
Згодна з дзеючым нацыянальным заканадаўствам гэтым правам не валодаюць замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя не маюць пастаяннага месца жыхарства ў Рэспублiцы Беларусь.
Разам з тым Суд тлумачыць, што замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя не пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, маюць права набываць кватэры (дамы) у Рэспублiцы Беларусь у адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi i ўстаноўленай працэдурай рэалiзацыi нормаў мiжнарадных дагавораў.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч