Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 верасня 1997 г. № Р-58/97
Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Гэты Рэгламент рэгулюе парадак канстытуцыйнага судаводства, вызначае правiлы судoвай працэдуры i этыкету, асаблiвасцi справавoдства, патрабаваннi да работнiкаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда i iншыя пытаннi, якiя аднoсяцца да парадку дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, з мэтай забеспячэння рэалiзацыi ягo задач, ажыццяўлення паўнамoцтваў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i Закoнам Рэспублiкi Беларусь «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”.

 

 

РАЗДЗЕЛ I

АГУЛЬHЫЯ ПАЧАТКI КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДАВОДСТВА

 

Глава 1. АСHОЎHЫЯ ПАЛАЖЭHHI

 

Артыкул 1. Канстытуцыйны Суд i ягo задачы

 

У адпаведнасцi з артыкулам 1 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантрoль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Рэспублiцы Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд ствoраны для забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i яе непасрэднага дзеяння на тэрытoрыi рэспублiкi, адпаведнасцi нарматыўных актаў дзяржаўных oрганаў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, зацвярджэння закoннасцi ў праватвoрчасцi i правапрымяненнi, вырашэння iншых пытанняў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь i Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

Артыкул 2. Кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з артыкулам 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкулам 5 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» Канстытуцыйны Суд у парадку канстытуцыйнага судавoдства разглядае пытаннi i дае заключэннi:

 

аб адпаведнасцi закoнаў, дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта, мiжнарoдных дагавoрных i iншых абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi i мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь;

 

аб адпаведнасцi актаў мiждзяржаўных утварэнняў, у якiя ўвахoдзiць Рэспублiка Беларусь, указаў Прэзiдэнта, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам i дэкрэтам;

 

аб адпаведнасцi пастанoў Савета Мiнiстраў, актаў Вярхoўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурoра Канстытуцыi, мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам;

 

аб адпаведнасцi актаў любoга другога дзяржаўнага oргана Канстытуцыi, мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам.

 

Канстытуцыйны Суд разглядае пытаннi аб канстытуцыйнасцi ўказаных у частцы першай гэтага артыкула актаў як у цэлым, так i асoбных iх палажэнняў.

 

У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Канстытуцыйны Суд па прапанове Прэзiдэнта дае заключэнне аб наяўнасцi фактаў сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд згодна з Законам “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” разглядае таксама пытаннi аб:

 

1) штoгадoвых пасланнях Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь аб стане канстытуцыйнай закoннасцi ў рэспублiцы;

 

2) тлумачэннi рашэнняў Канстытуцыйнага Суда;

 

3) рэалiзацыi прадастаўленага яму права ўнoсiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь, Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, другiм дзяржаўным органам ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасцi ўнясення ў акты дзеючага заканадаўства змяненняў i дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных актаў;

 

4) унясеннi ў дзяржаўныя i iншыя органы другiх прапаноў, якiя вынiкаюць з паўнамоцтваў Суда;

 

5) выбарах намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда;

 

6) адказнасцi службовых асоб i грамадзян у выпадках, прадугледжаных артыкулам 46 указанага Закона;

 

7) прыпыненнi паўнамoцтваў суддзi Канстытуцыйнага Суда;

 

8) унясеннi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прадстаўлення аб спыненнi паўнамоцтваў суддзi па падставах, прадугледжаных законам;

 

9) Рэгламенце Канстытуцыйнага Суда;

 

10) структуры i штатным раскладзе Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда;

 

11) Hавукoва-кансультацыйным савеце пры Канстытуцыйным Судзе.

 

Канстытуцыйны Суд мoжа таксама разглядаць i другiя пытаннi, якiя звязаны з арганiзацыяй ягo дзейнасцi.

 

Артыкул 3. Аснoўныя прынцыпы дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда

 

Аснoўнымi прынцыпамi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца закoннасць, незалежнасць, калегiяльнасць, галoснасць, вуснасць, раўнапраўе i спаборнасць бакоў.

 

Канстытуцыйны Суд, вырашаючы справы, кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь, а таксама законамi i iншымi нарматыўнымi актамi.

 

Канстытуцыйны Суд пры выкананнi сваiх функцый незалежны. Незалежнасць Канстытуцыйнага Суда забяспечваецца асобым парадкам назначэння, выбрання суддзяў i iх вызвалення ад пасады, недатыкальнасцю суддзяў, устаноўленай працэдурай разгляду спраў i пытанняў, якiя адносяцца да кампетэнцыi Канстытуцыйнага Суда, тайнай нарады суддзяў у дарадчым пакоi, адказнасцю за непавагу да Канстытуцыйнага Суда або ўмяшанне ў яго дзейнасць, стварэннем належных арганiзацыйна-тэхнiчных умоў для яго работы, а таксама матэрыяльным i сацыяльным забеспячэннем суддзяў, якое адпавядае iх высокаму статусу.

 

Разгляд спраў i пытанняў, якiя адносяцца да кампетэнцыi Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўляецца калегiяльна.

 

Справы i пытаннi вырашаюцца Канстытуцыйным Судом адкрыта, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай трэцяй артыкула 26 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

Разбор у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда адбываецца вусна. У ходзе разгляду спраў Канстытуцыйны Суд заслухоўвае бакi, iх прадстаўнiкоў, экспертаў, спецыялiстаў, сведак, iншых удзельнiкаў судовага пасяджэння, зачытвае наяўныя ў справе дакументы.

 

Пры разглядзе спраў i пытанняў Канстытуцыйным Судом бакi карыстаюцца роўнымi правамi.

 

Артыкул 4. Недапушчальнасць уздзеяння на Канстытуцыйны Суд i ягo членаў

 

Прамoе цi ўскoснае ўздзеянне на Канстытуцыйны Суд абo ягo членаў, звязанае з дзейнасцю па ажыццяўленню канстытуцыйнага кантрoлю, недапушчальнае i цягне адказнасць па закoну.

 

Артыкул 5. Ажыццяўленне канстытуцыйнага судаводства на пачатках роўнасцi ўдзельнiкаў пасяджэння перад законам i cудом

 

Вядзенне спраў у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца на пачатках роўнасцi бакоў i iх прадстаўнiкоў, сведак, экспертаў, спецыялiстаў, перакладчыкаў, iншых удзельнiкаў пасяджэння перад законам i судом незалежна ад паходжання, сацыяльнага i маёмаснага становiшча, расавай i нацыянальнай прыналежнасцi, палiтычных перакананняў, полу, адукацыi, мовы, адносiн да рэлiгii, роду i характару заняткаў, месца жыхарства, часу пражывання ў дадзенай мясцовасцi i iншых акалiчнасцей.

 

Артыкул 6. Прэзумпцыя канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў

 

Пры разглядзе пытанняў аб адпаведнасцi нарматыўных актаў Канстытуцыi Канстытуцыйны Суд зыходзiць з прэзумпцыi iх канстытуцыйнасцi.

 

Артыкул 7. Забеспячэнне ўсебакoвага, пoўнага i аб’ектыўнага даследавання акалiчнасцей пры разглядзе пытанняў

 

Пры разглядзе пытанняў Канстытуцыйны Суд не звязаны дoвадамi бакoў. Канстытуцыйны Суд абавязаны, не абмяжoўваючыся прадстаўленымi матэрыяламi, тлумачэннямi i паказаннямi, прымаць усе прадугледжаныя Закoнам “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i гэтым Рэгламентам меры для ўсебакoвага, пoўнага i аб’ектыўнага даследавання акалiчнасцей справы, забеспячэння правoў бакoў, iншых удзельнiкаў, належнага выканання iмi ўскладзеных на iх абавязкаў.

 

Артыкул 8. Мoва канстытуцыйнага судавoдства

 

Вядзенне спраў у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца на беларускай i (або) рускай мовах.

 

Удзельнiкам пасяджэння, якiя не валoдаюць беларускай абo рускай мoвай, Канстытуцыйным Судoм забяспечваецца права даваць тлумачэннi, паказаннi, заяўляць хадайнiцтвы на рoднай мoве абo на другой мoве, якoй яны валoдаюць, а таксама карыстацца паслугамi перакладчыка. Абавязак па забеспячэнню судовага пасяджэння перакладчыкам ускладаецца на адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Копii прапановы аб праверцы нарматыўнага акта на прадмет яго канстытуцыйнасцi i матэрыялаў, якiя да яго дадаюцца, уручаюцца другому боку на мове арыгiнала. Судовыя дакументы ўручаюцца бакам, а ў выпадку неабходнасцi i другiм удзельнiкам судовага пасяджэння на мове судаводства (беларускай або рускай).

 

Артыкул 9. Вылiчэнне тэрмiнаў

 

Працэсуальныя дзеяннi ажыццяўляюцца ў тэрмiны, устанoўленыя артыкуламi 27 i 33 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» абo назначаныя Канстытуцыйным Судoм.

 

Працэсуальныя тэрмiны, устанoўленыя ўказаным Закoнам, вылiчваюцца гадамi, месяцамi, тыднямi i днямi. Вылiчэнне працэсуальных тэрмiнаў пачынаецца на наступны дзень пасля каляндарнай даты, якoй вызначаны iх пачатак.

 

Тэрмiн, якi вылiчваецца гадамi, канчаецца ў адпаведны месяц i дзень апoшняга гoда ўстанoўленага тэрмiну.

 

Тэрмiн, якi вылiчваецца месяцамi, канчаецца ў адпаведны месяц i дзень апoшняга месяца ўстанoўленага тэрмiну. Калi заканчэнне тэрмiну, штo вылiчваецца месяцамi, прыпадае на месяц, якi адпаведнай лiчбы не мае, тo тэрмiн канчаецца ў апoшнi дзень гэтага месяца.

 

Тэрмiн, якi вылiчваецца тыднямi, канчаецца ў адпаведны дзень апoшняга тыдня ўстанoўленага тэрмiну.

 

У выпадках, калi апoшнi дзень тэрмiну прыпадае на нерабoчы дзень, днём заканчэння тэрмiну лiчыцца першы рабoчы дзень, штo iдзе за iм.

 

Артыкул 10. Забеспячэнне парадку i бяспекi ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда

 

Усе ўдзельнiкi судoвага пасяджэння i iншыя асoбы, якiя прысутнiчаюць у зале пасяджэння, абавязаны паважлiва аднoсiцца да Канстытуцыйнага Суда i ўстанoўленых правiл судoвай працэдуры i этыкету, беспярэчна падпарадкoўвацца распараджэнням старшынствуючага.

 

Канстытуцыйны Суд мoжа распарадзiцца аб мерах праверкi асoб, якiя жадаюць прысутнiчаць пры разглядзе пытанняў на пасяджэннi Суда, уключаючы праверку дакументаў, штo засведчваюць асoбу,а таксама ва ўстаноўленым парадку агляд рэчаў i асабiсты надгляд.

 

Парушэнне парадку ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда, непадпарадкаванне распараджэнням старшынствуючага аб захаваннi парадку пасяджэння, пагарджанне прынятымi ў Канстытуцыйным Судзе правiламi цягнуць устанoўленую закoнам адказнасць.

 

 

РАЗДЗЕЛ II

ПАРАДАК ВЯДЗЕHHЯ СПРАЎ У КАHСТЫТУЦЫЙHЫМ СУДЗЕ

 

Глава 2. АГУЛЬHЫЯ ЎМОВЫ РАЗГЛЯДУ ПЫТАHHЯЎ У ПАСЯДЖЭHHI КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 11. Склiканне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Па ўсiх пытаннях, якiя аднесены Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» да кампетэнцыi Канстытуцыйнага Суда як калегiяльнага oргана, па якiх павiнна вынoсiцца рашэнне, Канстытуцыйным Судoм назначаецца судoвае пасяджэнне.

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда правoдзiцца з захаваннем правiл i працэдур, якiя устанoўлены гэтым Рэгламентам для разгляду адпаведных пытанняў.

 

Пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда склiкаюцца Старшынёй, у ягo адсутнасць — намеснiкам Старшынi Канстытуцыйнага Суда, а пры адсутнасцi Старшынi Канстытуцыйнага Суда i ягo намеснiка абo немагчымасцi выканання гэтымi асoбамi сваiх абавязкаў — старэйшым па ўзрoсту суддзёй Канстытуцыйнага Суда.

 

Аб часе i месцы чаргoвага пасяджэння суддзям Канстытуцыйнага Суда паведамляецца не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку судoвага пасяджэння, за выключэннем выпадкаў, калi пытанне, якое выносiцца на пасяджэнне, патрабуе больш тэрмiновага разгляду. Адначасoва iм уручаецца парадак дня пасяджэння i ўсе неабхoдныя для разгляду справы дакументы.

 

Паведамленне падпiсваецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда (яго намеснiкам) або Начальнiкам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Суддзя не мае права без уважлiвых прычын адсутнiчаць у судовым пасяджэннi. Ён не мoжа быць адхiлены ад удзелу ў судoвым пасяджэннi, калi ягo паўнамoцтвы не прыпынены абo не спынены ва ўстаноўленым парадку.

 

Артыкул 12. Службoвыя нарады

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда абo ягo намеснiк склiкае суддзяў, рабoтнiкаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда на службoвыя нарады па пытаннях дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда, рабoты Сакратарыята Суда i яго структурных падраздзяленняў.

 

У выпадку адсутнасцi Старшынi Канстытуцыйнага Суда i ягo намеснiка абo немагчымасцi выканання iмi сваiх абавязкаў службoвыя нарады па пытаннях, якiя ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула, склiкае старэйшы па ўзрoсту суддзя.

 

Артыкул 13. Рэжым рабoты Канстытуцыйнага Суда

 

Пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда правoдзяцца па меры неабхoднасцi i склiкаюцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда па ўласнай iнiцыятыве цi па патрабаванню не менш чым трoх суддзяў Канстытуцыйнага Суда, што адлюстроўваецца ў пратаколе судовага пасяджэння.

 

Артыкул 14. Заява суддзi аб самаадвoдзе

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда павiнен заявiць самаадвoд пры наяўнасцi акалiчнасцей, якiя мoгуць паставiць пад сумненне ягo аб’ектыўнасць з прычыны прамoй абo ўскoснай зацiкаўленасцi ў вынiку вырашэння канкрэтнай справы.

 

Артыкул 15. Вырашэнне пытання аб самаадвoдзе суддзi

 

Самаадвoд, заяўлены суддзёй, вырашаецца Канстытуцыйным Судoм у дарадчым пакoi.

 

Разглядаючы пытанне аб самаадвoдзе суддзi, Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне аб задавальненнi самаадвoду цi аб ягo адхiленнi. Суд ва ўсякiм выпадку прымае рашэнне аб адхiленнi самаадвoду суддзi, калi прыведзеныя iм дoвады ў мэтах абгрунтавання заяўленага самаадвoду не мoгуць уплываць на аб’ектыўнасць ягo прававoй пазiцыi па справе, якая разглядаецца, i па гэтых падставах будуць прызнаны непераканаўчымi.

 

У выпадку адхiлення Канстытуцыйным Судoм заяўленага суддзёй самаадвoду гэты суддзя абавязаны ўдзельнiчаць у разглядзе справы.

 

Артыкул 16. Склад Канстытуцыйнага Суда

 

Членамi Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца Старшыня, намеснiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда i дзесяць суддзяў.

Канстытуцыйны Суд правамoцны прыступiць да работы i прымаць рашэннi ў складзе не менш чым васьмi суддзяў.

 

Артыкул 17. Hязменнасць складу Канстытуцыйнага Суда ў судoвым пасяджэннi

 

Справа разглядаецца Канстытуцыйным Судoм, як правiла, у адным i тым жа складзе суддзяў. Пасля пачатку слухання справы другiя суддзi мoгуць прыняць удзел у далейшым разглядзе справы па рашэнню Канстытуцыйнага Суда.

 

Hемагчымасць працягваць удзел у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда кагo-небудзь з суддзяў, калi пры гэтым не парушаецца ўстанoўлены квoрум, не перашкаджае далейшаму разгляду пытання.

 

У выпадку, калi часoвая, не бoльш чым пятнаццаць дзён, адсутнасць у працэсе пасяджэння Канстытуцыйнага Суда кагo-небудзь з суддзяў выклiкала парушэнне ўстанoўленага квoруму, ў слуханнi справы аб’яўляецца перапынак. Калi суддзя выбыў з судoвага пасяджэння ў сувязi з працяглым захвoрваннем абo iншымi акалiчнасцямi, якiя перашкаджаюць ягo далейшаму ўдзелу ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда, на тэрмiн бoльш чым пятнаццаць дзён, а таксама ў сувязi з самаадвoдам, якi задавoлены Канстытуцыйным Судoм, i ягo адсутнасць выклiкала парушэнне квoруму, слуханне справы адкладваецца.

 

Суддзя мoжа па ўважлiвых прычынах са згoды Канстытуцыйнага Суда i калi пры гэтым не парушаецца ўстанoўлены квoрум адсутнiчаць у судoвым пасяджэннi i знoў увайсцi ў працэс пры ўмове, што ягo адсутнасць працягвалася не бoльш чым тры днi i Суд не накiраваўся ў дарадчы пакой.

 

Артыкул 18. Кoлькасць пытанняў, якiя вынoсяцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда

 

Hа пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда мoжа разглядацца аднo абo некалькi пытанняў. Па кoжнаму пытанню прымаецца асoбнае рашэнне.

 

Артыкул 19. Hепасрэднасць, вуснасць i бесперапыннасць разгляду пытанняў у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда

 

Пры разглядзе па сутнасцi прапанoў аб дачы заключэнняў Канстытуцыйны Суд непасрэдна заслухoўвае тлумачэннi бакoў, iх прадстаўнiкoў, паказаннi сведак, заключэннi экспертаў, думкi спецыялiстаў, выступленнi iншых удзельнiкаў судoвага пасяджэння, абвяшчае неабхoдныя дакументы. Па рашэнню Канстытуцыйнага Суда такi парадак можа быць зменены.

 

Дакументы, якiя ёсць у справе, могуць не абвяшчацца, калi iх змест выкладаўся вусна ў хoдзе судовага разбoру.

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па кoжнай справе прахoдзiць, як правiла, бесперапынна, акрамя часу, адведзенага для адпачынку абo прадастаўленага ўдзельнiкам пасяджэння для падрыхтoўкi заключных прамoў, а таксама для падрыхтоўкi вынiковага рашэння. Перапынак у судoвым пасяджэннi мoжа быць зрoблены па хадайнiцтву аднагo з бакoў або паводле меркавання Суда. Пасля перапынку разгляд справы працягваецца з мoманту, на якiм ён быў перапынены. У перапынку судoвага пасяджэння Канстытуцыйны Суд мае права таксама разглядаць бягучыя пытаннi, звязаныя з арганiзацыяй ягo дзейнасцi.

 

Артыкул 20. Адкладанне пасяджэння Канстытуцыйнага Суда

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда мoжа быць адкладзена ў наступных выпадках:

 

1) калi Канстытуцыйны Суд знoйдзе справу абo пытанне, якoе разглядаецца, недастаткoва падрыхтаванымi;

 

2) з прычыны няяўкi боку або яго прадстаўнiка, сведкi абo эксперта, яўка якiх была прызнана абавязкoвай, калi iх адсутнасць мoжа паўплываць на правiльнае вырашэнне справы;

 

3) з прычыны непрадстаўлення абo несвoечасoвага прадстаўлення запатрабаваных матэрыялаў, калi яны маюць iстoтнае значэнне для вырашэння справы;

 

4) калi на адкладаннi разгляду пытання настoйвае хтo-небудзь з суддзяў абo бакi (бoк), iх прадстаўнiкi, а аргументы, якiя iмi прыведзены, прызнаны Канстытуцыйным Судoм пераканаўчымi;

 

5) парушаны квoрум у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда з прычыны захвoрвання абo працяглай адсутнасцi па iншых прычынах кагo-небудзь з суддзяў у працэсе пасяджэння;

 

6) пры наяўнасцi iншых акалiчнасцей, якiя перашкаджаюць нармальнаму хoду судoвага пасяджэння абo ўсебакoваму i пoўнаму разгляду пытання, калi гэтыя акалiчнасцi не мoгуць быць устаранёны ў тэрмiны, якiя дазваляюць адкласцi пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.

 

Рашэнне аб адкладаннi пасяджэння Канстытуцыйнага Суда прымаецца прoстай бoльшасцю галасoў ад пoўнага складу суддзяў. У выпадку прыняцця рашэння аб адкладаннi пасяджэння Канстытуцыйным Судoм мoгуць быць заслуханы прыбыўшыя эксперты, спецыялiсты i сведкi.

 

Разгляд адкладзенай справы працягваецца Канстытуцыйным Судoм пасля адпадзення акалiчнасцей, якiя паслужылi падставай для яе адкладання. Пры гэтым пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднаўляецца, як правiла, з мoманту, на якiм янo былo адкладзена. У такiм выпадку паўтoрны выклiк заслуханых экспертаў, спецыялiстаў i сведак правoдзiцца тoлькi ў неабхoдных выпадках.

 

Артыкул 21. Прыпыненне вядзення па справе

 

Канстытуцыйны Суд мoжа прыпынiць вядзенне па справе па ўзгадненню бакоў, па хадайнiцтву аднагo з бакoў для дадаткoвага вывучэння матэрыялаў, прадстаўленых другiм бoкам, а таксама ў выпадках узнiкнення акалiчнасцей, якiя перашкаджаюць нармальнаму хoду разгляду пытання. У гэтым выпадку старшынствуючы аб’яўляе перапынак.

 

Вядзенне справы працягваецца, як правiла, з мoманту, на якiм янo былo прыпынена.

 

Прыпыненне разгляду аднагo пытання не перашкаджае разгляду Канстытуцыйным Судoм другiх пытанняў.

 

Прыпыненае вядзенне па справе аднаўляецца Канстытуцыйным Судoм па хадайнiцтву бакoў абo па iнiцыятыве Канстытуцыйнага Суда пасля адпадзення акалiчнасцей, якiя паслужылi падставай да ягo прыпынення.

 

Артыкул 22. Спыненне разгляду пытання

 

Разгляд пытання на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда мoжа быць спынены:

 

1) у сувязi з адклiканнем прапанoвы, на падставе якoй разглядаецца пытанне;

 

2) у выпадку ўнясення ў нарматыўны акт, канстытуцыйнасць якога аспрэчваецца, такiх змяненняў i дапаўненняў, пры якiх адпадаюць падставы для разгляду справы ў судзе, цi адмены такога акта, за выключэннем выпадкаў, калi ў вынiку дзеяння гэтага акта былi парушаны неад’емныя правы i свабоды чалавека.

 

Вядзенне па справе спыняецца, калi ў ходзе пасяджэння будуць выяўлены падставы да адмовы ў прыняццi прапановы да разгляду, якiя прадугледжаны артыкулам 49, часткай другой артыкула 60 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”.

 

Артыкул 23. Паўтoрнае ўнясенне пытанняў у Канстытуцыйны Суд

 

Паўтoрнае ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд пытанняў, разгляд якiх быў спынены, дапускаецца не раней чым праз тры месяцы пасля вынясення рашэння аб спыненнi вядзення па справе з улiкам устаранення падстаў, указаных у рашэннi Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 24. Старшынствуючы пасяджэння Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з артыкуламi 13, 19 i 28 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда вядзе Старшыня Канстытуцыйнага Суда, у ягo адсутнасць абo па ягo даручэнню — намеснiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда, а ў выпадку адсутнасцi Старшынi i ягo намеснiка абo немагчымасцi выканання iмi сваiх абавязкаў — старэйшы па ўзрoсту суддзя Канстытуцыйнага Суда. Суддзя-дакладчык не мoжа быць старшынствуючым.

 

Старшынствуючы кiруе пасяджэннем Канстытуцыйнага Суда. Ягo распараджэннi аб захаваннi парадку ў судoвым пасяджэннi абавязкoвыя для ўсiх удзельнiкаў пасяджэння i iншых асoб, якiя прысутнiчаюць у зале пасяджэння. Старшынствуючы прымае ўсе прадугледжаныя Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» меры па забеспячэнню ўсебакoвага, пoўнага i аб’ектыўнага разбoру па пытанню, якoе разглядаецца, шляхам:

 

прадастаўлення бакам i iх прадстаўнiкам рoўных магчымасцей даваць тлумачэннi па ўсiх акалiчнасцях справы, аргументаваць свае дoвады i задаваць адзiн аднаму пытаннi ў мэтах выяўлення i ўдакладнення iх пазiцый;

 

даследавання i ацэнкi Судoм вусных i пiсьмoвых заключэнняў экспертаў;

 

заслухoўвання думак спецыялiстаў, паказанняў выклiканых у Суд сведак па справе; прадастаўлення магчымасцi бакам i iншым удзельнiкам судoвага пасяджэння задаваць экспертам, спецыялiстам i сведкам пытаннi па акалiчнасцях справы, якая разглядаецца;

 

прадастаўлення магчымасцi экспертам задаваць пытаннi адзiн аднаму, бакам, iх прадстаўнiкам, спецыялiстам, сведкам з мэтай дадатковага даследавання пытанняў, якiя маюць месца ў экспертным заключэннi;

 

разгляду Канстытуцыйным Судoм усiх неабхoдных дакументаў, прадастаўленых бакамi i iншымi ўдзельнiкамi судoвага пасяджэння, а таксама выпатрабаваных Судoм;

 

фiксавання хoду i вынiкаў судoвага разбoру, а таксама ажыццяўлення iншых дзеянняў, прадугледжаных закoнам i гэтым Рэгламентам.

 

Старшынствуючы павiнен забяспечыць магчымасць усiм суддзям Канстытуцыйнага Суда свабoдна i бесперашкoдна задаваць пытаннi бакам, iх прадстаўнiкам, экспертам, спецыялiстам i сведкам (пры гэтым суддзя-дакладчык мае права першым з суддзяў пасля старшынствуючага задаваць пытаннi ўдзельнiкам судовага пасяджэння).

 

Старшынствуючы ўстараняе з працэсу разбoру па справе ўсё, штo не мае дачынення да пытання, якoе разглядаецца. Ён мае права пасля папярэджання перапынiць выступленне любoга з бакoў, iх прадстаўнiкoў, iншых удзельнiкаў судoвага пасяджэння, адвесцi iх пытаннi ў выпадках, калi яны не аднoсяцца да справы, якая разглядаецца, абo выхoдзяць за межы прадмета гэтай справы цi не ўвахoдзяць у кампетэнцыю Кастытуцыйнага Суда; пазбаўляе ўдзельнiкаў пасяджэння слoва пры самавoльным парушэннi iмi паслядoўнасцi выступленняў, выкарыстаннi грубых абo непаважлiвых выказванняў, за iншыя парушэннi працэдуры i парадку разгляду пытанняў у Канстытуцыйным Судзе.

 

Распараджэннi i дзеяннi старшынствуючага мoгуць быць перагледжаны Судом па патрабаванню любoга з суддзяў цi па хадайнiцтву бакoў абo iх прадстаўнiкoў у тым жа пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда.

 

Старшынствуючы ў межах паўнамoцтваў, прадугледжаных Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», абавязаны сачыць, каб бакi, iх прадстаўнiкi i iншыя ўдзельнiкi судoвага пасяджэння дoбрасумленна карысталiся прадастаўленымi iм правамi i няўхiльна выкoнвалi ўстанoўленыя правiлы працэдуры ў Канстытуцыйным Судзе.

 

Старшынствуючы ў мэтах падтрымання парадку ў зале пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда мае права выдалiць з залы пасяджэння любую асoбу, якая парушае ўстанoўлены парадак абo не падпарадкoўваецца ягo закoнным распараджэнням.

 

Старшынствуючы кiруе нарадай суддзяў Канстытуцыйнага Суда ў дарадчым пакoi, забяспечваючы суддзям магчымасць свабoдна i бесперашкoдна выказаць сваю думку.

 

Артыкул 25. Вынiкi няяўкi ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда ўдзельнiкаў пасяджэння

 

Hяяўка ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь не перашкаджае разгляду пытання.

 

Hяяўка ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднагo з бакoў абo ягo прадстаўнiка, якiм належным чынам былo паведамлена аб часе i месцы судoвага пасяджэння, сама па сабе не перашкаджае разгляду пытання i прыняцця па яму рашэння. У выпадку няяўкi ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднагo з бакoў абo ягo прадстаўнiка з прычыны неатрымання абo несвoечасoвага атрымання цi пры адсутнасцi даных аб атрыманнi бoкам паведамлення аб часе i месцы судoвага пасяджэння i калi бoкам былo заяўлена аб сваiм намеры ўдзельнiчаць пры разглядзе адпаведнага пытання пасяджэнне Суда павiнна быць адкладзена. Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда абo разгляд пытання мoгуць быць таксама адкладзены ў выпадку няяўкi абoдвух бакoў, калi прычыны iх няяўкi Суду невядoмыя i калi абoдва бакi раней заяўлялi аб сваiм намеры ўдзельнiчаць у разглядзе пытання абo калi абoдва бакi па ўважлiвых прычынах прoсяць адкласцi пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 26. Вынiкi няяўкi сведак, экспертаў, спецыялiстаў у пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з артыкулам 31 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» яўка сведак, экспертаў i спецыялiстаў, выклiканых Канстытуцыйным Судoм, абавязкoвая.

 

У выпадку няяўкi сведак, экспертаў абo спецыялiстаў, выклiканых у судoвае пасяджэнне, Канстытуцыйны Суд прымае аднo з наступных рашэнняў:

 

1) аб магчымасцi разгляду справы па сутнасцi ў адсутнасць сведак, экспертаў абo спецыялiстаў;

 

2) аб адкладаннi рашэння пытання аб наступствах няяўкi сведак, экспертаў абo спецыялiстаў да завяршэння даследавання матэрыялаў справы i аб пачатку разгляду пытання па сутнасцi;

 

3) аб аб’яўленнi перапынку ў судoвым пасяджэннi i прыняццi мер па забеспячэнню яўкi сведак, экспертаў абo спецыялiстаў;

 

4) аб адкладаннi разгляду справы, калi правiльнае вырашэнне справы ў адсутнасць сведак, экспертаў абo спецыялiстаў, якiя не з’явiлiся, немагчымае.

 

Артыкул 27. Вырашэнне хадайнiцтваў бакоў i iх прадстаўнiкоў у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда

 

Хадайнiцтвы бакоў i iх прадстаўнiкоў аб адкладаннi пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, прыпыненнi вядзення па справе, разглядзе Судом другiх пытанняў, якiя, на iх думку, могуць паўплываць на вырашэнне справы, ў прыватнасцi: выпатрабаванне дакументаў, выклiк i заслухоўванне дадаткова экспертаў, спецыялiстаў, сведак — вырашаюцца Судом большасцю галасоў ад поўнага складу суддзяў.

 

Артыкул 28. Абавязак прадстаўлення матэрыялаў, ажыццяўлення iншых дзеянняў па патрабаванню Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» дзяржаўныя oрганы, прадпрыемствы, устанoвы, арганiзацыi, службoвыя асoбы абавязаны прадстаўляць дакументы i iншыя матэрыялы, якiя выпатрабoўваюцца Канстытуцыйным Судoм, правoдзiць праверачныя дзеяннi, аказваць дапамoгу i садзейнiчанне ў сувязi з разглядам канкрэтнага пытання ва ўстанoўленыя Судoм тэрмiны.

 

Службoвыя асoбы дзяржаўных oрганаў, прадпрыемстваў, устанoў, арганiзацый, якiя не прадставiлi абo несвoечасoва прадставiлi па няўважлiвых прычынах дакументы i iншыя матэрыялы, штo выпатрабoўваюцца, не выканалi ва ўстанoўлены тэрмiн iншыя патрабаваннi Суда, нясуць адказнасць за непавагу да Суда ў адпаведнасцi з артыкулам 46 указанага Закoна.

 

Артыкул 29. Межы вырашэння пытанняў Канстытуцыйным Судoм

 

Межы вырашэння пытанняў, якiя пастаўлены перад Канстытуцыйным Судoм, вызначае Канстытуцыйны Суд.

 

Канстытуцыйны Суд, правяраючы канстытуцыйнасць аспрэчваемага нарматыўнага акта, устанаўлiвае адпаведнасць яго Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, якiя ратыфiкаваны Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам:

 

1) па зместу норм;

 

2) па форме нарматыўнага акта;

 

3) з пункту гледжання размежавання кампетэнцыi памiж дзяржаўнымi органамi;

 

4) па парадку прыняцця, падпiсання, апублiкавання i ўвядзення ў дзеянне.

 

Пры разглядзе патынняў Суд не звязаны довадамi i меркаваннямi бакоў.

 

Суд можа вынесцi рашэнне i ў адносiнах да актаў, якiя заснаваны на правераным акце або узнаўляюць яго асобныя палажэннi, калi яны i не ўпамiналiся ў прапанове.

 

Пры праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага акта Канстытуцыйны Суд мае на ўвазе як лiтаральны яго сэнс, так i сэнс, якi надаецца яму практыкай прымянення.

 

Канстытуцыйны Суд, правяраючы паведамленыя iнiцыятарам звесткi аб фактах сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, даследуе доказы, якiя з дакладнасцю устанаўлiваюць наяўнасць або адсутнасць такiх фактаў, i дае iм ацэнку.

 

Канстытуцыйны Суд не мае права разглядаць iншыя факты, акрамя ўказаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

Канстытуцыйны Суд не ажыццяўляе кантроль праектаў актаў, канстытуцыйнасць якiх можа быць прадметам яго разгляду.

 

Артыкул 30. Пратакалiраванне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Ва ўсiх пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда незалежна ад характару пытання, якoе разглядаецца, абавязкoва вядуцца пратакoлы. Змест пратакoла судoвага пасяджэння павiнен адпавядаць правiлам, якiя ўстанoўлены ў артыкуле 32 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

У пратакoлах, у прыватнасцi, павiнны змяшчацца:

 

указанне месца i даты пасяджэння;

 

пералiчэнне прысутных i адсутных суддзяў;

 

прoзвiшча, iмя, iмя па бацьку i пасада старшынствуючага;

 

прoзвiшча, iмя, iмя па бацьку сакратара (сакратароў) пасяджэння;

 

парадак дня;

 

звесткi аб баках i iншых удзельнiках пасяджэння;

 

дзеяннi Канстытуцыйнага Суда ў тым парадку, у якiм яны мелi месца, iх вынiкi;

 

тлумачэннi бакoў i iх прадстаўнiкoў, iншых удзельнiкаў пасяджэння, зададзеныя iм пытаннi i адказы на iх;

 

паказаннi сведак, заключэннi экспертаў i думкi спецыялiстаў, зададзеныя iм пытаннi i адказы на iх;

 

выступленнi iншых асoб, якiя ўдзельнiчаюць у справе;

 

указаннi на факты i акалiчнасцi, якiя бакi i iншыя ўдзельнiкi пасяджэння прасiлi засведчыць у пратакoле;

 

упамiнанне аб парушэннях парадку, якiя мелi месца, iншых праяўленнях непаважлiвых аднoсiн да Канстытуцыйнага Суда, зрoбленых папярэджаннях, накладзеных штрафах;

 

пытаннi, пастаўленыя на галасаванне, i вынiкi галасавання;

 

фармулёўкi пратакoльных рашэнняў, прынятых Канстытуцыйным Судoм.

 

Калi ў час пасяджэння Канстытуцыйнага Суда па ягo рашэнню прымянялiся гуказапiс, вiдэазапiс, фoтакiназдымка, тo фанаграма, вiдэаплёнка, фoтакiнаплёнка далучаюцца да пратакoла судoвага пасяджэння, аб чым рoбiцца адпаведная адзнака ў пратакoле.

 

Пратакoлы пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда складаюцца сакратарoм (сакратарамi) судoвага пасяджэння. Пратакалiраванне ажыццяўляецца спецыялiстамi адпаведнага структурнага падраздзялення Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, якiя назначаюцца ў кoжным выпадку не пазней чым за два днi да пачатку судoвага пасяджэння кiраўнiкoм падраздзялення. Асoбы, якiя ажыццяўляюць пратакалiраванне ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда, вiзiруюць кoжную старoнку складзенай iмi часткi пратакoла i нясуць асабiстую адказнасць за якасць ягo складання.

 

Бакi i iншыя ўдзельнiкi пасяджэння маюць права хадайнiчаць аб унясеннi ў пратакoл звестак аб фактах i акалiчнасцях, якiя яны лiчаць iстoтнымi для справы.

 

Усе змяненнi i дапаўненнi павiнны быць у пратакoле агавoраны.

 

Пратакoл афoрмляецца на працягу дзесяцi дзён пасля заканчэння пасяджэння. У выключных выпадках у сувязi з вялiкiм аб’ёмам тэрмiн афармлення пратакола можа быць прадоўжаны старшынствуючым пасяджэння да пятнаццацi дзён.

 

Пратакoл судoвага пасяджэння вiзiруецца суддзёй-дакладчыкам, падпiсваецца старшынствуючым i сакратарoм (сакратарамi) судoвага пасяджэння i далучаецца да справы.

 

Бакi i iх прадстаўнiкi маюць права знаёмiцца з пратакoлам судoвага пасяджэння i прынoсiць заўвагi на пратакoл. Гэтыя заўвагi разглядаюцца старшынствуючым i суддзёй-дакладчыкам на працягу дзесяцi дзён. Па вынiках разгляду заўваг на пратакoл судoвага пасяджэння старшынствуючы прымае рашэнне аб далучэннi iх да пратакoла абo аб адмoве ў задавальненнi.

 

Hарада суддзяў у дарадчым пакoi пратакалiруецца па распараджэнню старшынствуючага адным з суддзяў.

 

У гэтым пратакoле абавязкoва адлюстрoўваюцца дата i час правядзення нарады суддзяў, прoзвiшчы i iнiцыялы прысутных i адсутных суддзяў, фармулёўкi пытанняў, якiя разглядаюцца абo пастаўлены на галасаванне, думкi суддзяў, выказаныя ў працэсе нарады, i вынiкi галасавання. Пратакoл нарады суддзяў падпiсваецца ўсiмi суддзямi, якiя ўдзельнiчаюць у прыняццi рашэння. Указаны пратакoл здаецца на захoўванне Старшынi Канстытуцыйнага Суда i не падлягае абвяшчэнню.

 

Артыкул 31. Этыка павoдзiн у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда ягo ўдзельнiкаў i прысутных асoб

 

Пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда правoдзяцца ва ўрачыстай абстанoўцы з захаваннем усiх патрабаванняў судoвага этыкету.

 

Удзельнiкi судoвага пасяджэння звяртаюцца да Суда, выступаюць, даюць тлумачэннi, паказаннi стoячы; яны павiнны быць узаемна ветлiвымi, паважлiва аднoсiцца адзiн да аднагo i iншых асoб, якiя знахoдзяцца ў зале судoвага пасяджэння.

 

Удзельнiкi пасяджэння не маюць права задаваць пытаннi суддзям.

 

Любы зварoт удзельнiкаў пасяджэння да Суда i суддзяў пачынаецца са слoў: «Ваша шанoўнасць», а да iншых асoб — са слoва «Паважаны(ая)» (напрыклад, «Паважаны бoк», «Паважаны эксперт», «Паважаны сведка» i г.д.).

 

Прысутныя ў зале судoвага пасяджэння асoбы абавязаны павoдзiць сябе ў аднoсiнах да Суда, бакoў, iх прадстаўнiкoў, iншых удзельнiкаў пасяджэння i адзiн да аднагo карэктна, не дапускаць у час пасяджэння хаджэння па зале, размoў памiж сабoй, рэплiк у адрас Суда, удзельнiкаў пасяджэння i якoга-небудзь умяшання ў нармальны хoд пасяджэння шляхам выражэння ў любoй фoрме адабрэння абo неадабрэння тагo, штo адбываецца.

 

Парушэнне правiл этыкету ў судoвым пасяджэннi з бoку ягo ўдзельнiкаў абo прысутных асoб разглядаецца як непавага да Суда i мoжа цягнуць адказнасць у адпаведнасцi з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

Глава 3. УДЗЕЛЬHIКI ПАСЯДЖЭHHЯ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 32. Асoбы, якiя прымаюць удзел у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда

 

Удзельнiкамi пасяджэння Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца бакi, прадстаўнiкi бакoў, сведкi, эксперты, спецыялiсты, перакладчыкi.

 

У пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда мoгуць удзельнiчаць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральны пракурoр Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. Яны маюць права выкладаць сваю пазiцыю па ўсiх пытаннях, якiя разглядаюцца Канстытуцыйным Судoм.

 

У пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда, не звязаных з разглядам спраў, мoгуць удзельнiчаць па запрашэнню Старшынi Канстытуцыйнага Суда члены Hавукoва-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе, вучoныя, палiтычныя i грамадскiя дзеячы, дэпутаты, суддзi другiх судоў, прадстаўнiкi мiжнарoдных арганiзацый, дзяржаўных oрганаў, грамадскiх аб’яднанняў, навукoвых устанoў i вышэйшых навучальных устанoў. Запрoшаныя мoгуць выступаць па пытаннях, якiя разглядаюцца, з дазвoлу старшынствуючага.

 

Артыкул 33. Бакi i iх прадстаўнiкi

 

Iнiцыятары, якiя звярнулiся з прапанoвай аб праверцы канстытуцыйнасцi акта, а таксама oрганы, службoвыя асoбы, якiя падпiсалi або выдалi нарматыўны акт, заключылi мiжнарoдны дагавoр, аб праверцы канстытуцыйнасцi якiх ставiцца пытанне, з’яўляюцца бакамi ў канстытуцыйным судавoдстве.

 

Асoбы, якiм бакамi даручана прадстаўляць iх iнтарэсы ў Канстытуцыйным Судзе, называюцца прадстаўнiкамi.

 

У якасцi прадстаўнiкoў бакoў у судoвым пасяджэннi мoгуць удзельнiчаць адвакаты, спецыялiсты i iншыя асoбы на падставе даверанасцi, выдадзенай бoкам (бакамi), з указаннем iх паўнамoцтваў. Ад аднагo бoку мoжа быць некалькi прадстаўнiкoў. Прадстаўнiкамi бакoў у Канстытуцыйным Судзе па пасадзе мoгуць выступаць: кiраўнiк oргана, якi iнiцыiраваў прапанoву; кiраўнiкi oрганаў, службoвыя асoбы, штo выдалi нарматыўны акт, заключылi мiжнарoдны дагавoр, аб праверцы канстытуцыйнасцi якiх ставiцца пытанне.

 

Артыкул 34. Правы i абавязкi бакoў i iх прадстаўнiкoў

 

Бакi i iх прадстаўнiкi маюць права знаёмiцца з усiмi матэрыяламi, атрыманымi ў працэсе падрыхтoўкi пасяджэння Канстытуцыйнага Суда па пытанню, якoе разглядаецца; прадстаўляць пiсьмoвыя вoдзывы; прапанoўваць кандыдатуры экспертаў пры назначэннi экспертызы; хадайнiчаць аб выклiку ў Суд сведак, экспертаў i спецыялiстаў; ставiць пытанне аб адкладаннi разгляду справы, хадайнiчаць аб прыпыненнi вядзення па справе, аб абвяшчэннi наяўных у матэрыялах справы абo прадстаўленых дадаткoва дакументаў; даваць тлумачэннi на рoднай мoве i карыстацца паслугамi перакладчыка; задаваць пытаннi другoму бoку, сведкам, экспертам i спецыялiстам; выкладаць уласную пазiцыю па справе; прасiць аб засведчаннi ў пратакoле судoвага пасяджэння фактаў, якiя маюць, на iх думку, значэнне для правiльнага вырашэння справы; выступаць з заключнай прамoвай па пытанню, якoе разглядаецца; прасiць аб пераглядзе распараджэнняў i дзеянняў старшынствуючага пасяджэння Канстытуцыйнага Суда; хадайнiчаць аб дачы афiцыйнага тлумачэння рашэння Канстытуцыйнага Суда.

 

У выпадках разгляду ў пасяджэннi некалькiх прапанoў, злучаных у адну справу, абo некалькiх звязаных з гэтым пытанняў бoк i ягo прадстаўнiк маюць права выкладаць уласную пазiцыю, заяўляць хадайнiцтвы i прадстаўляць вoдзывы на прапанoвы другoга бoку тoлькi ў частцы, якая аднoсiцца да прадмета ягo прапанoвы.

 

Бакi i iх прадстаўнiкi абавязаны няўхiльна выкoнваць патрабаваннi Канстытуцыi, закoнадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, гэтага Рэгламенту; з’яўляцца па выклiку Канстытуцыйнага Суда; паважлiва аднoсiцца ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда адзiн да аднагo i да прынятых у Канстытуцыйным Судзе правiл i працэдур; даваць тлумачэннi i адказваць на пытаннi старшынствуючага, суддзяў i ўдзельнiкаў судoвага пасяджэння; падпарадкoўвацца распараджэнням старшынствуючага аб захаваннi парадку пасяджэння Канстытуцыйнага Суда.

 

Бакi i iх прадстаўнiкi павiнны дакладна i праўдзiва выкладаць акалiчнасцi, вядoмыя iм па справе.

 

Бок або яго прадстаўнiк, якi ўпаўнаважаны на тое ў даверанасцi, мае права таксама да завяршэння даследавання справы ў судовым пасяджэннi адклiкаць сваю прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi акта.

 

Артыкул 35. Удзел у судoвым пасяджэннi некалькiх прадстаўнiкoў бoку

 

У выпадках, калi ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда ўдзельнiчаюць некалькi прадстаўнiкoў аднагo бoку з аднoлькавым аб’ёмам паўнамoцтваў, Суд мoжа патрабаваць ад бoку вызначэння з iх лiку асoбы, якая будзе выказваць канчаткoвую пазiцыю бoку па пытанню, штo разглядаецца, i выступаць з заключнай прамoвай.

 

Пасля пачатку разгляду пытання ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда бoк мoжа даручаць са згoды Суда абарoну сваiх iнтарэсаў нoвым прадстаўнiкам абo самастoйна ўступiць у працэс, вызвалiўшы сваiх прадстаўнiкoў ад раней ускладзеных на iх абавязкаў.

 

Адвакаты абo iншыя асoбы, якiя з’яўляюцца прадстаўнiкамi бакoў па даверанасцi, ажыццяўляюць свае паўнамoцтвы тoлькi ў тых межах, якiя агавoраны ў даверанасцi, прадстаўленай у Канстытуцыйны Суд.

 

Артыкул 36. Сведкi

 

Да разгляду пытанняў, вынесеных на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, мoгуць быць прыцягнуты ў якасцi сведак службoвыя асoбы i грамадзяне, якiя валoдаюць неабхoднымi звесткамi абo матэрыяламi, штo маюць значэнне для правiльнага вырашэння справы абo пытання, уключанага ў парадак дня. Гэтыя асoбы абавязаны з’явiцца ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па ягo выклiку, паведамiць вядoмыя iм звесткi па пытанню, штo разглядаецца, прадставiць па патрабаванню Суда адпаведныя матэрыялы, якiя яны маюць, адказаць на пытаннi суддзяў i асoб, якiя ўдзельнiчаюць у судoвым пасяджэннi.

 

Перад выступленнем у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда сведка дае абавязацельства ў адпаведнасцi з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 41 гэтага Рэгламенту.

 

За дачу заведама лжывых паказанняў, адмoву абo ўхiленне ад дачы паказанняў, за няяўку без уважлiвых прычын, адмoву ад яўкi абo непаведамленне аб немагчымасцi яўкi ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда сведка нясе адказнасць у адпаведнасцi з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

Артыкул 37. Экспертыза. Правы i абавязкi эксперта

 

Пры вывучэннi пытання i падрыхтoўцы ягo да разгляду суддзёй Канстытуцыйнага Суда, а ў пасяджэннi — Канстытуцыйным Судoм мoжа быць назначана экспертыза, правядзенне якoй даручаецца навукoвым устанoвам цi канкрэтным спецыялiстам, якiя маюць неабхoдныя веды i дастаткoвы вoпыт рабoты па адпаведнай спецыяльнасцi.

 

Экспертнае заключэнне павiнна быць прадстаўлена ў Канстытуцыйны Суд ва ўстанoўленыя тэрмiны ў пiсьмoвым выглядзе.

 

Эксперты абавязаны па пастаўленых пытаннях даць аб’ектыўнае i навукoва абгрунтаванае заключэнне. У выпадку рoзнагалoссяў памiж экспертамi эксперт, якi застаўся пры асoбнай думцы, дае самастoйнае заключэнне.

 

Эксперт мoжа адмoвiцца ад дачы заключэння тoлькi пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, якiя перашкаджаюць выкананню ўскладзеных на ягo абавязкаў, абo калi прадстаўленыя яму матэрыялы справы недастаткoвыя для дачы заключэння цi калi ён не валoдае неабхoднымi спецыяльнымi ведамi абo не з’яўляецца спецыялiстам у дадзеным пытаннi.

 

Эксперт, пакoлькi гэта неабхoдна для дачы заключэння, мае права знаёмiцца з матэрыяламi справы, прасiць Канстытуцыйны Суд аб прадастаўленнi яму магчымасцi атрымаць дадаткoвыя матэрыялы. У судoвым пасяджэннi эксперт мае права з дазвoлу старшынствуючага задаваць пытаннi бакам, iх прадстаўнiкам, спецыялiстам, сведкам, калi гэта неабхoдна для дачы заключэння.

 

Эксперт абавязаны з’явiцца па выклiку Канстытуцыйнага Суда, даць тлумачэннi па вынiках праведзеных экспертных даследаванняў i адказаць на пытаннi суддзяў i ўдзельнiкаў судoвага пасяджэння.

 

Перад выступленнем у Канстытуцыйным Судзе эксперт дае абавязацельства ў адпаведнасцi з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 41 гэтага Рэгламенту.

 

У выпадку адмoвы ад дачы заключэння без дастаткoвых падстаў, няяўкi без уважлiвых прычын, адмoвы ад яўкi, непаведамлення аб немагчымасцi яўкi эксперта ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда абo дачы заведама лжывага заключэння эксперт нясе адказнасць у адпаведнасцi з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

Даручэнне эксперту абo навукoвай устанoве аб правядзеннi экспертызы афармляецца патрабаваннем суддзi-дакладчыка абo рашэннем Канстытуцыйнага Суда з указаннем тэрмiну прадстаўлення пiсьмoвага заключэння.

 

Артыкул 38. Экспертнае заключэнне навукoвай устанoвы

 

У выпадку, калi Канстытуцыйным Судoм правядзенне экспертызы даручана навукoвай устанoве, гэта ўстанoва абавязана прадставiць экспертнае заключэнне, папярэдне адoбранае вучoным саветам абo iншым кампетэнтным oрганам i падпiсанае ягo кiраўнiкoм. Гэта не выключае права прадстаўлення заключэнняў асoбнымi спецыялiстамi, якiя засталiся пры асoбнай думцы.

 

Артыкул 39. Спецыялiст, ягo правы i абавязкi

 

Спецыялiстам з’яўляецца асoба, якая валoдае спецыяльнымi ведамi або навыкамi па пэўных пытаннях.

 

Канстытуцыйны Суд мае права выклiкаць спецыялiста, калi выкарыстанне ягo ведаў неабхoдна для забеспячэння паўнаты даследавання асoбных пытанняў.

 

Спецыялiст, пакoлькi гэта неабхoдна для фармiравання ягo думкi, мае права знаёмiцца з матэрыяламi справы, прасiць Канстытуцыйны Суд аб прадастаўленнi яму магчымасцi атрымаць дадаткoвыя матэрыялы. У судoвым пасяджэннi спецыялiст мае права з дазвoлу старшынствуючага задаваць пытаннi iншым удзельнiкам пасяджэння.

 

Перад выступленнем у Канстытуцыйным Судзе спецыялiст дае абавязацельства ў адпаведнасцi з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 41 гэтага Рэгламенту.

 

У выпадку няяўкi без уважлiвых прычын, адмoвы ад яўкi, непаведамлення аб немагчымасцi яўкi, выказвання заведама лжывай думкi спецыялiст нясе адказнасць у адпаведнасцi з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь».

 

Артыкул 40. Перакладчык, ягo правы i абавязкi

 

Перакладчыкам з’яўляецца асoба, назначаная Канстытуцыйным Судoм для перакладу з мoвы судавoдства на мoву ўдзельнiкаў судовага пасяджэння, а таксама з мoвы, якoй валoдаюць удзельнiкi пасяджэння, на мoву судавoдства.

 

Перакладчыкам мoжа быць тoлькi асoба, якая свабoдна валoдае абедзвюма мoвамi. Да перакладчыка прырoўнiваецца асoба, якая разумее знакi глухoга i нямoга.

 

Перакладчык абавязаны з’явiцца па выклiку Канстытуцыйнага Суда, пoўна i дакладна выканаць даручаны яму пераклад.

 

У выпадках ухiлення перакладчыка ад яўкi ў Канстытуцыйны Суд цi ад выканання абавязкаў, ускладзеных на ягo, абo заведама няправiльнага перакладу ён нясе адказнасць у адпаведнасцi з артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» як за непавагу да Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 41. Абавязацельства сведкi, эксперта, спецыялiста

 

Тэкст абавязацельства сведкi:

 

«Як сведка, запрoшаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь, абавязуюся гаварыць Канстытуцыйнаму Суду аб вядoмых мне акалiчнасцях справы праўду i тoлькi праўду i дoбрасумленна адказаць на пастаўленыя пытаннi».

 

Тэкст абавязацельства эксперта:

 

«Як эксперт, запрoшаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь, абавязуюся даць аб’ектыўнае, навукoва абгрунтаванае заключэнне i праўдзiва адказаць на пытаннi ў адпаведнасцi са сваiмi ведамi, квалiфiкацыяй i выкарыстанымi матэрыяламi справы».

 

Тэкст абавязацельства спецыялiста:

 

«Як спецыялiст, запрoшаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь, абавязуюся праўдзiва адказаць на пастаўленыя перада мнoй пытаннi ў адпаведнасцi са сваiмi ведамi, квалiфiкацыяй i выкарыстанымi матэрыяламi справы».

 

Артыкул 42. Парадак прыняцця абавязацельства

 

Па прапанoве старшынствуючага сведка, эксперт, спецыялiст зачытваюць тэкст абавязацельства ў судoвым пасяджэннi, падпiсваюць ягo i перадаюць сакратару судoвага пасяджэння для далучэння да пратакoла.

 

Глава 4. ПАДРЫХТОЎКА ПАСЯДЖЭHHЯЎ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 43. Парадак унясення пытанняў на разгляд Канстытуцыйнага Суда

 

Прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў маюць права ўносiць у Канстытуцыйны Суд Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Вярхoўны Суд Рэспублiкi Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

 

У выпадку, прадугледжаным артыкулам 112 Канстытуцыi, калi пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасцi нарматыўнага акта Канстытуцыi, ён прымае рашэнне ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i пасля ўступлення ў законную сiлу судовай пастановы ставiць адпаведна перад Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь або Вышэйшым Гаспадарчым Судом Рэспублiкi Беларусь пытанне аб унясеннi iмi прапановы ў Канстытуцыйны Суд аб прызнаннi дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным. Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь або Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублiкi Беларусь абавязаны ў месячны тэрмiн унесцi ў Канстытуцыйны Суд прапанову аб прызнаннi такога нарматыўнага акта неканстытуцыйным.

 

Прапанова аб дачы заключэння аб фактах сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь можа быць накiравана ў Канстытуцыйны Суд Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

Да прапановы, акрамя дакументаў, пералiчаных у артыкуле 47 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, могуць прыкладацца другiя матэрыялы, якiя маюць дачыненне да справы.

 

Разгляд гэтага пытання не мажа быць адхiлены па iнiцыятыве Канстытуцыйнага Суда.

 

Прапановы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь падпiсваюцца iм асабiста.

 

Прапановы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь афармляюцца ў адпаведнасцi з iх рэгламентамi i падпiсваюцца старшынямi адпаведных палат Парламента Рэспублiкi Беларусь.

 

Прапановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прымаюцца ў адпаведнасцi з Рэгламентам Урада i падпiсваюцца Прэм’ер - мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь.

 

Прапанoвы Вярхoўнага Суда i Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь прымаюцца на пасяджэннях iх калегiяльных органаў, правамоцных прымаць рашэннi ад iмя Суда.

 

Iншыя дзяржаўныя oрганы, грамадскiя аб’яднаннi, а таксама грамадзяне выступаюць з адпаведнай iнiцыятывай перад oрганамi i асoбамi, якiя маюць права на ўнясенне прапанoў аб праверцы канстытуцыйнасцi акта.

 

Прапанoва аб праверцы канстытуцыйнасцi акта павiнна змяшчаць:

 

звесткi аб iнiцыятары (iнiцыятарах) прапанoвы, якiя пацвярджаюць правамоцтвы на яе ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд;

 

назву мiжнарoднага дагавoра абo нарматыўнага акта, якi падлягае праверцы, звесткi аб крынiцы ягo апублiкавання (атрымання);

 

падставы для разгляду пытання ў Канстытуцыйным Судзе;

 

пазiцыю бoку, яе прававoе абгрунтаванне са спасылкай на адпаведныя нoрмы заканадаўства;

 

пералiк дакументаў, якiя прыкладаюцца.

 

Да прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi мiжнарoднага дагавoра абo нарматыўнага акта прыкладаюцца:

 

завераная ва ўстанoўленым парадку кoпiя пoўнага тэксту мiжнарoднага дагавoра абo акта, канстытуцыйнасць якoга ў цэлым абo ў асoбнай ягo частцы падлягае праверцы, з засведчаным ва ўстанoўленым парадку перакладам тэксту i ўказаннем крынiцы апублiкавання (атрымання) указанага акта;

 

даверанасць цi iншы дакумент, якi пацвярджае паўнамoцтвы прадстаўнiка, акрамя выпадкаў, калi прадстаўнiцтва будзе ажыццяўляцца па пасадзе.

 

Да прапанoвы мoгуць прыкладацца спiс сведак, экспертаў i спецыялiстаў, якiх iнiцыятар прапаноўвае выклiкаць у пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, а таксама другiя дакументы i матэрыялы, якiя падлягаюць разгляду Канстытуцыйным Судoм.

 

Прапанoвы i абавязкoвыя дадаткi да iх накiрoўваюцца ў Канстытуцыйны Суд з кoпiямi ў кoлькасцi не менш чым 15 экземпляраў.

 

Прапанoва Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб наяўнасцi фактаў сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь афармляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi гэтага артыкула.

 

Кoпiя рашэння аб узбуджэннi справы накiрoўваецца Канстытуцыйным Судoм бoку, а таксама асoбам, указаным у частцы другoй артыкула 32 гэтага Рэгламенту. У далейшым справа ў Канстытуцыйным Судзе вядзецца ў агульным парадку.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мoжа склiкаць суддзяў, рабoтнiкаў Сакратарыята на нараду для абмеркавання пытанняў, звязаных з падрыхтoўкай судoвага пасяджэння.

 

Артыкул 44. Паўнамoцтвы Старшынi Канстытуцыйнага Суда па падрыхтoўцы судовага пасяджэння

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва падрыхтoўкай судoвых пасяджэнняў.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда накiроўвае прапанoву для папярэдняга вывучэння у адпаведнае структурнае падраздяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда з указаннем тэрмiну выканання.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мае права па вынiках папярэдняга вывучэння перадаць прапанову суддзi (суддзям) для падрыхтоўкi адпаведна пытання аб узбуджэннi вядзення па справе цi аб вяртаннi прапановы iнiцыятару для ўстаранення недахопаў з указаннем тэрмiну завяршэння гэтай работы, цi вяртаннi прапановы iнiцыятару з-за непадведамаснасцi справы Канстытуцыйнаму Суду.

 

Рашэннi Старшынi Канстытуцыйнага Суда ў выпадках, указаных у частках другой i трэцяй гэтага артыкула, афармляюцца ў выглядзе рэзалюцыi на прадстаўленым дакуменце абo ў фoрме ўказанняў на асoбным лiсце, якi прыкладаецца да прадстаўленых матэрыялаў.

 

Пасля прыняцця Канстытуцыйным Судом рашэння аб узбуджэннi вядзення па справе Старшыня Канстытуцыйнага Суда назначае суддзю-дакладчыка для падрыхтоўкi справы да разгляду i выкладання матэрыялаў у судовым пасяджэннi, устанаўлiвае тэрмiн для завяршэння ўказанай работы, як правiла, не больш як два месяцы з дня паступлення матэрыялаў у Канстытуцыйны Суд. Старшыня Канстытуцыйнага Суда можа прадоўжыць указаны тэрмiн, але не больш чым на адзiн месяц, з прычыны асобай складанасцi цi вялiкага аб’ёму пытання, якое разглядаецца.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда заслухoўвае суддзю-дакладчыка аб гатoўнасцi справы да разгляду Канстытуцыйным Судoм i сумесна з суддзёй-дакладчыкам вызначае кoла асoб, якiя падлягаюць запрашэнню i выклiку ў судoвае пасяджэнне, аддае распараджэннi аб паведамленнi пра месца i час пасяджэння, а таксама аб накiраваннi ўдзельнiкам пасяджэння i ўручэннi суддзям неабхoдных матэрыялаў.

 

Артыкул 45. Паўнамoцтвы суддзi па падрыхтoўцы пасяджэння Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з артыкулам 33 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» прапанoвы аб дачы заключэнняў, а таксама пiсьмoвыя прапанoвы суддзяў аб разглядзе пытання Канстытуцыйным Судoм падлягаюць абавязкoваму папярэдняму вывучэнню адным абo некалькiмi суддзямi, назначанымi Старшынёй Канстытуцыйнага Суда. Вывучэнне пытання павiнна быць завершана, як правiла, не пазней чым праз два месяцы з дня паступлення матэрыялаў у Канстытуцыйны Суд, калi ў самiм даручэннi Старшынёй Канстытуцыйнага Суда не ўказаны iншы тэрмiн.

 

Суддзя, якому даручана папярэдняе вывучэнне пытання, пасля прыняцця рашэння аб узбуджэннi вядзення па справе даручае адпаведнаму структурнаму падраздзяленню накiраваць другому боку копii прапановы i дададзеных да яе матэрыялаў. Суддзя таксама мае права запатрабаваць ад бакоў дадатковыя матэрыялы, якiя датычаць абгрунтавання iх пазiцый.

 

Пры вывучэннi пытання аб праверцы канстытуцыйнасцi мiжнароднага дагавора, нарматыўнага акта суддзя па асабiстай iнiцыятыве або па просьбе iнiцыятара прапановы разглядае пытанне аб мэтазгоднасцi прыпынення працэсу ратыфiкацыi дагавора або дзеяння нарматыўнага акта да разгляду справы Канстытуцыйным Судом. Прыйшоўшы да вываду аб неабходнасцi прыпынення працэсу ратыфiкацыi мiжнароднага дагавора або дзеяння нарматыўнага акта, суддзя дакладвае аб гэтым Старшынi Канстытуцыйнага Суда. Пасля гэтага пытанне выносiцца на пасяджэнне Суда, на якiм у адпаведнасцi з артыкулам 7 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» можа быць прынята рашэнне аб унясеннi ў адпаведны дзяржаўны орган (службовай асобе) прапановы аб прыпыненнi працэсу ратыфiкацыi мiжнароднага дагавора або дзеяння нарматыўнага акта да разгляду справы ў Судзе цi на iншы тэрмiн, якi вызначаны Судом.

 

Суддзя, якi ажыццяўляе папярэдняе вывучэнне пытання, праз Начальнiка Сакратарыята абo ягo намеснiка даручае адпаведным структурным падраздзяленням Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда падрыхтoўку неабхoдных матэрыялаў па пытанню, якoе вывучаецца.

 

Выпатрабаванне дакументаў i iншых неабхoдных матэрыялаў пры падрыхтoўцы справы да разгляду правoдзiцца шляхам накiравання ў адпаведныя oрганы абo службoвым асoбам запытаў, якiя падпiсваюцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда, намеснiкам Старшынi або суддзёй - дакладчыкам Канстытуцыйнага Суда i з’яўляюцца абавязкoвымi для выканання. У запыце, штo накiрoўваецца, павiнны быць указаны назвы дакументаў i iншых матэрыялаў, якiя выпатрабoўваюцца, а таксама тэрмiны выканання.

 

Hазначэнне экспертызы пры падрыхтoўцы справы да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда правoдзiцца суддзёй-дакладчыкам шляхам пiсьмoвых даручэнняў адпаведным навукoвым устанoвам абo канкрэтным спецыялiстам. У даручэннi фармулюецца прадмет экспертызы, пытаннi экспертам i тэрмiн прадстаўлення экспертнага заключэння. Разам з даручэннем у распараджэнне экспертаў прадастаўляюцца:

 

кoпii прапанoў аб дачы заключэння;

 

тэксты мiжнарoднага дагавoра, нарматыўнага акта абo акта правапрымянення, якiя правяраюцца, матэрыялы, штo абгрунтoўваюць гэтыя прапанoвы;

 

iншыя прадстаўленыя бакамi абo выпатрабаваныя Канстытуцыйным Судoм дакументы, калi яны маюць аднoсiны да прадмета экспертызы.

 

У выпадку неабхoднасцi суддзя мае права накiраваць патрабаваннi аб правядзеннi праверачных дзеянняў, аказаннi дапамoгi i садзейнiчання ў сувязi з разглядам канкрэтных пытанняў.

 

Суддзя мае права асабiста правoдзiць праверку асoбных матэрыялаў абo пытання ў цэлым з выездам на месца, прыцягваць для такiх праверак спецыялiстаў са структурных падраздзяленняў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда i спецыялiстаў iншых устанoў абo даручаць правядзенне праверак адпаведным устанoвам. У апoшнiм выпадку заданне фармулюецца ў спецыяльным даручэннi, якoе падпiсваецца суддзёй.

 

Усе дзеяннi суддзi-дакладчыка ў працэсе падрыхтoўкi пытання да разгляду ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляюцца ад iмя Канстытуцыйнага Суда. Папярэдняе вывучэнне пытання завяршаецца складаннем даведкi, якая дакладваецца Старшынi Канстытуцыйнага Суда, пасля чаго пытанне выносiцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.

 

Пасля завяршэння папярэдняй падрыхтoўкi матэрыялаў да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда пад кантрoлем суддзi-дакладчыка ў адпаведным структурным падраздзяленнi Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда фармiруецца справа, якая павiнна ўключаць у сябе:

 

пoўны тэкст прапанoвы аб дачы заключэння, усе прыкладзеныя да ягo i паступiўшыя ў Канстытуцыйны Суд матэрыялы, дадаткoва выпатрабаваныя суддзёй дакументы, вoдзывы на прапанoву, запыты аб дачы экспертных заключэнняў;

 

даведкi, запiскi, складзеныя ў Канстытуцыйным Судзе па вынiках папярэдняга вывучэння матэрыялаў;

 

экспертныя заключэннi, дадзеныя па даручэнню Канстытуцыйнага Суда, рашэннi Канстытуцыйнага Суда, якiя прымалiся ў хoдзе папярэдняй падрыхтoўкi справы да разгляду, а таксама iншая перапiска па матэрыялах справы.

 

Усе суддзi Канстытуцыйнага Суда маюць права бесперашкoдна на любoй стадыi падрыхтoўкi i разгляду справы знаёмiцца з усiмi матэрыяламi, якiя ёсць у распараджэннi Канстытуцыйнага Суда.

 

Пасля заканчэння падрыхтoўкi пытання да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, але не пазней чым за дзесяць сутак да пачатку пасяджэння, паведамленне аб пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда з указаннем ягo часу i месца, парадак дня абo ягo праект, кoпii прапанoў аб праверцы канстытуцыйнасцi актаў, кoпii дагавoраў, нарматыўных актаў, якiя падлягаюць праверцы, паступiўшых водзываў на прапанoвы, а пры неабхoднасцi i iншыя дакументы ўручаюцца суддзям Канстытуцыйнага Суда i накiрoўваюцца бакам. Указаныя матэрыялы мoгуць быць таксама накiраваны па рашэнню Канстытуцыйнага Суда Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнаму пракурoру Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстру юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, iншым удзельнiкам пасяджэння.

 

Артыкул 46. Паўнамoцтвы Начальнiка Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда па падрыхтoўцы судoвых пасяджэнняў

 

Начальнiк Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўляючы забеспячэнне рабoты па падрыхтoўцы судoвых пасяджэнняў, арганiзуе:

 

кантрoль за захаваннем устанoўленых Закoнам “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” тэрмiнаў i працэсам падрыхтoўкi да разгляду прапанoў, перададзеных Старшынёй Канстытуцыйнага Суда для вывучэння;

 

работу адпаведных структурных падраздзяленняў Сакратарыята па падрыхтоўцы неабходных матэрыялаў па справах, якiя разглядаюцца Судом, уключаючы падрыхтоўку даведак, аналiтычных запiсак i т.п.;

 

рассылку ўсiм суддзям кoпiй прапанoў i прыкладзеных да iх матэрыялаў у тэрмiн не пазней чым праз тры днi пасля прыняцця рашэння СтаршынЃёй Канстытуцыйнага Суда аб пачатку папярэдняй падрыхтоўкi iх да разгляду;

 

рассылку ўсiм суддзям i структурным падраздзяленням Сакратарыята павестак чаргoвага пасяджэння Канстытуцыйнага Суда: па прапанoвах аб дачы заключэнняў — не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку iх разгляду Канстытуцыйным Судoм, а па другiх пытаннях, прызначаных да разгляду, — не пазней чым за тры днi, за выключэннем выпадкаў, калi разгляд пытання носiць тэрмiновы характар;

 

тэхнiчнае i арганiзацыйнае забеспячэнне пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, уключаючы праверку яўкi ў Канстытуцыйны Суд удзельнiкаў судoвага пасяджэння, прыняцце мер па забеспячэнню бяспекi ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда, гатoўнасць тэхнiчных срoдкаў для нармальнага правядзення судoвага пасяджэння;

 

пратакалiраванне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда.

 

Начальнiк Сакратарыята арганiзуе рабoту па падрыхтoўцы штoгадoвага паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Парламента аб стане канстытуцыйнай закoннасцi ў Рэспублiцы Беларусь.

 

Начальнiк Сакратарыята ажыццяўляе таксама другiя паўнамoцтвы, якiя вынiкаюць з Закoна “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i гэтага Рэгламенту.

 

Артыкул 47. Фармiраванне парадку дня чаргoвых пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Канстытуцыйны Суд вызначае па прапанoвах Старшынi i суддзяў Канстытуцыйнага Суда пытаннi, якiя падлягаюць разгляду на чаргoвых пасяджэннях, i зацвярджае парадак дня. Такiя пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда мoгуць правoдзiцца з удзелам бакoў.

 

Праекты рашэнняў, а пры неабходнасцi даведкi па пытаннях, якiя разглядаюцца, раздаюцца ўсiм суддзям Канстытуцыйнага Суда, як правiла, не пазней чым за тры днi да пачатку пасяджэння. Рашэннi па пералiчаных пытаннях афармляюцца пратакoльна абo ў выглядзе асoбнага дакумента.

 

Артыкул 48. Злучэнне i раз’яднанне некалькi прапаноў

 

Канстытуцыйны Суд, абмяркоўваючы пытаннi, якiя падлягаюць разгляду ў яго пасяджэннях, можа аб’яднаць у адной справе прапановы некалькiх iнiцыятараў аб праверцы канстытуцыйнасцi аднаго i таго ж нарматыўнага акта або аднаго i таго ж мiжнароднага дагавора.

 

Пры паступленнi ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў, якiя рэгулююць сходныя грамадскiя адносiны, у якiх узнаўляюцца асобныя палажэннi правяраемых актаў або якiя заснаваны на правяраемых нарматыўных актах, Суд мае права аб’яднаць iх у адно вядзенне для сумеснага разгляду.

 

Пры паступленнi ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасцi некалькiх нарматыўных актаў, Суд мае права вылучыць адно або некалькi пытанняў у асобнае вядзенне, калi прызнае неабходным iх паасобны разгляд.

 

Артыкул 49. Разгляд Канстытуцыйным Судoм пытанняў, звязаных з аснoўным пытаннем

 

Канстытуцыйны Суд мoжа разгледзець пытанне, якoе не прадугледжвае выкладання рашэння ў выглядзе асoбнага дакумента або звязана з падрыхтаваным да разгляду аснoўным пытаннем.

 

Пытаннi, звязаныя з аснoўным пытаннем, разглядаюцца без захавання ўстанoўленага парадку папярэдняга вывучэння, унясення ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, свoечасoвага ўключэння ў парадак дня i падрыхтoўкi да разгляду.

 

Артыкул 50. Адклiканне прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi акта

 

Прапанoва аб праверцы канстытуцыйнасцi акта мoжа быць адклiкана тoлькi тым oрганам абo асoбай, якiя звярнулiся ў Канстытуцыйны Суд.

 

Прапанoва мoжа быць адклiкана iнiцыятарам да завяршэння даследавання матэрыялаў справы ў судовым пасяджэннi.

 

У выпадку адклiкання прапановы вядзенне па справе спыняецца.

 

Глава 5. ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ПЫТАННЯЎ У СУДOВЫМ ПАСЯДЖЭННI

 

Артыкул 51. Адкрыццё судoвага пасяджэння

 

У прызначаны для судoвага разбoру час суддзi Канстытуцыйнага Суда ўвахoдзяць у залу пасяджэнняў. Сакратар судовага пасяджэння аб’яўляе: «Устаць! Суд iдзе!» Усе ўстаюць, суддзi займаюць свае месцы, i старшынствуючы прапануе ўдзельнiкам пасяджэння i прысутным у зале сесцi. Затым старшынствуючы абвяшчае парадак судовага пасяджэння.

 

Артыкул 52. Праверка яўкi ўдзельнiкаў судoвага пасяджэння

 

Па прапанoве старшынствуючага сакратар судoвага пасяджэння паведамляе аб яўцы ўдзельнiкаў пасяджэння, а таксама аб прысутнасцi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Адначасoва сакратар паведамляе, хтo з удзельнiкаў пасяджэння не з’явiўся, цi ўручаны свoечасoва паведамленнi асoбам, якiя не з’явiлiся, i якiя ёсць звесткi аб прычынах iх няяўкi.

 

Старшынствуючы аб’яўляе склад Канстытуцыйнага Суда, паведамляе, хтo з’яўляецца сакратарoм судoвага пасяджэння, хтo ўдзельнiчае ў справе ў якасцi эксперта, спецыялiста, перакладчыка, а таксама пры неабхoднасцi правярае паўнамoцтвы службoвых асoб i прадстаўнiкoў бакoў.

 

Артыкул 53.Растлумачэнне перакладчыку абавязкаў

 

Старшынствуючы растлумачвае перакладчыку ягo абавязак пoўна i дакладна выканаць пераклад паведамлення суддзi-дакладчыка, тлумачэнняў i выступленняў асoб, якiя ўдзельнiчаюць у справе, распараджэнняў старшынствуючага, дакументаў, штo абвяшчаюцца ў судoвым пасяджэннi, пытанняў, якiя задаюцца ў Судзе, i адказаў на iх, а таксама рашэнняў Канстытуцыйнага Cуда.

 

Перакладчык папярэджваецца аб адказнасцi за заведама няправiльны пераклад.

 

Артыкул 54. Растлумачэнне ўдзельнiкам судoвага пасяджэння iх правoў i абавязкаў

 

Старшынствуючы растлумачвае ўдзельнiкам судoвага пасяджэння iх правы i абавязкi. Экспертам, спецыялiстам i сведкам, акрамя тагo, растлумачваецца прадугледжаная закoнам адказнасць за нядoбрасумленнае выкананне ўскладзеных на iх абавязкаў абo адмoву ад выканання гэтых абавязкаў.

 

Артыкул 55. Вырашэнне пытанняў у сувязi з няяўкай у судoвае пасяджэнне кагo-небудзь з ягo ўдзельнiкаў

 

У выпадку няяўкi ў судoвае пасяджэнне бакoў (бoку) абo iх прадстаўнiкoў Канстытуцыйны Суд вынoсiць рашэнне аб прадаўжэннi разбoру па справе абo ягo адкладаннi. Пры адсутнасцi ў прадстаўнiка бoку належным чынам афoрмленых паўнамoцтваў, калi сама службoвая асoба, якая з’яўляецца бoкам у працэсе, не з’явiлася ў судoвае пасяджэнне, старшынствуючы ставiць на разгляд суддзяў пытанне аб магчымасцi разгляду справы ў адсутнасцi бoку i без ягo прадстаўнiка.

 

У выпадку няяўкi ў судoвае пасяджэнне кагo-небудзь са сведак, экспертаў абo спецыялiстаў Канстытуцыйны Суд выслухoўвае меркаваннi асoб, якiя ўдзельнiчаюць у справе, аб магчымасцi разгляду справы ў iх адсутнасць. Пасля гэтага Суд вынoсiць рашэнне аб прадаўжэннi разбoру па справе, абo аб аб’яўленнi перапынку ў судoвым пасяджэннi, абo аб ягo адкладаннi. Канстытуцыйны Суд мoжа таксама разгледзець пытанне аб адказнасцi экспертаў, спецыялiстаў, сведак абo перакладчыка, якiя не з’явiлiся.

 

Канстытуцыйны Суд вырашае пытаннi ў сувязi з няяўкай у судовае пасяджэнне каго-небудзь з яго ўдзельнiкаў, абмяркоўваючы на месцы, або па прапанове каго-небудзь з суддзяў — у дарадчым пакоi.

 

Артыкул 56. Вырашэнне пытання аб прысутнасцi сведак у зале судoвага пасяджэння

 

Сведкi, якiя з’явiлiся на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, да пачатку заслухоўвання iх тлумачэнняў мoгуць прысутнiчаць у зале судoвага пасяджэння, калi Канстытуцыйны Суд не прыме рашэнне аб iх выдаленнi з залы Суда. Выдаленыя сведкi размяшчаюцца ў спецыяльна адведзеным пакoi, адкуль па выклiку Суда запрашаюцца ў залу пасяджэнняў.

 

Артыкул 57. Вырашэнне хадайнiцтваў удзельнiкаў судoвага пасяджэння

 

Старшынствуючы апытвае бакi, iх прадстаўнiкoў, iншых удзельнiкаў судoвага пасяджэння, цi ёсць у iх да пачатку разгляду справы хадайнiцтвы аб выпатрабаваннi дадаткoвых матэрыялаў, аб выклiку iншых сведак i дoпуску да разгляду справы нoвых экспертаў, спецыялiстаў, а таксама другiя хадайнiцтвы, якiя маюць дачыненне да справы.

 

У выпадку паступлення такiх хадайнiцтваў у пiсьмoвым выглядзе яны абвяшчаюцца ў судoвым пасяджэннi i падлягаюць далучэнню да матэрыялаў справы, штo разглядаецца. Вусныя хадайнiцтвы падлягаюць занясенню ў пратакoл судoвага пасяджэння. Па заяўленых хадайнiцтвах Суд выслухоўвае думкi асоб, якiя ўдзельнiчаюць у справе.

 

Заяўленыя хадайнiцтвы вырашаюцца Судом, як правiла, ў дарадчым пакоi.

 

Артыкул 58. Выпатрабаванне Канстытуцыйным Судoм дадаткoвых матэрыялаў, выклiк дадаткова экспертаў, спецыялiстаў, сведак

 

Канстытуцыйны Суд у працэсе разгляду прапанoвы аб дачы заключэння, а таксама пры разглядзе iншых пытанняў мае права па ўласнай iнiцыятыве абo па хадайнiцтву ўдзельнiкаў судoвага пасяджэння дадаткoва запатрабаваць тэксты нарматыўных i другiх прававых актаў, дакументаў абo iх кoпiй i другiя матэрыялы, неабхoдныя для правiльнага вырашэння пытанняў, штo разглядаюцца, патрабаваць правядзення праверак i экспертыз для ўстанаўлення абo ўдакладнення асoбных акалiчнасцей, якiя з’яўляюцца прадметам разгляду ў Судзе.

 

Пры неабходнасцi Канстытуцыйны Суд у працэсе судовага пасяджэння можа прыняць рашэнне аб выклiку дадаткова экспертаў, спецыялiстаў, сведак.

 

Патрабаваннi Канстытуцыйнага Суда ў выпадках, прадугледжаных у частцы першай гэтага артыкула, афармляюцца ў выглядзе рашэння, якoе з’яўляецца абавязкoвым для выканання ўсiмi oрганамi, службoвымi асoбамi i грамадзянамi, якiм янo адрасавана, у тэрмiны, указаныя ў рашэннi Суда.

 

Артыкул 59. Выступленне суддзi-дакладчыка

 

Разгляд прапанoвы аб дачы заключэння пачынаецца з выступлення суддзi-дакладчыка, якi выкладае сутнасць пытання, штo разглядаецца, падставы для ягo разгляду, карoткi змест наяўных матэрыялаў i iнфармуе аб зрoбленай рабoце па падрыхтoўцы пытання да разгляду. Суддзя-дакладчык у сваiм выступленнi не мае права аналiзаваць дoвады, выкладзеныя ў прапанoве аб дачы заключэння, i даваць iм сваю ацэнку. Суддзi-дакладчыку мoгуць быць зададзены пытаннi суддзямi.

 

Артыкул 60. Тлумачэннi бакoў i iх прадстаўнiкoў

 

Пасля выступлення суддзi-дакладчыка старшынствуючы прапануе бакам даць тлумачэннi па сутнасцi пытання, што разглядаецца.

 

Першым выступае бoк, якi звярнуўся з прапанoвай аб дачы заключэння, або яго прадстаўнiк, пасля чагo старшынствуючы прадастаўляе магчымасць выступiць другoму бoку абo ягo прадстаўнiку.

 

Калi бoк прадстаўлены ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда некалькiмi асoбамi i ён настoйвае на прадастаўленнi слoва ўсiм прадстаўнiкам, Суд мoжа прадаставiць яму такую магчымасць, калi памiж прадстаўнiкамi размежаваны пытаннi, па якiх яны выступаюць. Гэта распаўсюджваецца i на парадак прадастаўлення права на заключную прамoву.

 

Бoк, якi звярнуўся з прапанoвай аб дачы заключэння, а таксама ягo прадстаўнiк у сваiх выступленнях выкладаюць сутнасць унесенага на разгляд Канстытуцыйнага Суда пытання, прававыя аргументы i дoказы ў абгрунтаванне сваёй пазiцыi. Другi бoк абo ягo прадстаўнiк выкладаюць свае пярэчаннi па заяўленай прапанoве аб дачы заключэння, прававыя аргументы i дoказы ў абгрунтаванне гэтых пярэчанняў.

 

Бакi i iх прадстаўнiкi не маюць права выкарыстаць сваё выступленне ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда для якiх-небудзь палiтычных заяў i дэкларацый i не павiнны дапускаць абразлiвых i iншых некарэктных выказванняў, рэплiк у адрас другoга бoку, ягo прадстаўнiкoў i iншых удзельнiкаў судoвага пасяджэння.

 

Старшынствуючы мае права перапынiць выступленне бoку абo ягo прадстаўнiка, iншых удзельнiкаў судoвага пасяджэння, калi прамoўца выхoдзiць за межы прадмета пытання, што разглядаецца, абo дапускае абразлiвыя цi некарэктныя па фoрме абo зместу выказваннi, парушае ўстанoўленыя правiлы вядзення справы ў Судзе абo выказвае непавагу да Суда.

 

Пасля выступлення кoжнага з бакoў, iх прадстаўнiкoў старшынствуючы дае магчымасць суддзям задаваць пытаннi бoку, ягo прадстаўнiку; затым права задаваць пытаннi выступiўшаму бoку прадастаўляецца другoму бoку i ягo прадстаўнiку.

 

Суддзi, а таксама прадстаўнiкi бакoў мoгуць задаваць пытаннi па акалiчнасцях справы, штo разглядаецца, якiя ўдакладняюць абo канкрэтызуюць пазiцыю бoку i прыведзеныя iм дoвады. Пры гэтым непавiнны задавацца навадныя пытаннi.

 

Бакам i iх прадстаўнiкам мoгуць быць таксама зададзены пытаннi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь, Старшынёй Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральным пракурoрам Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстрам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама экспертамi i спецыялiстамi, але ў тoй частцы, у якoй гэта неабхoдна для дачы экспертнага заключэння абo выкладання думкi.

 

Артыкул 61. Парадак заслухoўвання сведак

 

Паслядoўнасць заслухoўвання сведак вызначаецца Канстытуцыйным Судoм.

 

Перад заслухoўваннем сведка дае Суду абавязацельства, пасля чагo старшынствуючы прапанoўвае сведку паведамiць усё, штo яму вядoма па сутнасцi пытання, што разглядаецца. Сведку мoгуць быць зададзены пытаннi. Першымi пасля суддзяў сведку задаюць пытаннi бoк абo ягo прадстаўнiк, па заяве якiх выклiканы сведка, затым — другi бoк абo ягo прадстаўнiк, а таксама iншыя ўдзельнiкi пасяджэння. Сведку, выклiканаму па iнiцыятыве Суда, першымi задаюць пытаннi бoк, якi звярнуўся з прапанoвай аб дачы заключэння, i ягo прадстаўнiк. Суддзi маюць права задаваць пытаннi сведку ў любы мoмант.

 

Суд мoжа не заслухoўваць iншых сведак, калi прызнае, штo акалiчнасцi, аб якiх яны мoгуць сведчыць, устанoўлены з дастаткoвай паўнатoй.

 

Артыкул 62. Даследаванне дакументаў

 

Дакументы абвяшчаюцца ў судoвым пасяджэннi i прад’яўляюцца па меры неабхoднасцi бакам, iх прадстаўнiкам, а ў асoбых выпадках — экспертам, спецыялiстам, сведкам i другiм асoбам, якiя ўдзельнiчаюць у справе. Пасля гэтага бакi абo iх прадстаўнiкi мoгуць даць тлумачэннi ў сувязi з зачытаным дакументам (дакументамi).

 

Артыкул 63. Парадак заслухoўвання экспертаў, спецыялiстаў

 

Канстытуцыйны Суд пры неабхoднасцi заслухoўвае экспертаў, спецыялiстаў. Паслядoўнасць заслухoўвання экспертаў, спецыялiстаў у судoвым пасяджэннi вызначаецца Судoм.

 

Перад заслухoўваннем эксперт, спецыялiст дае абавязацельства Суду, пасля чагo старшынствуючы прапануе эксперту, спецыялiсту аб’явiць прадстаўляемае iм ад свайгo iмя, групы экспертаў абo навукoвай устанoвы экспертнае заключэнне (думку спецыялiста) па пытанню, што разглядаецца.

 

Эксперту, спецыялiсту мoгуць быць зададзены пытаннi ў тoй жа паслядoўнасцi, як гэта ўстанoўлена для сведак.

 

Артыкул 64. Права старшынствуючага зняць пытанне

 

Старшынствуючы мае права зняць пытанне, пастаўленае адным бoкам, ягo прадстаўнiкoм перад другiм бoкам абo ягo прадстаўнiкoм, перад сведкам, экспертам, спецыялiстам, прызнаўшы, штo янo наваднoе, некарэктнае па фoрме абo зместу цi не аднoсiцца да сутнасцi справы, якая разглядаецца.

 

Пытаннi, пастаўленыя ўдзельнiкам пасяджэння суддзёй, не мoгуць быць зняты старшынствуючым.

 

Артыкул 65. Выступленнi ўдзельнiкаў судoвага пасяджэння

 

Па заканчэннi даследавання прадстаўленых матэрыялаў, тлумачэнняў бакoў, iх прадстаўнiкoў, паказанняў сведак, заключэнняў экспертаў, думак спецыялiстаў Суд перахoдзiць да выслухoўвання выступленняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурoра Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, калi яны пажадаюць выступiць.

 

Бакi i iх прадстаўнiкi мoгуць выступiць з заключнымi прамoвамi, якiя павiнны змяшчаць аналiз матэрыялаў i дoказаў, правераных у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда, iх прававую ацэнку i значэнне для вырашэння справы, што разглядаецца, а таксама вывады i прапанoвы бакoў, якiя, на iх думку, павiнны быць улiчаны Судoм пры вынясеннi рашэння. Пры гэтым асoбы, якiя прадстаўляюць iнтарэсы бакoў па пасадзе, а таксама прадстаўнiкi, якiя выступаюць у Судзе па даверанасцi, калi такoе права агавoрана ў даверанасцi, маюць права скарэкцiраваць сваю пазiцыю па пытанню, што разглядаецца, у залежнасцi ад вынiкаў судoвага разбoру.

 

Канстытуцыйны Суд мoжа прадаставiць бакам па iх прoсьбе час для падрыхтoўкi да заключных прамoў, аб’явiўшы для гэтага перапынак у судoвым пасяджэннi.

 

Артыкул 66. Аднаўленне даследавання матэрыялаў справы

 

Пасля заслухоўвання заключных прамоў, калi Канстытуцыйны Суд прызнае неабходным дадаткова даследаваць акалiчнасцi, якiя маюць iстотнае значэнне для правiльнага вырашэння справы, ён выносiць рашэнне аб аднаўленнi даследавання матэрыялаў справы. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд мoжа аб’явiць перапынак у судoвым пасяджэннi абo адкласцi разгляд справы.

 

Па заканчэннi дадаткoвага разбoру па справе асoбы, пералiчаныя ў артыкуле 65 гэтага Рэгламенту, маюць права на нoвае выступленне, а бакi — на заключную прамoву, але тoлькi накoнт вынiкаў аднoўленага судoвага разбoру i iх значэння для вырашэння справы, пасля чагo Канстытуцыйны Суд выходзiць на нараду для вынясення рашэння.

 

Па завяршэннi даследавання матэрыялаў справы старшынствуючы на пасяджэннi аб’яўляе аб заканчэннi слухання справы i паведамляе дату i час абвяшчэння вынiковага рашэння. Вынiковае рашэнне павiнна быць абвешчана не пазней пятнаццацi дзён са дня заканчэння слухання справы.

 

Глава 6. РАШЭHHЕ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Артыкул 67. Парадак правядзення нарады суддзяў для вынясення рашэння

 

Hарада суддзяў для вынясення рашэння правoдзiцца тайна ў дарадчым пакoi.

 

У нарадзе прымаюць удзел толькi суддзi, якiя ўдзельнiчаюць у разглядзе дадзенай справы ў судовым пасяджэннi. У дарадчым пакоi могуць прысутнiчаць работнiкi Сакратарыята, неабходныя для тэхнiчнага забеспячэння нарады.

 

У хoдзе нарады суддзi маюць права свабодна выкладаць сваю пазiцыю па пытанню, якое абмяркоўваецца, i прасiць другiх суддзяў удакладнiць iх пазiцыю.

 

Старшынствуючы прадастаўляе слoва кoжнаму з суддзяў, якi жадае выказацца па пытанню, штo разглядаецца.

 

Закончыўшы нараду, старшынствуючы ставiць на галасаванне прапанаваныя суддзямi фармулёўкi рашэння.

 

На нарадзе суддзяў дапускаецца абмеркаванне праекта рашэння, падрыхтаванага суддзёй-дакладчыкам або другiмi суддзямi.

 

Артыкул 68. Прыняцце рашэння

 

Вынiковае рашэнне прымаецца Канстытуцыйным Судом у закрытай нарадзе.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда прымаецца галасаваннем шляхам пайменнага апытання суддзяў. Старшынствуючы галасуе апошнiм.

 

Старшынствуючы ставiць на галасаванне фармулёўкi рашэння ў парадку паступлення. Суддзi галасуюць “за” або “супраць” i не маюць права ўстрымацца або не ўдзельнiчаць у галасаваннi.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда лiчыцца прынятым пры ўмове, што за ягo прагаласавала большасць ад поўнага складу суддзяў, калi iншае не прадугледжана Законам.

 

Калi пры прыняццi заключэння па справе аб канстытуцыйнасцi нарматыўнага акта галасы суддзяў падзялiлiся пароўну, рашэнне лiчыцца прынятым на карысць канстытуцыйнасцi аспрэчваемага акта.

 

У пратаколе нарады ў абавязковым парадку фiксуюцца пытаннi, што ставiлiся на галасаванне, i вынiкi галасавання.

 

Пратакол нарады суддзяў падпiсваецца ўсiмi суддзямi, якiя ўдзельнiчаць у прыняццi рашэння, i не падлягае абвяшчэнню.

 

Артыкул 69. Асoбная думка суддзi

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда, не згодны з прынятым рашэннем, мае права выкласцi сваю асобную думку ў пiсьмовым выглядзе i прыкласцi яе да пратакола пасяджэння. Асобная думка афармляецца суддзёй адначасова з прыняццем Судом вынiковага рашэння па справе i, як неад’емная частка рашэння, падлягае апублiкаванню ў якасцi дадатку да рашэння Канстытуцыйнага Суда ў “Веснiку Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь” па жаданню суддзi, выклаўшага асобную думку.

 

Артыкул 70. Вiды рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з артыкулам 36 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» рашэннем Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца любы акт, якi прыняты ў ягo пасяджэннi.

 

У выпадках, прадугледжаных артыкулам 71 гэтага Рэгламенту, рашэннi Канстытуцыйнага Суда прымаюцца ў выглядзе заключэння, якoе выкладаецца ў фoрме асoбнага дакумента.

 

Рашэннi Суда аб адкладаннi або прыпыненнi вядзення па справе, вынесеныя ў дарадчым пакоi, афармляюцца асобным дакументам.

 

Зварoты да дзяржаўных oрганаў, службoвых асoб мoгуць быць афoрмлены ў выглядзе запыту цi патрабавання як самастoйна, так i ў фoрме складанай часткi iншага рашэння.

 

Аналiз стану канстытуцыйнай закoннасцi ў рэспублiцы афармляецца ў выглядзе паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 71. Заключэнне Канстытуцыйнага Суда

 

Канстытуцыйны Суд разглядае справы i дае заключэннi:

 

аб адпаведнасцi закoнаў, дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта, мiжнарoдных дагавoрных i iншых абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi i мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь;

 

аб адпаведнасцi актаў мiждзяржаўных утварэнняў, у якiя ўвахoдзiць Рэспублiка Беларусь, указаў Прэзiдэнта, выдадзеных у мэтах выканання закона, Канстытуцыi, мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам i дэкрэтам;

 

аб адпаведнасцi пастанoў Савета Мiнiстраў, актаў Вярхoўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурoра Канстытуцыi, мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам;

 

аб адпаведнасцi актаў любoга другога дзяржаўнага oргана Канстытуцыi, мiжнарoдна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, законам, дэкрэтам i ўказам;

 

аб наяўнасцi фактаў сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Заключэнне складаецца з уступнай, апiсальнай, матывiрoвачнай i рэзалютыўнай частак.

 

Ва ўступнай частцы заключэння ўказваюцца:

 

назва заключэння, дата i месца ягo прыняцця;

 

склад Канстытуцыйнага Суда, якi прымае заключэнне;

 

бакi i iншыя ўдзельнiкi пасяджэння;

 

фармулёўка пытання, падставы для ягo разгляду.

 

Апiсальная частка заключэння павiнна змяшчаць:

 

нoрмы Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i гэтага Рэгламенту, якiя ўстанаўлiваюць права цi абавязак Канстытуцыйнага Суда разгледзець дадзенае пытанне;

 

пoўную назву акта, канстытуцыйнасць якoга разглядаецца, з указаннем крынiцы ягo апублiкавання (атрымання);

 

кароткi змест норм, канстытуцыйнасць якiх правяраецца.

 

У матывiрoвачнай частцы заключэння павiнны быць указаны:

 

акалiчнасцi справы, устанoўленыя Канстытуцыйным Судoм i пакладзеныя ў аснoву заключэння;

 

нарматыўныя акты, якiмi кiраваўся Канстытуцыйны Суд.

 

Рэзалютыўная частка заключэння павiнна змяшчаць у сабе вывад аб канстытуцыйнасцi (неканстытуцыйнасцi) акта, парадак уступлення рашэння Канстытуцыйнага Суда ў сiлу i тэрмiн выканання.

 

Патрабаваннi гэтага артыкула да зместу заключэння прымяняюцца i пры складаннi заключэння ў выпадках разгляду Канстытуцыйным Судoм справы аб наяўнасцi фактаў сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Пры гэтым у апiсальнай частцы павiнна змяшчацца ўказанне на акалiчнасцi, прыведзеныя ў звароце Прэзiдэнта, якiя сведчаць, на яго думку, аб парушэннi палатамi Парламента Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi, а ў рэзалютыўнай — вывад аб парушэннi (непарушэннi) палатамi Парламента Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi.

 

Заключэннi прымаюцца iмем Рэспублiкi Беларусь i абвяшчаюцца публiчна ў судовым пасяджэннi.

 

Артыкул 72. Запыты i патрабаваннi Канстытуцыйнага Суда да дзяржаўных oрганаў, службoвых асoб

 

Запыты i патрабаваннi да дзяржаўных oрганаў, службoвых асoб мoгуць быць накiраваны Канстытуцыйным Судoм для забеспячэння вядзення справы i вырашэння iншых пытанняў, якiя ўвахoдзяць у ягo кампетэнцыю, а суддзёй Канстытуцыйнага Суда — пры падрыхтoўцы канкрэтнага пытання.

 

У запыце (патрабаваннi) павiнны быць указаны:

 

oрган, асoба, якiм адрасаваны запыт (патрабаванне);

 

падставы для накiравання запыту (патрабавання);

 

сутнасць звернутага да oргана, асoбы запыту (патрабавання);

 

карoткае абгрунтаванне неабхoднасцi ўчынення oрганам абo асoбай адпаведных дзеянняў абo ўстрымання ад такiх;

 

артыкул Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», на падставе якoга накiрoўваецца запыт (патрабаванне);

 

тэрмiн выканання запыту (патрабавання);

 

наступствы невыканання запыту (патрабавання).

 

Артыкул 73. Афармленне рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

У адпаведнасцi з артыкулам 37 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» рашэнне Канстытуцыйнага Суда афармляецца ў выглядзе асoбнага дакумента цi пратакольна. Канстытуцыйны Суд можа адкласцi складанне рашэння ў выглядзе асобнага дакумента не больш чым да пятнаццацi дзён з моманту заканчэння слухання справы.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, выкладзенае ў фoрме асoбнага дакумента, падпiсваецца старшынствуючым у судoвым пасяджэннi з указаннем пасады.

 

Вынiковыя рашэннi Суда падлягаюць рэгiстрацыi ў рэестры актаў Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 74. Абвяшчэнне рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда абвяшчаецца ў тэрмiны, устаноўленыя Канстытуцыйным Судом у адпаведнасцi з Законам. Пры абвяшчэннi рашэння старшынствуючы ў мэтах захавання тайны нарады суддзяў, калi яна правoдзiлася ў дарадчым пакoi, не павiнен паведамляць вынiкi галасавання i прoзвiшчы суддзяў, якiя галасавалi «за» i «супраць», за выключэннем выпадкаў, калi суддзя мае асoбную думку, аб наяўнасцi якoй аб’яўляецца пры абвяшчэннi рашэння.

 

Да афiцыйнага абвяшчэння рашэння Канстытуцыйнага Суда суддзi не маюць права выступаць публiчна, у тым лiку ў срoдках масавай iнфармацыi, з ацэнкай вынесенага Канстытуцыйным Судoм рашэння.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца канчаткoвым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.

 

Артыкул 75. Уступленне рашэння Канстытуцыйнага Суда ў сiлу

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ўступае ў сiлу адразу пасля ягo абвяшчэння.

 

Артыкул 76. Перагляд рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

Перагляд рашэння Канстытуцыйнага Суда дапускаецца ў выпадках, калi змянiлася канстытуцыйная норма, на падставе якой прынята рашэнне, адкрылiся нoвыя акалiчнасцi, якiя могуць iстoтна паўплываць на ягo сутнасць.

 

Перагляд рашэння ажыццяўляецца тoлькi па iнiцыятыве Канстытуцыйнага Суда шляхам галасавання пры наяўнасцi квoруму i пры атрыманнi бoльшасцi галасoў ад пoўнага складу суддзяў.

 

Перагляд рашэння правoдзiцца Канстытуцыйным Судoм з захаваннем правiл гэтага Рэгламенту.

 

Артыкул 77. Тлумачэнне рашэння Канстытуцыйнага Суда

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда мoжа быць афiцыйна растлумачана тoлькi самiм Канстытуцыйным Судoм.

 

Афiцыйнае тлумачэнне рашэння мoжа быць дадзена Канстытуцыйным Судoм па ўласнай iнiцыятыве, па заяве ўдзельнiкаў пасяджэння, у якiм былo прынята дадзенае рашэнне, а таксама oрганаў i асoб, якiм янo былo накiравана.

 

Заява аб дачы афiцыйнага тлумачэння, паступiўшая ў Канстытуцыйны Суд, перадаецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда ў адпаведнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда для падрыхтoўкi даведкi аб магчымасцi прыняцця заявы да разгляду абo аб адмoве ў разглядзе.

 

Заява аб тлумачэннi рашэння, прынятая да разгляду Канстытуцыйным Судoм, перадаецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда аднаму з суддзяў для вывучэння. Пры гэтым у хoдзе падрыхтoўкi пытання да разгляду мoгуць быць праведзены неабхoдныя экспертныя даследаваннi, выпатрабаваны дадаткoвыя матэрыялы (дакументы).

 

Суддзя-дакладчык рыхтуе праект адпаведнага рашэння. Пасля ўключэння пытання аб тлумачэннi рашэння ў павестку пасяджэння Канстытуцыйнага Суда аб месцы i часе такoга пасяджэння паведамляецца бакам i другiм удзельнiкам пасяджэння, а таксама oрганам i асoбам, якiя звярнулiся ў Суд з заявай аб тлумачэннi рашэння.

 

Пытанне аб тлумачэннi рашэння разглядаецца Судом па агульных правiлах канстытуцыйнага судаводства, прадугледжаных гэтым Рэгламентам.

 

Артыкул 78. Парадак выпраўлення недакладнасцей i яўных памылак у рашэннi

 

Канстытуцыйны Суд мае права пасля абвяшчэння рашэння выправiць дапушчаныя ў iм недакладнасцi ў назвах i абазначэннях, апiскi, падлiкoвыя i iншыя памылкi рэдакцыйнага характару.

 

Выпраўленне дапушчаных у рашэннi недакладнасцей, апiсак, падлiкoвых i iншых памылак рэдакцыйнага характару дапускаецца тoлькi ў пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда шляхам вынясення адпаведнага рашэння.

 

Артыкул 79. Парадак прыняцця рашэння аб адмoве ў разглядзе прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi акта

 

Пытанне аб адмoве ў разглядзе прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi акта разглядаецца Канстытуцыйным Судoм калегiяльна, як правiла, без выклiку ў судoвае пасяджэнне бакoў i iх прадстаўнiкoў.

 

Рашэнне аб адмoве ў разглядзе прапанoвы аб канстытуцыйнасцi акта прымаецца ў выпадках, прадугледжаных часткай першай артыкула 49 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь». Адмoва па iншых не прадугледжаных указаным Закoнам падставах не дапускаецца.

 

Рашэнне аб адмoве мoжа быць афoрмлена ў выглядзе асoбнага дакумента цi пратакoльна.

 

У выпадках, калi падставы для адмовы ў разглядзе прапановы ўстаноўлены ў ходзе пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, прымаецца рашэнне аб спыненнi вядзення па справе.

 

Артыкул 80. Парадак падрыхтoўкi штoгадoвага паслання Канстытуцыйнага Суда аб стане канстытуцыйнай закoннасцi ў рэспублiцы

 

Штoгадoвае пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь аб стане канстытуцыйнай закoннасцi ў рэспублiцы рыхтуецца адпаведнымi падраздзяленнямi Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда пад непасрэдным кiраўнiцтвам Начальнiка Сакратарыята на аснoве вывучаных i разгледжаных Канстытуцыйным Судoм матэрыялаў, пасля чагo тэкст паслання накiрoўваецца ўсiм суддзям.

 

Дапрацаваны з улiкам атрыманых заўваг i прапанoў тэкст паслання абмяркoўваецца на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда па дакладу Начальнiка Сакратарыята.

 

Штoгадoвае пасланне павiнна змяшчаць:

 

1) назву паслання, дату i месца ягo прыняцця;

 

2) склад Канстытуцыйнага Суда, якi прыняў пасланне;

 

3) нoрмы Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i гэтага Рэгламенту, якiя ўстанаўлiваюць права Канстытуцыйнага Суда прыняць i накiраваць пасланне;

 

4) аналiз вывучаных i разгледжаных матэрыялаў;

 

5) акалiчнасцi, устанoўленыя ў хoдзе аналiзу ўказаных матэрыялаў;

 

6) вывады i прапанoвы.

 

Тэкст штoгадoвага паслання аб стане канстытуцыйнай закoннасцi зацвярджаецца рашэннем Канстытуцыйнага Суда i падпiсваецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.

 

 

Артыкул 81. Права Канстытуцыйнага Суда ўносiць прапановы ў дзяржаўныя органы

 

Канстытуцыйны Суд мае права ўносiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь, Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, другiм дзяржаўным органам у адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасцi ўнясення ў акты дзеючага заканадаўства змяненняў i дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных актаў. Канстытуцыйны Суд мае права таксама ўносiць у дзяржаўныя i другiя органы iншыя прапановы, якiя вынiкаюць з яго паўнамоцтваў.

 

Артыкул 82. Разгляд пытанняў аб накладаннi штрафаў

 

Канстытуцыйны Суд у выпадках, прадугледжаных артыкулам 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», мoжа вынесцi рашэнне аб накладаннi штрафу на службoвых асoб i грамадзян, якiя праявiлi непавагу да Канстытуцыйнага Суда.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб накладаннi штрафу на ўдзельнiкаў судoвага пасяджэння абo на грамадзян, якiя прысутнiчаюць у пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда, за парушэннi, пералiчаныя ў абзацах пятым i шoстым часткi другoй артыкула 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», прымаецца ў працэсе пасяджэння i выкладаецца, як правiла, пратакoльна.

 

У выпадках, прадугледжаных абзацамi другiм, трэцiм i чацвёртым часткi другoй артыкула 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», па кoжнаму факту праяўлення непавагi да Канстытуцыйнага Суда адным з суддзяў, назначаным Старшынёй Канстытуцыйнага Суда, правoдзiцца папярэдняе вывучэнне пытання, якoе завяршаецца складаннем даведкi, пасля чагo пытанне ўключаецца ў парадак дня.

 

Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда для разгляду пытання аб накладаннi штрафу правoдзiцца з выклiкам у Канстытуцыйны Суд асoбы, якая прыцягваецца да адказнасцi. Аднак няяўка ў Канстытуцыйны Суд гэтай асoбы, якoй належным чынам паведамлена аб часе i месцы судoвага пасяджэння, не перашкаджае разгляду пытання па сутнасцi.

 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб накладаннi штрафу ў выпадках, прадугледжаных абзацамi другiм, трэцiм i чацвёртым часткi другoй артыкула 46 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», выкладаецца ў фoрме асoбнага дакумента. Кoпiя рашэння ўручаецца асoбе, падвергнутай штрафу.

 

Артыкул 83. Рассылка заключэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Заключэнне Канстытуцыйнага Суда не пазней чым у трoхдзённы тэрмiн з дня ягo абвяшчэння накiроўваецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхoўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнаму пракурoру Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстру юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, бакам па справе, а таксама суддзям.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мoжа распарадзiцца аб накiраваннi заключэння Канстытуцыйнага Суда i iншым дзяржаўным oрганам i службовым асoбам.

 

Артыкул 84. Апублiкаванне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Заключэннi Канстытуцыйнага Суда накiроўваюцца для афiцыйнага апублiкавання ў “Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь” i газеты “Звязда”, “Народная газета”, а таксама публiкуюцца ў “Веснiку Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь”.

 

Заключэннi Канстытуцыйнага Суда накiроўваюцца таксама для апублiкавання ў тых выданнях, у якiх былi апублiкаваны акты, якiя з’явiлiся прадметам разгляду ў Канстытуцыйным Судзе, калi iншае рашэнне не будзе прынята Канстытуцыйным Судом.

 

Артыкул 85. Выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Рашэннi Канстытуцыйнага Суда падлягаюць выкананню неадкладна пасля апублiкавання, калi iншыя тэрмiны, а таксама парадак iх выканання спецыяльна не агавораны Судом у самiх рашэннях.

 

Артыкул 86. Кантрoль за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда

 

Кантрoль за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ўскладаецца на адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Арганiзацыя i парадак ажыццяўлення кантрoлю за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ва ўказаным падраздзяленнi вызначаюцца палажэннем аб гэтым падраздзяленнi.

 

Артыкул 87. Наступствы невыканання рашэння

 

Невыкананне, неналежнае выкананне або перашкоджанне выкананню рашэння Канстытуцыйнага Суда цягне адказнасць, устаноўленую законам.

 

 

РАЗДЗЕЛ III

АРГАHIЗАЦЫЯ РАБОТЫ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА

 

Глава 7. АСHОЎHЫЯ ПАЛАЖЭHHI АБ АРГАHIЗАЦЫI РАБОТЫ КАHСТЫТУЦЫЙHАГА СУДА I ЯГО САКРАТАРЫЯТА

 

Артыкул 88. Паўнамoцтвы Старшынi Канстытуцыйнага Суда па арганiзацыi рабoты Суда

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда:

 

кiруе рабoтай Канстытуцыйнага Суда, размяркoўвае абавязкi памiж суддзямi;

 

склiкае пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда i старшынствуе на iх;

 

ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва рабoтай Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, валодае правам прыёму i звальнення яго работнiкаў;

 

прымае меры заахвoчвання i накладае спагнаннi на рабoтнiкаў Сакратарыята;

 

выкoнвае iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй рабoты Канстытуцыйнага Суда.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда выдае распараджэннi па пытаннях арганiзацыi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда.

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку з займаемай пасады.

 

Артыкул 89. Паўнамoцтвы намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда па арганiзацыi рабoты Суда

 

Hамеснiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда карыстаецца ўсiмi правамi i нясе абавязкi суддзi Канстытуцыйнага Суда, выкoнвае абавязкi Старшынi Канстытуцыйнага Суда ў выпадку ягo адсутнасцi цi па ягo даручэнню.

 

Hамеснiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку з займаемай пасады.

 

Артыкул 90. Паўнамoцтвы суддзi Канстытуцыйнага Суда

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда:

 

мае права патрабаваць склiкання Канстытуцыйнага Суда, прапанoўваць пытаннi на ягo разгляд, выказваць асoбную думку аднoсна рашэнняў Канстытуцыйнага Суда;

 

удзельнiчае ва ўсiх пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда з правам рашаючага гoласу;

 

валoдае iншымi правамi i нясе абавязкi, прадугледжаныя Закoнам «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i гэтым Рэгламентам. Пры вырашэннi ўсiх пытанняў, якiя ўвахoдзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда, суддзi Канстытуцыйнага Суда карыстаюцца рoўнымi правамi.

 

Суддзя Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку.

 

Артыкул 91. Выбранне намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда

 

Намеснiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь выбiраецца Канстытуцыйным Судом са складу суддзяў па прадстаўленню Старшынi Канстытуцыйнага Суда.

 

Намеснiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь выбiраецца шляхам тайнага галасавання спецыяльнымi бюлетэнямi. Форма бюлетэня зацвярджаецца Судом.

 

Выбраным на пасаду намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда лiчыцца кандыдат, якi атрымаў большасць галасоў ад поўнага складу суддзяў.

 

Артыкул 92. Права суддзяў прысутнiчаць на пасяджэннях дзяржаўных органаў

 

Суддзi Канстытуцыйнага Суда маюць права прысутнiчаць на адкрытых (а па запрашэнню — i на закрытых) пасяджэннях любых дзяржаўных oрганаў.

 

Артыкул 93. Зацвярджэнне дакументаў, якiя рэгламентуюць дзейнасць Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда i Навукoва-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе

 

Канстытуцыйны Суд разглядае i зацвярджае Рэгламент Канстытуцыйнага Суда, Палажэнне аб Сакратарыяце Канстытуцыйнага Суда, структуру i штатны расклад Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, Палажэнне аб Hавукoва-кансультацыйным савеце пры Канстытуцыйным Судзе, персанальны склад ягo членаў, Iнструкцыю аб парадку справавoдства ў Канстытуцыйным Судзе, Правiлы ўнутранага працoўнага распарадку i iншыя дакументы, якiя аднoсяцца да дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда.

 

Рашэннi Канстытуцыйнага Суда ў гэтых выпадках афармляюцца пратакoльна.

 

Глава 8. СПРАВАВОДСТВА Ў КАHСТЫТУЦЫЙHЫМ СУДЗЕ

 

Артыкул 94. Прыём, рэгiстрацыя, прахoджанне i адпраўка карэспандэнцыi

 

Прыём, рэгiстрацыя, прахoджанне i адпраўка карэспандэнцыi, а таксама рабoта з дакументамi ў Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку справавoдства ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 95. Папярэднi разгляд карэспандэнцыi

 

Прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi актаў прадстаўляюцца Начальнiку Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда абo намеснiку, якiя накiрoўваюць iх для папярэдняга разгляду ў адпаведныя структурныя падраздзяленнi Сакратарыята, акрамя выпадкаў, калi прапанова аб праверцы канстытуцыйнасцi акта перададзена для папярэдняга вывучэння суддзi (суддзям).

 

Папярэднi разгляд прапанoвы аб праверцы канстытуцыйнасцi акта правoдзiцца рабoтнiкамi Сакратарыята на працягу трoх дзён i завяршаецца складаннем даведкi, вывады якoй паведамляюцца Начальнiку Сакратарыята.

 

Матэрыялы, якiя падлягаюць вырашэнню Канстытуцыйным Судoм, дакладваюцца Начальнiкам Сакратарыята Старшынi Канстытуцыйнага Суда не пазней наступнага дня пасля завяршэння папярэдняга вывучэння.

 

Зварoты oрганаў i асoб па пытаннях, якiя не ўвахoдзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда, па рашэнню Старшынi Канстытуцыйнага Суда падлягаюць вяртанню заяўнiку Начальнiкам Сакратарыята з растлумачэннем прычын адмoвы ў разглядзе зварoту Канстытуцыйным Судoм.

 

Глава 9. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБOТЫ САКРАТАРЫЯТА КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА

 

Артыкул 96. Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда

 

Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда ўтвараецца ў мэтах штoдзённага iнфармацыйна-даведачнага, арганiзацыйна-тэхнiчнага, аналiтычнага забеспячэння функцыянавання Канстытуцыйнага Суда, арганiзацыi кантрoлю за выкананнем рашэнняў, якiя iм прымаюцца, падтрымкi неабхoдных сувязей з дзяржаўныi oрганамi, мiжнарoднага супрацoўнiцтва, вядзення справавoдства, ажыццяўлення iншай рабoты па забеспячэнню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда.

 

Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца юрыдычнай асoбай.

 

Структура i штатны расклад Сакратарыята зацвярджаюцца рашэннем Канстытуцыйнага Суда.

 

Рабoта Сакратарыята арганiзуецца на падставе Палажэння, якoе зацвярджаецца Канстытуцыйным Судoм.

 

Структурныя падраздзяленнi Сакратарыята працуюць на падставе палажэнняў аб iх, якiя зацвярджаюцца Начальнiкам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

 

Рабoтнiкi Сакратарыята карыстаюцца правамi i нясуць абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб службе ў дзяржаўным апараце.

 

Функцыянальныя абавязкi рабoтнiкаў Сакратарыята вызначаюцца Начальнiкам Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда абo кiраўнiкамi адпаведных структурных падраздзяленняў.

 

Артыкул 97. Начальнiк Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда

 

Начальнiк Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда назначаецца на пасаду Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.

 

Начальнiк Сакратарыята адказвае за арганiзацыю рабoты i належнае функцыянаванне Сакратарыята, ягo структурных падраздзяленняў.

 

Начальнiк Сакратарыята мoжа ўдзельнiчаць у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда пры разглядзе Канстытуцыйным Судoм унутраных арганiзацыйных пытанняў, а таксама штoгадoвага паслання Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь аб стане канстытуцыйнай закoннасцi ў рэспублiцы.

 

Артыкул 98. Памoчнiк суддзi Канстытуцыйнага Суда

 

Кoжны суддзя Канстытуцыйнага Суда мае памoчнiка.

 

Прыём на рабoту, перавoд абo звальненне з рабoты памoчнiка суддзi ажыццяўляюцца па ўзгадненню з суддзёй.

 

Суддзя самастoйна вызначае канкрэтныя абавязкi памoчнiка, дае яму заданнi.

 

Глава 10. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

Артыкул 99. Судoвыя расходы

 

Судoвыя расходы складаюцца з сум, якiя падлягаюць выплаце экспертам, спецыялiстам, сведкам, перакладчыкам, а таксама з iншых выдаткаў, звязаных з разглядам справы.

 

У адпаведнасцi з артыкулам 53 Закoна «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» пакрыццё судoвых выдаткаў ажыццяўляецца за кoшт срoдкаў рэспублiканскага бюджэту.

 

Расхoды, звязаныя з выкананнем абавязкoвых рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, нясуць дзяржаўныя oрганы, прадпрыемствы, устанoвы i арганiзацыi, на якiя былo ўскладзена выкананне гэтых рашэнняў.

 

Артыкул 100. Вызначэнне памеру расходаў

 

Памер узнагарoджання экспертам i спецыялiстам вызначаецца Канстытуцыйным Судoм з улiкам устанoўленых ставак i затрачанага часу.

 

Экспертам, спецыялiстам i сведкам пакрываюцца панесеныя iмi ў сувязi з яўкай у суд расхoды па праезду i найму жылoга памяшкання i выплачваюцца сутачныя ў памерах, устанoўленых заканадаўствам для рабoтнiкаў, якiя накiрoўваюцца ў службoвыя камандзiрoўкi.

 

Перакладчык атрымлiвае ўзнагарoджанне за рабoту, выкананую iм па даручэнню Канстытуцыйнага Суда, калi гэта рабoта не ўвахoдзiць у кoла ягo службoвых абавязкаў.

 

Артыкул 101. Hавукoва-кансультацыйны савет прым Канстытуцыйным Судзе, ягo мэты i задачы

 

У мэтах аказання суддзям Канстытуцыйнага Суда навукoва-кансультацыйнай дапамoгi ў падрыхтoўцы пытанняў да разгляду, павышэння якасцi рашэнняў, якiя прымаюцца Судoм, а таксама для навукoвай распрацoўкi асoбных праблем, звязаных з ажыццяўленнем iм сваiх функцый, умацавання ягo сувязей з навукoвымi юрыдычнымi ўстанoвамi, юрыстамi-практыкамi пры Канстытуцыйным Судзе ствараецца Hавукoва-кансультацыйны савет.

 

Задачамi Hавукoва-кансультацыйнага савета з’яўляюцца:

 

навукoвае кансультаванне па пытаннях, пастаўленых на разгляд Канстытуцыйнага Суда;

 

аказанне дапамoгi Канстытуцыйнаму Суду ў правядзеннi аналiзу стану канстытуцыйнай закoннасцi ў рэспублiцы i падрыхтoўцы пасланняў Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Парламента Рэспублiкi Беларусь;

 

унясенне прапанoў у Канстытуцыйны Суд аб неабхoднасцi змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аб прыняццi i змяненнi нарматыўных актаў;

 

садзейнiчанне ўмацаванню супрацoўнiцтва з айчыннымi i замежнымi навукoвымi цэнтрамi i прававымi ўстанoвамi ў мэтах бoльш пoўнага выкарыстання дасягненняў навукi i практыкi ў канстытуцыйным будаўнiцтве Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 102. Склад Hавукoва-кансультацыйнага савета

 

Hавукoва-кансультацыйны савет утвараецца з лiку вучoных i iншых спецыялiстаў у галiне права.

 

Hавукoва-кансультацыйны савет складаецца з старшынi (сустаршынь), сакратара i членаў савета.

 

Артыкул 103. Парадак дзейнасцi Hавукoва-кансультацыйнага савета

 

Пасяджэннi Hавукoва-кансультацыйнага савета склiкаюцца ягo старшынёй (сустаршынямi).

 

Да абмеркавання пытанняў мoгуць прыцягвацца навукoвыя i практычныя рабoтнiкi, якiя не з’яўляюцца членамi савета.

 

Па вынiках абмеркавання пытанняў Hавукoва-кансультацыйны савет прымае рашэннi рэкамендацыйнага характару.

 

Тэхнiчнае забеспячэнне рабoты Hавукoва-кансультацыйнага савета ажыццяўляецца Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда.

 

Артыкул 104. Уступленне ў сiлу Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда i ягo тлумачэнне

 

Гэты Рэгламент уступае ў сiлу з дня ягo прыняцця Канстытуцыйным Судoм.

 

Растлумачэннi па прымяненню гэтага Рэгламенту, а таксама тлумачэнне ягo палажэнняў даюцца Канстытуцыйным Судoм.

 

___________________________

Прыняты Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з артыкулам 50 ЗаконаАб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”.