Акты Канстытуцыйнага Суда
ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 красавіка 1997 г. № 3-56/97
Аб пераглядзе Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiстапада 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню»

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствую-чага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К .I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенка А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б.

 

з удзелам прадстаўнiкоў боку:

 

Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Юркевiч Г.I. - памочнiка намеснiка Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

 

Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Свiрыдавай С.А. - намеснiка начальнiка экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

 

эксперта Гаўрыленкi Д.А. - прафесара кафедры адмiнiстрацыйнага i канстытуцыйнага права Акадэмii МУС Рэспублiкi Беларусь, доктара юрыдычных навук

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi матэрыялы справы «Аб пераглядзе Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiстапада 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню».

 

У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:

 

Сукала В.А. - Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;

 

Iваноўскi А.У. - намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь;

 

Варанцоў Г.М. - Мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Вытворчасць па справе «Аб пераглядзе Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiстапада 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» ўзбуджана Канстытуцыйным Судом 26 сакавiка 1997 года на падставе артыкула 42 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i артыкула 77 Рэгламента Канстытуцыйнага Суда. Падставай для ўзбуджэння вытворчасцi па справе з’явiўся зварот Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 сакавiка 1997 года.

 

Як вынiкае з матэрыялаў справы, 4 лiстапада 1996 года ў адкрытым судовым пасяджэннi Канстытуцыйны Суд разгледзеў справу «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню». Вытворчасць па гэтай справе была ўзбуджана Канстытуцыйным Судом па свайму меркаванню 20 верасня 1996 года. Падставай для ўзбуджэння вытворчасцi па справе з’явiлася просьба Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання аб праверцы адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2 i 2.5 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню». Па рашэнню Суда праверцы падлягалi як пункты 2.2, 2.5, так i пункт 3 указанай пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.

 

Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2,5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» (Веснiк Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, 1996, № 4) прызнаны неадпаведным Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункт 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» ў частцы вынясення праектаў змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi на абавязковы рэферэндум. Вярхоўнаму Савету Рэспублiкi Беларусь было прапанавана прывесцi гэтую пастанову ў адпаведнасць з Заключэннем Суда.

 

У матывiровачнай частцы Заключэння Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 года было, у прыватнасцi, указана, што:

 

Канстытуцыяй i Законам «Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) ў Рэспублiцы Беларусь» не вызначана працэдура ўнясення змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi праз рэферэндум;

 

практыка канстытуцыйнага будаўнiцтва многiх замежных дзяржаў сведчыць аб тым, што вынясенню на рэферэндум канстытуцыйных праектаў папярэднiчае адабрэнне або прыняцце такiх праектаў парламентам; рэферэндум можа таксама папярэднiчаць прыняццю парламентам канчатковых рашэнняў па Канстытуцыi;

 

пры назначэннi рэферэндуму на 24 лiстапада 1996 года Вярхоўны Савет як вышэйшы прадстаўнiчы i адзiны заканадаўчы орган дзяржаўнай улады Рэспублiкi Беларусь аказаўся фактычна выключаным з канстытуцыйнага працэсу.

 

У Заключэннi было таксама адзначана, што фармулёўкi пытанняў, якiя змешчаны ў пунктах 2.2 i 2.5 правяраемай пастановы Вярхоўнага Савета, не адпавядаюць прад’яўляемым артыкулам 3 Закона аб рэферэндуме патрабаванням, а таксама сэнсу вынесеных на рэферэндум праектаў рашэнняў, паколькi ў адпаведнасцi з законам у бюлетэнь для галасавання павiнны ўключацца фармулёўкi пытанняў, а не фармулёўкi сцвярджэнняў.

 

Заслухаўшы прадстаўнiкоў боку па справе, эксперта, даследаваўшы наяўныя ў матэрыялах справы дакументы, прааналiзаваўшы адпаведныя артыкулы Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь, вывучыўшы практыку назначэння i правядзення рэспублiканскiх рэферэндумаў, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» падлягае адмене зыходзячы з наступнага.

 

У артыкуле 74 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь ад 15 сакавiка 1994 года было прадугледжана, што рэспублiканскiя рэферэндумы назначаюцца Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або не менш як 450 тысяч грамадзян, якiя валодаюць выбарчым правам. Вярхоўны Савет не пазней як праз 30 дзён пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасцi з законам прапаноў Прэзiдэнта або грамадзян аб правядзеннi рэферэндуму абавязаны назначыць дату правядзення рэспублiканскага рэферэндуму. Пытанне аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму можа быць разгледжана Вярхоўным Саветам таксама па iнiцыятыве не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.

 

Такiм чынам, са зместу артыкула 74 Канстытуцыi 1994 года вынiкае, што Вярхоўнаму Савету было дадзена права вызначаць вiд рэферэндуму толькi ў адносiнах да пытанняў, iнiцыiраваных не менш чым 70 дэпутатамi Вярхоўнага Савета. Калi прапанова аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ўносiлася Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або грамадзянамi ў колькасцi не менш як 450 тысяч чалавек, то Вярхоўны Савет не меў права змяняць вiд рэспублiканскага рэферэндуму, прапанаванага ўказанымi суб’ектамi.

 

У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона «Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь» у пастанове Вярхоўнага Савета аб назначэннi рэферэндуму ўказваюцца дата правядзення рэферэндуму, фармулёўка пастаўленага на рэферэндум пытання для наступнага ўключэння яго ў бюлетэнь, вызначаецца парадак фiнансавання i вырашаюцца iншыя пытаннi, звязаныя з правядзеннем рэферэндуму.

 

На падставе аналiзу нормаў Канстытуцыi i законаў Суд прыходзiць да высновы, што Прэзiдэнт пры ўнясеннi ва ўстаноўленым парадку прапановы аб правядзеннi рэферэндуму самастойна вызначае яго вiд; Вярхоўны Савет абавязаны пры гэтым назначыць дату рэферэндуму i прыняць меры па яго забеспячэнню. Гэта выснова пацвярджаецца таксама i практыкай правядзення рэферэндуму 14 мая 1995 года, якi быў iнiцыiраваны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Вярхоўны Савет у гэтым выпадку назначыў толькi дату правядзення рэферэндуму i прыняў меры па яго забеспячэнню, зыходзячы з таго, што вiд рэферэндуму вызначыў Прэзiдэнт. Менавiта такое разуменне Канстытуцыi i Закона «Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь» знайшло сваё пацвярджэнне ў пунктах 1 i 2 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 13 красавiка 1995 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму па пытаннях, прапанаваных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, i мерах па яго забеспячэнню».

 

Згодна з артыкуламi 83 i 149 Канстытуцыi 1994 года змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi маглi быць ажыццёўлены як Вярхоўным Саветам, так i шляхам правядзення рэспублiканскага рэферэндуму. У тым выпадку, калi Вярхоўны Савет назначыў рэспублiканскi рэферэндум па ўнясенню змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю, то рашэнне, прынятае шляхам народнага галасавання, з’яўляецца ў адпаведнасцi з артыкулам 39 Закона «Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь» канчатковым. На падставе артыкула 77 Канстытуцыi яно можа быць адменена або зменена толькi шляхам рэферэндуму, калi iншае не будзе вызначана рэферэндумам. Такая выснова грунтуецца таксама на нормах артыкула 3 Канстытуцыi, згодна з якiм адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады з’ўляецца народ, i артыкула 149 Канстытуцыi, у адпаведнасцi з якiм рашэнне аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi шляхам рэферэндуму лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спiсы для галасавання. Такiм чынам рэферэндум, якi праводзiцца па змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi, з’ўляецца абавязковым, а яго рашэнне - канчатковым i чыйго-небудзь зацвярджэння не патрабуе.

 

3 матэрыялаў бачна, што пры разглядзе справы па сутнасцi i вынясеннi Заключэння 4 лiстапада 1996 года Судом не даследавалася пытанне аб тым, хто мае права вызначаць вiд рэферэндуму, i не вывучалася практыка назначэння i правядзення рэспублiканскiх рэферэндумаў.

 

У адпаведнасцi з артыкулам 6 Канстытуцыi 1994 года дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай i судовой. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго. Артыкулам 7 Канстытуцыi 1994 года прадугледжвалася, што дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы звязаны правам, дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю законаў.

 

Судом пры прыняццi Заключэння ад 4 лiстапада 1996 года не было ўлiчана, што Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, уносячы ў Вярхоўны Савет прапанову аб правядзеннi абавязковага рэспублiканскага рэферэндуму па прыняццю змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 года, дзейнiчаў у межах сваiх паўнамоцтваў i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i законамi Рэспублiкi Беларусь.

 

Суд таксама не браў пад увагу, што Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь, прыняўшы 6 верасня 1996 года пастанову «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню», якой назначыў рэспублiканскi раферэндум па пытаннях, iнiцыiраваных i Прэзiдэнтам, i дэпутатамi Вярхоўнага Савета, таксама дзейнiчаў у межах сваiх паўнамоцтваў i ў рамках Канстытуцыi i законаў.

 

Нягледзячы на прыняцце ў далейшым Вярхоўным Саветам рашэнняў аб унясеннi змяненняў у пастанову ад 6 верасня 1996 года № 578, яна захавала сiлу ў поўным аб’ёме, таму што не былi выкананы патрабаваннi Закона «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублiкi Беларусь».

 

Пастановай Вярхоўнага Савета ад 5 лiстапада 1996 г. № 761 «Аб унясеннi змянення ў пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» пункт 3 выкладзены ў новай рэдакцыi. Аднак дата ўвядзення ў дзеянне гэтай пастановы не была вызначана, хаця згодна з артыкулам 54 Закона «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублiкi Беларусь» пастановы маюць абавязковую сiлу з моманту, якi вызначаецца Вярхоўным Саветам. 6 лiстапада 1996 года Вярхоўны Савет прыняў пастанову № 762 «Аб увядзеннi ў дзеянне пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змянення ў пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню», дзе ўказаў, што пастанова № 761 уводзiцца ў дзеянне з моманту яе прыняцця, аднак дата ўвядзення ў дзеянне пастановы ад 6 лiстапада 1996 г. № 762 таксама не была вызначана i, такiм чынам, гэтыя пастановы не былi ўведзены ў дзеянне.

 

У заключэннi Суда ад 4 лiстапада 1996 года зроблена спасылка на адсутнасць у заканадаўстве працэдуры ўнясення змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi праз рэферэндум. Такая выснова не абгрунтаваная, таму што артыкуламi 3, 37, 73, 74, 77, 78, 149 Канстытуцыi 1994 года i Законам «Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь» працэдура прыняцця змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi вызначана.

 

У заключэннi ад 4 лiстапада 1996 года ў якасцi доказу неабходнасцi наяўнасцi асобай працэдуры прыняцця Канстытуцыi пры вынясеннi яе на рэферэндум прыводзiўся замежны вопыт, калi вынясенню на рэферэндум канстытуцыйных праектаў папярэднiчае адабрэнне або прыняцце такiх праектаў парламентам, а таксама, што рэферэндум можа папярэднiчаць прыняццю парламентам канчатковых рашэнняў па Канстытуцыi. Такi падыход Суда насiў выбiральны характар, паколькi практыка канстытуцыйнага будаўнiцтва шэрага замежных дзяржаў (Расii, Францыi, Казахстана i iнш.) сведчыць аб прыняццi Канстытуцыi непасрэдна на рэферэндуме.

 

Не адпавядае рэчаiснасцi i сцвярджэнне, якое ўтрымлiваецца ў Заключэннi Суда, што пры назначэннi рэферэндуму на 24 лiстапада 1996 года Вярхоўны Савет як вышэйшы прадстаўнiчы i адзiны заканадаўчы орган дзяржаўнай улады Рэспублiкi Беларусь аказаўся фактычна выключаным з канстытуцыйнага працэсу. Большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета ўносiла на адрас Прэзiдэнта прапановы па iнiцыiраванаму iм праекту змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. У камiсiю па дапрацоўцы праекта змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi, створаную Прэзiдэнтам, накiроўвалiся папраўкi пастаяннымi камiсiямi Вярхоўнага Савета, у яе рабоце прымалi ўдзел дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь. Дэпутатамi фракцый камунiстаў i аграрыяў быў падрыхтаваны самастойны праект змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. Указаныя праекты змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi абмяркоўвалiся на сесii Вярхоўнага Савета, i ў вынiку гэтага на рэферэндум былi вынесены два праекты Канстытуцыi 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi.

 

Суд адзначае, што Заключэнне ад 4 лiстапада 1996 года носiць супярэчлiвы характар, рэзалюцыйная частка не стасуецца з матывiровачнай часткай i не грунтуецца на патрабаваннях Канстытуцыi i законаў. Даследаванне матэрыялаў справы было зведзена фактычна да высвятлення пытання аб тым, цi з’яўляюцца змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi, якiя прапануюцца, праектамi новай Канстытуцыi i цi магчыма вынясенне iх на рэспублiканскi рэферэндум.

 

Прызнаўшы правамернасць вынясення змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi незалежна ад iх аб’ёму на рэспублiканскi рэферэндум, Суд у той жа час у сваiм Заключэннi няправiльна растлумачыў асобныя нормы артыкулаў Канстытуцыi 1994 года, перш за ўсё артыкулаў 74 i 149, а таксама адпаведныя нормы Закона «Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь», указаўшы, што праекты змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi не могуць выносiцца на абавязковы рэспублiканскi рэферэндум.

 

Акрамя таго, Суд лiчыць, што пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» носiць правапрымяняльны характар i не з’яўляецца нарматыўым актам. У ёй непасрэдна не ўстанаўлiвалiся агульнаабавязковыя правiлы агульнага характару, разлiчаныя на працяглае дзеянне i шматразовае прымяненне. Указаная выснова пацвярджаецца i Рэкамендацыйным заканадаўчым актам «Аб нарматыўных прававых актах дзяржаў - удзельнiц СНД», якi адобраны пастановай Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў 13 мая 1995 года. Згодна з артыкулам 2 указанага акта пад нарматыўным прававым актам падразумяваецца пiсьмовы афiцыйны дакумент устаноўленай формы, прыняты праватворчым органам у межах яго кампетэнцыi i накiраваны на ўстанаўленне, змяненне або адмену прававых нормаў, гэта значыць агульнаабавязковых прадпiсанняў пастаяннага або часовага характару, разлiчаных на шматразовае прымяненне. Такi ж падыход да вызначэння нарматыўнага акта праяўлены пры абмеркаваннi Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь праекта Закона «Аб тлумачэннi артыкулаў 125 i 127 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь», прынятага ў першым чытаннi Вярхоўным Саветам 4 верасня 1996 года. На ненарматыўны характар пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года звярталi ўвагу ў сваiх пiсьмовых водгуках Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, Пракуратура, Мiнiстэрства юстыцыi пры падрыхтоўцы да разгляду справы 4 лiстапада 1996 года. Гэтая ж выснова пацверджана i заключэннямi экспертаў па гэтай справе.

 

Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь, прымаючы пастанову ад 6 верасня 1996 года, ажыццяўляў у адпаведнасцi з артыкулам 116 Часовага рэгламента Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь не нарматворчую, а распарадчую функцыю.

 

У адпаведнасцi з артыкуламi 125 i 127 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 года Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь меў права ажыццяўляць кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве. Канстытуцыйны Суд выйшаў за межы сваей кампетэнцыi, узбудзiўшы вытворчасць па справе «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» i разгледзеўшы пытанне аб канстытуцыйнасцi акта, якi не носiць нарматыўнага характару.

 

Частка першая артыкула 146 Канстытуцыi 1994 года ўстанаўлiвала, што законы i iншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй. На падставе артыкула 7 Канстытуцыi 1994 года дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы звязаны правам, дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю законаў.

 

У сувязi з тым, што разгляд пытання аб канстытуцыйнасцi пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» не ўваходзiў у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда i не грунтаваўся на Канстытуцыi i законах Рэспублiкi Беларусь, то ў адпаведнасцi з артыкулам 7 Канстытуцыi, артыкулам 49 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» Заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 года не мае юрыдычнай сiлы i падлягае адмене, а вытворчасць па справе - спыненню.

 

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi, прынятымi на рэспублiканскiм рэферэндуме, артыкуламi 21, 11, 36, 38, 42, 49 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», артыкуламi 22, 77 Рэгламента Канстытуцыйнага Суда, Канстытуцыйны Суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Адмянiць Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 4 лiстапада 1996 года «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню» i лiчыць яго не маючым юрыдычнай сiлы з 4 лiстапада 1996 года.

 

2. Спынiць вытворчасць па справе «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года «Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню».

 

3. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў «Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь», «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў тых выданнях, дзе было апублiкавана Заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiстапада 1996 года.

 

4. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы –

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                   Р.А.Васілевіч