9 ліпеня 1997 г. № З-57/97
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., суддзяў Бойка Т.С., Bapaб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Capкicaвай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенка А.Г., Шабайлава В.I., Шышко Г.Б.
з удзелам:
прадстаўнiкоў Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, унёсшага прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi Закона ад 17 мая 1997 года:
Пташнiка У.М. - нaмecнiкa Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Чубкаўца Ф.I. - суддзi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
прадстаўнiкоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, прыняўшага Закон:
Хадневiч Т.М. - намеснiка старшынi Kaмicii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
Мароза У.У. - начальнiка кафедры крымiнальнага права i крымiналогii Акадэмii МУС Рэспублiкi Беларусь;
Сянюты Л.Я. - галоўнага спецыялiста экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
экспертаў:
Баркова А.У. - загадчыка кафедры крымiнальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;
Лукашова А.I. - начальнiка кафедры раскрыцця i расследавання злачынстваў Акадэмii МУС Рэспублiкi Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу «Аб адпаведнасцi пункта 3 раздзела III «Заключныя палажэннi» Закона ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь» Канстытуцыi i Мiжнароднаму пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах».
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:
Сукала В.А. - Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Кiсялёў А.I. - намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Iваноўскi А.У. - нaмecнiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь;
Варанцоў Г.М. - Мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вытворчасць па справе ўзбуджана 11 чэрвеня 1997 года па прапанове Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь на падставе артыкула 116 Канстытуцыi, артыкулаў 5 i 6 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» i артыкула 44 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда.
Праверцы падлягаў пункт 3 раздзела III «Заключныя палажэннi» Закона ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь» (Звязда, 29 мая 1997 года).
Згодна з указаным пунктам, ycтyпiўшыя ў законную сiлу прыгаворы ў дачыненнi да асоб, асуджаных да ўвядзення ў дзеянне Закона ад 17 мая 1997 года за ўчыненне злачынстваў, пералiчаных у артыкуле 72, а таксама прадугледжаных часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 87, часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 88, часткай першай артыкула 89, часткамi першай i другой артыкула 90, часткамi першай i другой артыкула 91, артыкулам 911, часткамi першай i другой артыкула 93, артыкулам 94 i часткай першай артыкула 96 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, у сувязi з увядзеннем у дзеянне гэтага Закона перагляду не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, калi пакаранне назначана вышэй за максiмальную мяжу, прадугледжаную санкцыямi артыкулаў 87, 88 i 90 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь у рэдакцыi гэтага Закона. У такiх выпадках перагляд спраў робiцца судамi ў парадку нагляду па прадстаўленню органаў, якiя наглядаюць за выкананнем пакаранняў.
Закон ад 17 мая 1997 года уведзены ў дзеянне з дня яго апублiкавання.
У сваёй прапанове аб праверцы канстытуцыйнасцi пункта 3 раздзела III “Заключныя палажэннi” Закона ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь» Вярхоўны Суд указаў, у прыватнасцi, на наступныя акалiчнасцi.
Прымяненне артыкула 72 Крымiнальнага кодэкса ў рэдакцыi названага Закона цягне ўстараненне крымiнальнай адказнасцi за шэраг дзеянняў цi змяненне юрыдычнай квалiфiкацыii на артыкулы цi часткi артыкулаў Крымiнальнага кодэкса, якiя прадугледжваюць больш мяккае пакаранне. Такi закон у сiлу артыкула 104 Канстытуцыi, пункта 1 артыкула 15 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах, артыкула 6 Крымiнальнага кодэкса мае зваротную сiлу, г. зн. распаўсюджваецца на дзеяннi, учыненыя да яго выдання.
На думку Вярхоўнага Суда, пункт 3 указаных Заключных палажэнняў як абмяжоўваючы прымяненне закона, якi ўстараняе каральнасць дзеяння цi змякчае пакаранне па ўступiўшых у законную сiлу прыгаворах у дачыненнi да асоб, асуджаных да ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона, супярэчыць артыкулу 104 Канстытуцыi i пункту 1 артыкула 15 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах.
Заслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў, экспертаў, сведак, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах, Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, iншыx актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Законам Рэспублiкi Беларусь ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь», у прыватнасцi, зменены крытэрыi квалiфiкацыi некаторых злачынстваў у залежнасцi ад памеру выкрадзенага цi нанесенага ўрону.
Так, дробным крадзяжом маёмасцi згодна з артыкулам 72 Крымiнальнага кодэкса ў рэдакцыi гатага Закона прызнаецца крадзеж на суму, якая не перавышае дзесяцiкратнага памеру ўстаноўленага мiнiмyмy заработнай платы на момант учынення злачынства. Да прыняцця гатага Закона дробным крадзяжом маёмасцi прызнаваўся крадзеж на суму, якая не перавышае ўстаноўленага мiнiмуму заработнай платы на момант учынення злачынства.
Буйным памерам цi буйным уронам (буйным маёмасным уронам) пры ўчыненнi злачынстваў, прадугледжаных часткай другой артыкула 731, артыкуламi 75, 842, часткай другой артыкула 85, часткай трэцяй артыкула 87, часткай трэцяй артыкула 88, часткай другой артыкула 89, часткай трэцяй артыкула 90, часткай трэцяй артыкула 91, часткай трэцяй артыкула 93, артыкулам 95, часткай другой артыкула 96, артыкуламi 98, 1504, 1505, часткай другой артыкула 1506, часткай першай артыкула 151, часткай другой артыкула 153, часткай другой артыкула 1561, часткай другой артыкула 1562, часткай першай артыкула 160, часткай першай артыкула 1601, часткай другой артыкула 161, часткай другой артыкула 163, артыкулам 164, часткай другой артыкула 165, часткай першай артыкула 166, артыкулам 1661, часткай першай артыкула 167, часткай другой артыкула 169, часткай другой артыкула 203 Крымiнальнага кодэкса, лiчыцца памер цi ўрон, якi ў дзвесце пяцьдзесят i больш разоў перавышае ўстаноўленую мiнiмальную заработную плату на момант учынення злачынства.
Асаблiва буйным памерам цi асаблiва буйным yрoнaм пры ўчыненнi злачынстваў, прадугледжаных часткай трэцяй артыкула 85, часткай чацвёртай артыкула 87, часткай чацвёртай артыкула 88, часткай трэцяй артыкула 89, часткай чацвёртай артыкула 90, часткай чацвёртай артыкула 91, часткай трэцяй артыкула 96, артыкулам 149, часткай другой 1503, часткай другой артыкула 151, часткай другой артыкула 160, часткай другой артыкула 1601, артыкулам 168, часткай трэцяй артыкула 169 Крымiнальнага кодэкса, лiчыцца памер, якi ў тысячу i больш разоў перавышае ўстаноўленую мiнiмальную заработную плату на момант учынення злачынства.
Да прыняцця названага Закона буйным i асаблiва буйным пaмepaмi прызнавалiся адпаведна памеры, якiя ў сорак разоў i больш i сто разоў i больш перавышаюць устаноўленую мiнiмальную заработную плату на момант учынення злачынства.
Законам ад 17 мая 1997 года выключаны таксама з Крымiнальнага кодэкса артыкул 911 аб адказнасцi за крадзеж маёмасцi ў асаблiва буйных памерах, у сувязi з чым у частках чацвёртых артыкулаў 87, 88, 90, 91 i ў частках трэцiх артыкулаў 89 i 96 Крымiнальнага кодэкса асаблiва буйны памер прадугледжаны ў якасцi квалiфiкуючай прыметы.
У адпаведнасцi з часткай шостай артыкула 104 Канстытуцыi закон не мае зваротнай сiлы, за выключэннем выпадкаў, калi ён змякчае цi адмяняе адказнасць грамадзян.
Пунктам 1 артыкула 15 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах прадугледжваецца, што калi пасля ўчынення злачынства законам устанаўлiваецца больш лёгкае пакаранне, дзеянне гэтага закона распаўсюджваецца на гэтага злачынцу.
Згодна з артыкулам 6 Крымiнальнага кодэкса злачыннасць i каральнасць дзеяння вызначаюцца законам, якi дзейнiчае ў час учынення гэтага дзеяння. Закон, якi ўстараняе каральнасць дзеяння цi змякчае пакаранне, мае зваротную сiлу, г. зн. распаўсюджваецца таксама на дзеяннi, учыненыя да яго выдання. Закон, якi ўстанаўлiвае каральнасць дзеяння цi ўзмацняе пакаранне, зваротнай сiлы не мае.
Суд разгледзеў довады прадстаўнiкоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у тым, што змяненне крытэрыяў квалiфiкацыi злачынстваў, пералiчаных у артыкуле 72 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, было абумоўлена iнфляцыйнымi працэсамi i што Закон ад 17 мая 1997 года не змякчае i не адмяняе адказнасць грамадзян.
На думку Суда, змяненне указаных крытэрыяў абумоўлена не толькi iнфляцыяй, але i тым, што ў апошнiя гады мела месца завышэнне ступенi грамадскай небяспекi некаторых карыслiвых дзеянняў без улiку рэальнага кошту выкрадзенай маёмасцi цi нанесенага злачынствам урону. Акрамя таго, пры вызначэннi памераў кратнасцi мiнiмальнай заработнай платы, устаноўленых Законам ад 17 мая 1997 года, выкарыстаны розныя падыходы, якiя не адпавядаюць росту iндэкса спажывецкiх цэн да росту мiнiмальнай заработнай платы (кратнасць для дробнага крадзяжу, буйнога цi асаблiва буйнога памеру цi ўронy павялiчана адпаведна ў 10, 6 i больш, 10 i больш разоў).
Суд прыходзiць да высновы, што Законам ад 17 мая 1997 года, накiраваным у цэлым на ўзмацненне крымiнальнай адказнасцi, зменены падыход да ацэнкi ступенi грамадскай небяспекi некаторых дзеянняў шляхам устанаўлення новых крытэрыяў квалiфiкацыi злачынстваў у залежнасцi ад памеру выкрадзенага цi нанесенага ўрону, у вынiку чаго ўстараняецца каральнасць за шэраг дзеянняў, якiя прызнавалiся да прыняцця гэтага Закона злачынствамi, а таксама змякчаецца пакаранне за некаторыя злачынствы.
Так, учынены ўпершыню крадзеж маёмасцi прадпрыемства, установы, арганiзацыi на суму да дзесяцi мiнiмальных заработных плат у адпаведнасцi з Законам ад 17 мая 1997 года не з’яўляецца злачынствам, а квалiфiкуецца як адмiнiстрацыйнае правапарушэнне. Крадзеж маёмасцi шляхам крадзяжу ў буйных памерах можа быць пераквалiфiкаваны з часткi чацвёртай артыкула 87 Крымiнальнага кодэкса на iншыя часткi гэтага артыкула, якiя прадугледжваюць менш строгiя пакараннi.
Суд лiчыць, што Закон ад 17 мая 1997 года павiнен мець зваротную сiлу, паколькi iм лiквiдавана каральнасць за некаторыя дзеяннi, якiя да прыняцця гэтага Закона прызнавалiся злачынствамi, а таксама змякчана пакаранне за асобныя злачынствы.
Гэта выснова пацвярджаецца i нормай Закона ад 17 мая 1997 года, сфармуляванай у пункце 2 Заключных палажэнняў, згодна з якой дзеяннi асоб, якiя ўчынiлi да ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона злачынствы, пералiчаныя ў артыкуле 72, а таксама прадугледжаныя часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 87, часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 88, часткай першай артыкула 89, часткамi першай i другой артыкула 90, часткамi першай i другой артыкула 91, артыкулам 911, часткамi першай i другой артыкула 93, артыкулам 94 i часткай першай артыкула 96 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, а таксама па прыгаворах, не ўcтyпiўшыx у законную сiлу на дзень увядзення ў дзеянне Закона, падлягаюць квалiфiкацыi ў адпаведнасцi з правiламi артыкула 6 Крымiнальнага кодэкса.
Разам з тым, побач з прызнаннем магчымасцi прымянення палажэнняў артыкула 6 Крымiнальнага кодэкса ў вынiку змянення крытэрыяў квалiфiкацыi некаторых злачынстваў у залежнасцi ад памеру выкрадзенай маёмасцi цi прычыненага злачынствам урону, Законам ад 17 мая 1997 года ў адпаведнасцi з пунктам 3 Заключных палажэнняў выключана прымяненне правiла зваротнай сiлы закона да асоб, якiя адбываюць пакаранне за тыя ж злачынствы, якiя ўказаны ў пункце 2 Заключных палажэнняў.
Taкiм чынам, дзеянне правiла зваротнай сiлы крымiнальнага закона пастаўлена ў залежнасць ад таго, уступiў цi не ўступiў вынесены прыгавор у законную сiлу.
Суд таксама адзначае, што ў вынiку выключэння Законам ад 17 мая 1997 года з Крымiнальнага кодэкса артыкула 911 i ўвядзення ў часткi чацвёртыя артыкулаў 87, 88, 90, 91 i ў частку трэцюю артыкула 89 Крымiнальнага кодэкса асаблiва буйнога памеру ў якасцi квалiфiкуючай прыметы змякчана пакаранне за крадзеж у асаблiва буйных памерах, учынены шляхам крадзяжу, грабяжу i iншымi спосабамi, нягледзячы на змяненне Законам крытэрыяў квалiфiкацыi крадзяжу, паколькi нiжняя мяжа пазбаўлення волi знiжана з 10 да 7 гадоў за крадзеж у асаблiва буйных памерах шляхам крадзяжу, грабяжу i махлярства i з 10 да 8 гадоў - за крадзеж у асаблiва буйных памерах шляхам прысваення, растраты цi злоўжывання службовым становiшчам, а таксама за разбой, накiраваны на завалоданне маёмасцю ў асаблiва буйных памерах.
Змякчэнне адказнасцi за крадзеж маёмасцi ў асаблiва буйных памерах можа мець месца i пры пераквалiфiкацыi ўчыненага з артыкула 911 на адпаведныя часткi артыкулаў 87, 88, 89, 90 i 91 Крымiнальнага кодэкса, таму што памеры выкрадзенай маёмасцi, напрыклад, шляхам крадзяжу i грабяжу, не будуць адпавядаць памерам, вылiчаным раней пры квалiфiкацыi ўcix учыненых дзеянняў незалежна ад спосабу крадзяжу па артыкулу 911 Крымiнальнага кодэкса як за адзiнае злачынства.
Taкiм чынам, Закон ад 17 мая 1997 года змякчае адказнасць не толькi ў сувязi са змяненнем крытэрыяў квалiфiкацыi крадзяжу маёмасцi ў асаблiва буйных памерах, але i па выкладзеных падставах.
Нi Канстытуцыя, нi Мiжнародны пакт аб грамадзянскiх i палiтычных правах, нi Крымiнальны кодэкс не прадугледжваюць магчымасцi выключэння з правiла зваротнай сiлы закона, якi змякчае цi адмяняе адказнасць грамадзян.
Суд, грунтуючыся на аналiзе палажэння часткi шостай артыкула 104 Канстытуцыi, лiчыць, што канстытуцыйная норма аб зваротнай сiле закона, якi змякчае цi адмяняе адказнасць грамадзян, распаўсюджваецца i на асоб, якiя адбываюць пакаранне за ўчыненыя злачынствы.
Такое разуменне правiла зваротнай сiлы закона замацавана i ў артыкуле 43 Рэкамендацыйнага заканадаўчага акта «Аб нарматыўных прававых актах дзяржаў-удзельнiц СНД», адобранага Мiжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў-удзельнiц СНД 13 мая 1995 года, а таксама ў артыкуле 12 Мадэльнага крымiнальнага кодэкса для дзяржаў-удзельнiц СНД, прынятага Мiжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў-удзельнiц СНД 17 лютага 1996 года, у якiм, у прыватнасцi, указваецца, што закон, якi ўстараняе злачыннасць дзеяння, змякчае пакаранне цi iншым чынам паляпшае становiшча асобы, учынiўшай злачынства, мае зваротную сiлу, г. зн. распаўсюджваецца на асоб, учынiўшых адпаведнае дзеянне да ўступлення такога закона ў сiлу, у тым лiку на асоб, якiя адбываюць пакаранне.
У пункце 2 артыкула 4 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах указана, што нават надзвычайнае становiшча ў дзяржаве, пры якiм жыццё нацыi знаходзiцца пад пагрозай i аб наяўнасцi якога афiцыйна абвяшчаецца, не можа служыць падставай для якiх-небудзь адступленняў ад шэрага артыкулаў Пакта, у тым лiку i ад артыкула 15, замацаваўшага правiла зваротнай сiлы крымiнальнага закона, якi ўстанаўлiвае больш лёгкае пакаранне.
Пунктам 1 артыкула 2 названага Пакта прадугледжана, што кожная дзяржава, якая удзельнiчае ў гэтым Пакце, абавязуецца паважаць i забяспечваць yciм асобам, што знаходзяцца ў межах яе тэрыторыi i пад яе юрысдыкцыяй, правы, што прызнаюцца ў гэтым Пакце, без якога-небудзь адрознення ў адносiнах да расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлiгii, палiтычных цi iншых перакананняў, нацыянальнага цi сацыяльнага паходжання, маёмаснага становiшча, нараджэння цi iншых акалiчнасцей.
Згодна з артыкулам 8 Канстытуцыi Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства. У адпаведнасцi з артыкулам 21 Канстытуцыi забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы.
З улiкам выкладзенага Суд прыходзiць да высновы, што пункт 3 раздзела III «Заключныя палажэннi» Закона ад 17 мая 1997 года ў частцы абмежавання дзеяння зваротнай сiлы крымiнальнага закона ў дачыненнi да асоб, асуджаных за злачынствы, пералiчаныя ў гэтым пункце, i прыгаворы ў дачыненнi да якiх уступiлi ў законную сiлу, не адпавядае артыкулам 8, 21, 104 Канстытуцыi, артыкулам 2, 4 i 15 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах, ратыфiкаванага Рэспублiкай Беларусь, i не стасуецца з артыкулам 6 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Суд таксама звяртае ўвагу, што ў Заключных палажэннях Закона трэба было б вырашыць пытаннi, што датычацца парадку перагляду спраў у адпаведнасцi з артыкулам 6 Крымiнальнага кодэкса, у тым лiку i аб коле суб’ектаў, правамоцных iнiцыiраваць перагляд такiх спраў у парадку нагляду на падставе артыкула 6 Крымiнальнага кодэкса.
Вывучэнне нарматворчай практыкi ў Рэспублiцы Беларусь сведчьць, што парадак перагляду крымiнальных спраў вызначаўся ў пастановах Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь аб увядзеннi ў дзеянне прымаемых законаў (пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 1992 года «Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь», пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 1 сакавiка 1994 года «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь i некаторыя iншыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь»).
Даследаванне матэрыялаў справы ў судовым пасяджэннi сведчыць таксама аб неадназначным разуменнi Закона ў частцы, што датычыцца надання яму зваротнай сiлы, зыходзячы з розных падыходаў да ацэнкi выкрадзенай маёмасцi, прычыненага ўрону i ix уплыву на квалiфiкацыю злачынства.
Суд адначасова адзначае, што пытанне аб прымяненнi артыкула 6 Крымiнальнага кодэкса павiнна вырашацца ва ўстаноўленым парадку агульнымi судамi ў адпаведнасцi з ix кампетэнцыяй пры пераглядзе канкрэтных спраў з улiкам ycix абставiнаў.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 36, 38, 40 i 43 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неадпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiжнароднаму пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах пункт 3 раздзела III «Заключныя палажэннi» Закона ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь» у частцы недапушчэння перагляду ўcтyпiўшыx у законную сiлу прыгавораў у дачыненнi да асоб, асуджаных да ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона за ўчыненне злачынстваў, пералiчаных у артыкуле 72, а таксама прадугледжаных часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 87, часткамi першай, другой i трэцяй артыкула 88, часткай першай артыкула 89, часткамi першай i другой артыкула 90, часткамi першай i другой артыкула 91, артыкулам 911, часткамi першай i другой артыкула 93, артыкулам 94 i часткай першай артыкула 96 Крымiнальнага кодэкса, у адпаведнасцi з правiламi артыкула 6 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Лiчыць яго ў гэтай частцы не маючым юрыдычнай сiлы з 30 кастрычнiка 1997 года.
2. Прапанаваць Палаце прадстаўнiкоў i Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь да 30 кастрычнiка 1997 года прывесцi пункт 3 раздзела III «Заключныя палажэннi» Закона ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь» у адпаведнасць з Канстытуцыяй i Мiжнародным пактам аб грамадзянскiх i палiтычных правах, вырашыўшы пытаннi, што датычацца перагляду спраў у адпаведнасцi з артыкулам 6 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
3. Апублiкаваць гэтае Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў «Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь», «Народнай газеце» i «Звяздзе», а таксама ў тых выданнях, дзе апублiкаваны Закон Рэспублiкi Беларусь ад 17 мая 1997 года «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь».
4. Гэтае Заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч