8 кастрычніка 1998 г. № З-72/98
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б.
з удзелам прадстаўнiкоў бакоў:
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, унёсшага прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”: Андрэева I.С. — дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь;
Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Лазавiка М.I. — намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту; Жышкевiча У.I. — начальнiка ўпраўлення законапраектнай работы — намеснiка начальнiка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Сянюты Л.Я. — галоўнага спецыялiста аддзела дзяржаўнага, крымiнальнага i адмiнiстрацыйнага заканадаўства экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”.
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Царэнка Я.М. — намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь; Ждановiч I.М. — намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь; Iваноўскi А.У. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Сяргеева В.Г. — намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана 19 мая 1998 года па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на падставе артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкулаў 5 i 6 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i артыкула 43 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда.
Праверцы падлягаў Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991, № 12, арт. 129; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991, № 30, арт. 494; № 33, арт. 603).
У сваёй прапанове Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь паставiў пытанне аб праверцы канстытуцыйнасцi Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”, указаўшы, што асобныя палажэннi дадзенага Закона супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Марыскiна А.У., прадстаўнiкоў бакоў, прааналiзаваўшы адпаведныя артыкулы Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь, даследаваўшы матэрыялы справы, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1978 года (артыкулы 2, 78, 80, 97 i iншыя) замацоўвала поўнаўладдзе i вяршэнства Вярхоўнага Савета як вышэйшага пастаянна дзеючага органа дзяржаўнай улады. Выключнае права Вярхоўнага Савета выступаць ад iмя ўсяго народа Рэспублiкi Беларусь, замацаванае ў частцы трэцяй артыкула 1 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”, грунтавалася на нормах указанай Канстытуцыi.
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, прынятая 15 сакавiка 1994 года, замацаваўшы прынцыпы народнага суверэнiтэту i падзелу ўладаў, вызначыла iншыя падыходы да арганiзацыi i дзейнасцi органаў дзяржаўнай улады, а таксама iстотна змянiла кампетэнцыю Вярхоўнага Савета i яго месца ў сiстэме дзяржаўных органаў. У артыкуле 3 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь было прадугледжана, што адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна i праз прадстаўнiчыя органы ў формах i межах, устаноўленых Канстытуцыяй.
Артыкулам 3 Канстытуцыi 1994 года ў дзеючай рэдакцыi таксама прадугледжана, што адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады i носьбiтам суверэнiтэту ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляецца народ, якi ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнiчыя i iншыя органы ва ўстаноўленых формах i межах. У адпаведнасцi з артыкулам 6 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь дзяржаўная ўлада ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую i судовую.
Зыходзячы з канстытуцыйных прынцыпаў народнага суверэнiтэту i падзелу ўладаў, нормаў Канстытуцыi, замацоўваючых кампетэнцыю вышэйшых дзяржаўных органаў, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Канстытуцыя, прынятая 15 сакавiка 1994 года, не прадастаўляла Вярхоўнаму Савету выключнае права выступаць ад iмя ўсяго народа Рэспублiкi Беларусь.
У частках першай i другой артыкула 3 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” прадугледжана, што дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца вяршэнства Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь. У артыкуле 7 Канстытуцыi ў дзеючай рэдакцыi ўстанаўлiваецца прынцып вяршэнства права i замацоўваецца, што дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства. Такiм чынам, ёсць неадпаведнасць памiж гэтымi нормамi правяраемага Закона i нормамi Канстытуцыi.
Пагадненнем аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў ад 8 снежня 1991 года, ратыфiкаваным 10 снежня таго ж года Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь, было ўстаноўлена, што Саюз ССР як суб’ект мiжнароднага права спыняе сваё iснаванне. Згодна з артыкулам 14 Пагаднення дзейнасць органаў былога Саюза ССР на тэрыторыi дзяржаў — членаў Садружнасцi спыняецца. Разам з тым Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 16 студзеня 1992 года “Аб агаворцы да Пагаднення аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў”, у прыватнасцi, прадугледжана, што ў мэтах стварэння неабходных умоў для рэалiзацыi артыкула 11 вышэйназванага Пагаднення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь дзейнiчаюць правiлы аб прымяненнi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i былога Саюза ССР, замацаваныя ў артыкуле 3 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”.
Часткай другой артыкула 1 Канстытуцыi вызначана, што Рэспублiка Беларусь валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваёй тэрыторыi, самастойна ажыццяўляе ўнутраную i знешнюю палiтыку.
У артыкулах 4, 5 i 6 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” устаноўлена, што, калi актамi З’езда народных дэпутатаў СССР, Вярхоўнага Савета СССР, Прэзiдэнта СССР, Кабiнета Мiнiстраў СССР, саюзных i саюзна-рэспублiканскiх мiнiстэрстваў i ведамстваў абмяжоўваюцца суверэнныя правы Рэспублiкi Беларусь, правы i законныя iнтарэсы яе грамадзян, Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь, яго Прэзiдыум, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь мае права звярнуцца да З’езда народных дэпутатаў СССР, Вярхоўнага Савета СССР, Прэзiдэнта СССР, Кабiнета Мiнiстраў СССР аб пераглядзе гэтых актаў, прыпынiўшы iх дзеянне. Пры пакiданнi звароту Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, яго Прэзiдыума, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь без задавальнення яны маюць права прыняць пастанову аб поўным або частковым нераспаўсюджваннi дзеяння актаў СССР на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь або адмянiць сваё рашэнне аб прыпыненнi дзеяння ўказаных актаў.
У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб неадпаведнасцi артыкулаў 4, 5 i 6 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
Частка трэцяя артыкула 7 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” прадугледжвае, што Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь мае права прыняць пастанову аб роспуску мясцовага Савета народных дэпутатаў i назначэннi новых выбараў пры невыкананнi мясцовым Саветам законаў або пастаноў, прынятых вышэйшым органам дзяржаўнай улады рэспублiкi. У Канстытуцыi, прынятай 15 сакавiка 1994 года, прадугледжвалася права Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь распусцiць мясцовы Савет дэпутатаў у выпадку сiстэматычнага або грубага парушэння iм заканадаўства i па iншых падставах, прадугледжаных законам (пункт 17 часткi першай артыкула 83, артыкул 123).
Канстытуцыя ў дзеючай рэдакцыi прадастаўляе права роспуску мясцовага Савета па ўказаных падставах Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь (пункт 6 артыкула 98, артыкул 123 Канстытуцыi). Выбары ў мясцовы Савет у гэтым выпадку назначае Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь (пункт 2 артыкула 84 Канстытуцыi).
З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб неадпаведнасцi часткi трэцяй артыкула 7 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” Канстытуцыi, прынятай 15 сакавiка 1994 года, у частцы падстаў да роспуску мясцовага Савета дэпутатаў i Канстытуцыi 1994 года ў дзеючай рэдакцыi ў частцы вызначэння суб’ектаў, валодаючых правам роспуску мясцовага Савета i назначэння ў гэтым выпадку новых выбараў.
Частка другая артыкула 12 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” прадугледжвае, што ўдзел або няўдзел грамадзянiна ў дзейнасцi грамадскага аб’яднання не можа служыць падставай для абмежавання яго правоў i свабод, у тым лiку ўмовай заняцця пасады ў дзяржаўнай арганiзацыi, або падставай для невыканання абавязкаў, прадугледжаных законам.
Часткай другой артыкула 36 Канстытуцыi ўстаноўлена, што суддзi, пракурорскiя работнiкi, супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, Камiтэта дзяржаўнага кантролю (Кантрольнай палаты — па Канстытуцыi ў рэдакцыi ад 15 сакавiка 1994 года), органаў бяспекi, ваеннаслужачыя не могуць быць членамi палiтычных партый i iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя дамагаюцца палiтычных мэт.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што частка другая артыкула 12 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” не ў поўнай меры адпавядае частцы другой артыкула 36 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, таму што па сэнсу ўказанай нормы Закона асобы, пералiчаныя ў частцы другой артыкула 36 Канстытуцыi, могуць у перыяд выканання iмi сваiх абавязкаў быць членамi палiтычных партый i iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя дамагаюцца палiтычных мэт.
У частцы першай артыкула 14 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” устаноўлена, што органы дзяржаўнай бяспекi i аховы правапарадку на тэрыторыi рэспублiкi падпарадкоўваюцца Вярхоўнаму Савету Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўным структурам, якiя ён вызначае.
Згодна з часткай другой артыкула 97 Канстытуцыi 1978 года Вярхоўны Савет быў правамоцны прыняць да свайго разгляду i вырашыць любое пытанне, якое адносiцца да вядзення Рэспублiкi Беларусь. Артыкулам 70 Канстытуцыi 1978 года было вызначана, што да вядзення Рэспублiкi Беларусь у асобе яе вышэйшых органаў дзяржаўнай улады i ўпраўлення адносяцца, у прыватнасцi, пытаннi ўстанаўлення парадку арганiзацыi i дзейнасцi рэспублiканскiх i мясцовых органаў дзяржаўнай улады i ўпраўлення (пункт 3 артыкула 70). На падставе ўказаных артыкулаў Канстытуцыi 1978 года Вярхоўны Савет меў права падпарадкаваць сабе i дзяржаўным структурам, якiя ён вызначаў, органы дзяржаўнай бяспекi i аховы правапарадку.
Аналiз артыкулаў 6, 79, 83, 95, 100, 106 i 107 Канстытуцыi, прынятай 15 сакавiка 1994 года, i артыкулаў 6, 84, 90, 97, 98, 106 i 107 Канстытуцыi 1994 года ў дзеючай рэдакцыi, замацоўваючых паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады, сведчыць аб тым, што яны не прадастаўлялi Вярхоўнаму Савету i не прадастаўляюць Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь права падпарадкоўваць сабе органы дзяржаўнай бяспекi i аховы правапарадку, прадугледжанае часткай першай артыкула 14 Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”.
Канстытуцыйны Суд таксама звяртае ўвагу на неабходнасць прывядзення тэрмiналогii Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” у адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 9, 34, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць не адпавядаючымi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i не маючымi юрыдычнай сiлы наступныя нормы Закона “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь”:
частку трэцюю артыкула 1; часткi першую i другую артыкула 3; частку трэцюю артыкула 7 у дачыненнi да падстаў роспуску мясцовага Савета дэпутатаў; частку другую артыкула 12 у той меры, у якой яна дапускае магчымасць асобам, пералiчаным у частцы другой артыкула 36 Канстытуцыi, у перыяд выканання iмi сваiх абавязкаў быць членамi палiтычных партый i iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя дамагаюцца палiтычных мэт; частку першую артыкула 14 — з 30 сакавiка 1994 года;
артыкулы 4, 5, 6 — з 10 снежня 1991 года;
частку трэцюю артыкула 7 у дачыненнi да суб’ектаў, прымаючых рашэнне аб роспуску мясцовага Савета i назначэннi новых выбараў у гэты Савет, — з 27 лiстапада 1996 года.
2. Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь прывесцi Закон “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Рэспублiцы Беларусь” у адпаведнасць з Канстытуцыяй i гэтым Заключэннем.
3. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.
4. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч