24 верасня 1998 г. № З-71/98
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З.
з удзелам прадстаўнiкоў бакоў:
Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, унёсшага прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў: Козыравай Л.Р. — суддзi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь; Лунёва С.У. — начальнiка аддзела заканадаўства ўпраўлення заканадаўства i мiжнародных адносiн Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь: Бачыла Л.Ц. — намеснiка Мiнiстра — кiраўнiка Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; Мурашкевiч Н.У. — намеснiка начальнiка ўпраўлення пенсiённага забеспячэння Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь: Паўлава В.I. — першага намеснiка Мiнiстра працы Рэспублiкi Беларусь;
Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь: Сiлуцiнай Л.А. — начальнiка аддзела арганiзацыi персанiфiкаванага ўлiку Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; Саладоўчанкi А.С. — начальнiка аддзела арганiзацыйна-прававой работы i кадраў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь; Далiдовiч Т.I. — галоўнага юрысконсульта аддзела арганiзацыйна-прававой работы i кадраў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь: Нiчыпаровiча У.М. — Мiнiстра статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь; Гасюк Г.I. — намеснiка Мiнiстра статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь; Кiсялёвай К.Я. — намеснiка начальнiка ўпраўлення статыстыкi працы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь; Мельнiкавай С.Г. — намеснiка начальнiка ўпраўлення статыстыкi працы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункта 25 Пералiку вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, зацверджанага Мiнiстэрствам сацыяльнай абароны i Мiнiстэрствам працы 19 чэрвеня
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Мiранiчэнка I.А. — намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь; Ждановiч I.Н. — намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь; Валюшка В.М. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Сяргеева В.Г. — намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана Канстытуцыйным Судом 24 лiпеня
Праверцы падлягалi падпункты 5.2, 5.3 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь, зацверджанай Праўленнем Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь 12 красавiка
У прапанове Вышэйшага Гаспадарчага Суда ўказваецца, што ў падпунктах 5.2, 5.3 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь ёсць супярэчнасцi, аналагiчныя тым, што ўтрымлiваюцца i ў некаторых законах. У Законе “Аб пенсiённым забеспячэннi” ў якасцi аб’екту абкладання страхавымi ўзносамi ўказаны фонд аплаты працы, а ў Законе “Аб памерах абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь” — фонд заработнай платы. Па меркаванню Вышэйшага Гаспадарчага Суда, гэтыя паняццi адрознiваюцца.
Вышэйшы Гаспадарчы Суд указаў таксама, што Iнструкцыя па статыстыцы колькасцi работнiкаў i заработнай платы не зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi Рэспублiкi Беларусь, як гэта было прадугледжана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 мая
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Бойка Т.С., прадстаўнiкоў бакоў, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае.
1. Згодна з артыкулам 1 Канстытуцыi Рэспублiка Беларусь з’яўляецца сацыяльнай дзяржавай. У артыкуле 47 Канстытуцыi, у прыватнасцi, устаноўлена, што грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi, страты працаздольнасцi, страты кармiцеля i ў iншых выпадках, прадугледжаных законам.
Для забеспячэння сацыяльных правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замацаваных i гарантаваных Канстытуцыяй, у рэспублiцы ў адпаведнасцi з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня
Грашовыя сродкi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь (у далейшым — Фонд сацыяльнай абароны) фармiруюцца ў асноўным за кошт абавязковых страхавых узносаў. Абавязковыя страхавыя ўзносы, таксама як падаткi i зборы, з’яўляюцца абавязковымi адлiчэннямi грашовых сродкаў ад плацельшчыкаў у вызначаных законам памерах. У цяперашнi час памеры гэтых узносаў устаноўлены Законам “Аб памерах абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь”.
Аналiз зместу норм парадку рэгiстрацыi плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, парадку i тэрмiнаў iх выплаты, адказнасцi, якая прымяняецца да плацельшчыкаў узносаў, сведчыць аб падабенстве страхавых узносаў з падатковымi плацяжамi, а iх мэтавы характар — са зборамi.
Грашовыя сродкi Фонду сацыяльнай абароны з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i ўключаюцца ў фiнансава-крэдытную сiстэму Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з часткай другой артыкула 132 Канстытуцыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца адзiная бюджэтна-фiнансавая, падатковая, грашова-крэдытная, валютная палiтыка. У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд лiчыць, што пры ўстанаўленнi абавязковых страхавых узносаў заканадаўцам павiнен забяспечвацца такi ж падыход, як i пры рэгуляваннi падатковых адносiн. Таму вызначэнне такiх важнейшых элементаў абавязковых страхавых узносаў, як кола плацельшчыкаў, аб’ект, склад аб’екту, памеры плацяжоў, iльготы, павiнна ажыццяўляцца на заканадаўчым узроўнi.
2. Iнструкцыя аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь (у далейшым — Iнструкцыя аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў) зацверджана Праўленнем Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь. Права на зацвярджэнне дадзенай Iнструкцыi па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi было прадастаўлена Праўленню Фонду пунктам 8 Парадку выплаты страхавых узносаў.
У правяраемым падпункце 5.2 Iнструкцыi аб парадку збiрання i улiку страхавых узносаў устаноўлена, што страхавыя ўзносы налiчваюцца на ўсе вiды аплаты працы, з якiх у адпаведнасцi з Законам “Аб пенсiённым забеспячэннi” вылiчваецца пенсiя, а таксама на сумы аўтарскага ганарару, выплачваемага членам творчых саюзаў i iншым творчым работнiкам, якiя не з’яўляюцца членамi творчых саюзаў, i ўзнагароджаннi за выкананне работы па дагаворах падраду i даручэння. У дадзеным падпункце Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў фактычна ўзнаўляюцца палажэннi пункта 3 Парадку выплаты страхавых узносаў, дзе таксама прадугледжваецца налiчэнне страхавых узносаў на ўсе вiды аплаты працы, з якiх у адпаведнасцi з Законам “Аб пенсiённым забеспячэннi” вылiчваецца пенсiя, а таксама на сумы аўтарскага ганарару i ўзнагароджаннi за выкананне работы па дагаворах падраду i даручэння.
Канстытуцыйны Суд звяртае увагу на разыходжанне тэрмiнаў, якiя выкарыстоўваюцца ў падпункце 5.2 Iнструкцыi аб парадку збiранння i ўлiку страхавых узносаў i ў заканадаўстве аб дзяржаўным сацыяльным страхаваннi для вызначэнння аб’ектаў абкладання абавязковымi страхавымi ўзносамi. У правяраемым падпункце 5.2 указанай Iнструкцыi ўжываецца тэрмiн “усе вiды аплаты працы”. У заканадаўчых жа актах нараўне з “вiдамi аплаты працы” прымянялiся тэрмiны “фонд аплаты працы”, “заработная плата”, а ў цяперашнi час — “фонд заработнай платы”, “заработак”. Выкарыстанне ў заканадаўстве розных тэрмiнаў для вызначэння фактычна адных i тых жа аб’ектаў прыводзiць на практыцы да неадназначнага тлумачэння зместу адпаведных палажэнняў нарматыўных актаў. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ў нарматыўных актах, рэгулюючых пытаннi ўстанаўлення абавязковых страхавых узносаў, iх памеры, парадак збiрання, вылiчэння i выплаты, павiнна ўжывацца адзiная тэрмiналогiя.
Згодна з часткай другой артыкула 7 Закона “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання” пры ўмове выплаты страхавых узносаў дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне распаўсюджваецца на прадпрымальнiкаў, работнiкаў, якiя працуюць па дагаворах падраду, членаў сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, творчых работнiкаў, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя працуюць у Рэспублiцы Беларусь. Гэта значыць пасля прыняцця дадзенай нормы выплата страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны для ўказанай катэгорыi плацельшчыкаў стала добраахвотнай.
Кiруючыся артыкуламi 7 i 137 Канстытуцыi, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што правяраемы падпункт 5.2 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у дачыненнi да абавязковага налiчэння страхавых узносаў на сумы аўтарскага ганарару, выплачваемага членам творчых саюзаў i iншым творчым работнiкам, якiя не з’яўляюцца членамi творчых саюзаў, i ўзнагароджаннi за выкананне работы па дагаворах падраду i даручэння не стасуецца з нормамi Закона “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, паколькi ў цяперашнi час дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне распаўсюджваецца на гэту катэгорыю плацельшчыкаў толькi пры ўмове выплаты iмi страхавых узносаў.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, такое палажэнне стала магчымым у сiлу таго, што дзеючыя нарматыўныя акты своечасова не пераглядаюцца ў сувязi з прыняццем акта, валодаючага больш высокай юрыдычнай сiлай, i не прыводзяцца ў адпаведнасць з iм. Нягледзячы на адпаведныя даручэннi, якiя ўтрымлiваюцца ў пераходных палажэннях Закона “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, Парадак выплаты страхавых узносаў, Iнструкцыя аб парадку збiрання i выплаты страхавых узносаў не былi прыведзены ў адпаведнасць з гэтым Законам.
Канстытуцыйны Суд таксама звяртае увагу, што правяраемы падпункт 5.2 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў для вызначэння ўсiх вiдаў аплаты працы, на якiя налiчваюцца страхавыя ўзносы, адсылае да Закона “Аб пенсiённым забеспячэннi”. Аналагiчная адсылачная норма ўтрымлiваецца i ў пункце 3 Парадку выплаты страхавых узносаў. У сваю чаргу, частка першая артыкула 58 Закона “Аб пенсiённым забеспячэннi” для вызначэння вiдаў выплат, уключаемых у заработак, адсылае да дзеючых правiлаў налiчэння страхавых узносаў. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, наяўнасць такiх узаемных адсылачных палажэнняў у заканадаўстве недапушчальна.
У правяраемым падпункце 5.3 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў устаноўлена, што страхавыя ўзносы налiчваюцца на ўсе вiды заработку (даходу), вызначанага дадзеным наймальнiкам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, без вылiку з яго ўтрыманняў i падаткаў. Пры гэтым не маюць значэння крынiцы фiнансавання ўказаных выплат, артыкулы i вiды плацёжных дакументаў (разлiкова-плацёжныя ведамасцi, асабовыя рахункi i т.п.), дакументы, па якiх былi зроблены разлiкi па заработку (даходу) i формы выплат (грашовая, натуральная, у выглядзе каштоўных папер i iнш.).
Паколькi прымяненне палажэнняў, якiя ўтрымлiваюцца ў падпункце 5.3 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў, павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што падстаў для прызнання гэтага падпункта неканстытуцыйным няма.
3. У правяраемых раздзелах 9, 10, 11 Iнструкцыi па статыстыцы колькасцi работнiкаў i заработнай платы (у далейшым — Iнструкцыi па статыстыцы) вызначаюцца адпаведна склад фонду заработнай платы, заработная плата ў грашовай i натуральнай формах.
У Законе “Аб памерах абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь” у якасцi аб’ектаў абавязковых страхавых узносаў названы фонд заработнай платы i заработак, аднак не вызначаны склад гэтых аб’ектаў, а таксама не ўрэгулявана пытанне аб iльготах па дадзеных аб’ектах, не ўстаноўлена, якiя выплаты трэба, а якiя не трэба ўключаць у фонд заработнай платы або ў заработак, на якiя не павiнны налiчвацца страхавыя ўзносы. Не ўтрымлiвае ўказаны Закон i даручэння адпаведным дзяржаўным органам урэгуляваць дадзеныя пытаннi ў падзаконных актах, як, напрыклад, гэта зроблена ў законах аб бюджэце на 1997, 1998 гг. адносна аб’екту абкладання надзвычайным падаткам.
Iнструкцыя па статыстыцы прызначана для кiраўнiцтва пры складаннi справаздачнасцi па працы прадпрыемствамi, аб’яднаннямi, установамi, калгасамi i iншымi арганiзацыямi незалежна ад формы ўласнасцi. Указаная Iнструкцыя была апублiкавана ў “Нацыянальнай эканамiчнай газеце” (1995, № 3).
Iнструкцыю па статыстыцы сталi прымяняць для вызначэння складу фонду заработнай платы, заработнай платы ў грашовай i натуральнай формах пры налiчэннi абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны i пры вызначэннi складу фонду заработнай платы для мэтаў падаткаабкладання. Так, пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь ад 11 чэрвеня
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што склад аб’ектаў для налiчэння абавязковых страхавых узносаў (склад фонду заработнай платы, склад заработку) таксама павiнен быць устаноўлены самiм заканадаўцам або ў вызначаемым iм парадку.
Адначасова Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу, што Iнструкцыя па статыстыцы не зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi нарматыўных актаў рэспублiканскiх органаў Дзяржаўнага кiравання i Нацыянальнага банка, хаця валодае ўсiмi прыметамi нарматыўнага акта, якi носiць мiжведамасны характар.
У артыкуле 14 Закона “Аб Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь” было ўстаноўлена, што нарматыўныя акты мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання Рэспублiкi Беларусь, прынятыя ў межах iх кампетэнцыi, якiя датычацца прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў iншай формы ўласнасцi цi iншага падпарадкавання або грамадзян, з’яўляюцца абавязковымi для выканання пры ўмове, калi гэтыя акты зарэгiстраваны Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. Аналагiчныя палажэннi ўтрымлiваюцца i ў артыкуле 12 дзеючага Закона “Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваных яму дзяржаўных органах”.
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу ў межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з заканадаўствам выдае ва ўстаноўленым парадку загады i iнструкцыi па пытаннях статыстыкi, абавязковыя да выканання ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, а таксама суб’ектамi гаспадарання, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (падпункт 7.2 Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня
На момант зацвярджэння Iнструкцыi па статыстыцы дзейнiчала Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгiстрацыi нарматыўных актаў мiнiстэрстваў, дзяржаўных камiтэтаў i ведамстваў, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 мая
Аналагiчныя патрабаваннi ўтрымлiваюцца i ў дзеючай пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 красавiка
З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Iнструкцыя па статыстыцы колькасцi работнiкаў i заработнай платы падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi.
4. У правяраемым пункце 25 Пералiку вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню (у далейшым — Пералiк), вызначана, што ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню не налiчваюцца на сумы матэрыяльнай дапамогi работнiкам, выплачваемыя з сродкаў наймальнiка, на вартасць бясплатных або льготных пуцёвак (курсовак) i на iншыя выплаты ў мэтах сацыяльнай абароны работнiкаў па месцы асноўнай работы ў межах, не перавышаючых у сукупнасцi 15 мiнiмальных заработных плат у год (кожнаму работнiку, на момант налiчэння).
Указаны Пералiк быў зацверджаны 24 чэрвеня
Прааналiзаваўшы нормы Парадку выплаты страхавых узносаў, законаў “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, “Аб памерах абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь” i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што Праўленню Фонду сацыяльнай абароны не прадастаўлялася права вызначаць вiды выплат, на якiя не налiчваюцца страхавыя ўзносы, а таксама на дэлегаванне такiх паўнамоцтваў Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь.
Зыходзячы з вынiкаў праверкi канстытуцыйнасцi падпунктаў 5.2, 5.3 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь, пункта 25 Пералiку вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, раздзелаў 9, 10, 11 Iнструкцыi па статыстыцы колькасцi работнiкаў i заработнай платы, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што паколькi пытаннi складу аб’ектаў абавязковых страхавых узносаў, устанаўлення вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца страхавыя ўзносы (iльготы па аб’екту), закранаюць такiя канстытуцыйныя правы грамадзян, як права ўласнасцi (артыкулы 13 i 44 Канстытуцыi), права на сацыяльнае забеспячэнне (артыкул 47 Канстытуцыi) i канстытуцыйны абавязак грамадзян прымаць удзел у фiнансаваннi дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлiн i iншых плацяжоў (артыкул 56 Канстытуцыi), то рэгуляванне гэтых пытанняў павiнна ажыццяўляцца на аснове заканадаўчых актаў, а не актаў мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
З улiкам рэальных магчымасцей падрыхтоўкi i прыняцця адпаведных нарматыўных актаў i ў мэтах выключэння прабелаў у прававым рэгуляваннi Канстытуцыйны Суд у адпаведнасцi з артыкулам 9 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” лiчыць неабходным вызначыць тэрмiн, на працягу якога правераныя нормы, прызнаныя неканстытуцыйнымi, захоўваюць сваю сiлу, з тым каб заканадавец i iншыя органы дзяржаўнай улады ў межах iх кампетэнцыi змаглi прывесцi гэтыя нормы ў адпаведнасць з гэтым Заключэннем.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 34, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць падпункт 5.2 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь не адпавядаючым Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь у дачыненнi да абавязковага налiчэння страхавых узносаў на сумы аўтарскага ганарару, выплачваемага членам творчых саюзаў i iншым творчым работнiкам, якiя не з’яўляюцца членамi творчых саюзаў, i ўзнагароджаннi за выкананне работы па дагаворах падраду i даручэння, паколькi ў гэтай частцы падпункта прадугледжваецца абавязковасць налiчэння страхавых узносаў для творчых работнiкаў i асоб, якiя працуюць па дагаворах падраду i даручэння, тады як у адпаведнасцi з часткай другой артыкула 7 Закона “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання” дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне распаўсюджваецца на гэту катэгорыю плацельшчыкаў толькi пры ўмове выплаты iмi страхавых узносаў.
Лiчыць падпункт 5.2 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь ва ўказанай частцы страцiўшым сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Закона “Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, гэта значыць з 1 красавiка
2. Прызнаць падпункт 5.3 Iнструкцыi аб парадку збiрання i ўлiку страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь адпавядаючым Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь.
3. Прызнаць пункт 25 Пералiку вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, не адпавядаючым Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь, зыходзячы з таго, што рэгуляванне пытанняў, якiя ў iм утрымлiваюцца, не аднесена ва ўстаноўленым парадку да кампетэнцыi мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
Улiчваючы, што бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь на чарговы каляндарны год, як правiла, у канцы бягучага года, лiчыць пункт 25 Пералiку вiдаў выплат, на якiя не налiчваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, страцiўшым сiлу з 1 студзеня
4. Прызнаць раздзелы 9, 10, 11 Iнструкцыi па статыстыцы колькасцi работнiкаў i заработнай платы не адпавядаючымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь, паколькi Iнструкцыя не прайшла дзяржаўную рэгiстрацыю i тым самым быў парушаны ўстаноўлены ў заканадаўстве парадак уступлення ў сiлу нарматыўных актаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
Раздзелы 9, 10, 11 Iнструкцыi па статыстыцы колькасцi работнiкаў i заработнай платы для вызначэння складу фонду заработнай платы, заработнай платы ў грашовай i натуральнай формах пры налiчэннi абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь не падлягаюць прымяненню з 1 студзеня
5. Прапанаваць Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь да 31 снежня
6. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.
7. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч