24 чэрвеня 1998 г. № 3-67/98
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствую-чага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенік К.І., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Філіпчык Р.І., Цікавенкі А.Г., Шабайлава В.І., Шышко Г.Б., Шукліна В.З.
з удзелам прадстаўнікоў бакоў:
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, унёсшага прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў: Міклашэвіча П.П. — першага намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Аляксандрава В.М. — намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству; Дзямідавай І.Я. — загадчыка аддзела гаспадарчага, працоўнага і сацыяльнага заканадаўства ўпраўлення экспертызы законапраектаў Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Бурага У.В. — загадчыка аддзела грамадзянскага, сацыяльнага і гаспадарчага заканадаўства экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі;
Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь: Мінца І.М. — суддзі, сакратара Пленума Вярхоўнага Суда
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь артыкула 267 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пункта 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня
У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Ждановіч І.М. — намеснік Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь; Іваноўскі А.У. — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана 19 мая
Праверцы падлягалі артыкул 267 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ЗЗ БССР, 1984, № 35, арт. 505) і пункт 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня
Артыкул 267 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (у далейшым — КаАП), які прадугледжвае парадак абскарджання пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, устанавіў, у прыватнасці, наступнае.
Пастанова па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні можа быць абскарджана:
1) пастанова адміністрацыйнай камісіі, камісіі па справах непаўналетніх — у выканаўчы камітэт адпаведнага Савета дэпутатаў або ў раённы (гарадскі) суд, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым;
2) рашэнне выканаўчага камітэта пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў — у выканаўчы камітэт раённага, гарадскога, раённага ў горадзе Савета дэпутатаў або ў раённы (гарадскі) суд, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым;
3) пастанова іншага органа (службовай асобы) аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу — у вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе) або ў раённы (гарадскі) суд, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым; пастанова аб накладанні іншага адміністрацыйнага спагнання — у вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе), пасля чаго скарга можа быць пададзена ў раённы (гарадскі) суд, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым.
Пастанова аб накладанні адначасова асноўнага і дадатковага адміністрацыйнага спагнання можа быць па выбару асобы, якая абскарджвае пастанову, абскарджана ў парадку, устаноўленым для асноўнага або для дадатковага спагнання;
4) пастанова органа ўнутраных спраў (службовай асобы) аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання, зафіксаванага на месцы ўчынення правапарушэння без складання пратакола, — у вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе);
5) пастанова службовай асобы ваеннай аўтамабільнай інспекцыі аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання, зафіксаванага на месцы ўчынення правапарушэння без складання пратакола, — вышэйстаячай службовай асобе, правамоцнай разглядаць скаргу.
У пункце 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня
Пастанова адміністрацыйнай камісіі, камісіі па справах непаўналетніх, рашэнне выканкама пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў аб накладанні любога віду адміністрацыйнага спагнання, а таксама пастанова іншага органа (службовай асобы) аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу можа быць абскарджана ў суд, калі яна не была абскарджана ў іншым прадугледжаным артыкулам 267 названага Кодэкса парадку, г.зн. пастанова камiсii — у выканкам адпаведнага Савета дэпутатаў, рашэнне выканкама пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў — у вышэйстаячы выканкам Савета дэпутатаў, пастанова iншага органа (службовай асобы) — у вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе).
Скарга на пастанову iншага органа (службовай асобы) аб накладаннi iншых вiдаў адмiнiстрацыйных спагнанняў (акрамя штрафу) прымаецца да вядзення суда толькi пасля разгляду яе вышэйстаячым органам (вышэйстаячай службовай асобай).
Пастанова аб накладаннi адначасова асноўнага i дадатковага адмiнiстрацыйнага спагнання можа быць па выбару асобы, якая абскарджавае пастанову, абскарджана ў парадку, устаноўленым для асноўнага або дадатковага спагнання.»
У сваёй прапанове Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь паставiў пытанне аб праверцы канстытуцыйнасцi артыкула 267 КаАП i пункта 2 названай пастановы Пленума i ўказаў, што палажэннi артыкула 267 КаАП i пастановы Пленума Вярхоўнага Суда аб тым, што калi зацiкаўленая асоба выкарыстала прадастаўленае ёй законам права абскарджання пастановы па справе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi ў iншы орган (акрамя суда), то права на звяртанне ў суд са скаргай на дзеяннi органаў i службовых асоб у сувязi з накладаннем адмiнiстрацыйных спагнанняў яна не мае, уступаюць у супярэчнасць з артыкулам 60 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, згодна з якiм кожнаму грамадзянiну гарантуецца абарона яго правоў i свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрмiны.
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Кенiк К.I., прадстаўнiкоў бакоў, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i iншых нарматыўных актаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародна-прававых актаў, судовую практыку, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Артыкул 267 КаАП, якi правяраецца Канстытуцыйным Судом, вызначае парадак абскарджання пастановы па справе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi. Пунктамi 1, 2 i 3 указанага артыкула, у прыватнасцi, прадугледжана, што пастановы адмiнiстрацыйнай камiсii, камiсii па справах непаўналетнiх могуць быць абскарджаны ў выканаўчы камiтэт адпаведнага Савета дэпутатаў або ў раённы (гарадскi) суд; рашэнне выканаўчага камiтэта пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў — у выканаўчы камiтэт раённага, гарадскога Савета дэпутатаў або ў раённы (гарадскi) суд; пастановы iншага органа (службовай асобы) аб накладаннi адмiнiстрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу — у вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе) або ў раённы (гарадскi) суд.
Канстытуцыйны Суд не можа пагадзiцца з довадамi аб тым, што артыкул 267 КаАП не ўтрымлiвае абмежаванняў для звяртання грамадзянiна ў суд, паколькi зыходзячы з аналiзу яго зместу можна зрабiць выснову аб альтэрнатыўнай падведамнасцi абскарджання пастаноў па справе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi: або ў вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе), або ў суд.
У адпаведнасцi з артыкулам 11 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь» пры праверцы акта Канстытуцыйны Суд мае на ўвазе як лiтаральны яго сэнс, так i сэнс, якi надаецца яму практыкай прымянення.
Вывучыўшы практыку прымянення артыкула 267 КаАП, Канстытуцыйны Суд устанавiў, што дадзеная норма закона прымяняецца такiм чынам, што калi зацiкаўленая асоба рэалiзавала права на пазасудовы парадак абскарджання пастановы ў вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе), то скарга на пастанову аб накладаннi адмiнiстрацыйнага спагнання разгляду ў судзе не падлягае.
Такое растлумачэнне ўтрымлiваецца ў абзацы другiм пункта 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня
Судовая практыка не змянiлася i пасля прыняцця 15 сакавiка
Такiм чынам, Вярхоўны Суд, накiроўваючы судовую практыку, не забяспечыў вяршэнства норм Канстытуцыi, якiя гарантуюць права кожнаму на судовую абарону, не прывёў прынятыя Пленумам пастановы ў адпаведнасць з Канстытуцыяй.
Указанымi растлумачэннямi Пленума Вярхоўнага Суда агульныя суды Рэспублiкi Беларусь кiруюцца пры разглядзе спраў дадзенай катэгорыi да цяперашняга часу. Так, вызначэннем суддзi суда Рэчыцкага раёна ад 7 красавiка
У сувязi з выкладзеным Канстытуцыйны Суд лiчыць, што абмежаванне права на судовую абарону пры рэалiзацыi права на пазасудовы парадак абскарджання адмiнiстрацыйнага спагнання супярэчыць артыкулу 60 Канстытуцыi, якi гарантуе права кожнаму на абарону яго правоў i свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом.
Прааналiзаваўшы палажэннi пункта 3 артыкула 267 КаАП аб тым, што пастановы аб накладаннi iншага адмiнiстрацыйнага спагнання (акрамя штрафу) абскарджваюцца ў вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе), пасля чаго скарга можа быць пададзена ў раённы (гарадскi) суд, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што наяўнасць у дадзеным выпадку абавязковага папярэдняга дасудовага парадку вырашэння скаргi з правам далейшага абскарджання ў суд Канстытуцыi не супярэчыць.
Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што палажэннi пунктаў 4 i 5 артыкула 267 КаАП аб абскарджаннi ў вышэйстаячы орган (вышэйстаячай службовай асобе) пастаноў аб накладаннi адмiнiстрацыйных спагнанняў у выглядзе папярэджання, зафiксаванага на месцы ўчынення правапарушэння без складання пратакола, без прадастаўлення права абскардзiць гэтыя пастановы ў суд не адпавядаюць артыкулу 60 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, паколькi i ў гэтых выпадках павiнна быць права на звяртанне ў суд.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што не адпавядаючыя Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь нормы артыкула 267 КаАП i пункта 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня
Усеагульная дэкларацыя праваў чалавека абвясцiла, што кожны чалавек для вызначэння яго правоў i абавязкаў мае права на аснове поўнай роўнасцi на тое, каб яго справа была разгледжана публiчна i з захаваннем усiх патрабаванняў справядлiвасцi незалежным i непрадузятым судом (артыкул 10). Мiжнародным пактам аб грамадзянскiх i палiтычных правах прадугледжана, што кожны мае права пры вызначэннi яго правоў i абавязкаў на справядлiвы i публiчны разбор справы кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом, якi створаны на падставе закона (артыкул 14); кожная дзяржава, якая ўдзельнiчае ў дадзеным Пакце, абавязуецца развiваць магчымасцi судовай абароны (артыкул 2).
Права на судовую абарону адносiцца да агульнапрызнаных прынцыпаў i норм мiжнароднага права. У адпаведнасцi з артыкулам 8 Канстытуцыi Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства.
Згодна а артыкулам 137 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыя валодае вышэйшай юрыдычнай сiлай. Законы, дэкрэты, указы i iншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй. У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя.
Артыкулам 142 Канстытуцыi ўстаноўлена, што законы, указы i iншыя акты, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь да ўвядзення ў дзеянне Канстытуцыi, прымяняюцца ў частцы, якая не супярэчыць Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 34, 38, 40 i 43 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць не адпавядаючымi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiжнароднаму пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах пункты 1, 2, 3 артыкула 267 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i абзац другi пункта 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня
Лiчыць указаныя палажэннi не маючымi юрыдычнай сiлы з дня прыняцця гэтага Заключэння.
2. Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь i Вярхоўнаму Суду Рэспублiкi Беларусь прывесцi адпаведна нормы артыкула 267 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i пункт 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня
3. Да ўнясення змяненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i ў пастанову Пленума Вярхоўнага Суда ад 20 верасня
4. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе» i ў тых выданнях, дзе былi апублiкаваны правяраемыя нарматыўныя акты, а таксама ў «Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь».
5. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч