27 кастрычніка 1999 г. № Р-89/99
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi — Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., вывучыўшы на падставе артыкула 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь звароты грамадзян, у якiх закранаюцца пытаннi аплаты камунальных паслуг, у тым лiку ў сувязi з выездам на пэўны час у сельскую мясцовасць, а таксама пераразлiку платы за iх, устанавiў наступнае. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 21 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе грамадзянам Рэспублiкi Беларусь права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь (артыкул 30 Канстытуцыi). Месцам жыхарства прызнаецца той населены пункт, дзе грамадзянiн пастаянна або пераважна пражывае (артыкул 19 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь). Згодна з пунктам 1 артыкула 210 Грамадзянскага кодэкса ўласнiку належаць правы ўладання, карыстання i распараджэння сваёй маёмасцю. Артыкулам 2 Грамадзянскага кодэкса ўстаноўлена, што ўдзельнiкi грамадзянскiх праваадносiн набываюць i ажыццяўляюць свае грамадзянскiя правы сваёй воляй i ў сваiх iнтарэсах. Пунктам 2 артыкула 214 Грамадзянскага кодэкса прадугледжана, што колькасць i кошт маёмасцi, якая знаходзiцца ва ўласнасцi грамадзян, не абмяжоўваюцца, за выключэннем выпадкаў, калi такiя абмежаваннi ўстаноўлены законам у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 101 Жыллёвага кодэкса грамадзяне i юрыдычныя асобы недзяржаўнай формы ўласнасцi могуць мець на праве ўласнасцi жылыя дамы, кватэры i iншыя жылыя памяшканнi без абмежавання iх колькасцi i велiчынi. Карыстанне жылым памяшканнем неразрыўна звязана з выкарыстаннем пражываючымi ў iм асобамi камунальных паслуг. У адпаведнасцi з часткай другой артыкула 28 Жыллёвага кодэкса плата за камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi) бярэцца згодна з тарыфамi, па якiх аплачвае гэтыя паслугi наймадаўца, калi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь не ўстаноўлена iншае. Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня Прававое рэгуляванне гэтых дагавораў устанаўлiваецца Грамадзянскiм кодэксам i iншымi нарматыўнымi актамi. Дзеючае заканадаўства зыходзiць з прынцыпу аплаты толькi за выкарыстаныя камунальныя паслугi. Згодна з часткай чацвёртай артыкула 65 Жыллёвага кодэкса плата за камунальныя паслугi бярэцца зыходзячы з фактычнага выкарыстання гэтых паслуг у натуральным выражэннi. Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб пiтным водазабеспячэннi” прадугледжаны абавязак спажыўцоў пiтной вады своечасова ўносiць плату таксама толькi за выкарыстаную ваду ў адпаведнасцi з устаноўленымi тарыфамi (артыкул 19). У пункце 3 Палажэння аб парадку пераразлiкаў платы за камунальныя паслугi i прыпынення (аднаўлення) прадастаўлення камунальных паслуг, зацверджанага загадам Мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 21 лютага У адпаведнасцi з Правiламi карыстання жылымi памяшканнямi, утрымання жылога дома i прыдамавой тэрыторыi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанымi пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 мая Прыкладны пералiк дакументаў, што могуць пацвярджаць часовую адсутнасць грамадзян, а таксама кола органаў i службовых асоб, якiя маюць права (абавязаны) iх выдаваць, ва ўказаных Правiлах не вызначаны. Не ўрэгуляваны таксама парадак здачы жылых памяшканняў пры выездзе прадстаўнiкам жыллёва-эксплуатацыйнай арганiзацыi. Зыходзячы з сутнасцi адносiн, аналогiя закона (як пры бранiраваннi памяшканняў) тут не зусiм прымальная. У той жа час на практыцы нярэдка сустракаюцца выпадкi, калi грамадзяне, якiя маюць на праве ўласнасцi i (або) па дагавору найму некалькi жылых памяшканняў, напрыклад, у гарадской i сельскай мясцовасцi , не могуць пацвердзiць дакументальна сваю адсутнасць у адным з гэтых жылых памяшканняў у сувязi з пражываннем у гэты час у iншым з прычыны адмовы адпаведных органаў у выдачы такiх даведак i таму вымушаны аплачваць камунальныя паслугi (гарачае i халоднае водазабеспячэнне, каналiзацыю, газ, электрычную i цеплавую энергiю, лiфты, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, iншыя паслугi), якiмi яны фактычна не карысталiся. Напрыклад, гэта выпадкi часовага пражывання грамадзян у вяснова-летнi перыяд года ў дамах на тэрыторыi дачных кааператываў i садаводчых таварыстваў, якiя не карыстаюцца сваiмi памяшканнямi па месцы пастаяннага пражывання, але вымушаны праводзiць аплату адпаведных камунальных паслуг у поўным аб’ёме. Абскарджанне дзеянняў сложбовых асоб у сувязi з адмовай у выдачы неабходных дакументаў аб месцы i часе фактычнага пражывання, не можа разглядацца ў якасцi аптымальнага выхаду са становiшча, якое склалася. Акрамя таго, асобныя грамадзяне, якiя маюць iльготы па аплаце камунальных паслуг, не могуць карыстацца iмi з прычыны немагчымасцi атрымання неабходных дакументаў. Пры гэтым, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, прынцыпу справядлiвасцi садзейнiчала б рашэнне пытання аб выкарыстаннi льгот па аплаце камунальных паслуг прапарцыянальна часу пражывання ў кожным з жылых памяшканняў. Не ўрэгулявана таксама ў поўнай меры пытанне аб грамадзянска-прававой адказнасцi тых грамадзян, якiя могуць прадстаўляць для пераразлiку платы за камунальныя паслугi не адпавядаючыя сапраўднасцi звесткi аб сваёй часовай адсутнасцi па месцы жыхарства. Зыходзячы з вышэйвыкладзенага i кiруючыся артыкулам 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 7, 36 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд ВЫРАШЫЎ: 1. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: прыняць дадатковыя меры па ўпарадкаванню прававога рэгулявання парадку i ўмоў аплаты камунальных паслуг грамадзянамi, якiя маюць некалькi жылых памяшканняў, у прыватнасцi, у гарадской i сельскай мясцовасцi, у выпадку iх адсутнасцi ў адным з iх у сувязi з пражываннем у гэты час у iншым жылым памяшканнi; рашыць пытанне аб магчымасцi выкарыстання льгот па аплаце камунальных паслуг прапарцыянальна часу пражывання ў кожным з памяшканняў; разгледзець пытанне аб магчымым узмацненнi грамадзянска-прававой адказнасцi грамадзян за прадстаўленне для пераразлiку платы за камунальныя паслугi не адпавядаючых сапраўднасцi звестак аб часовай адсутнасцi па месцы жыхарства. 2. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Старшынствуючы – Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч