Акты Канстытуцыйнага Суда
ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 снежня 1998 г. № З-74/98
Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь часткi трэцяй артыкула 404 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенік К.І., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шабайлава В.І., Шукліна В.З., Шышко Г.Б.

 

з удзелам прадстаўнікоў бакоў:

 

Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, унёсшага прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi часткi трэцяй артыкула 404 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь: Лукашова А.I. — начальнiка аддзялення заканадаўства па пытаннях абароны i грамадскай бяспекi, праваахоўных i судовых органаў Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь;

 

Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Арлова Л.К. — загадчыка аддзела крымiнальнага i адмiнiстрацыйнага заканадаўства ўпраўлення экспертызы законапраектаў Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў;

 

Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Свiрыдавай С.А. — намеснiка начальнiка экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні справу “Аб адпаведнасці Канстытуцыі часткi трэцяй артыкула 404 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Царэнка Я.М. — намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь; Iваненка П.I. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь; Сяргеева В.Г. — намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Вядзенне па справе ўзбуджана Канстытуцыйным Судом 7 лiпеня 1998 г. па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе артыкула 116 Канстытуцыі, артыкулаў 5 і 6 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і артыкула 43 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда.

 

Праверцы падлягала частка трэцяя артыкула 404 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ЗЗ БССР, 1966 г., № 28, арт. 375; 1978 г., № 2, арт. 30; 1985 г., № 5, арт. 65).

 

Згодна з артыкулам 404 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (у далейшым — КПК) суд, прызнаўшы паступiўшыя ад органа дазнання матэрыялы аб злачынствах, пералiчаных у артыкуле 400 КПК, дастатковымi для разгляду, выносiць вызначэнне аб узбуджэннi крымiнальнай справы, адданнi правапарушальнiка пад суд, выбiрае яму ў неабходных выпадках меру стрымання i разглядае справу ў судовым пасяджэннi цi вяртае матэрыялы для вядзення дазнання або папярэдняга следства, а пры адсутнасцi падстаў для ўзбуджэння крымiнальнай справы адмаўляе ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы. Суддзя аднаасобна можа вынесцi пастанову аб узбуджэннi крымiнальнай справы, адданнi правапарушальнiка пад суд i назначэннi справы да разгляду ў судовым пасяджэннi. У вызначэннi суда або пастанове суддзi выкладаецца фармулёўка абвiнавачання з указаннем артыкула крымiнальнага закона, па якому асоба аддадзена пад суд. Вызначэнне суда або пастанова суддзi ўручаюцца падсуднаму.

 

У сваёй прапанове Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь паставiў пытанне аб праверцы канстытуцыйнасцi часткi трэцяй артыкула 404 КПК, якая ўскладае на суд (суддзю) абавязак фармуляваць у вызначэннi (пастанове) аб узбуджэннi крымiнальнай справы абвiнавачанне, што, па меркаванню Прэзiдэнта, супярэчыць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i нормам Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах.

 

Заслухаўшы паведамленне суддзi-дакладчыка Падгрушы В.В., прадстаўнiкоў бакоў, прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi, Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах i iншых мiжнародна-прававых актаў, вывучыўшы матэрыялы справы, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

 

Iнстытут пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў першапачаткова быў уведзены ў крымiнальна-працэсуальнае заканадаўства ў мэтах спрашчэння працэдуры вядзення па справах аб хулiганстве. У далейшым гэты парадак быў распаўсюджаны на справы аб злачынствах, прадугледжаных артыкуламi 94, 96 часткай першай, 120, 153 часткай першай, 155 часткай першай, 156, 160 часткай першай, 161 часткай першай, 163 часткай першай, 165 часткай першай, 1943 , 201 часткай першай, 2072 часткай першай Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

 

У адпаведнасцi з дзеючай рэдакцыяй раздзела восьмага КПК, якi рэгулюе пытаннi пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў, органы дазнання не пазней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн устанаўлiваюць акалiчнасцi ўчыненага злачынства i асобу правапарушальнiка, атрымлiваюць тлумачэннi ад правапарушальнiка, сведкаў i iншых асоб, выпатрабуюць даведку аб наяўнасцi або адсутнасцi судзiмасцi ў правапарушальнiка, характарыстыку з месца яго працы або вучобы i iншыя матэрыялы, што маюць значэнне для разгляду справы ў судзе. У правапарушальнiка адбiраецца абавязацельства з’яўляцца па вызавах органаў дазнання i суда i паведамляць iм аб перамене месца жыхарства.

 

Аб акалiчнасцях учыненага злачынства складаецца пратакол, у якiм указваюцца фактычныя даныя, пацвярджаючыя наяўнасць злачынства i вiнаватасць правапарушальнiка, квалiфiкацыя злачынства па артыкулу Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i iншыя iстотныя акалiчнасцi па справе. Да пратакола далучаюцца ўсе матэрыялы, а таксама спiс асоб, падлягаючых вызаву ў суд. Прызнаўшы немагчымым прымяненне да правапарушальнiка мер грамадскага ўздзеяння, начальнiк органа дазнання зацвярджае пратакол, затым усе матэрыялы прад’яўляюцца правапарушальнiку для азнаямлення, пасля чаго пратакол разам з матэрыяламi з санкцыi пракурора накiроўваецца ў суд.

 

У адпаведнасцi з артыкулам 404 КПК на суд (суддзю) ускладзены абавязак разгледзець паступiўшыя матэрыялы i, калi яны будуць прызнаны дастатковымi для разгляду ў судовым пасяджэннi, вынесцi вызначэнне (пастанову) аб узбуджэннi крымiнальнай справы, выкласцi ў iм фармулёўку абвiнавачання, аддаць правапарушальнiка пад суд, выбраць яму ў неабходных выпадках меру стрымання i разгледзець справу ў судовым пасяджэннi.

 

Ацанiўшы норму часткi трэцяй артыкула 404 КПК, якая ўскладае на суд абавязак фармуляваць абвiнавачанне па крымiнальнай справе, узбуджанай на падставе матэрыялаў, атрыманых у парадку пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб яе неканстытуцыйнасцi па наступных падставах.

 

Згодна з артыкулам 6 Канстытуцыi дзяржаўная ўлада ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове раздзялення яе на заканадаўчую, выканаўчую i судовую. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго. Дадзеная канстытуцыйная норма мае на ўвазе, такiм чынам, самастойнае выкананне кожнай галiной улады прыналежных толькi ёй функцый i паўнамоцтваў. Да выключнай кампетэнцыi судовай улады ў адпаведнасцi з главой 6 Канстытуцыi адносiцца ажыццяўленне правасуддзя.

 

Згодна з крымiнальна-працэсуальным законам дазнанне i папярэдняе следства ажыццяўляюцца спецыяльна ўпаўнаважанымi на тое органамi. Падтрыманне дзяржаўнага абвiнавачання ў судах ускладзена артыкулам 125 Канстытуцыi на пракуратуру.

 

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што нiякi iншы орган, акрамя суда, не надзелены паўнамоцтвамi па ажыццяўленню правасуддзя, а суд не павiнен выконваць не ўласцiвую яму функцыю абвiнаваўцы. Фармуляванне судом абвiнавачання па ўзбуджаемай крымiнальнай справе не стасуецца з прынцыпамi яго незалежнасцi, аб’ектыўнасцi i непрадузятасцi пры ажыццяўленнi правасуддзя.

 

Артыкулам 10 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека абвяшчаецца, што кожны чалавек, для вызначэння яго правоў i абавязкаў i для ўстанаўлення абгрунтаванасцi прад’яўленага яму крымiнальнага абвiнавачання, мае права, на аснове поўнай роўнасцi, на тое, каб яго справа была разгледжана галосна i з захаваннем усiх патрабаванняў справядлiвасцi незалежным i непрадузятым судом.

 

У артыкуле 14 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах абвяшчаецца роўнасць усiх асоб перад судамi i трыбуналамi. Кожны мае права пры разглядзе любога крымiнальнага абвiнавачання, прад’яўляемага яму, на справядлiвы i публiчны разбор справы кампетэнтным, незалежным ­i непрадузятым судом, створаным на падставе закона.

 

Згодна з Працэдурамi эфектыўнага ажыццяўлення Асноўных прынцыпаў незалежнасцi судовых органаў, зацверджанымi рэзалюцыяй Эканамiчнага i Сацыяльнага Савета Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, нi ад аднаго суддзi не патрабуецца выкананне функцый, не сумяшчальных з прынцыпамi незалежнасцi судовых органаў (працэдура 2).

 

Такое разуменне статуса суда знайшло сваё замацаванне ў артыкуле 60 Канстытуцыi, згодна з якiм кожнаму гарантуецца абарона яго правоў i свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом.

 

Незалежнасць i непрадузятасць правасуддзя грунтуецца на праве суда прымаць рашэнне ў якасцi органа правасуддзя ў сувязi з ужо прад’яўленым крымiнальным абвiнавачаннем. Мiж тым дзеючае крымiнальна-працэсуальнае заканадаўства не выключае магчымасцi фармулявання абвiнавачання па канкрэтнай справе, вядзенне па якой ажыццяўлялася ў парадку пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў, i вынясення па ёй прыгавору тым жа складам суда (суддзёй), якiм было сфармулявана абвiнавачанне.

 

Фамулюючы абвiнавачанне супраць канкрэтнай асобы i разглядаючы гэтую ж крымiнальную справу, суд выконвае адначасова дзве не сумяшчальныя па свайму прадназначэнню функцыi: абвiнавачання i вырашэння справы па сутнасцi, што супярэчыць таксама агульным пачаткам крымiнальнага судаводства, якiя вызначаюць патрабаваннi да правасуддзя i з’яўляюцца абавязковымi для ўсiх форм працэсу, у тым лiку i для пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў. Так, недапушчальнасць спалучэння розных працэсуальных функцый — абвiнавачання i правасуддзя — замацавана ў артыкуле 27 КПК, дзе сярод акалiчнасцей, устараняючых суддзю ад удзелу ў разглядзе крымiнальнай справы, названы, у прыватнасцi, удзел суддзi ў дадзенай справе ў якасцi асобы, якая праводзiла дазнанне, следчага, пракурора, грамадскага абвiнаваўцы. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, ускладанне на суд насуперак палажэнням Канстытуцыi i прынцыпам крымiнальнага судаводства абавязку фармуляваць абвiнавачанне па крымiнальных справах можа быць расцэнена як прадвырашэнне iм пытання аб вiнаватасцi асобы i вынясеннi абвiнаваўчага прыгавору, паколькi, сфармуляваўшы абвiнавачанне, суддзя можа аказацца звязаным сваiм рашэннем.

 

Палажэнне артыкула 404 КПК, якое ўскладае на суд абавязак фармуляваць абвiнавачанне, супярэчыць замацаванаму ў артыкуле 115 Канстытуцыi прынцыпу ажыццяўлення правасуддзя на аснове спаборнасцi i роўнасцi бакоў у працэсе. Гэты канстытуцыйны прынцып мае на ўвазе такое ажыццяўленне судаводства, калi функцыi суда па адпраўленню правасуддзя строга адмежаваны ад функцый бакоў у працэсе: суд абавязаны забяспечыць справядлiвы i непрадузяты разгляд справы, прадастаўляючы бакам роўныя магчымасцi для ажыццяўлення iмi сваiх функцый абвiнавачання i абароны.

 

У адпаведнасцi з артыкулам 62 Канстытуцыi кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў i iншых сваiх прадстаўнiкоў у судзе, iншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кiравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганiзацыях, грамадскiх аб’яднаннях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi.

 

Згодна з пунктам трэцiм артыкула 14 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах кожны мае права пры разглядзе любога прад’яўляемага яму крымiнальнага абвiнавачання як мiнiмум на пэўныя гарантыi на аснове поўнай роўнасцi, у тым лiку на тое, каб мець дастатковы час i магчымасцi для падрыхтоўкi сваёй абароны i зносiцца з выбраным iм самiм абаронцам (падпункт “b”). Артыкулам 5 указанага Пакта прадугледжана, што нiшто ў дадзеным Пакце не можа тлумачыцца як азначаючае, што якая-небудзь дзяржава, якая-небудзь група або якая-небудзь асоба мае права займацца якой бы там нi было дзейнасцю або ўчыняць якiя б там нi было дзеяннi, накiраваныя на знiшчэнне любых правоў або свабод, прызнаных у дадзеным Пакце, цi на абмежаванне iх у большай меры, чым прадугледжваецца ў Пакце.

 

Паколькi пры пратакольнай форме дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў па справах аб злачынствах, прадугледжаных артыкулам 400 КПК, з вядзення па крымiнальнай справе выключана працэдура прыцягнення асобы ў якасцi абвiнавачваемага да накiравання матэрыялаў у суд, то асоба, прыцягваемая да адказнасцi, абмяжоўваецца ў магчымасцi абараняць свае правы i законныя iнтарэсы як асабiста, так i з дапамогай абаронцы, што супярэчыць палажэнням артыкула 62 Канстытуцыi i мiжнародным нормам. Мiж тым i пры выкарыстаннi пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў асобе, у адносiнах да якой ажыццяўляецца крымiнальнае праследаванне, павiнна быць у поўнай меры забяспечана права на абарону.

 

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тую акалiчнасць, што прызнанне не адпавядаючай Канстытуцыi i мiжнародна-прававым актам часткi трэцяй артыкула 404 КПК, якая ўскладае на суд абавязак фармуляваць абвiнавачанне, не выключае магчымасцi выкарыстання iнстытута пратакольнай формы дасудовай падрыхтоўкi матэрыялаў у крымiнальным судаводстве пры захаваннi ўсiх патрабаванняў па належнаму забеспячэнню правоў i законных iнтарэсаў усiх удзельнiкаў працэсу. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд мае на ўвазе, што прызнанне не адпавядаючай Канстытуцыi i мiжнародна-прававым актам часткi трэцяй артыкула 404 КПК, якая абавязвае суд (суддзю) фармуляваць абвiнавачанне, фактычна выключае права суда (суддзi) на ўзбуджэнне крымiнальнай справы на падставе прадстаўленага ў суд пратакола ў сувязi з тым, што ўказаныя працэсуальныя дзеяннi ўзаемаабумоўлены. Паколькi фармуляванне абвiнавачання ў гэтым выпадку можа мець месца пры ўмове ўзбуджэння крымiнальнай справы, то i рашэнне аб узбуджэннi крымiнальнай справы павiнна быць прынята спецыяльна ўпаўнаважанымi на тое органамi да накiравання справы ў суд.

 

З улiкам магчымасцi падрыхтоўкi i прыняцця адпаведнага законапраекта i ў мэтах выключэння прабелаў у прававым рэгуляваннi, Канстытуцыйны Суд, кiруючыся артыкулам 9 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, лiчыць неабходным вызначыць тэрмiн, на працягу якога частка трэцяя артыкула 404 КПК, прызнаная неканстытуцыйнай, працягвала б дзейнiчаць да прыняцця заканадаўцам ва ўстаноўлены тэрмiн мер, забяспечваючых прывядзенне норм крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Заключэннем.

 

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 9, 34, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць частку трэцюю артыкула 404 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь не адпавядаючай Канстытуцыi i мiжнародна-прававым актам i не маючай юрыдычнай сiлы з 1 лiпеня 1999 года.

 

2. Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь не пазней 30 чэрвеня 1999 года ўнесцi змяненнi i дапаўненнi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ў адпаведнасцi з гэтым Заключэннем.

 

3. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.

 

4. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы –

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                  Р.А.Васілевіч