14 верасня 1999 г. № З-88/99
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Суда Марыскiна А.У., суддзяў Вараб’я Г.А., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шабайлава В.І., Шукліна В.З.
з удзелам:
прадстаўнікоў Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь — Смiрнова Я.А., Петуховай I.П.;
прадстаўнiкоў Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь — Жука У.А., Змачынскай Г.М.
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні справу “Аб адпаведнасці Канстытуцыі i законам Рэспублікі Беларусь растлумачэння Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня
У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Мiранiчэнка I.А. — намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь; Снягiр М.В. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Галаванаў В.Р. — намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана Канстытуцыйным Судом 19 лiпеня
Праверцы падлягала растлумачэнне Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь (у цяперашнi час — Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi Беларусь) ад 16 чэрвеня
Ва ўказаным растлумачэннi, у прыватнасцi, вызначана, што “сумы плацяжоў, залiшне спагнаныя ў бюджэт па вынiках праверак, вяртаюцца плацельшчыку з налiчэннем пенi ў размеры ўлiковай стаўкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, якая дзейнiчае на момант вяртання грашовых сродкаў на разлiковы рахунак плацельшчыка за кожны дзень усяго перыяду, уключаючы дзень вяртання з бюджэту. Парадак вяртання выкладзены ў Метадычных указаннях ад 1 лiпеня
У прапанове Вышэйшага Гаспадарчага Суда ўказваецца, што ў адпаведнасцi з растлумачэннем ГДПI ў паняцце “сума плацяжоў” не ўключаецца паняцце “фiнансавыя санкцыi”. Па меркаванню iнiцыятара прапановы, такi падыход да вызначэння паняцця “сума плацяжоў” супярэчыць пункту 1 Палажэння аб спагнаннi падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 студзеня
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Вараб’я Г.А., прадстаўнiкоў бакоў, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, законаў Рэспублiкi Беларусь i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Агульны парадак спагнання ў бюджэт падаткавых i непадатковых плацяжоў i iх вяртання прадугледжаны ў артыкуле 10 Закона “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” ад 20 снежня
У частцы трэцяй пункта 2 артыкула 10 указанага Закона ўстаноўлена, што сумы плацяжоў, залiшне спагнаныя ў бюджэт па вынiках праверак, вяртаюцца плацельшчыку з налiчэннем пенi ў размеры ўлiковай стаўкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, якая дзейнiчае на момант вяртання грашовых сродкаў на разлiковы рахунак плацельшчыка за кожны дзень усяго перыяду, уключаючы дзень вяртання з бюджэту. Вяртанне праводзiцца на працягу 10 дзён з моманту падачы заявы плацельшчыка.
З аналiзу зместу выкладзенай нормы вынiкае, што заканадавец не раздзяляе сумы плацяжоў, залiшне спагнаныя ў бюджэт па вынiках праверак, на якiя-небудзь iх вiды i не вылучае з iх фiнансавыя санкцыi. У пунктах 1 i 3 артыкула 10 аналiзуемага Закона фiнансавыя санкцыi прадугледжваюцца ў якасцi вiду плацяжу нараўне з падаткамi i непадатковымi плацяжамi.
Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь “Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь было даручана ўстанавiць парадак залiчэння ў бюджэт падаткаў i збораў (пункт 4).
У дзеючым Палажэннi аб спагнаннi падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў, зацверджаным Урадам, праведзена класiфiкацыя плацяжоў. Фiнансавыя (эканамiчныя, штрафныя) санкцыi, якiя прымяняюцца за парушэнне заканадаўства аб падатках i прадпрымальнiцтве, а таксама iншыя фiнансавыя санкцыi, якiя прымяняюцца да парушальнiкаў (юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) дзяржаўнымi кантралюючымi органамi, у тым лiку не надзеленымi правам iх бясспрэчнага спiсання, аднесены да непадатковых плацяжоў (падпункт 1.2).
У адпаведнасцi з абзацам трэцiм пункта 35 Палажэння сумы плацяжоў, залiшне спагнаныя ў бюджэт па вынiках праверак, вяртаюцца плацельшчыку з налiчэннем пенi ва ўстаноўленым заканадаўствам размеры, якi дзейнiчае на момант вяртання грашовых сродкаў, на разлiковы рахунак плацельшчыка за кожны дзень усяго перыяду, уключаючы дзень вяртання з бюджэту.
Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што ў Палажэннi, прымяняльна да парадку спагнання ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь сум фiнансавых санкцый, якiя прымяняюцца да правапарушальнiкаў iншымi кантралюючымi органамi, не надзеленымi правам iх бяспрэчнага спагнання, прама ўказваецца, што ў выпадку адмены вышэйстаячым кантралюючым органам або судом пастановы кантралюючага органа аб прымяненнi фiнансавай санкцыi вяртанне сум з бюджэту Рэспублiкi Беларусь праводзiцца органам спагнання на падставе рашэння аб адмене пастановы з налiчэннем пенi ў парадку, прадугледжаным часткай трэцяй пункта 2 артыкула 10 Закона “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” (пункт 32).
Аналагiчныя нормы змяшчаюцца i ў Iнструкцыi па прымяненню Палажэння аб спагнаннi падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў, зацверджанай загадам Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка
Такiм чынам, нi Палажэнне, нi Iнструкцыя не выключаюць фiнансавыя санкцыi з сум плацяжоў, якiя падлягаюць вяртанню i на якiя налiчваецца пеня, як гэта зроблена ў растлумачэннi ГДПI.
На падставе артыкула 7 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства.
У адпаведнасцi з Законам “Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваных яму дзяржаўных органах” рэспублiканскiя органы кiравання, падпарадкаваныя Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у межах сваёй кампетэнцыi маюць права выдаваць акты на аснове i ў мэтах выканання Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законаў Рэспублiкi Беларусь, актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (артыкул 12).
Канстытуцыйны Суд адзначае, што акты Дзяржаўнага падатковага камiтэта павiнны адпавядаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, законам Рэспублiкi Беларусь, актам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i пастановам Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
У гэтай сувязi Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што растлумачэнне ГДПI ад 16 чэрвеня
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 9, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць не адпавядаючым Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь растлумачэнне Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 чэрвеня
Лiчыць дадзеную норму не маючай юрыдычнай сiлы з дня прыняцця гэтага Заключэння.
2. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў тэрмiн, устаноўлены заканадаўствам, у “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.
3. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня яго абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч