23 ліпеня 1999 г. № З-86/99
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенік К.І., Саркісавай Э.А., Філіпчык Р.І., Цікавенкі А.Г., Шабайлава В.І., Шукліна В.З., Шышко Г.Б.
з удзелам:
прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — Аляксандрава В.М., Глiндзiч Т.М.
прадстаўнiкоў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта — Дзюкавай I.I., Сiдарэнi А.М., Ванiцкага I.А.
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Палажэння аб парадку i ўмовах адбуксiроўкi, захоўвання i рэалiзацыi транспартных сродкаў, якiя загрувашчваюць унутрыдваровыя тэрыторыi, перашкаджаюць прыбiранню вулiц i дарог, зацверджанага рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 28 снежня
У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Смiрноў Я.А. — намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Iваноўскi А.У. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, Галаванаў В.Р. — намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана Канстытуцыйным Судом 7 чэрвеня
Праверцы падлягалi Палажэнне аб парадку i ўмовах адбуксiроўкi, захоўвання i рэалiзацыi транспартных сродкаў, якiя загрувашчваюць унутрыдваровыя тэрыторыi, перашкаджаюць прыбiранню вулiц i дарог, зацверджанае рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 28 снежня
У прапанове Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь паставiла пытанне аб праверцы канстытуцыйнасцi Палажэння i пункта 7.3 рашэння ад 9 снежня
Заслухаўшы паведамленне суддзi-дакладчыка Марыскiна А.У., прадстаўнiкоў бакоў, прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi, Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (у далейшым — КаАП), Закона “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь”, iншых нарматыўных актаў Рэспублiкi Беларусь, вывучыўшы звароты грамадзян у Канстытуцыйны Суд, а таксама рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па пытанню прымусовай адбуксiроўкi транспартных сродкаў, iншыя матэрыялы справы, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
У пункце 1 Палажэння прадугледжана, у прыватнасцi, прымусовая адбуксiроўка на штрафныя пляцоўкi ДАI транспартных сродкаў, пакiнутых iх уладальнiкамi: на захоўванне на праезнай частцы вулiц i дарог, калi гэта перашкаджае iх прыбiранню (падпункт 1.1.1); у зоне дзеяння дарожных знакаў, якiя забараняюць прыпынак i стаянку, калi гэта абмяжоўвае прапускную здольнасць вулiц i дарог, перашкаджае руху спецыяльных аўтамашын (падпункт 1.1.2); у межах зялёнай зоны i насаджэнняў, якiя псуюць травяное покрыва i парушаюць правiлы добраўпарадкавання i ўтрымання горада (падпункт 1.1.3); у начны час у дварах жылых дамоў i масiваў, а таксама ў iншых месцах, не прадугледжаных устаноўленым парадкам рэгiстрацыi транспартных сродкаў, за выключэннем iндывiдуальных уладальнiкаў (падпункт 1.1.4); на ўнутрыдваровых тэрыторыях у зоне дзеяння дарожных знакаў, якiя абмяжоўваюць рух транспартных сродкаў (падпункт 1.1.5). Указаным Палажэннем прадугледжаны i iншыя выпадкi прымусовай адбуксiроўкi транспартных сродкаў, а таксама парадак i памер аплаты, звязаныя з такой адбуксiроўкай.
Згодна з пунктам 7.3 рашэння Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 9 снежня
У адпаведнасцi з Канстытуцыяй чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы (артыкул 2). Забеспячэнне правоў i свабод грамадзян абвяшчаецца Канстытуцыяй найвышэйшай мэтай дзяржавы (артыкул 21), якая абавязана прымаць усе даступныя ёй меры для стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь (артыкул 59). Гарантуючы правы i свабоды асобы, Канстытуцыя дапускае iх абмежаванне толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб (артыкул 23).
Артыкулам 1131 КаАП устаноўлена адмiнiстрацыйная адказнасць за непадпарадкаванне вадзiцелямi транспартных сродкаў сiгналам рэгулявання дарожнага руху, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў, разметкi, парушэнне правiл перавозкi людзей i iншых правiл дарожнага руху, а артыкулам 1191 КаАП — адмiнiстрацыйная адказнасць, у прыватнасцi, за парушэнне вадзiцелямi правiл прыпынку або стаянкi транспартных сродкаў.
Адзiны парадак дарожнага руху, у тым лiку i правiлы стаянкi, на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за парушэнне якога ўстаноўлена ў КаАП адмiнiстрацыйная адказнасць, рэгулююцца Правiламi дарожнага руху, зацверджанымi пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 сакавiка
Практыка паказвае, што не толькi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт, але i некаторыя iншыя мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прынялi рашэннi, якiя ўстанаўлiваюць правiлы стаянкi i прадугледжваюць за iх парушэнне прымусовую адбуксiроўку транспартных сродкаў, пры гэтым падставы i ўмовы прымусовай адбуксiроўкi iстотна адрознiваюцца. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, правiлы стаянкi транспартных сродкаў i адказнасць за iх парушэннi павiнны быць адзiнымi.
У дзеючым КаАП не прадугледжана прымусовая адбуксiроўка транспартных сродкаў на штрафныя пляцоўкi ДАI ў якасцi меры адмiнiстрацыйнага прымушэння. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўстанаўленне i прымяненне такой меры прымусовага характару павiнна быць заснавана на законе з дакладным вызначэннем прававой прыроды, падстаў, умоў, парадку i прававых вынiкаў яе прымянення, якiя гарантуюць як забеспячэнне бяспекi дарожнага руху, так i абарону правоў i законных iнтарэсаў уладальнiкаў транспартных сродкаў. Пры прымяненнi прымусовай адбуксiроўкi транспартных сродкаў iх уладальнiкам павiнна быць гарантавана права на неадкладнае атрыманне iнфармацыi аб месцазнаходжаннi транспартнага сродку.
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на неабходнасць рашэння мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi пытанняў, звязаных з максiмальна магчымым задавальненнем патрэбнасцей уладальнiкаў транспартных сродкаў як у ахоўваемых, так i ў неахоўваемых стаянках, што будзе садзейнiчаць скарачэнню колькасцi правапарушэнняў у сувязi з захоўваннем i стаянкай транспартных сродкаў.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў адпаведнасцi з Законам “Аб дзяржаўнай ахове” (артыкулы 6, 14) прадугледжваецца права органаў дзяржаўнай аховы прымаць пры ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў меры па адбуксiроўцы транспартных сродкаў. Гэтыя меры ўстаноўлены для забеспячэння бяспекi вышэйшых службовых асоб дзяржавы, кiраўнiкоў замежных дзяржаў i ўрадаў у час прабывання iх на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, iншых асоб, вызначаных ва ўстаноўленым парадку.
Вывучэнне замежнага вопыту паказала, што ў шэрагу дзяржаў у мэтах забеспячэння бяспекi руху, абароны правоў i ахоўваемых законам iнтарэсаў iншых асоб дапускаецца прымусовая адбуксiроўка транспартных сродкаў, калi яны пакiнуты ў месцах, дзе паркоўка забаронена, i ўскладняюць рух або пагражаюць яго бяспецы. Аднак яе прымяненне заснавана на законе.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што сваiмi рашэннямi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт, увёўшы не прадугледжаную заканадаўствам меру адмiнiстрацыйнага прымушэння, перавысiў свае паўнамоцтвы. Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, Законам “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь”, iншымi законамi мясцовым выканаўчым i распарадчым органам не прадастаўлена права ўстанаўлiваць такiя меры адмiнiстрацыйнага прымушэння.
Палажэнне i пункт 7.3 рашэння Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 9 снежня
Аналiз падстаў прымусовай адбуксiроўкi транспартных сродкаў на штрафныя пляцоўкi ДАI, устаноўленых разглядаемым Палажэннем, сведчыць аб тым, што тыя з iх, якiя прадугледжаны ў падпунктах 1.1.1, 1.1.3, 1.1.4 Палажэння, непасрэдна не звязаны з забеспячэннем бяспекi руху, i вырашэнне ўзнiкаючых у дадзеных выпадках спрэчак памiж уладальнiкамi транспартных сродкаў i адпаведнымi структурамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў можа быць ажыццёўлена з выкарыстаннем iншых мер, што не прыводзяць да прымусовай адбуксiроўкi. У той жа час Канстытуцыйны Суд адзначае, што неабходнасць прымусовай адбуксiроўкi транспартных сродкаў можа быць абумоўлена, у прыватнасцi, мэтамi забеспячэння бяспекi руху, праезду спецыяльнага транспарту (пажарных машын, машын хуткай дапамогi i iнш.) для неадкладнага прыняцця мер па абароне правоў i свабод iншых асоб.
З улiкам магчымасцi падрыхтоўкi i прыняцця дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй нарматыўных актаў i ў мэтах выключэння прабелаў у прававым рэгуляваннi Канстытуцыйны Суд, кiруючыся артыкулам 9 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, лiчыць неабходным вызначыць тэрмiн, на працягу якога асобныя нормы Палажэння i пункт 7.3 рашэння ад 9 снежня
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 9, 34, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць Палажэнне аб парадку i ўмовах адбуксiроўкi, захоўвання i рэалiзацыi транспартных сродкаў, якiя загрувашчваюць унутрыдваровыя тэрыторыi, перашкаджаюць прыбiранню вулiц i дарог, зацверджанае рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 28 снежня
Лiчыць Палажэнне не маючым юрыдычнай сiлы з дня прыняцця гэтага Заключэння, за выключэннем падпунктаў 1.1.2, 1.1.5 пункта 1 i норм Палажэння ў той частцы, у якой яны забяспечваюць парадак рэалiзацыi ўказаных у падпунктах 1.1.2, 1.1.5 падстаў для прымусовай адбуксiроўкi транспартных сродкаў, якiя разам з пунктам 7.3 рашэння ад 9 снежня
2. Мiнскаму гарадскому выканаўчаму камiтэту, iншым мясцовым выканаўчым i распарадчым органам прывесцi свае рашэннi ў адпаведнасць з гэтым Заключэннем.
3. Прапанаваць Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь, Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь урэгуляваць пытаннi, звязаныя з гэтым Заключэннем.
4. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў тэрмiн, вызначаны заканадаўствам, у “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў тых выданнях, дзе былi апублiкаваны рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб прымусовай адбуксiроўцы транспартных сродкаў.
5. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч