2 чэрвеня 1999 г. № З-80/99
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б.
з удзелам:
прадстаўнiка Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — Свiцiна У.У.,
прадстаўнiкоў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — Касякова М.Е., Мяшковай Н.М.
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь часткi другой артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь”.
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Царэнка Я.М. — намеснiк Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Ягораў А.П. — намеснiк Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Iваноўскi А.У. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, Мiклашэвiч П.П. — першы намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вядзенне па справе ўзбуджана 30 красавiка
Праверцы падлягала частка другая артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Падгрушу В.В., прадстаўнiкоў бакоў, эксперта — доктара юрыдычных навук, прафесара Чыгiра В.Ф., вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, Закона “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь”, iншых нарматыўных актаў, звароты грамадзян па пытаннях прыватызацыi жыллёвых памяшканняў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Згодна з артыкулам 48 Канстытуцыi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на жыллё, i гэта права забяспечваецца развiццём дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага фонду, садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля. Дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасцi i садзейнiчае яе набыццю (артыкул 44 Канстытуцыi). Прыватызацыя грамадзянамi займаемых iмi жыллёвых памяшканняў з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных падстаў набыцця грамадзянамi права ўласнасцi на жыллёвае памяшканне, спосабам рэалiзацыi iмi канстытуцыйнага права на жыллё.
Закон “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь”, як адзначана ў яго прэамбуле, накiраваны на стварэнне ўмоў для ажыццяўлення права грамадзян на свабодны выбар спосабу задавальнення патрэбнасцей у жыллi, а таксама на забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання i ўтрымання жыллёвага фонду, што адпавядае мэтам жыллёвай палiтыкi дзяржавы.
У адпаведнасцi з артыкулам 2 Закона аб прыватызацыi жыллёвага фонду асноўнымi прынцыпамi прыватызацыi жылля з’яўляюцца, у прыватнасцi, бязвыплатная перадача грамадзянам Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнага i грамадскага жылля ў парадку, устаноўленым гэтым Законам; узаемасувязь прыватызацыi з рашэннем жыллёвай праблемы; добраахвотная аснова; спалучэнне платнага i бязвыплатнага характару; роўныя правы ўсiх грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ўдзел у прыватызацыi жыллёвага фонду.
Аб’ектамi прыватызацыi згодна з артыкулам 4 Закона аб прыватызацыi жыллёвага фонду з’яўляюцца жылыя памяшканнi ў дамах дзяржаўнага i грамадскага жыллёвага фонду (жылыя дамы i жылыя памяшканнi, якiя належаць дзяржаве, калгасам i iншым кааператыўным арганiзацыям, iх аб’яднанням, прафсаюзным i iншым грамадскiм арганiзацыям).
Прааналiзаваўшы палажэннi артыкула 5 указанага Закона, якi вызначае жылыя памяшканнi, што не падлягаюць прыватызацыi, а таксама асаблiвасцi прыватызацыi асобных вiдаў жылых памяшканняў, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што забарона i абмежаваннi на прыватызацыю жылых памяшканняў павiнны быць абумоўлены толькi такiмi акалiчнасцямi, якiя ў прынцыпе выключаюць магчымасць перадачы жылых памяшканняў у прыватную ўласнасць або аб’ектыўна патрабуюць устанаўлення асаблiвага парадку iх прыватызацыi.
Жылыя памяшканнi ў кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, i асобныя кватэры маюць па сутнасцi аднолькавы прававы рэжым. Устанаўленне права ўласнасцi на асобныя жылыя памяшканнi ўнутры кватэры не змяняе мэтавага выкарыстання нi гэтых жылых памяшканняў, нi кватэры ў цэлым i, у канчатковым вынiку, не ўплывае на прававы рэжым месцаў агульнага карыстання (калiдораў, кухнi, санвузла i iнш.), паколькi яны застаюцца ў агульным карыстаннi. У прымяненнi да жылых памяшканняў у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, адсутнiчаюць аб’ектыўныя падставы для ўстанаўлення адрозненняў у iх прыватызацыi, у тым лiку шляхам дапушчэння толькi адначасовай прыватызацыi такiх кватэр у агульную долевую ўласнасць усiмi наймальнiкамi.
Правiла, якое ўтрымлiваецца ў частцы другой артыкула 5 Закона аб прыватызацыi жыллёвага фонду, фактычна азначае заканадаўчае ўстанаўленне няроўнасцi правоў грамадзян на прыватызацыю ў залежнасцi ад умоў iх пражывання, што супярэчыць палажэнням артыкула 22 Канстытуцыi, якi абвяшчае роўнасць усiх перад законам i права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.
Замацоўваючы заканадаўча права на прыватызацыю займаемых жылых памяшканняў, дзяржава абавязана ў сiлу патрабаванняў артыкулаў 21 i 59 Канстытуцыi забяспечыць магчымасць рэалiзацыi гэтага права, гарантаваць дасягненне абвешчанага Канстытуцыяй прынцыпу, што чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы (артыкул 2).
Закон аб прыватызацыi жыллёвага фонду ўстанавiў, што прыватызацыя жыллёвага фонду ажыццяўляецца на платнай, бязвыплатнай або змешанай аснове (артыкул 9). Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на аднаразовае атрыманне жыллёвай квоты. Пры гэтым iм прадастаўляецца магчымасць бязвыплатнай прыватызацыi жылля, калi велiчыня жыллёвай квоты (сумы квот) роўная кошту займаемага жылля, залiку квоты (сумы квот) у кошт выкупу жылля або выкарыстання астатку велiчынi жыллёвай квоты у адпаведнасцi з артыкулам 16 гэтага Закона, калi велiчыня квоты (сумы квот) перавысiла кошт жылля.
Устанаўленне залежнасцi права наймальнiка жылога памяшкання ў кватэры, заселенай некалькiмi наймальнiкамi, на яго прыватызацыю ад згоды iншых наймальнiкаў на практыцы прывяло да выключэння многiх наймальнiкаў з працэсу прыватызацыi насуперак палажэнням артыкулаў 21, 22, 44 i 48 Канстытуцыi, прынцыпам прыватызацыi жылля, абвешчаным у артыкуле 2 Закона аб прыватызацыi жыллёвага фонду, абмежаванню права такiх наймальнiкаў на льготную прыватызацыю жылля ў адпаведнасцi з указаным Законам.
Канстытуцыйны Суд не можа пагадзiцца з довадамi аб тым, што ўвядзеннем абмежавання на прыватызацыю жылых памяшканняў у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, абараняюцца iнтарэсы тых наймальнiкаў, якiя не жадаюць прыватызаваць займаемыя iмi жылыя памяшканнi. Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на несуразмернасць уведзеных абмежаванняў, паколькi гарантаванае Канстытуцыяй i законамi права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на прыватызацыю займаемых iмi жылых памяшканняў у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, пастаўлена ў залежнасць ад суб’ектыўнага меркавання iншых наймальнiкаў, iх жадання праватызаваць кватэру ў агульную долевую ўласнасць.
Артыкулам 23 Канстытуцыi дапускаецца абмежаванне правоў i свабод асобы, але толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд лiчыць, што абмежаванне правоў i свабод адных асоб iнтарэсамi абароны правоў i свабод iншых асоб можа мець месца толькi тады, калi абараняемыя правы i iнтарэсы прадстаўляюць больш значную каштоўнасць. Заканадавец, замацоўваючы гарантыi правоў i свабод грамадзян, устанаўлiваючы iх абмежаваннi або вызначаючы якiя-небудзь асаблiвасцi iх абароны, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, павiнен зыходзiць з ацэнкi значнасцi таго або iншага права ў агульнай сiстэме канстытуцыйных правоў i свабод, прытрымлiваючыся такога сбалансаванага падыходу, каб рэалiзацыя якiх-небудзь правоў грамадзян не цягнула незваротныя вынiкi i прычыненне iстотнага ўрону iншым правам, асаблiва тым, якiм надаецца прыярытэтнае значэнне. Дадзеная прававая пазiцыя была выкладзена Канстытуцыйным Судом у Заключэннi ад 25 сакавiка
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што заканадавец, устанавiўшы правiлы прыватызацыi жылых памяшканняў у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, у поўнай меры не забяспечыў права наймальнiкаў, якiя жадаюць рэалiзаваць сваё права на прыватызацыю займаемых iмi жылых памяшканняў у такiх кватэрах у адпаведнасцi з палажэннямi Канстытуцыi, яе асновапалагаючымi прынцыпамi, што датычацца рэальнага забеспячэння абвешчаных правоў. Грамадзяне, якiя пражываюць у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, павiнны мець права на прыватызацыю займаемых iмi жылых памяшканняў i пры адсутнасцi згоды iншых наймальнiкаў.
У адпаведнасцi з артыкулам 11 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў пункце 4 Палажэння аб прыватызацыi жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага i грамадскага жыллёвага фонду, iх абслугоўваннi i рамонце, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня
У адпаведнасцi з артыкуламi 137 i 142 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Асноўны Закон валодае найвышэйшай юрыдычнай сiлай. У выпадку разыходжання закона з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя. Законы, указы i iншыя акты, што дзейнiчалi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь да ўвядзення ў дзеянне Канстытуцыi, павiнны прымяняцца ў частцы , якая не супярэчыць Канстытуцыi.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 116 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 9, 34, 38, 40 i 43 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць частку другую артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь” не адпавядаючай Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Лiчыць гэту норму не маючай юрыдычнай сiлы з дня прыняцця гэтага Заключэння.
2. Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь, iншым дзяржаўным органам забяспечыць прававое ўрэгуляванне пытанняў, якiя датычацца магчымасцi прыватызацыi асобнымi наймальнiкамi займаемых iмi жылых памяшканняў у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, у адпаведнасцi з гэтым Заключэннем.
3. Апублiкаваць гэта Заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня яго прыняцця ў “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.
4. Гэта Заключэнне ўступае ў сiлу з дня абвяшчэння, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А.Васілевіч