Акты Канстытуцыйнага Суда
ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 сакавіка 1999 г. № 3-77/99
Аб тлумачэннi Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1994 г. “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi заўвагi да артыкула 177 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь”

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi — Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б.

 

з удзелам прадстаўнiкоў:

 

Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Карповiч Н.А. — намеснiка начальнiка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў;

 

Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь: Сянюты Л.Я. — галоўнага спецыялiста экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублiкi

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб тлумачэннi Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1994 г. “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi заўвагi да артыкула 177 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь”.

 

У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Iваноўскi А.У. — намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Сяргеева В.Г. — намеснiк Мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

 

Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 19 снежня 1994 г. прызнаны не адпавядаючымi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь асобныя палажэннi заўвагi да артыкула 177 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

 

У сувязi з неадназначнай ацэнкай у заканатворчай i правапрымяняльнай практыцы Заключэння Канстытуцыйнага Суда ад 19 снежня 1994 г. у частцы, што датычыцца пытанняў адказнасцi блiзкiх родных i членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, за неданясенне i загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва, а таксама ўлiчваючы просьбу Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь аб растлумачэннi ўказанага Заключэння, Канстытуцыйны Суд 4 сакавiка 1999 г. узбудзiў вядзенне па справе “Аб тлумачэннi Заключэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1994 г. “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi заўвагi да артыкула 177 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь”.

 

Заслухаўшы прадстаўнiкоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, прааналiзаваўшы нормы дзеючага Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, праекта новага Крымiнальнага кодэкса, прынятага ў першым чытаннi Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Мадэльнага Крымiнальнага кодэкса для дзяржаў-удзельнiц СНД, следчую i судовую практыку, а таксама нормы канстытуцыйнага i крымiнальнага заканадаўства iншых дзяржаў, Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае.

 

Згодна з артыкулам 27 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь нiхто не павiнен прымушацца даваць паказаннi i тлумачэннi супраць самога сябе, членаў сваёй сям’i, блiзкiх родных. Доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сiлы.

 

Артыкул 27 Канстытуцыi фактычна замацоўвае права блiзкiх родных i членаў сям’i асобы, якая падазраецца або абвiнавачваецца ва ўчыненнi злачынства, цi падсуднага не сведчыць супраць самiх сябе i гэтай асобы. Гарантыяй гэтага права з’яўляецца замацаванне ў заканадаўстве палажэння, згодна з якiм асоба не падлягае крымiнальнай адказнасцi за адмову даваць паказаннi, калi яны накiраваны супраць яе блiзкiх родных або членаў яе сям’i. З артыкула 27 Канстытуцыi вынiкае i права блiзкiх родных i членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, не паведамляць у дзяржаўныя органы звесткi, якiя непасрэдна накiраваны супраць гэтай асобы, што дапускае выключэнне крымiнальнай адказнасцi ўказаных у гэтым артыкуле асоб за неданясенне аб суб’екце злачынства.

 

Растлумачваючы Заключэнне Канстытуцыйнага Суда ад 19 снежня 1994 г. у частцы, якая датычыцца неданясення аб злачынстве, Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што неданясенне аб злачынстве згодна з крымiнальным заканадаўствам можа выяўляцца як у неданясеннi аб рыхтуемым злачынстве, так i ў неданясеннi аб дакладна вядомым ужо ўчыненым злачынстве. Пры гэтым ступень грамадскай небяспекi неданясення залежыць не толькi ад цяжару злачынства, аб якiм не паведамлена ў адпаведныя органы, але i ад характару ўчыняемага неданасiцелем бяздзеяння.

 

Паколькi пры паведамленнi аб рыхтуемым злачынстве ёсць рэальная магчымасць прадухiлiць яго ўчыненне, папярэдзiўшы тым самым прычыненне шкоды ахоўваемым законам аб’ектам, а неданясенне аб падрыхтоўцы злачынства перашкаджае фармiраванню парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод чалавека, мае значэнне захаванне дыферэнцыраванага падыходу да ўстанаўлення адказнасцi за ўказанае неданясенне i неданясенне аб учыненым злачынстве, калi шкодныя вынiкi ўжо наступiлi.

 

З улiкам указанага адрознення форм неданясення сфармулявана i норма артыкула 406 праекта Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з якой мяркуецца ўстанавiць больш строгую адказнасць за неданясенне аб дакладна вядомым рыхтуемым цяжкiм або асаблiва цяжкiм злачынстве ў параўнаннi з неданясеннем аб дакладна вядомым учыненым асаблiва цяжкiм злачынстве i неданясеннем аб дакладна вядомай асобе, якая ўчынiла гэта злачынства, або аб месцы знаходжання такой асобы.

 

У гэтай сувязi Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што яшчэ большай грамадскай небяспекай характарызуецца неданясенне аб рыхтуемым асаблiва цяжкiм злачынстве, якое ўяўляе пагрозу для жыцця людзей.

 

Згодна з артыкулам 2 Канстытуцыi чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы. У сiстэме чалавечых каштоўнасцей Канстытуцыя i мiжнародна-прававыя акты асаблiва вылучаюць жыццё чалавека. Абвешчанае Канстытуцыяй права кожнага на жыццё як неад’емнае натуральнае права ў сiлу сваёй вышэйшай каштоўнасцi мае прыярытэтнае значэнне ў сiстэме ўсiх iншых канстытуцыйных правоў грамадзян. Згодна з артыкулам 24 Канстытуцыi дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў. У мэтах абароны жыцця як асаблiва ахоўваемага Канстытуцыяй аб’екта заканадаўствам прадугледжваецца строгая крымiнальная адказнасць за наўмыснае забойства, асаблiва калi яно ўчыняецца агульнанебяспечным спосабам або спалучана з iншымi абцяжарваючымi акалiчнасцямi, а таксама iншыя асаблiва цяжкiя злачынствы, якiя з’яўляюцца небяспечнымi для жыцця людзей. Папярэджанне злачынстваў з’яўляецца важнай задачай дзяржавы, якая згодна з артыкулам 59 Канстытуцыi абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага i мiжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй. Задача папярэджання злачынстваў ставiцца i перад крымiнальным заканадаўствам, для забеспячэння якой выкарыстоўваюцца розныя крымiнальна-прававыя iнстытуты, у тым лiку i iнстытут датыкальнасцi да злачынства. Устанаўленне крымiнальнай адказнасцi за неданясенне аб рыхтуемых злачынствах, якiя ўяўляюць павышаную грамадскую небяспеку, мае сваёй мэтай прадухiленне такiх злачынстваў, што з’яўляецца гарантыяй абароны найбольш важных, ахоўваемых законам каштоўнасцей, у лiку якiх прыярытэтнае месца займае жыццё чалавека.

 

Прадугледжанае артыкулам 27 Канстытуцыi права грамадзянiна не быць прымушаемым даваць паказаннi i тлумачэннi супраць самога сябе, членаў сваёй cям’i, блiзкiх родных грунтуецца на маральна-этычных прынцыпах, у адпаведнасцi з якiмi сваяцкiя пачуццi разглядаюцца як значныя чалавечыя каштоўнасцi, ахоўваемыя законам. З улiкам гэтай акалiчнасцi крымiнальны закон не прадугледжвае адказнасцi за неданясенне аб злачынстве блiзкiх родных i членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства. Разам з тым, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, заканадавец, замацоўваючы гарантыi правоў i свабод грамадзян, устанаўлiваючы iх абмежаваннi або вызначаючы якiя-небудзь асаблiвасцi iх абароны, павiнен зыходзiць з ацэнкi значнасцi таго або iншага права ў агульнай сiстэме канстытуцыйных правоў i свабод, прытрымлiваючыся такога сбалансаванага падыходу, каб рэалiзацыя якiх-небудзь правоў грамадзян не цягнула незваротныя вынiкi i прычыненне iстотнага ўрону iншым правам, асаблiва тым, якiм надаецца прыярытэтнае значэнне.

 

У артыкуле 7 Канстытуцыi ў Рэспублiцы Беларусь устаноўлены прынцып вяршэнства права, якi ўяўляе сабой нарматыўна замацаваную справядлiвасць, што азначае, перш за ўсё, прызнанне вяршэнства правоў i свабод чалавека ў якасцi галоўнага цэнаснага арыенцiра як у праватворчай, так i правапрымяняльнай практыцы, абмежавальнiка правоў i свабод, паводзiн iншых асоб.

 

Згодна з часткай другой артыкула 29 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека пры ажыццяўленнi сваiх правоў i свабод кожны чалавек павiнен падвяргацца толькi такiм абмежаванням, якiя ўстаноўлены законам выключна з мэтай забеспячэння належнага прызнання i павагi правоў i свабод iншых i задавальнення справядлiвых патрабаванняў маралi, грамадскага парадку i агульнага дабрабыту ў дэмакратычным грамадстве.

 

Канстытуцыйны Суд прымае таксама да ўвагi агульнапрызнаныя ў мiжнародным праве палажэннi, згодна з якiмi правы i свабоды асобы павiнны разглядацца ў спалучэннi з правамi iншых асоб; абмежаваннi правоў асобы лiчацца апраўданымi, калi яны прымяняюцца ў iнтарэсах абароны правоў i свабод iншых грамадзян; увядзенне абмежаванняў на правы чалавека не павiнна перашкаджаць ажыццяўленню асноўных правоў i свабод асобы, замацаваных мiжнароднымi актамi i канстытуцыямi дзяржаў; ступень любога абмежавання права павiнна быць строга суразмернай патрэбнасцi або вышэйшаму iнтарэсу, дзеля якiх уводзiцца дадзенае абмежаванне.

 

У гэтай сувязi, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, не выключаецца магчымасць пошуку заканадаўцам такога вырашэння пытання аб адказнасцi за неданясенне, згодна з якiм блiзкiя родныя або члены сям’i асобы, якая рыхтуецца ўчынiць асаблiва цяжкае, небяспечнае для жыцця людзей злачынства, не падлягалi б адказнасцi за неданясенне аб факце падрыхтоўкi такога злачынства толькi ў тых выпадках, калi паведамленне аб гэтым факце не магло быць ажыццёўлена iнакш як шляхам дачы тлумачэнняў i паказанняў, накiраваных непасрэдна супраць асобы, якая рыхтуецца ўчынiць злачынства.

 

Канстытуцыйны Суд лiчыць таксама, што заканадавец мае права вызначыць дыферэнцыраваны падыход да вырашэння пытання аб адказнасцi блiзкiх родных або членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, за загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва злачынства.

 

Прызнаючы забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь вышэйшай мэтай дзяржавы, Канстытуцыя ў артыкуле 23 прадугледжвае магчымасць абмежавання правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб. Канстытуцыя, прадастаўляючы заканадаўцу ў некаторых выпадках магчымасць ўстанаўлiваць аб’ём i гранiцы абмежавання правоў i свабод грамадзян, арыентуе яго на замацаванне мiнiмальна магчымых такiх абмежаванняў. У той жа час Канстытуцыяй не выключаецца права заканадаўца ўстанаўлiваць асаблiвасцi, якiя датычацца адказнасцi некаторых катэгорый асоб. Гэта права рэалiзуецца, напрыклад, у крымiнальным заканадаўстве, якiм прадугледжваюцца, у прыватнасцi, акалiчнасцi, змякчаючыя адказнасць, для некаторых катэгорый асоб, якiя ўчынiлi злачынства. Гэтым крытэрыем кiруецца заканадавец пры прыняццi законаў аб амнiстыi. Такi ж падыход, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, можа быць вызначаны заканадаўцам i пры ўстанаўленнi адказнасцi блiзкiх родных i членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, за загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва.

 

У гэтай сувязi Канстытуцыйны Суд адзначае, што загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва злачынства можа выяўляцца ва ўкрывальнiцтве як самой асобы, якая ўчынiла злачынства, так i прылад i сродкаў учынення злачынства, слядоў злачынства цi прадметаў, здабытых злачынным шляхам. Канстытуцыйны Суд, прымаючы Заключэнне ад 19 снежня 1994 г., меў на ўвазе найбольш злосныя формы ўкрывальнiцтва, яўна перашкаджаючыя дзейнасцi праваахоўных органаў па раскрыццю злачынстваў.

 

Разам з тым, растлумачваючы змест указанага Заключэння адносна загадзя не абяцанага ўкрывальнiцтва, Канстытуцыйны Суд адзначае, што адказнасць за гэта дзеянне блiзкiх родных або членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, можа быць пастаўлена ў залежнасць не толькi ад ступенi грамадскай небяспекi ўчыненага злачынства, але i ад формы ўчыняемых дзеянняў, а таксама ад матываў iх учынення. Нярэдка ўказаныя асобы могуць апынуцца ў такiх сiтуацыях, калi страх перад пагрозай пакарання, якому будзе падвергнута блiзкая iм асоба, з’явiцца найбольш значным матывам, прадвызначыўшым характар iх паводзiн. Неабходна таксама ўлiчваць i розную ступень небяспекi загадзя не абяцанага ўкрывальнiцтва злачынства, учыняемага з карыслiвых або iншых ганебных памкненняў, i ўкрывальнiцтва, матывы якога абумоўлены толькi сваяцкiмi пачуццямi.

 

З улiкам вышэйвыкладзенага Канстытуцыйны Суд не выключае права заканадаўца прадугледзець магчымасць непрыцягнення да адказнасцi блiзкiх родных i членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, за загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва гэтай асобы або месца яе знаходжання. Такая норма, што вынiкае з маральна-этычных iнтарэсаў i грунтуецца на ўлiку памкненняў, выклiканых сваяцкiмi пачуццямi, не супярэчыла б Канстытуцыi.

 

Гэты падыход да крымiнальна-прававой ацэнкi ўказанага дзеяння, не супярэчны канстытуцыйным палажэнням i нормам мiжнароднага права, знайшоў адлюстраванне ў заканадаўстве iншых дзяржаў. Канстытуцыйны Суд адзначае, што Мадэльным Крымiнальным кодэксам дзяржаў-удзельнiц СНД наогул выключана адказнасць за загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва мужа (або жонкi) i блiзкiх родных асобы, якая ўчынiла злачынства. Крымiнальнае заканадаўства многiх iншых дзяржаў таксама выключае крымiнальную адказнасць указаных асоб за такое дзеянне.

 

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 41 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” i артыкулам 77 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд

 

РАСТЛУМАЧВАЕ:

 

1. Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 1994 г. “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi заўвагi да артыкула 177 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь” не перашкаджае магчымасцi пошуку такога заканадаўчага рашэння, згодна з якiм:

 

- не выключалася б адказнасць за неданясенне блiзкага роднага або члена сям’i асобы, якая рыхтуецца ўчынiць асаблiва цяжкае злачынства, небяспечнае для жыцця людзей, калi ў яго была магчымасць паведамiць аб факце рыхтуемага злачынства з мэтай яго прадухiлення i пры гэтым не было б непасрэднага сведчання супраць гэтай асобы;

 

- выключалася б у пэўных выпадках адказнасць блiзкага роднага або члена сям’i асобы, якая ўжо ўчынiла злачынства, за загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва гэтай асобы або месца яе знаходжання.

 

2. Гэта Заключэнне падлягае апублiкаванню ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце” i “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь”.

 

 

Старшынствуючы –

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                  Р.А.Васілевіч