Навіны
У Мінску адбыўся міжнародны семінар на тэму “Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека і крымінальнае правасуддзе”

30–31 кастрычніка  2009 года ў Мінску адбыўся міжнародны семінар на тэму “Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека і крымінальнае правасуддзе”, арганізаваны Генеральным Сакратарыятам Савета Еўропы, Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна с РГА “Прававая ініцыятыва” і АА “Таварыства параўнальна-прававых даследаванняў”.

У семінары прынялі ўдзел суддзі Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, судоў агульнай юрысдыкцыі, работнікі Генеральнай пракуратуры, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, адвакаты, прадстаўнікі навуковай юрыдычнай грамадскасці і грамадзянскага грамадства.

У сваiм прывітаннi намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда А.У.Марыскін адзначыў актуальнасць пытанняў, якія абмяркоўваюцца, і падкрэсліў, што ў Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь знайшло сваё адлюстраванне шмат мiжнародных норм i стандартаў у галіне судовай абароны правоў і свабод чалавека.

Замежныя эксперты, Віцэ-прэзідэнт навуковага камітэта Агенцтва па асноўных правах Еўрапейскага Саюза Д.МакБрайд і прафесар Універсітэта Глазга (Вялікабрытанія) Д.Мэрдак, праінфармавалі ўдзельнікаў семінара аб прымяненнi Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека ў практыцы Еўрапейскага Суда па правах чалавека пры ажыццяўленнi крымінальнага правасуддзя.

З дакладам на тэму “Доступ да правасуддзя ў судовай практыцы ў Рэспубліцы Беларусь” выступіў суддзя Канстытуцыйнага Суда С.Я.Данілюк, звярнуўшы ўвагу прысутных на тое, што еўрапейскія стандарты у галіне крымінальнага правасуддзя паслядоўна iмплемянтуюцца ў нацыянальнае заканадаўства Рэспублікi Беларусь, а асноўныя галіновыя кодэксы, якія рэгулююць пытанні судаводства, прайшлі міжнародную экспертызу.

Удзельнікамі семінара таксама адзначалася, што ў Рэспубліцы Беларусь рэалізаваны цэлы комплекс прававых, арганізацыйных і матэрыяльна-тэхнічных мер па забеспячэнню шырокага доступу грамадзян да правасуддзя.