Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у XIV Міжнароднай канферэнцыі

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у XIV Міжнароднай канферэнцыі на тэму: “Міжнародны вопыт узаемадзеяння канстытуцыйных судоў і парламентаў у гарантаванні вяршэнства Канстытуцыі”, якая адбылася 1–3 кастрычніка 2009 года ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія).

У Канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі і суддзі канстытуцыйных судоў і прадстаўнікі парламентаў з Албаніі, Алжыру, Андоры, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Таджыкістана, Украіны, Чэхіі і інш.

Абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння паміж органамі канстытуцыйнага кантролю і нацыянальнымі парламентамі. Удзельнікі форуму неаднаразова падкрэслівалі, што на сучасным этапе адным з важных фактараў забеспячэння стабільнасці ў дзяржаве і грамадстве з’яўляецца эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж галінамі ўлады.

На пленарным пасяджэнні Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. выступіў з дакладам, прысвечаным рэалізацыі важнейшай функцыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь – забеспячэнню выршэнства Канстытуцыі, у якім інфармаваў удзельнікаў Канферэнцыі аб этапах станаўлення і развіцця канстытуцыйнага правасуддзя ў нашай краіне, праблемах і перспектывах ажыццяўлення канстытуцыйнага правасуддзя ў форме абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю законаў, павышэння эфектыўнасці абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян з улікам новых паўнамоцтваў. Пры гэтым падкрэслена, што ў цяперашні час далейшае развіццё канстытуцыяналізму ў Беларусі адбываецца ва ўмовах стабільнасці ў грамадстве, цеснага і канструктыўнага ўзаемадзеяння ўлад на аснове замацаванага ў Канстытуцыі балансу ўладных паўнамоцтваў.

П.П.Міклашэвіч адзначыў, што прававыя пазіцыі, якія змяшчаюцца ў рашэннях, што прымаюцца ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, прадстаўляюць сабой рэзультат выяўлення канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў, які можа прымяняцца для папярэджвання калізій пры далейшым правапрымяненні, забеспячэння аднастайнай правапрымяняльнай практыкі, устаранення прабелаў у прававым рэгуляванні. Пры гэтым галоўным крытэрыем, якому павінны адпавядаць правяраемыя законы, з’яўляецца крытэрый канстытуцыйнасці.

Адбыліся рабочыя сустрэчы Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў Арменіі, Грузіі, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Генеральным сакратаром Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, падкрэсліваліся агульнасць існуючых праблем у працэсе ўдасканальвання сістэмы канстытуцыйнага парвасуддзя і важнасць узаемнага інфармацыйнага абмену па актуальных пытаннях функцыяніравання канстытуцыйных судоў.