Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіч Тадэвуш Валянцінавіч

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Нікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1982 года працаваў суддзёй суда Лепельскага раёна і горада Лепеля, суда горада Оршы, Віцебскага абласнога суда, з 1987 года – старшынёй суда Акцябрскага раёна горада Віцебска, суддзёй Віцебскага абласнога суда. У 1995 годзе назначаны старшынёй Віцебскага абласнога суда.

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і грамадзянскага права, грамадзянскага працэсу і судаўладкавання.

З чэрвеня 2009 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2002 г.).