Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 красавіка 2009 г. № Р-320/2009
Аб унясенні змянення і дапаўнення ў Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г.,  Чыгрынава С.П., Шукліна В.З. у адпаведнасці з артыкуламі 6 і 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”

ВЫРАШЫЎ:

1. Унесці ў Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, прыняты рашэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1997 г. № Р-58/97, наступныя змяненне і дапаўненне:

1.1. артыкул 432 выключыць;

1.2. дапоўніць Рэгламент раздзелам II1 наступнага зместу: 

“РАЗДЗЕЛ II1

РАЗГЛЯД КАНСТЫТУЦЫЙНЫМ СУДОМ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ СПРАЎ НА ПАДСТАВЕ ДЭКРЭТА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 26 ЧЭРВЕНЯ 2008 Г. № 14
“АБ НЕКАТОРЫХ МЕРАХ ПА ЎДАСКАНАЛЬВАННЮ ДЗЕЙНАСЦІ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ” 

Глава 61

АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ РАЗГЛЯДУ КАНСТЫТУЦЫЙНЫМ СУДОМ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ СПРАЎ 

Артыкул 871.  Разгляд Канстытуцыйным Судом асобных катэгорый спраў 

На падставе пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь” (далей – Дэкрэт) Канстытуцыйны Суд разам з паўнамоцтвамі, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў:

ажыццяўляе абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ці прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным часткай пятай артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – да падпісання дадзеных законаў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выкладае пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дагавораў – да падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нарматыўных прававых актаў аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе гэтых міжнародных дагавораў;

па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дае афіцыяльнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія датычацца канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзян;

па прапанове Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства;

па прапановах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь выкладае сваю пазіцыю аб дакументах, якія прымаюцца (выдаюцца) замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтых дакументаў агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

У адпаведнасці з пунктам 5 Дэкрэта праверка Канстытуцыйным Судом канстытуцыйнасці законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю не перашкаджае праверцы канстытуцыйнасці гэтых законаў у парадку далейшага кантролю пасля ўступлення іх у сілу. 

Артыкул 872. Ажыццяўленне абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў з выкарыстаннем вуснай формы канстытуцыйнага судаводства 

Разгляд Канстытуцыйным Судом спраў у адпаведнасці з абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 і абзацам другім пункта 3 Дэкрэта ў адносінах да законаў аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з выкарыстаннем вуснай формы канстытуцыйнага судаводства ў парадку, устаноўленым раздзеламі I і II гэтага Рэгламенту для далейшага канстытуцыйнага кантролю, у частцы, якая не супярэчыць сутнасці абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю. 

Артыкул 873. Ажыццяўленне канстытуцыйнага кантролю з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства 

Разгляд на падставе абзаца трэцяга пункта 3 Дэкрэта Канстытуцыйным Судом спраў у выпадках, прадугледжаных абзацам першым падпункта 1.1 пункта 1 у адносінах да законаў, за выключэннем законаў, указаных у артыкуле 872 гэтага Рэгламенту, і падпунктамі 1.2–1.5 пункта 1 Дэкрэта, ажыццяўляецца з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства.

Пісьмовая форма канстытуцыйнага судаводства прадугледжвае разгляд справы без запрашэння і заслухоўвання ў судовым пасяджэнні прадстаўнікоў бакоў, экспертаў, спецыялістаў і сведак.

Пры выкарыстанні пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства прымяняюцца агульныя правілы разгляду пытанняў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, прадугледжаныя главой 2 гэтага Рэгламенту, з улікам асаблівасцей, устаноўленых раздзелам ІІ1 Рэгламенту.

Прыняцце справы да вядзення з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства афармляецца вызначэннем Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. У вызначэнні ўказваюцца суддзя-дакладчык (суддзі-дакладчыкі), дата разгляду справы ў судовым пасяджэнні, а таксама вырашаюцца іншыя пытанні.

Правядзенне нарады суддзяў і прыняцце рашэння  па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі артыкуламі 67–69 гэтага Рэгламенту. 

Артыкул 874.  Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, прынятае па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства 

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, прынятае па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства, складаецца з уводнай, апісальнай, матывіровачнай і рэзалюцыйнай частак. Змест кожнай часткі рашэння павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым у частках трэцяй – шостай артыкула 71 гэтага Рэгламенту, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных часткай другой артыкула 873 і главой 62 гэтага Рэгламенту.

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, прынятае па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства, уступае ў сілу з дня прыняцця. 

Артыкул 875. Афармленне і апублікаванне рашэння Канстытуцыйнага Суда, прынятага па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства 

Згодна з часткай пятай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, часткай другой падпункта 1.5 пункта 1 Дэкрэта, артыкулам 73 гэтага Рэгламенту рашэнне, прынятае Канстытуцыйным Судом па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства, афармляецца ў адпаведнасці з указанымі нормамі ў выглядзе асобнага дакумента або пратакольна. Рашэнне падпісваецца старшынствуючым у судовым пасяджэнні з указаннем пасады і падлягае рэгістрацыі ў рэестры актаў Канстытуцыйнага Суда.

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, прынятае па выніках разгляду справы з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства, аформленае ў выглядзе асобнага дакумента, публікуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.  

Глава 62

АСАБЛІВАСЦІ РАЗГЛЯДУ КАНСТЫТУЦЫЙНЫМ СУДОМ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ СПРАЎ  

Артыкул 876. Асаблівасці разгляду Канстытуцыйным Судом спраў аб праверцы канстытуцыйнасці законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю 

Разгляд Канстытуцыйным Судом спраў аб праверцы канстытуцыйнасці законаў аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у парадку абавязковага папярэдняга кантролю ажыццяўляецца з выкарыстаннем вуснай формы канстытуцыйнага судаводства ў адпаведнасці з правіламі прыняцця рашэння Канстытуцыйнага Суда ў выглядзе заключэння, прадугледжанымі гэтым Рэгламентам.

Разгляд спраў аб праверцы канстытуцыйнасці іншых законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю ажыццяўляецца з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі главой 61 гэтага Рэгламенту.

Па выніках праверкі канстытуцыйнасці законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйны Суд у пяцідзённы тэрмін з дня паступлення  закона ў Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне, якое афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента. 

Артыкул 877. Асаблівасці разгляду Канстытуцыйным Судом спраў аб праверцы канстытуцыйнасці міжнародных дагавораў 

Разгляд Канстытуцыйным Судом спраў аб праверцы канстытуцыйнасці міжнародных дагавораў ажыццяўляецца з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі главой 61 гэтага Рэгламенту.

Межы праверкі канстытуцыйнасці міжнароднага дагавора ўстанаўліваюцца артыкулам 29 гэтага Рэгламенту.

Па выніках праверкі канстытуцыйнасці міжнароднага дагавора Канстытуцыйны Суд у пяцідзённы тэрмін з дня паступлення  прапановы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, прымае рашэнне, якое афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента. 

Артыкул 878. Асаблівасці афіцыяльнага тлумачэння Канстытуцыйным Судом дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  

Разгляд Канстытуцыйным Судом пытання аб афіцыяльным тлумачэнні дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі главой 61 гэтага Рэгламенту.

Афіцыяльнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія датычацца канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзян, дадзенае Канстытуцыйным Судом па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца абавязковым для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, службовых асоб і грамадзян.

Афіцыяльнае тлумачэнне Канстытуцыйным Судом дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў тэрміны, устаноўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку, калі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь гэтыя тэрміны не ўстаноўлены, – з улікам патрабаванняў артыкула 9 гэтага Рэгламенту.  

Па выніках афіцыяльнага тлумачэння дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне, якое афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента. 

Артыкул 879. Асаблівасці вядзення па справах аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства  

Вядзенне па справе аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі главой 61 гэтага Рэгламенту.

Пры разглядзе справы аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства Канстытуцыйны Суд правярае прадстаўленыя звесткі, даследуе доказы, якія сведчаць аб наяўнасці ці аб адсутнасці гэтых фактаў, і дае ім ацэнку. Канстытуцыйны Суд мае права разглядаць толькі факты, указаныя Прэзідыумам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у яго прапанове.

Па выніках разгляду справы аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне, якое афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента. Дадзенае рашэнне прымаецца ў тэрміны, вызначаныя ў адпаведнасці з артыкулам 9 гэтага Рэгламенту. 

Артыкул 8710. Асаблівасці разгляду прапановы аб выкладанні Канстытуцыйным Судом сваёй пазіцыі аб дакументах, якія прымаюцца (выдаюцца) замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь  

Разгляд прапановы аб выкладанні Канстытуцыйным Судом сваёй пазіцыі аб дакументах, якія прымаюцца (выдаюцца) замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца з выкарыстаннем пісьмовай формы канстытуцыйнага судаводства ў адпаведнасці з правіламі, прадугледжанымі главой 61 гэтага Рэгламенту.

Межы разгляду прапановы абмяжоўваюцца ўстанаўленнем адпаведнасці або неадпаведнасці дакументаў, указаных у прапанове, агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Пазіцыя Канстытуцыйнага Суда выкладаецца ў рашэнні, якое афармляецца пратакольна.”.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь
 
 
П.П.Міклашэвіч