Навіны
Адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. з суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Балгарыя, членам Венецыянскай камісіі Савета Еўропы ад Рэспублікі Балгарыя Яўгеніем Танчавым

У ходзе сустрэчы адзначана шмат агульнага паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Балгарыя, у тым ліку ў пытаннях парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі работы і г.д.

П.П.Міклашэвіч праінфармаваў Я.Танчава аб паўнамоцтвах Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, перш за ўсё па абавязковаму папярэдняму канстытуцыйнаму кантролю законаў, якія прымаюцца Парламентам, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу Я.Танчаў расказаў аб структуры, кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Балгарыя, практыцы разгляду асобных катэгорый спраў, асаблівасцях узаемадзеяння з суб’ектамі звароту ў Канстытуцыйны Суд.

Падкрэслівалася, што колькасць разгледжаных спраў не з’яўляецца вызначальным крытэрыем эфектыўнасці дзейнасці канстытуцыйных судоў. Параўнальна невялікая колькасць рашэнняў сведчыць аб палітычнай стабільнасці і сбалансаванасці паўнамоцтваў галін улады.

Гаворачы аб інстытуце канстытуцыйнай скаргі, выказвалася меркаванне аб тым, што наяўнасць указанага інстытута ў прававой сістэме дзяржавы на сённяшнім этапе не з’яўляецца агульнаабавязковым стандартам. Неабходна больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці звароту грамадзян у канстытуцыйныя суды праз упаўнаважаных суб’ектаў з мэтай забеспячэння абароны іх канстытуцыйных правоў і свабод.

У заключэнне П.П.Міклашэвіч і Я.Танчаў адзначылі карыснасць і важнасць кантактаў паміж суддзямі канстытуцыйных судоў і выказалі спадзяванне на прадаўжэнне ўзаемавыгаднага плённага супрацоўніцтва ў будучыні.