Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 2002 г. № Р-141/2002
Аб прававым рэгуляваннi парадку адкрыцця аптэк, аптэчных пунктаў, аптэчных кiёскаў i аптэчных складоў суб’ектамi гаспадарання
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi звароты грамадзян аб канстытуцыйнасцi Парадку адкрыцця аптэк, аптэчных пунктаў, аптэчных кiёскаў i аптэчных складоў суб’ектамi гаспадарання незалежна ад форм уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (далей – Парадак адкрыцця аптэк), зацверджанага загадам Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1998 г. № 366 (са змяненнямi i дапаўненнем, унесенымi пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 г. № 41), у частцы, якая вызначае колькасныя абмежаваннi на адкрыццё аптэчных устаноў, устанавiў наступнае.
 
Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб ахове здароўя” (у рэдакцыi ад 11 студзеня 2002 г.) прадугледжвае, што дзяржаўная палiтыка ў галiне аховы здароўя насельнiцтва накiравана на забеспячэнне даступнасцi медыцынскай дапамогi i лекавага забеспячэння насельнiцтва (артыкул 3). Згодна з указаным Законам сiстэму аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь складаюць дзяржаўная ахова здароўя i прыватная ахова здароўя (артыкул 9), фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права ажыццяўляць фармацэўтычную дзейнасць – прафесiйную дзейнасць у сферы абарачэння лекавых сродкаў, ствараць арганiзацыi аховы здароўя ў парадку, вызначаным заканадаўствам, i ў адпаведнасцi з наменклатурай арганiзацый аховы здароўя, зацверджанай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 1, 11).
 
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1998 г. № 1870 “Аб некаторых пытаннях абарачэння на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага назначэння i медыцынскай тэхнiкi” ўстаноўлена, што Мiнiстэрства аховы здароўя распрацоўвае i зацвярджае парадак адкрыцця аптэк, аптэчных пунктаў, аптэчных кiёскаў i аптэчных складоў суб’ектамi гаспадарання незалежна ад форм уласнасцi.
 
Парадак адкрыцця аптэк (са змяненнямi i дапаўненнем, унесенымi пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя ад 4 чэрвеня 2001 г. № 41) вызначае не толькi тэхнiчныя патрабаваннi да адкрыцця аптэк, аптэчных пунктаў, аптэчных кiёскаў i аптэчных складоў, але i патрабаваннi, якiя датычацца месцараспалажэння ўказаных устаноў.
 
Тэхнiчныя патрабаваннi прадугледжваюць, у прыватнасцi, што аптэка павiнна размяшчацца ў асобна стаячых будынках цi ў будынках, якiя блакiруюцца або кааперуюцца з установамi, прадпрыемствамi i жылымi дамамi, цi на першым паверсе многапавярховых, грамадскiх i жылых дамоў; знаходзiцца ў памяшканнi, iзаляваным ад памяшканняў iншага назначэння, i мець асобны ўваход; аптэка гатовых лекавых форм павiнна мець гандлёвы зал, памяшканнi для захоўвання лекавых сродкаў i вырабаў медыцынскага назначэння, адмiнiстрацыйна-бытавыя памяшканнi; агульная плошча аптэкi павiнна быць не менш за 60 кв.м. i iнш.
 
Умовы, якiя адносяцца да вызначэння месцараспалажэння, прадугледжваюць, што аптэка вытворчая i гатовых лекавых форм можа быць адкрыта ў гарадах i пасёлках, сельскай мясцовасцi з радыусам абслугоўвання не менш за 1000 м. У жылых мiкрараёнах з забудовай жылымi будынкамi павышанай паверхавасцi адлегласць памiж аптэкамi можа быць скарочана да 500 м пры прадастаўленнi пiсьмовага абгрунтавання мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб неабходнасцi адкрыцця аптэкi. Аптэчны кiёск арганiзуецца на адлегласцi не менш за 500 м ад блiжэйшай аптэкi або аптэчнага кiёска.
 
У адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства аховы здароўя ад 21 снежня 1998 г. № 366 захаванне названых патрабаванняў з’яўляецца неабходнай умовай атрымання суб’ектамi гаспадарання лiцэнзii на аптовую i рознiчную рэалiзацыю лекавых сродкаў.
 
Такiм чынам, Парадак адкрыцця аптэк устанаўлiвае не толькi тэхнiчныя патрабаваннi, але i вызначае мэтазгоднасць адкрыцця названых аптэчных устаноў як дзяржаўнай, так i прыватнай форм уласнасцi.
 
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў Законе Рэспублiкi Беларусь “Аб прадпрымальнiцтве ў Рэспублiцы Беларусь” прадугледжана права прадпрымальнiкаў займацца любой гаспадарчай дзейнасцю, не забароненай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (артыкул 6). Адмова ў дзяржаўнай рэгiстрацыi прадпрымальнiка па матывах немэтазгоднасцi яго дзейнасцi не дапускаецца (частка сёмая артыкула 5).
 
Пунктам 1 Часовага палажэння аб парадку выдачы суб’ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1991 г. № 386 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 верасня 1992 г. № 573), прадугледжана, што лiцэнзаванню падлягаюць вiды дзейнасцi, ажыццяўленне якiх можа нанесцi шкоду iнтарэсам Рэспублiкi Беларусь, прыроднаму асяроддзю або пагражаць здароўю людзей. Якiх-небудзь абставiн, што звязваюць неабходнасць аховы iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь, прыроднага асяроддзя i здароўя людзей з колькасцю аптэчных устаноў, не маецца.
 
Зыходзячы з выкладзенага, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Мiнiстэрства аховы здароўя мае права вызначаць аптымальную колькасць аптэчных устаноў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi. Абмежаванне ж права на адкрыццё аптэчных устаноў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, з улiкам iх тэрытарыяльнага распалажэння не адпавядае Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб ахове здароўя” i “Аб прадпрымальнiцтве ў Рэспублiцы Беларусь”.
 
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Адзначыць, што Парадак адкрыцця аптэк, аптэчных пунктаў, аптэчных кiёскаў i аптэчных складоў суб’ектамi гаспадарання незалежна ад форм уласнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаны загадам Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1998 г. № 366 (са змяненнямi i дапаўненнем, унесенымi пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 г. № 41), у частцы, якая вызначае колькасныя абмежаваннi на адкрыццё аптэчных устаноў, не адпавядае Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб ахове здароўя” i “Аб прадпрымальнiцтве ў Рэспублiцы Беларусь”.
 
2. Прапанаваць Мiнiстэрству аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь прывесцi ўказаны Парадак адкрыцця аптэк у адпаведнасць з законамi Рэспублiкi Беларусь i гэтым рашэннем.
 
3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
 
4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                                                                                        Р.А. Васiлевiч