Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 ліпеня 2001 г. № Р-126/2001
Аб сацыяльнай абароне грамадзян у выпадку страты кармiцеля
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б. разгледзеў на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот членаў сем’яў афiцэраў, загiнуўшых (памёршых) пры выкананнi воiнскiх абавязкаў, аб тым, што гэтым грамадзянам, у адрозненне ад бацькоў ваеннаслужачых тэрмiновай службы, бацькоў i жонак ваеннаслужачых, загiнуўшых (памёршых) пры выкананнi воiнскага абавязку ў краiнах, дзе вялiся баявыя дзеяннi, не назначаецца штомесячная дапамога. Разгледжаны таксама зварот Рэспублiканскай асацыяцыi членаў сем’яў ваеннаслужачых, загiнуўшых у Афганiстане, — “Памяць i доўг” наконт больш нiзкiх норм вылiчэння пенсii з выпадку страты кармiцеля членам сем’яў ваеннаслужачых у параўнаннi з вылiчэннем пенсiй членам сем’яў цывiльных асоб.
 
Прааналiзаваўшы дзеючае ў разглядаемай сферы заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
 
1. Сацыяльнае забеспячэнне асоб, чые кармiцелi загiнулi (памёрлi) пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы або службовых абавязкаў, адрознiваецца па колу асоб i памерах матэрыяльнай падтрымкi.
 
Так, згодна з артыкулам 36 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў” назначаецца штомесячная дапамога ў памеры трох мiнiмальных заработных плат: па-першае, мацi i бацьку ваеннаслужачага тэрмiновай службы, загiнуўшага або памёршага ў мiрны час пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы; па-другое, мацi, бацьку i не ўступiўшай у новы шлюб жонцы ваеннаслужачага з лiку афiцэраў, прапаршчыкаў, ваеннаслужачых звыштэрмiновай службы, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў i органаў фiнансавых расследаванняў, рабочых i служачых, загiнуўшых (памёршых) пры выкананнi воiнскага або службовага абавязку ў Афганiстане або ў iншых краiнах, дзе вялiся баявыя дзеяннi, згодна з пералiкам, што вызначаецца Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь. Указаная дапамога выплачваецца незалежна ад заработнай платы (грашовага забеспячэння), якая атрымлiваецца па месцы работы (службы).
 
У той жа час Законам не прадугледжана назначэнне штомесячнай дапамогi членам сем’яў загiнуўшых (памёршых) ваеннаслужачых з лiку афiцэраў, прапаршчыкаў, ваеннаслужачых звыштэрмiновай службы, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў i органаў фiнансавых расследаванняў, смерць якiх звязана з выкананнем абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў) у мiрны час, а таксама жонкам загiнуўшых (памёршых) пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы ваеннаслужачых тэрмiновай службы.
 
У адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка 2000 г. № 11 “Аб дадатковых мерах па паляпшэнню пенсiённага забеспячэння iнвалiдаў, удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны i некаторых iншых катэгорый грамадзян” i аналагiчнымi нормамi Закона “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”, з улiкам змяненняў i дапаўненняў, унесеных Законам ад 22 чэрвеня 2001 г., бацькам, дзецям-iнвалiдам з дзяцiнства i жонкам (не ўступiўшым у новы шлюб) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў i органаў фiнансавых расследаванняў, смерць якiх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама асобам, якiя атрымлiваюць пенсiю з выпадку страты кармiцеля, загiнуўшага (памёршага) пры выкананнi абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), назначаемыя пенсii павышаюцца на 100 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту. Указанае павелiчэнне пенсiй праводзiцца асобам, якiя не атрымлiваюць штомесячную дапамогу, устаноўленую заканадаўствам аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых.
 
Пры гэтым згодна з нормамi артыкула 68 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi”, у рэдакцыi Закона ад 22 чэрвеня 2001 г., пералiчаным у Дэкрэце катэгорыям асоб пенсii павышаюцца на 100 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту, а тым з iх, хто атрымлiвае штомесячную дапамогу на падставе Закона “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”, — на 50 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту.
 
Як вынiкае з прыведзеных прававых норм, грамадзяне, чые кармiльцы (афiцэрскi склад) загiнулi (памёрлi) пры выкананнi воiнскага (службовага) абавязку ў краiнах, дзе вялiся баявыя дзеяннi, маюць права на атрыманне адначасова штомесячнай дапамогi i, пры атрыманнi iмi пенсii па Закону “Аб пенсiённым забеспячэннi”, — права на павышэнне гэтай пенсii ў памеры 50 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту; грамадзяне ж, кармiцелi якiх (афiцэрскi склад) загiнулi (памёрлi) пры выкананнi воiнскiх (службовых) абавязкаў у мiрны час, у выпадку атрымання iмi пенсii — толькi права на яе павышэнне на 100 працэнтаў мiнiмальнага памеру пенсii па ўзросту.
 
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, дзеючае заканадаўства змяшчае неабгрунтаваныя адрозненнi ў галiне сацыяльнай абароны грамадзян, чые кармiцелi загiнулi (памёрлi) пры выкананнi воiнскага або службовага абавязку, якiя павiнны быць лiквiдаваны.
 
2. Канстытуцыяй грамадзянам Рэспубліцы Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці, страты карміцеля і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам (артыкул 47).
 
Пенсіі з выпадку страты карміцеля назначаюцца ў памерах, устаноўленых Законамі “Аб пенсіённым забеспячэнні” і “Аб пенсіённым забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў”.
 
У артыкуле 38 Закона “Аб пенсіённым забеспячэнні” вызначана, што пенсіі з выпадку страты карміцеля назначаюцца на кожнага непрацаздольнага члена сям’і ў памеры 40 працэнтаў сярэднямесячнага заработку карміцеля (артыкул 56), але не менш 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту. На дзяцей, якія страцілі абодвух бацькоў (круглых сірот), або дзяцей памёршай адзінокай маці пенсія на кожнае дзіця назначаецца ў памеры 50 працэнтаў заработку карміцеляў (артыкул 56), але не менш двухкратнага мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту. Да пенсіі з выпадку страты карміцеля ў адпаведнасці з артыкулам 411  Закона ўстанаўліваецца адна з пералічаных надбавак на догляд: інвалідам I групы — 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту; пенсiянерам, якiя дасягнулi 80-гадовага ўзросту, дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў і інвалідам з дзяцінства II групы, а таксама адзінокім пенсіянерам, якія маюць патрэбу ў пастаяннай чужой дапамозе па заключэнню медыка-рэабілітацыйных эксперных камісій (МРЭК) або ўрачэбна-кансультацыйных камісій (УКК), — 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.
 
У артыкуле 36 Закона “Аб пенсіённым забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў” устаноўлена, што пенсіі з прычыны страты карміцеля назначаюцца ў наступных памерах:
 
а) сем’ям ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў і органаў фінансавых расследаванняў, загінуўшых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы або памёршых у выніку прычын, указаных у пункце “а” артыкула 21 гэтага Закона, — 40 працэнтаў заработку карміцеля на кожнага непрацаздольнага члена сям’і. У такім жа памеры назначаюцца пенсіі незалежна ад прычыны смерці карміцеля сем’ям памёршых пенсіянераў, якія з’яўляліся на дзень смерці інвалідамі вайны (пункт “а” артыкула 21), і на дзяцей, страціўшых абодвух бацькоў (круглых сірот), або дзецям памёршай адзінокай маці;
 
б) сем’ям ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, памёршых у выніку прычын, указаных у пункце “б” артыкула 21 Закона, — 30 працэнтаў заработку карміцеля на кожнага непрацаздольнага члена сям’і.
 
Пры гэтым надбаўкі да пенсіі з прычыны страты карміцеля не прадугледжаны.
 
Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з аналізу прыведзеных норм Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, лічыць, што прававыя нормы, што датычацца сацыяльнай абароны грамадзян, страціўшых карміцеля, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з артыкулам 22 Канстытуцыi, згодна з якiм усе роўныя перад законам i маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.
 
Кіруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыі, артыкуламі 7, 11, 36, 38, 40, 401  Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ўстаранiць ва ўстаноўленым парадку не пазней пачатку новага бюджэтнага года адзначаныя ў гэтым рашэнні адрозненні:
 
у прававым рэгуляванні пытанняў сацыяльнага забеспячэння грамадзян, чые карміцелі загінулі (памёрлі) у сувязі з выкананнем абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў);
 
ва ўстанаўленні норм для вызначэння памераў пенсій з выпадку страты карміцеля — ваеннаслужачага або асобы начальніцкага або радавога складу органаў унутраных спраў і пенсій з выпадку страты карміцеля — цывільнай асобы.
 
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
 
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                         Р.А. Васілевіч