Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 чэрвеня 2001 г. № Р-121/2001
Аб прававой пазiцыi Канстытуцыйнага Суда адносна выкарыстоўваемага ў артыкуле 80 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь паняцця “грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь па нараджэнню”
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шышко Г.Б. на падставе артыкулаў 7, 40, 116, 137, 142 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь разгледзеў запыт Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў аб прававой пазiцыi Канстытуцыйнага Суда адносна вызначэння паняцця “грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь па нараджэнню”, што выкарыстоўваецца ў артыкуле 80 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
 
У запыце ўказана, што ў Цэнтральную камiсiю Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў паступiлi дакументы аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню кандыдатам у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь Ляшко А.А., якi нарадзiўся ў 1949 г. у Комi АССР Расiйскай Федэрацыi. З 1958 г. Ляшко А.А. пражывае ў Рэспублiцы Беларусь. Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў просiць Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь выказаць прававую пазiцыю аб тым, цi з’яўляецца пры ўказаных абставiнах Ляшко А.А. грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь па нараджэнню.
 
Прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцый БССР 1937, 1978 гг. i Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 г., Канстытуцый СССР 1936, 1977 гг., законаў аб грамадзянстве СССР 1938, 1978 i 1990 гг., Закона “Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь” 1991 г., Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
 
У адпаведнасцi з артыкулам 80 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнтам можа быць выбраны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь па нараджэнню. Аналагiчная норма змяшчаецца i ў артыкуле 57 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Падобныя патрабаваннi да займання пасады Прэзiдэнта прадугледжаны i ў канстытуцыях некаторых iншых дзяржаў.
 
У адпаведнасцi з Канстытуцыямi БССР 1937, 1978 гг. Беларусь, уваходзячы ў склад СССР, захоўвала свой суверэнiтэт. Адной з важнейшых прымет дзяржаўнага суверэнiтэту з’яўляецца наяўнасць уласнага грамадзянства.
 
У артыкуле 18 Канстытуцыi БССР 1937 г. было ўстаноўлена, што кожны грамадзянiн БССР з’яўляецца грамадзянiнам СССР. Такая ж норма змяшчалася i ў артыкуле 31 Канстытуцыi БССР 1978 г. Артыкулам 21 Канстытуцыi СССР 1936 г. для грамадзян СССР было ўстаноўлена адзiнае саюзнае грамадзянства. Кожны грамадзянiн саюзнай рэспублiкi з’яўляўся грамадзянiнам СССР. Аналагiчная норма змяшчалася ў артыкуле 33 Канстытуцыi СССР 1977 г.
 
Падставы i парадак набыцця i страты савецкага грамадзянства вызначалiся законамi аб грамадзянстве СССР. У сiлу палажэнняў артыкула 2 Закона “Аб грамадзянстве Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк” ад 19 жнiўня 1938 г. грамадзянамi СССР з’яўлялiся: а) усе, хто былi да 7 лiстапада 1917 г. падданымi былой Расiйскай iмперыi i не страцiлi савецкага грамадзянства; б) асобы, якiя набылi савецкае грамадзянства ва ўстаноўленым законам парадку.
 
Згодна з артыкулам 3 Закона “Аб грамадзянстве СССР” ад 1 снежня 1978 г. грамадзянамi СССР з’яўлялiся: асобы, якiя былi ў грамадзянстве СССР на дзень уступлення ў сiлу гэтага Закона; асобы, якiя набылi грамадзянства СССР у адпаведнасцi з указаным Законам. У адпаведнасцi з артыкулам 10 гэтага ж Закона грамадзянства СССР набывалася па нараджэнню, а таксама i па iншых падставах. Такiя ж нормы былi ўзноўлены ў артыкулах 4 i 13 Закона “Аб грамадзянстве СССР” ад 23 мая 1990 г.
 
Саюзным заканадаўствам устанаўлiвалася адзiнае саюзнае грамадзянства. Яго наяўнасць азначала, што грамадзянiн, якi пражывае ў адной з саюзных рэспублiк, з’яўляўся яе грамадзянiнам i грамадзянiнам СССР, але не з’яўляўся адначасова грамадзянiнам iншай саюзнай рэспублiкi.
 
Агульнапрызнана лiчыць грамадзянiнам па нараджэнню асобу, якая нарадзiлася на тэрыторыi дадзенай дзяржавы (прынцып “права глебы”) i (цi) бацькi (адзiн з бацькоў) якой з’яўляюцца грамадзянамi гэтай дзяржавы (прынцып “права крывi”). Канкрэтныя ўмовы прымянення i спалучэння гэтых прынцыпаў вызначаюцца заканадаўствам.
 
Дадзены падыход быў замацаваны як у раней дзеючым саюзным i рэспублiканскiм заканадаўстве аб грамадзянстве, так i ў Законе “Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь” ад 18 кастрычнiка 1991 г. (артыкулы 9, 10, 11, 12 i iнш.). Разам з тым заканадавец, вызначаючы ў названым Законе падставы набыцця грамадзянства, прызнаў асоб, якiя пастаянна пражывалi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на дзень уступлення ў сiлу ўказанага Закона, грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 2, 8). Аднак гэта не азначала, што ўсе гэтыя асобы прызнаны заканадаўцам грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь па нараджэнню. Вырашэнне дадзенага пытання залежыць ад канкрэтных абставiн (месца нараджэння, грамадзянства бацькоў i iнш.). (Некаторыя растлумачэннi па прымяненню норм названага Закона былi дадзены ў пастанове Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 18 кастрычнiка 1991 г. “Аб увядзеннi ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь”.)
 
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд адзначае, што Ляшко А.А., якi нарадзiўся ў 1949 г. у Комi АССР Расiйскай Федэрацыi, бацькi якога, па наяўных звестках, грамадзянамi БССР на момант яго нараджэння не з’яўлялiся, набыў грамадзянства БССР (грамадзянства Рэспублiкi Беларусь) не па нараджэнню, а толькi ў сувязi з пераездам у 1958 г. на тэрыторыю БССР.
 
Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня яго прыняцця i падлягае апублiкаванню ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                                                          Р.А.Васілевіч