Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2001 г. № Р-120/2001
15 чэрвеня 2001 г. № Р-120/2001
Аб прававой пазiцыi Канстытуцыйнага Суда адносна выкарыстоўваемага ў артыкуле 80 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь паняцця “грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь”
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шышко Г.Б. на падставе артыкулаў 7, 8, 40, 59, 116 i 137 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь разгледзеў запыт Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў аб пазiцыi Канстытуцыйнага Суда адносна вызначэння паняцця “грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi пастаянна пражывае ў Рэспублiцы Беларусь”, што выкарыстоўваецца ў артыкуле 80 Канстытуцыi.
У запыце ўказана, што ў Цэнтральную камiсiю Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў паступiлi дакументы аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню кандыдатам у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь Пазьняка З.С., якi знаходзiцца ў цяперашнi час за межамi Рэспублiкi Беларусь.
Прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, нормы мiжнародна-прававых актаў, Выбарчага кодэкса, iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд адзначае наступнае.
Пры вызначэннi месца пастаяннага пражывання трэба ўлiчваць не толькi месца фактычнага знаходжання асобы ў той цi iншы перыяд часу (у Рэспублiцы Беларусь або за яе межамi), але i яе намер мець дадзенае месца ў якасцi месца свайго пастаяннага пражывання. Змест гэтага паняцця прадвызначаецца мэтамi выезду (выбыцця) за межы Рэспублiкi Беларусь: цi з’яўляецца выезд часовым або гэта выбыццё на пастаяннае месца жыхарства ў iншую дзяржаву.
У якасцi часовага выезду можа разглядацца выезд у службовую камандзiроўку, на вучобу, адпачынак, для лячэння i па iншых уважлiвых прычынах, якiя сведчаць аб часовым знаходжаннi за межамi Рэспублiкi Беларусь i захаваннi Рэспублiкi Беларусь ў якасцi месца пастаяннага пражывання.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што Пазьняк З.С. захоўвае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, свой выезд разглядае як часовы з прычыны палiтычнай, на яго думку, сiтуацыi. Iм не афармляўся выезд на пастаяннае месца жыхарства ў iншую дзяржаву. Ён з’яўляецца Старшынёй Кансерватыўна-хрысцiянскай партыi — БНФ, афiцыйна зарэгiстраванай Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь (пасведчанне № 18), што пацвярджае яго ўдзел у палiтычным жыццi Рэспублiкi Беларусь.
Трэба таксама ўлiчваць, што яму прадастаўлена прыстанiшча ў замежнай дзяржаве.
Артыкулам 14 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека прадугледжана права кожнага шукаць прыстанiшча ад праследавання ў iншых краiнах i карыстацца гэтым прыстанiшчам. У адпаведнасцi з Дэкларацыяй аб тэрытарыяльным прыстанiшчы, прынятай рэзалюцыяй 2312 (XXII) Генеральнай Асамблеi ААН 14 снежня 1967 г., прыстанiшча, прадастаўляемае якой-небудзь дзяржавай ва ажыццяўленне свайго суверэнiтэту асобам, якiя маюць падставу спасылацца на артыкул 14 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, павiнна паважацца ўсiмi iншымi дзяржавамi. Ацэнка падстаў для прадастаўлення прыстанiшча ляжыць на дзяржаве, якая прадастаўляе гэта прыстанiшча (артыкул 1).
У гэтай сувязi Канстытуцыйны Суд, грунтуючыся на замацаваным у артыкуле 8 Канстытуцыi прыярытэце агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i не ацэньваючы наяўнасць сапраўдных цi ўяўных падстаў для звароту Пазьняка З.С. з просьбай аб атрыманнi прыстанiшча ў iншай краiне, зыходзiць з самога факта прадастаўлення яму прыстанiшча i мяркуе, што рэгiстрацыя iнiцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь будзе сведчыць аб добрай волi нашай дзяржавы як прававой i дэмакратычнай, яе iмкненнi ўмацоўваць асновы народаўладдзя i жаданнi правесцi свабодныя i справядлiвыя выбары, вырашаць пытаннi, кiруючыся нормамi мiжнароднага права, накiраванымi на забеспячэнне i абарону асноватворных правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што з улiкам выкладзеных акалiчнасцей Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў мае прававыя падставы для рэгiстрацыi ўказанай iнiцыятыўнай групы.
У сiлу прадпiсанняў артыкула 3 Канстытуцыi вярхоўнай суверэннай уладай валодае народ, якi можа свабодна i непасрэдна выказаць свае адносiны да кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь як пры зборы подпiсаў для яго вылучэння, так i пры галасаваннi ў дзень выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня яго прыняцця i падлягае апублiкаванню ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч