Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 красавіка 2001 г. № Р-113/2001
Аб падаткаабкладаннi суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў сферы транспартнага абслугоўвання грамадзян
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы на падставе артыкула 40, часткi першай артыкула 116, часткi чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь калектыўны зварот кiраўнiкоў таксаматорных паркаў Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Магiлёўскай абласцей i горада Мiнска, устанавiў наступнае.
 
У звароце ўказваецца, што ў цяперашнi час многiя грамадзяне незаконна займаюцца вознiцтвам у Рэспублiцы Беларусь. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на тое, што некаторыя дзяржаўныя органы не ажыццяўляюць належны кантроль як за асобамi, якiя не маюць лiцэнзiй на заняцце прадпрымальнiцкай дзейнасцю, так i за тымi, хто мае лiцэнзii, але ўтойвае свае даходы ад падаткаабкладання. Такая сiтуацыя вядзе да таго, што дзяржаве наносiцца ўрон у выглядзе недаатрыманых падаткаў. Гэтаму садзейнiчаюць, на думку заяўнiкаў, i мясцовыя органы ўлады, якiя ўстанаўлiваюць фiксаваныя стаўкi падаткаў для гэтых катэгорый падаткаплацельшчыкаў у 5—10 разоў меншыя, чым для юрыдычных асоб. Усе iх звароты ў адпаведныя органы не далi станоўчага адказу на пастаўленыя пытаннi.
 
Суб’ектамi прадпрымальнiцкай дзейнасцi згодна з артыкуламi 22, 46 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь з’яўляюцца камерцыйныя арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. Пры гэтым прадпрымальнiк мае права займацца любой гаспадарчай дзейнасцю, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Прадпрымальнiк абавязаны атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку спецыяльны дазвол (лiцэнзiю) на дзейнасць у сферах, якiя падлягаюць лiцэнзаванню ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 6, 7 Закона “Аб прадпрымальнiцтве ў Рэспублiцы Беларусь”). Перавозка пасажыраў уключана ў Пералiк вiдаў дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх патрабуецца спецыяльны дазвол (лiцэнзiя), i органаў, якiя выдаюць гэтыя дазволы (лiцэнзii), зацверджаны пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1995 г. № 456.
 
Падаткаабкладанне суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi рэгулюецца падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у залежнасцi ад выбранай iмi арганiзацыйна-прававой формы.
 
Падаткаабкладанне даходаў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ажыццяўляецца на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1991 г. “Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб” (у рэдакцыi Закона ад 9 сакавiка 1999 г., з наступнымi дапаўненнямi). Згодна з пунктам 2 артыкула 6 названага Закона па вызначаемых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) Урадам Рэспублiкi Беларусь асобных вiдах дзейнасцi Урад або ўпаўнаважаныя iм органы па кожнаму вiду дзейнасцi ў залежнасцi ад тавараабароту, асартыменту тавараў (работ, паслуг), колькасцi прыцягнутых работнiкаў i iншых асаблiвасцей дзейнасцi ўстанаўлiваюць фiксаваныя (цвёрдыя) сумы падаходнага падатку i парадак iх спагнання. Транспартнае абслугоўванне грамадзян у адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 красавiка 1995 г. № 228 “Аб зацвярджэннi пералiку вiдаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, што ажыццяўляецца грамадзянамi без утварэння юрыдычнай асобы, па якiх абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў могуць устанаўлiваць стаўкi падаходнага падатку з грамадзян у цвёрдых сумах, i парадку спагнання падаходнага падатку з грамадзян у цвёрдых сумах”, з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi, адносiцца да такiх вiдаў дзейнасцi.
 
Дзеючыя ў цяперашнi час стаўкi падаходнага падатку ўстаноўлены абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў, як правiла, у 1996—1998 гады. Параўнальны аналiз ставак паказвае iх значнае адрозненне па рэгiёнах: ад 3 мiнiмальных заработных плат у месяц у Мiнскай вобласцi да 12 мiнiмальных заработных плат — у Брэсцкай вобласцi. Штомесячна выплачваемы iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць пасажырскiя перавозкi, падаходны падатак, зыходзячы з мiнiмальнай заработнай платы 5700 руб., складае ад 17 100 руб да 68 400 руб.
 
Падаткаабкладанне юрыдычных асоб (у тым лiку таксаматорных паркаў) ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з iншымi актамi падатковага заканадаўства, якiя нараўне з падаткамi на даходы i прыбытак выплачваюць iншыя падаткi (ПДВ, зямельны падатак, падатак на нерухомасць i iншыя).
 
Па сцвярджэнню прадстаўнiкоў таксапаркаў, памер фiксаванай стаўкi падаходнага падатку, што бярэцца з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя аказваюць транспартныя паслугi, складае каля 65 працэнтаў падатковай нагрузкi на таксаматорныя прадпрыемствы ў разлiку на аднаго работнiка.
 
Мэтай устанаўлення ставак падаходнага падатку ў цвёрдых сумах з’яўляецца, з аднаго боку, спрашчэнне ўлiку для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, з другога — забеспячэнне збiрання падаткаў. Пры выплаце падатку ў цвёрдых сумах даходы i расходы ад гэтай дзейнасцi не ўлiчваюцца пры вылiчэннi сукупнага гадавога даходу. Аднак у адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 красавiка 1995 г. № 228 i на падставе пункта 15.2.4 Метадычных указанняў па вылiчэнню i выплаце падаходнага падатку з фiзiчных асоб, зацверджаных загадам Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 6 красавiка 1999 г. № 62, калi фактычна атрыманы даход за справаздачны квартал перавысiць у 1,5 раза суму даходу, якi адпавядае ўстаноўленай стаўцы падатку, падаходны падатак выплачваецца ў агульнаўстаноўленым парадку.
 
Неабходна ўлiчваць, што юрыдычныя асобы — таксаматорныя паркi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя аказваюць транспартныя паслугi насельнiцтву, знаходзяцца ў розных умовах гаспадарання. Так, вадзiцель — iндывiдуальны прадпрымальнiк ажыццяўляе дзейнасць на свой страх i рызыку, праводзiць тэхнiчнае абслугоўванне i набывае гаруча-змазачныя матэрыялы за свой кошт. У той жа час вадзiцелi таксаматорных паркаў маюць службу тэхнiчнага абслугоўвання, апарат кiравання, не нясуць непасрэднай адказнасцi як уладальнiкi крынiцы павышанай небяспекi. Iснуюць i iншыя адрозненнi ў iх дзейнасцi.
 
Згодна з артыкулам 13 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь дзяржава павiнна прадастаўляць усiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi, акрамя забароненай законам, i гарантаваць роўную абарону i роўныя ўмовы для развiцця ўсiх форм уласнасцi, а таксама ўсiм роўныя магчымасцi свабоднага выкарыстання здольнасцей i маёмасцi для прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi. Пры гэтым дзяржава ажыццяўляе рэгуляванне эканамiчнай дзейнасцi ў iнтарэсах чалавека i грамадства, забяспечвае напрамак i каардынацыю дзяржаўнай i эканамiчнай дзейнасцi ў сацыяльных мэтах.
 
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, гарантыя роўных правоў для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасцi не выключае неабходнасцi ўлiку аб’ектыўна розных умоў гаспадарання. Аднак рознае падаткаабкладанне не павiнна абмяжоўваць магчымасцi добрасумленнай канкурэнцыi суб’ектаў прадпрымальнiцтва, якiя дзейнiчаюць у розных гаспадарча-прававых умовах, паколькi гэта можа нанесцi шкоду правам, свабодам i законным iнтарэсам грамадзян — спажыўцоў транспартных паслуг таксi.
 
У звароце таксама ўказваецца на недастатковы кантроль з боку падатковых органаў, ДАI, Камiтэта фiнансавых расследаванняў i iншых дзяржаўных органаў за ажыццяўленнем iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавозак пасажыраў i захаваннем заканадаўства.
 
Па вынiках вывучэння практыкi аказання транспартных паслуг насельнiцтву Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу кантралюючых органаў на неабходнасць узмацнення кантролю за правiльным вылiчэннем i спагнаннем падаткаў з падаткаплацельшчыкаў, якiя займаюцца перавозкай пасажыраў.
 
Кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116, часткай чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 11, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прааналiзаваць эканамiчную абгрунтаванасць устаноўленых абласнымi i Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў фiксаваных ставак падаходнага падатку, што бярэцца з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя аказваюць транспартныя паслугi насельнiцтву ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў ад 27 красавiка 1995 г. № 228, i пры неабходнасцi рэкамендаваць абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам удакладнiць гэтыя стаўкi з улiкам супастаўнасцi падатковай нагрузкi iндывiдуальнага прадпрымальнiка i падатковай нагрузкi на аднаго работнiка таксаматорнага прадпрыемства, з тым каб рэжым падаткаабкладання не падаўляў эканамiчную актыўнасць розных суб’ектаў гаспадарання.
 
2. Прапанаваць падатковым органам, органам ДАI, Камiтэту фiнансавых расследаванняў i iншым кантралюючым органам узмацнiць кантроль за дзейнасцю па аказанню транспартных паслуг насельнiцтву i належным прымяненнем мер адказнасцi за незахаванне заканадаўства ў прадпрымальнiцтве i падаткаабкладаннi.
 
3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
 
4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                                                                                                                            Р.А. Васiлевiч