Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2001 г. № Р-109/2001
20 сакавіка 2001 г. № Р-109/2001
Аб прававым рэгуляваннi размяшчэння вонкавай рэкламы ў горадзе Мiнску
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы на падставе артыкула 40, часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi зварот Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па пытанню прававога рэгулявання размяшчэння вонкавай рэкламы i платы за яе, устанавiў наступнае.
Адносiны, якiя ўзнiкаюць у працэсе размяшчэння вонкавай рэкламы, рэгулююцца Законам “Аб рэкламе”, пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. № 572 “Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку размяшчэння вонкавай рэкламы” (у далейшым — Палажэнне) i iншымi актамi заканадаўства.
У адпаведнасцi з артыкулам 2 Закона “Аб рэкламе” пад вонкавай рэкламай разумеюцца плакаты, стэнды, светлавыя табло i iншыя тэхнiчныя сродкi яе стабiльнага размяшчэння на пэўнай тэрыторыi.
Згодна з артыкулам 11 гэтага Закона распаўсюджванне вонкавай рэкламы дапускаецца пры наяўнасцi дазволу адпаведнага органа мясцовага кiравання. За выдачу дазволаў на распаўсюджванне вонкавай рэкламы з улiкам патрабаванняў, прадугледжаных часткай першай указанага артыкула, бярэцца плата ў парадку i памерах, якiя ўстанаўлiваюцца адпаведным органам мясцовага кiравання. Размяшчэнне рэкламы на тэрыторыi любых аб’ектаў, у тым лiку i на тэрыторыi гiсторычна-культурных, рытуальных i асаблiва ахоўваемых прыродных комплексаў, а таксама вызначэнне памеру i парадку ўнясення платы за распаўсюджванне гэтай рэкламы ажыццяўляюцца на падставе дагавора з уласнiкам або асобай, упаўнаважанай на тое ўласнiкам (калi законам або дагаворам не прадугледжана iншае ў адносiнах да гэтай асобы), i пры наяўнасцi дазволу, прадугледжанага часткай другой дадзенага артыкула.
Пунктам 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. № 572 “Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку размяшчэння вонкавай рэкламы” устаноўлена, што не дапускаецца ўмяшанне рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама iншых юрыдычных i фiзiчных асоб у змест рэкламнай iнфармацыi, што размешчаецца ў якасцi вонкавай рэкламы, акрамя выпадкаў, прадугледжаных Законам “Аб рэкламе” у частцы недапушчэння распаўсюджвання неналежнай або iншай рэкламы, у якой маюцца парушэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб рэкламе.
У сваiм звароце Мiнгарвыканком адзначыў, што недапушчэнне ўмяшання мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у змест рэкламнай iнфармацыi, якая размяшчаецца ў якасцi вонкавай рэкламы, не адпавядае артыкулу 120 Канстытуцыi, а таксама артыкулу 11 Закона “Аб рэкламе”, якi прадугледжвае размяшчэнне вонкавай рэкламы толькi пры наяўнасцi дазволу адпаведнага органа мясцовага кiравання. Па меркаванню Мiнгарвыканкама, прадпiсаннi Канстытуцыi i Закона дазваляюць органам мясцовага кiравання вызначаць i змест рэкламнай iнфармацыi пры выдачы (або адмове) рэкламадаўцу дазволу на размяшчэнне вонкавай рэкламы.
Прааналiзаваўшы законы “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь”, “Аб статусе сталiцы Рэспублiкi Беларусь — горада Мiнска” i iншыя нарматыўныя акты, што вызначаюць кампетэнцыю рэспублiканскiх i мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання, якiя вырашаюць у межах сваiх паўнамоцтваў пытаннi размяшчэння вонкавай рэкламы, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да наступных вывадаў.
1. У адпаведнасцi з артыкулам 120 Канстытуцыi мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы ў межах кампетэнцыi вырашаюць пытаннi мясцовага значэння зыходзячы з агульнадзяржаўных iнтарэсаў i iнтарэсаў насельнiцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыi.
Згодна з артыкулам 5 Закона “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь” мясцовае кiраванне i самакiраванне ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з прынцыпам самастойнасцi i незалежнасцi Саветаў, iншых органаў самакiравання ў межах сваiх паўнамоцтваў у вырашэннi пытанняў мясцовага жыцця.
У сiлу прадпiсанняў часткi першай артыкула 48 указанага Закона стварэнне, размяшчэнне, будаўнiцтва або пераўтварэнне эканамiчных i сацыяльных аб’ектаў, выкарыстанне прыродных рэсурсаў на адпаведнай тэрыторыi, вырашэнне iншых пытанняў гаспадарчай, сацыяльнай i культурнай дзейнасцi, якiя закранаюць iнтарэсы насельнiцтва, ажыццяўляюцца са згоды выканаўчага камiтэта (мясцовай адмiнiстрацыi).
Асаблiвасцi кампетэнцыi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта вызначаюцца Законам “Аб статусе сталiцы Рэспублiкi Беларусь — горада Мiнска”. У адпаведнасцi з артыкулам 2 дадзенага Закона статус горада Мiнска як сталiцы Рэспублiкi Беларусь абумоўлiвае спецыфiку стварэння аб’ектаў iнфраструктуры мiжнароднага значэння, прадастаўленне дзяржавай дадатковых гарантый, звязаных з ажыццяўленнем горадам Мiнскам функцый сталiцы Рэспублiкi Беларусь.
Мiнгарвыканком у мэтах забеспячэння ўказаных функцый разам з ажыццяўленнем iншых функцый распрацоўвае i зацвярджае праекты дэтальных планаў, планаў рэгулявання забудовы, горадабудаўнiчыя, будаўнiчыя i эксплуатацыйныя нормы i правiлы горада Мiнска (артыкул 9 Закона). Мiнгарсавет у гэтых жа мэтах зацвярджае Статут горада Мiнска, у якiм у тым лiку вызначаюцца асаблiвасцi горадабудаўнiчага ўладкавання, Правiлы добраўпарадкавання i ўтрымання горада Мiнска (артыкул 10 Закона).
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. № 572 абмежаваны магчымасцi ўплыву мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў на змест рэкламнай iнфармацыi, якая размяшчаецца ў якасцi вонкавай рэкламы. На практыцы гэта зведзена да права мясцовага выканаўчага i распарадчага органа адмовiць у размяшчэннi рэкламы, калi распаўсюджвальнiк раней неаднаразова размяшчаў неналежную i iншую рэкламу, у якой мелiся парушэннi заканадаўства (пункт 28 Палажэння). Узгадненне рэкламнай iнфармацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 3 Палажэння з тэрытарыяльным органам Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва i iнвестыцый.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, такi падыход не ўлiчвае належным чынам палажэннi Канстытуцыi i законаў, якiя вызначаюць паўнамоцтвы мясцовых органаў кiравання i самакiравання i адказнасць за развiццё сацыяльнай iнфраструктуры на падведамнай iм тэрыторыi. Аб’екты вонкавай рэкламы з’яўляюцца актыўнымi элементамi, якiя фармiруюць тэхнiчныя i эстэтычныя якасцi асяроддзя прабывання, уздзейнiчаюць на псiхалогiю насельнiцтва, тэндэнцыi паводзiн, лад жыцця, вызначаюць прыярытэтныя напрамкi эканамiчнага развiцця, у тым лiку развiцця мясцовай вытворчасцi тавараў i сферы паслуг. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што гэтым абумоўлiваецца неабходнасць удзелу мясцовых органаў кiравання i самакiравання ў вызначэннi рэкламнай палiтыкi, змястоўнай накiраванасцi рэкламнай iнфармыцыi на стадыi яе ўзгаднення тэрытарыяльным органам Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва i iнвестыцый.
2. Артыкулам 11 Закона “Аб рэкламе”, а таксама пунктам 6 Палажэння не выключаецца магчымасць устаноўкi тэхнiчных сродкаў вонкавай рэкламы на паверхi будынкаў, пабудоў (даху, фасадах, сценах), якiя ўяўляюць сабой гiсторычна-культурную каштоўнасць, а таксама на тэрыторыi зон аховы, рэгулюемай забудовы, аховы наваколля або аховы культурнага пласту. Указаным Палажэннем прадугледжана, што ўстаноўка вонкавай рэкламы павiнна быць узгоднена з адпаведным органам архiтэктурнай i гарадабудаўнiчай дзейнасцi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а таксама органам, у аператыўным кiраваннi якога знаходзiцца дадзеная маёмасць, тады як у адпаведнасцi з Законам “Аб ахове гiстарычна-культурнай спадчыны” вырашэнне гэтых пытанняў знаходзiцца ў кампетэнцыi Камiтэта па ахове гiстарычна-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 8 i 70).
Паколькi згодна з пунктам 13 Палажэння правядзенне iншых, не прадугледжаных iм узгадненняў, звязаных з размяшчэннем вонкавай рэкламы, не дапускаецца, размяшчэнне вонкавай рэкламы на паверхнi будынкаў, пабудоў (даху, фасадах, сценах), якiя адносяцца да гiстарычна-культурнай спадчыны, або ў зонах iх аховы, iншых зонах з асобым рэжымам iх аховы i выкарыстання, фактычна ажыццяўляецца без згоды спецыяльна ўпаўнаважанага на тое органа (мясцовыя камiтэты архiтэктурнай i горадабудаўнiчай дзейнасцi такiмi органамi не з’яўляюцца). Гэта з’яўляецца парушэннем патрабаванняў Закона “Аб ахове гiстарычна-культурнай спадчыны” (артыкулы 8, 50, 51 i 70).
У сувязi з выкладзеным Канстытуцыйны Суд лiчыць, што пытаннi ўзгаднення размяшчэння вонкавай рэкламы на матэрыяльных гiстарычна-культурных каштоўнасцях (сценах, дахах, фасадах, будынках i пабудовах) або ў зонах iх аховы павiнны быць вырашаны ў Палажэннi ў дакладнай адпаведнасцi з патрабаваннямi Закона “Аб ахове гiстарычна-культурнай спадчыны”.
3. Згодна з часткай трэцяй артыкула 11 Закона “Аб рэкламе” за выдачу дазволаў на распаўсюджванне вонкавай рэкламы бярэцца плата ў парадку i памерах, якiя ўстанаўлiваюцца адпаведным органам мясцовага кiравання.
Часткай чацвёртай артыкула 11 дадзенага Закона прадугледжана таксама магчымасць спагнання платы за распаўсюджванне вонкавай рэкламы. Вызначэнне памеру гэтай платы i парадку яе ўнясення ажыццяўляецца на падставе дагавора з уласнiкам або iншай упаўнаважанай iм асобай. Пры гэтым у адносiнах да аб’ектаў камунальнай уласнасцi ад iмя ўласнiка выступае выканаўчы i распарадчы орган, правамоцны распараджацца камунальнай уласнасцю ў межах прадастаўленых яму паўнамоцтваў (пункт 5 артыкула 9 Закона “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь”).
Такiм чынам, калi зыходзiць з прадпiсанняў Закона “Аб рэкламе”, неабходна размяжоўваць пытаннi платы за выдачу дазволаў на размяшчэнне вонкавай рэкламы i за выкарастанне месц размяшчэння рэкламы.
У гэтай сувязi змяненне парадку ўнясення платы за распаўсюджванне вонкавай рэкламы, нягледзячы на абгрунтаванасць прапаноў Мiнгарвыканкома, магчыма толькi на заканадаўчым узроўнi.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 7, 36, 38, 40 i 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫPАШЫЎ:
1. Адзначыць , што палажэннi законаў “Аб статусе сталiцы Рэспублiкi Беларусь — горада Мiнска”, “Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь” маюць непасрэдны характар дзеяння i валодаюць прыярытэтам у адносiнах да падзаконных актаў у частцы вызначэння паўнамоцтваў Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта i iх адказнасцi за развiццё сацыяльнай iнфраструктуры на тэрыторыi горада Мiнска, уключаючы вырашэнне пытанняў, якiя датычацца вонкавай рэкламы.
2. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:
унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. № 572 “Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку размяшчэння вонкавай рэкламы” змяненнi i дапаўненнi, накiраваныя на забеспячэнне ў адпаведнасцi з законамi належнага ўдзелу мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у прыватнасцi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, пры ўзгадненнi рэкламнай iнфармацыi;
вырашыць пытанне, якое датычыцца ўзгаднення размяшчэння вонкавай рэкламы на аб’ектах, што з’яўляюцца гiстарычна-культурнымi каштоўнасцямi, i ў зонах iх аховы, у адпаведнасцi з Законам “Аб ахове гiстарычна-культурнай спадчыны”, шляхам унясення адпаведных змяненняў i дапаўненняў ва ўказанае Палажэнне;
разгледзець прапанову Мiнгарвыканкома адносна спагнання платы за размяшчэнне вонкавай рэкламы з улiкам таго, што асяроддзе прабывання (у прыватнасцi, гарадская прастора), якое фармiруецца комплексам састаўляючых i з’яўляецца аб’ектам агульнага карыстання насельнiцтва, уяўляе сабой камерцыйную каштоўнасць пры выбары месца i спосабу размяшчэння вонкавай рэкламы, з мэтай магчымага ўнясення ў Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь законапраекта аб адпаведных змяненнях i дапаўненнях Закона “Аб рэкламе”, арыентаваных на ўлiк iнтарэсаў не толькi ўласнiкаў месц размяшчэння рэкламы, але i iнтарэсаў горада Мiнска ў цэлым у развiццi iнфраструктуры, што адпавядае яго статусу сталiцы.
3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня яго прыняцця.
4. Гэта рашэнне падлягае апублiкаванню ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч