Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 лютага 2001 г. № Р-108/2001
Аб некаторых пытаннях, якiя датычацца прававога статуса садаводчых таварыстваў
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., разгледзеўшы на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 i часткi чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi звароты Савета Асацыяцыi садаводчых таварыстваў (кааператываў) “Сад” Мiнскай вобласцi, асобных садаводчых таварыстваў адносна прававога рэгулявання арганiзацыi i дзейнасцi садаводчых таварыстваў, а таксама iх дзяржаўнай рэгiстрацыi i перарэгiстрацыi, устанавiў наступнае.
 
У зваротах указвалася, што некаторыя выканаўчыя камiтэты рэкамендавалi садаводчым таварыствам правесцi iх рэарганiзацыю ў форме пераўтварэння ў спажывецкiя кааператывы, спасылаючыся пры гэтым на патрабаваннi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 1999 г. № 11 “Аб упарадкаваннi дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спынення дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання” (са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi Дэкрэтам ад 16 лiстапада 2000 г. № 22), згодна з якiм некамерцыйныя арганiзацыi абавязаны да 1 лiпеня 2001 г. прывесцi свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам, Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь i iншым заканадаўствам.
 
Заяўнiкi ў сувязi з гэтым адзначылi, што: 1) для пераўтварэння садаводчых таварыстваў у спажывецкiя кааператывы няма неабходнай прававой асновы, паколькi такое пераўтварэнне з Грамадзянскага кодэкса i Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 1999 г. № 11 не вынiкае, а некамерцыйныя арганiзацыi могуць iснаваць i ў iншых формах, не ўказаных непасрэдна ў ГК; 2) нават калi такое пераўтварэнне будзе ажыццяўляцца, за рэгiстрацыю не павiнна брацца плата; 3) функцыянiраванне садаводчых таварыстваў у многiм ускладняецца недасканаласцю i супярэчлiвасцю дзеючага заканадаўства аб садаводчых таварыствах.
 
Садаводчыя таварыствы, створаныя да афiцыйнага апублiкавання новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, дзейнiчаюць на падставе статутаў садаводчых таварыстваў, прынятых у адпаведнасцi з Тыпавым статутам садаводчага таварыства (у далейшым — Тыпавы статут), зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў БССР i Белсаўпрофа ад 30 студзеня 1989 г. № 55 (са змяненнямi, унесенымi пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня 1992 г. № 428). Гэтыя статуты прымалiся агульнымi сходамi членаў таварыстваў, узгаднялiся з прадпрыемствамi, пры якiх арганiзоўвалiся таварыствы, i рэгiстравалiся раённымi, гарадскiмi выканаўчымi камiтэтамi па месцы знаходжання таварыства.
 
Згодна з Тыпавым статутам садаводчае таварыства набывае правы юрыдычнай асобы з моманту рэгiстрацыi яго статута.
 
Члены садаводчага таварыства на выдзеленых iм зямельных участках ажыццяўляюць будаўнiцтва садовых домiкаў i iншых пабудоў, робяць неабходныя пасадкi, выконваюць агратэхнiчныя мерапрыемствы i да т.п. Садовыя домiкi, гаспадарчыя пабудовы на садовых участках, пладова-ягадныя насаджэннi першапачаткова належаць членам таварыства на праве ўласнасцi.
 
Члены садаводчага таварыства ўплачваюць уступны, членскiя i мэтавыя ўзносы, памеры i парадак уплаты якiх устанаўлiвае агульны сход таварыства.
 
Уступныя ўзносы, якiя ўносяцца членамi садаводчых таварыстваў, згодна з пунктам 39 Тыпавога статута расходуюцца пры вырашэннi арганiзацыйных пытанняў таварыства, а членскiя i мэтавыя — у адпаведнасцi з прыходна-расходнымi каштарысамi таварыства, у прыватнасцi, на асваенне (планiраванне) тэрыторыi, узвядзенне гаспадарчых пабудоў i збудаванняў агульнага карыстання, на водазабеспячэнне, электрыфiкацыю, будаўнiцтва дарог, мастоў, агароджаў тэрыторыi таварыства i iнш.
 
Асобе, якая выбыла (выключана) з членаў садаводчага таварыства, вяртаюцца мэтавыя ўзносы, унесеныя ў касу таварыства на ўзвядзенне гаспадарчых пабудоў i збудаванняў агульнага карыстання (за вылiкам зносу), на водазабеспячэнне, электрыфiкацыю, будаўнiцтва дарог, мастоў, агароджаў тэрыторыi таварыства, правядзенне мерапрыемстваў па асваенню ўчастка. Не вяртаюцца ўказанай асобе ўступны i членскi ўзносы, унесеныя на ўтрыманне рабочых i служачых таварыства, на культурныя мерапрыемствы, узносы на рамонт грамадскiх гаспадарчых пабудоў i збудаванняў, а таксама плацяжы за карыстанне вадой, электраэнергiяй i аўтатранспартам.
 
Асоба, прынятая ў члены садаводчага таварыства замест выбыўшай (выключанай) з членаў таварыства, абавязана ўнесцi таварыству ўступны ўзнос, а таксама падлягаючыя выплаце асобе, якая выбыла (выключана) з таварыства, сумы мэтавых узносаў (з улiкам зносу пабудоў i збудаванняў), кошт садовага домiка i iншых пабудоў, пладова-ягадных насаджэнняў i аплацiць iншыя затраты па асваенню зямельнага ўчастка.
 
Прааналiзаваўшы нормы грамадзянскага i зямельнага заканадаўства, якiя адносяцца да пытанняў арганiзацыi i дзейнасцi садаводчых таварыстваў, правоў i абавязкаў iх членаў, Тыпавы статут садаводчага таварыства, правапрымяняльную практыку, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да наступных вывадаў.
 
У новым Грамадзянскiм кодэксе юрыдычным асобам прысвечана асобная глава (артыкулы 44 — 123). Пры гэтым адметныя асаблiвасцi розных вiдаў юрыдычных асоб, iх прававы статус залежаць ад таго, якiя правы ў адносiнах да юрыдычнай асобы маюць iх заснавальнiкi (удзельнiкi), а таксама ў якiх арганiзацыйна-прававых формах яны створаны (артыкулы 44 i 46 ГК).
 
Па сваёй прававой прыродзе, характару i мэтах дзейнасцi садаводчыя таварыствы адносяцца да некамерцыйных арганiзацый, таму што яны не маюць на сваёй мэце атрыманне прыбытку. Садаводчыя некамерцыйныя таварыствы могуць займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю толькi пастолькi, паколькi гэта служыць дасягненню мэт, дзеля якiх яны створаны, i адпавядае гэтым мэтам.
 
Згодна з абзацам першым пункта 3 артыкула 46 Грамадзянскага кодэкса юрыдычныя асобы, якiя з’яўляюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi, могуць стварацца як у форме спажывецiх кааператываў, грамадскiх або рэлiгiйных арганiзацый (аб’яднанняў), што фiнансуюцца ўласнiкам устаноў, дабрачынных i iншых фондаў, так i ў iншых формах, прадугледжаных заканадаўствам.
 
Даследаваўшы прававую прыроду некамерцыйных арганiзацый з улiкам палажэнняў артыкулаў 46 i 116—123 Грамадзянскага кодэкса, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што нягледзячы на пэўную сходнасць у прававым рэгуляваннi некаторых пытанняў арганiзацыi i дзейнасцi садаводчых таварыстваў i спажывецкiх кааператываў, садаводчыя таварыствы могуць выступаць у якасцi самастойнай арганiзацыйна-прававой формы некамерцыйных арганiзацый, iснаванне якой дапускаецца Грамадзянскiм кодэксам (артыкул 46) i Кодэксам аб зямлi (артыкулы 75—77 i iнш.).
 
Прававы статус дзеючых садаводчых таварыстваў i статус спажывецкiх кааператываў, вызначаны ў адпаведнасцi з Грамадзянскiм кодэксам, маюць пэўныя адрозненнi, якiя заключаюцца ў наступным:
 
1) сродкi садаводчага таварыства ўтвараюцца з уступных, членскiх i мэтавых узносаў членаў таварыства i iншых паступленняў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам (пункт 39 Тыпавога статута), тады як сродкi садаводчага кааператыва ўтвараюцца за кошт уступных, членскiх i паявых узносаў, а таксама iншых паступленняў;
 
2) садаводчае некамерцыйнае таварыства адказвае па сваiх абавязацельствах усёй прыналежнай яму маёмасцю. Таварыства не адказвае па абавязацельствах сваiх членаў, хаця б i звязаных з вядзеннем калектыўнага садаводства, а яго члены — па абавязацельствах таварыства (пункт 14 Тыпавога статута). Садоводчы спажывецкi кааператыў таксама адказвае па сваiх абавязацельствах усёй прыналежнай яму маёмасцю. Кааператыў не адказвае па абавязацельствах сваiх членаў, хаця б i звязаных з вядзеннем калектыўнага садаводства, а яго члены — па абавязацельствах кааператыва, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам. Гэта датычыцца абавязку членаў кааператыва на працягу трох месяцаў пасля зацвярджэння штогадовага каштарыса пакрыць панесеныя страты шляхам дадатковых узносаў. Пры невыкананнi гэтага абавязку кааператыў можа быць лiквiдаваны ў судовым парадку па патрабаванню крэдытораў. Члены спажывецкага кааператыва нясуць субсiдыярную адказнасць па абавязках кааператыва ў межах няўнесенай часткi дадатковага ўзносу кожнага з членаў кааператыва (пункт 4 артыкула 116 ГК);
 
3) найменне спажывецкага кааператыва павiнна змяшчаць указанне на асноўную мэту яго дзейнасцi, а таксама слова “кааператыў” (пункт 3 артыкул 116 ГК).
 
Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што Грамадзянскi кодэкс, прадугледзеўшы ў артыкуле 46 магчымасць стварэння некамерцыйных арганiзацый у iншых формах, акрамя пералiчаных у гэтым артыкуле, у артыкуле 1088, якi вызначае асаблiвасцi наследавання долi (паю) укладчыка камандытнага таварыства, удзельнiка (акцыянера) гаспадарчага таварыства i члена спажывецкага кааператыва, указаў толькi на дачны i садаводчы спажывецкi кааператывы. Супастаўленне дадзеных артыкулаў дае падставу зрабiць вывад аб пэўнай недасканаласцi ў гэтай частцы рэдакцыi артыкула 1088 ГК. Паколькi дапускаецца магчымасць iснавання некамерцыйных арганiзацый, у тым лiку ў сферы калектыўнага садаводства i агароднiцтва ў iншых (акрамя спажывецкiх кааператываў) арганiзацыйна-прававых формах, што вынiкае са зместу пункта 3 артыкула 46 ГК, то i ў артыкуле 1088 ГК гэты пералiк не павiнен вычэрпвацца толькi дачнымi i садаводчымi кааператывамi. Тым больш, што ў Кодэксе аб зямлi, прынятым пазней Грамадзянскага кодэкса (адпаведна 4 студзеня 1999 г. i 7 снежня 1998 г.), садаводчыя таварыствы вызначаны ў якасцi аднаго з суб’ектаў зямельных адносiн (артыкулы 75—77).
 
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, зямельнае заканадањўства ў дадзеным выпадку не супярэчыць палажэнням артыкула 46 ГК. Вызначаючы прававое рэгуляванне зямельных адносiн з удзелам садаводчых таварыстваў, заканадавец тым самым прадугледзеў наяўнасць адной з магчымых форм некамерцыйных арганiзацый, якiя не пералiчаны у артыкуле 46 ГК, але дапускаюцца iм. Права выбару арганiзацыйна-прававой формы належыць садаводчым таварыствам, калi iншае не ўстанаўлiваецца заканадаўствам.
 
Разам з тым Канстытуцыйны Суд адзначае, што Тыпавы статут не адпавядае новаму грамадзянскаму i зямельнаму заканадаўству. Так, пунктам 1 Тыпавога статута прадугледжваецца, што зямельны ўчастак пад садаводчае таварыства прадастаўляецца ў бястэрмiновае карыстанне прадпрыемству, установе, арганiзацыi, з улiкам работнiкаў якiх арганiзавалася садоводчае таварыства. Згодна ж з артыкулам 75 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi грамадзяне, жадаючыя атрымаць зямельны ўчастак для вядзення калектыўнага садаводства, падаюць заявы ў выканаўчы i распарадчы орган па месцы жыхарства або па месцы работы (юрыдычнай асобе), якi забяспечвае ўтварэнне садаводчага таварыства ў парадку, што вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з артыкулам 76 Кодэкса аб зямлi землi, якiя прадастаўляюцца для вядзення калектыўнага садаводства, складаюцца з зямель агульнага карыстання i зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў пажыццёвым спадчынным уладаннi цi ў асабiстай уласнасцi членаў садаводчага таварыства. Выкуп членам садаводчага таварыста зямельнага ўчастка ў асабiстую ўласнасць не з’яўляецца падставай для спынення членства ў садаводчым таварыстве (частка першая артыкула 77 Кодэкса аб зямлi).
 
Маюць патрэбу ў пераглядзе i многiя iншыя нормы Тыпавога статута, якiя адносяцца да пытанняў арганiзацыi садаводчых таварыстваў, прыняцця i рэгiстрацыi iх статутаў, правоў i абавязкаў членаў садаводчых таварыставах, падстаў выключэння з таварыства i да т.п.
 
У сваiм рашэннi ад 26 красавiка 2000 г. “Аб неабходнасцi ўдасканалення зямельнага заканадаўства, што датычыцца правоў членаў садаводчых таварыстваў, якiя з’яўляюцца ўласнiкамi зямельных участкаў” Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь паскорыць прыняцце новага Тыпавога статута садаводчага таварыства, якi б засноўваўся на новым грамадзянскiм i зямельным заканадаўстве, i пры неабходнасцi ўнесцi кампетэнтным органам дзяржаўнай улады прапановы, прадугледжваючыя больш поўную заканадаўчую абарону правоў членаў садаводчых таварыстваў, якiя з’яўляюцца ўласнiкамi зямельных участкаў. Аднак новы Тыпавы статут да цяперашняга часу не прыняты, што прыводзiць на практыцы да дадатковых праблем у дзейнасцi садаводчых таварыстваў.
 
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, пытаннi, якiя датычацца дзейнасцi садаводчых таварыстваў, могуць быць вырашаны i шляхам падрыхтоўкi праекта закона аб некамерцыйных аб’яднаннях грамадзян у галiне калектыўнага садаводства i агароднiцтва, што вызначае прававую прыроду i статус такiх аб’яднанняў, iх асаблiвасцi i адрозненнi. Пры гэтым могуць быць скарыстаны падыходы расiйскага заканадаўства, у якiм прадугледжана права грамадзян ствараць садаводчыя, агароднiцкiя цi дачныя некамерцыйныя таварыствы, садаводчыя, агароднiцкiя цi дачныя спажывецкiя кааператывы або садаводчыя, агароднiцкiя цi дачныя некамерцыйныя партнёрствы (пункт 1 артыкула 4 Закона Расiйскай Федэрацыi ад 15 красавiка 1998 г. “Аб садаводчых, агароднiцкiх i дачных некамерцыйных аб’яднаннях грамадзян”).
 
З прыняццем новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь юрыдычныя асобы, якiя iснавалi ў арганiзацыйна-прававых формах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, абавязаны былi ў сiлу патрабаванняў артыкула 1141 ГК унесцi змяненнi ў свае статуты ў мэтах прывядзення iх у адпаведнасць з нормамi Кодэкса. Пры гэтым заканадаўча было замацавана правiла, што юрыдычныя асобы, абавязаныя прывесцi свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з Кодэксам, вызваляюцца ад уплаты рэгiстрацыйнага збору пры рэгiстрацыi такiх змяненняў.
 
Пунктам 17 Палажэння аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання, зацверджанага Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 1999 г. № 11 (у рэдакцыi Дэкрэта ад 16 лiстапада 2000 г. № 22), прадугледжана, што не бярэцца плата за дзяржаўную рэгiстрацыю змяненняў i дапаўненняў, што ўносяцца ва ўстаноўчыя дакументы камерцыйных i некамерцыйных арганiзацый у выпадку змянення заканадаўства, у адпаведнасцi з якiм патрабуецца змяненне або дапаўненне ўстаноўчых дакументаў.
 
У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд лiчыць, што пры рэгiстрацыi змяненняў i дапаўненняў у статуты садаводчых таварыстваў у мэтах iх прывядзення ў адпаведнасць з новым грамадзянскiм i зямельным заканадаўствам (без пераўтварэння ў садаводчыя кааператывы) плата за дзяржаўную рэгiстрацыю не бярэцца.
 
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 i часткай чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 36, 38, 40 , 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
 
ВЫPАШЫЎ:
 
1. Прызнаць, што не супярэчыць нормам Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь iснаванне садаводчых таварыстваў у якасцi самастойнай арганiзацыйна-прававой формы некамерцыйных арганiзацый. Разам з гэтым не выключаецца права садаводчых таварыстваў пераўтварацца ў садаводчыя кааператывы.
 
2. Садаводчыя таварыствы абавязаны ўнесцi ў свае статуты змяненнi i дапаўненнi, якiя вынiкаюць з новага грамадзянскага i зямельнага заканадаўства. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што спагнанне платы за рэгiстрацыю змяненняў i дапаўненняў у iх устаноўчыя дакументы ў сувязi са змяненнем заканадаўства, у адпаведнасцi з якiм патрабуецца ўнясенне такiх змяненняў або дапаўненняў (калi садаводчыя таварыствы не пераўтвараюцца ў садаводчыя кааператывы), не мае прававой асновы.
 
3. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з патрабаваннямi Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi (артыкул 75) забяспечыць у рамках сваёй кампетэнцыi належнае рэгуляванне пытанняў, звязаных з арганiзацыяй i дзейнасцю садаводчых таварыстваў, i пры неабходнасцi ўнесцi адпаведным органам дзяржаўнай улады прапановы, якiя прадугледжваюць больш поўную заканадаўчую абарону правоў членаў садаводчых таварыстваў.
 
4. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
 
5. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                                                                                      Р.А. Васiлевiч