Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лютага 2001 г. № Р-107/2001
21 лютага 2001 г. № Р-107/2001
Аб парадку ўплаты членскiх прафсаюзных узносаў
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.І., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.І., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б. разгледзеў на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi звароты грамадзян аб парадку ўплаты прафсаюзных узносаў.
У зваротах ставiлася пытанне аб канстытуцыйнасцi спагнання прафсаюзных узносаў праз бухгалтэрыю арганiзацыi без пiсьмовай згоды работнiка.
Прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававых актаў, заканадаўства аб працы, нормы калектыўных дагавораў i пагадненняў, а таксама практыку iх прымянення, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
У адпаведнасцi з артыкулам 36 Канстытуцыi кожны мае права на свабоду аб’яднанняў. Артыкулам 41 Канстытуцыi грамадзянам гарантавана права на абарону сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне ў прафесiянальныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) i права на забастоўку.
Згодна з артыкулам 2 Закона “Аб прафесiянальных саюзах” грамадзяне маюць права добраахвотна ствараць па свайму выбару прафсаюзы, а таксама ўступаць у прафсаюзы пры ўмове выканання iх статутаў (палажэнняў). Часткай другой артыкула 3 названага Закона прадугледжана, што прафсаюзы самастойна распрацоўваюць i зацвярджаюць свае статуты (палажэннi), вызначаюць структуру, выбiраюць кiруючыя органы, арганiзуюць сваю дзейнасць, праводзяць сходы, канферэнцыi, пленумы, з’езды. Арыкулам 27 Закона “Аб прафесiянальных саюзах” устаноўлена, што крынiцы, парадак фармiравання
i выкарыстання сродкаў прафсаюзнага бюджэту вызначаюцца статутамi (палажэннямi) прафсаюзаў. Статутамi прафесiянальных саюзаў прадугледжана, што членам прафесiянальнага саюза можа быць грамадзянiн, якi выявiў жаданне быць у прафсаюзе, прызнае статут прафесiянальнага саюза, своечасова выплачвае членскiя ўзносы i не з’яўляецца членам iншага прафсаюза. Статутамi прадугледжаны абавязак члена прафсаюза штомесячна ва ўстаноўленым парадку i памеры ўплачваць членскiя ўзносы.
i выкарыстання сродкаў прафсаюзнага бюджэту вызначаюцца статутамi (палажэннямi) прафсаюзаў. Статутамi прафесiянальных саюзаў прадугледжана, што членам прафесiянальнага саюза можа быць грамадзянiн, якi выявiў жаданне быць у прафсаюзе, прызнае статут прафесiянальнага саюза, своечасова выплачвае членскiя ўзносы i не з’яўляецца членам iншага прафсаюза. Статутамi прадугледжаны абавязак члена прафсаюза штомесячна ва ўстаноўленым парадку i памеры ўплачваць членскiя ўзносы.
Безнаяўны парадак уплаты членскiх прафсаюзных узносаў быў устаноўлены пастановай Прэзiдыума Усесаюзнага Цэнтральнага Савета прафесiянальных саюзаў ад 26 чэрвеня 1982 г. … № 9-3 “Аб парадку ўвядзення безнаяўнай уплаты членскiх прафсаюзных узносаў”. Такi парадак ўплаты членскiх узносаў мог уводзiцца па рашэнню савета прафсаюзаў i толькi са згоды члена прафсаюза пры абавязковай наяўнасцi яго пiсьмовай заявы.
Генеральным пагадненнем ад 24 снежня 1997 г. (са змяненнямi i дапаўненнямi ад 12 лютага 1999 г. i 24 снежня 1999 г.) памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiмi аб’яднаннямi наймальнiкаў i прафсаюзаў на 1998—2000 гг. бакi дамовiлiся ўключаць у галiновыя i мясцовыя тарыфныя пагадненнi, а таксама ў калектыўныя дагаворы палажэннi аб пералiчэннi ва ўстаноўлены тэрмiн членскiх прафсаюзных узносаў на банкаўскiя рахункi прафсаюзных арганiзацый у адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 1996 г. № 726/14 “Аб пералiчэннi прафсаюзных членскiх узносаў”. Гэтай пастановай прадугледжана забяспечыць у адпаведнасцi з калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi) пералiчэнне ў першачарговым парадку прафсаюзных членскiх узносаў на бягучыя рахункi прафсаюзных органаў, выкарыстоўваючы для гэтых мэт сродкi суб’ектаў гаспадарання, прызначаныя на неадкладныя патрэбы.
Палажэннi аб пералiчэннi ў безнаяўнай форме членскiх прафсаюзных узносаў змяшчаюцца i ў пагадненнях, заключаных на галiновым узроўнi адпаведнымi рэспублiканскiмi прафсаюзамi i органамi дзяржаўнага кiравання, а таксама ў калектыўных дагаворах арганiзацый.
Парадак уплаты штомесячных членскiх узносаў, у прыватнасцi для прафсаюзаў, якiя ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларускую, прадугледжаны Тыпавой iнструкцыяй аб парадку ўплаты i ўлiку ўступных i штомесячных членскiх прафсаюзных узносаў, зацверджанай Прэзiдыумам Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай 23 верасня 1999 г. (пратакол № 50). Згодна з пунктам 3.2 названай iнструкцыi штомесячныя членскiя прафсаюзныя ўзносы, налiчаныя з заработку па асноўнаму месцу работы, могуць па пiсьмовай заяве члена прафсаюза ўплачвацца ў безнаяўным парадку праз бухгалтэрыю прадпрыемства, арганiзацыi, установы розных форм уласнасцi. Члены прафсаюза, якiя не выявiлi жадання ўплачваць штомесячныя членскiя прафсаюзныя ўзносы ў безнаяўным парадку, уплачваюць iх з заработку за мiнулы перыяд па асноўнаму месцу работы наяўнымi грашыма па ведамасцi ўстаноўленай формы прафгрупоргу або казначэю прафсаюзнага (цэхавага) камiтэта (п. 3.3 Інструкцыi).
Прааналiзаваўшы ўказаныя нарматыўныя акты, Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду, што дзеючым заканадаўствам дапускаецца ўплата членскiх прафсаюзных узносаў шляхам безнаяўных разлiкаў праз бухгалтэрыю прадпрыемства. Такi парадак не супярэчыць Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам i законам Рэспублiкi Беларусь. У той жа час Канстытуцыйны Суд адзначае, што хаця безнаяўны парадак пералiчэння членскiх прафсаюзных узносаў дапушчальны i спрашчае iх уплату, аднак выбар парадку ўплаты належыць работнiку — члену прафсаюза.
Работнiк можа падаць наймальнiку заяву аб пералiчэннi членскiх прафсаюзных узносаў на рахункi прафсаюзных органаў шляхам безнаяўнага пералiчэння бухгалтэрыi прадпрыемства цi ўплачваць iх наяўнымi грашыма па ведамасцi ўстаноўленай формы прафгрупоргу або казначэю прафсаюзнага камiтэта.
Пры вывучэннi пастаўленага ў зваротах пытання Канстытуцыйным Судом устаноўлена, што ў асноўным членамi прафсаюза падаюцца заявы аб безнаяўным пералiчэннi членскiх прафсаюзных узносаў. Аднак на практыцы ўтрыманнi з заработнай платы для аплаты членскiх прафсаюзных узносаў ажыццяўляюцца i ў работнiкаў, якiя не падавалi такой заявы. Маюць месца выпадкi прафсаюзных узносаў з заработнай платы работнiкаў, якiя не з’яўляюцца членамi прафсаюза.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што наймальнiк мае права рабiць утрыманнi з заработнай платы работнiка для пералiчэння ў безнаяўным парадку членскiх прафсаюзных узносаў толькi пры наяўнасцi дакладных звестак аб тым, што работнiк з’яўляецца членам прафсаюза i прадставiў пiсьмовую заяву на ўплату членскiх ўзносаў шляхам безнаяўнага пералiчэння. Дадзены вывад грунтуецца на нормах Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i мiжнародна-прававых актаў.
У адпаведнасцi з артыкулам 107 Працоўнага кодэкса ўтрыманнi з заработнай платы могуць рабiцца толькi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Аналiз дадзенай нормы працоўнага заканадаўства паказвае, што недапушчальна ажыццяўленне ўтрыманняў з заработнай платы работнiкаў у выглядзе вылiкаў, якiя робяцца наймальнiкам па ўласнаму меркаванню, i iншых утрыманняў, акрамя прадугледжаных законам. Гэтая норма заснавана на палажэннях Канвенцыi Мiжнароднай арганiзацыi працы № 95 “Аб ахове заработнай платы”, згодна з якiмi вылiкi з заработнай платы дазваляюцца толькi пры захаваннi ўмоў i ў памерах, што вызначаюцца заканадаўствам дадзенай краiны або ўстанаўлiваюцца калектыўнымi дагаворамi цi арбiтражнымi рашэннямi (арт. 8 ).
Частка чацвёртая артыкула 107 Працоўнага кодэкса прадугледжвае, што наймальнiк абавязаны рабiць утрыманнi з заработнай платы работнiка па яго пiсьмовай заяве для ажыццяўлення безнаяўных разлiкаў. Гэта палажэнне адпавядае артыкулу 6 указанай Канвенцыi Мiжнароднай арганiзацыi працы № 95, у адпаведнасцi з якiм прадпрымальнiкам забараняецца ў якой бы то нi было меры ўшчамляць працоўных у свабодным распараджэннi сваёй заработнай платы.
Такiм чынам, як нормамi мiжнародна-прававых актаў, так i нормамi нацыянальнага заканадаўства ўстаноўлена, што ўтрыманнi з заработнай платы могуць ажыццяўляцца толькi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, або па пiсьмовай заяве работнiка.
Практыка прымянення нарматыўных актаў, якiя датычацца ўплаты прафсаюзных узносаў, сведчыць аб неналежным кантролi прафсаюзаў за захаваннем заканадаўства аб працы, абавязак ажыццяўлення якога ўскладзены на iх артыкулам 463 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i Парадкам ажыццяўлення прафсаюзамi грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб працы, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2000 г. № 1630.
У мэтах недапушчэння ўтрыманняў з заработнай платы асоб, якiя не з’яўляюцца членамi прафсаюзаў або якiя не прадставiлi пiсьмовай заявы аб пералiчэннi ў безнаяўным парадку на рахункi прафсаюзных органаў членскiх прафсаюзных узносаў, прафсаюзы павiнны прадстаўляць наймальнiку дакладныя звесткi аб работнiках, якiя з’яўляюцца членамi прафсаюза, весцi ўлiк уплачваемых членскiх прафсаюзных узносаў i ажыццяўляць кантроль за правiльнасцю iх уплаты.
Наймальнiкi, якiя робяць утрыманнi з заработнай платы работнiка для пералiчэння членскiх прафсаюзных узносаў, таксама абавязаны кiравацца нормамi заканадаўства, што прадугледжвае магчымасць утрымання толькi на падставе пiсьмовай заявы работнiка.
Любыя ўтрыманнi з заработнай платы, у тым лiку для аплаты членскiх прафсаюзных узносаў, павiнны ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i нормамi мiжнароднага права.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 11, 36, 38, 40 , 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫPАШЫЎ:
1. Прызнаць, што ўтрыманне членскiх прафсаюзных узносаў з заработнай платы работнiка шляхам безнаяўнага пералiчэння на рахункi прафсаюзных органаў адпавядае Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, законам Рэспублiкi Беларусь.
2. Звярнуць увагу прафесiянальных саюзаў i наймальнiкаў на парушэнне з iх боку заканадаўства, якое рэгулюе парадак уплаты прафсаюзных узносаў работнiкамi — членамi прафсаюза.
3. Адзначыць, што наймальнiкi маюць права рабiць утрыманнi шляхам безнаяўнага пералiку членскiх прафсаюзных узносаў на рахункi прафсаюзных органаў толькi пры наяўнасцi пiсьмовай заявы работнiка на такое пералiчэнне. Пры адсутнасцi такой заявы ажыццяўленне ўтрыманняў з заработнай платы з’яўляецца неправамерным. Лiчыць, што работнiкi — члены прафсаюза, якiя не падавалi такiх заяў i не ставiлi пытанне аб незаконнасцi склаўшайся практыкi ажыццяўлення такiх утрыманняў з iх заработнай платы шляхам безнаяўнага пералiчэння, тым самым фактычна давалi згоду на такiя ўтрыманнi пры ўмове, што яны валодалi iнфармацыяй аб гэтым (указанне ў разлiковых лiстках работнiка i да т.п.). Зыходзячы з патрабаванняў артыкула 107 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i гэтага рашэння Канстытуцыйнага Суда, такая практыка ў далейшым недапушчальная.
4. Прызнаць парушэннем канстытуцыйных правоў работнiкаў, якiя не з’яўляюцца членамi прафесiянальных саюзаў, ажыццяўленне ўтрыманняў з iх заработнай платы грашовых сум у лiк уплаты членскiх прафсаюзных узносаў. Узнiкаючыя ў гэтай сувязi спрэчкi могуць быць вырашаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
5. Звярнуць увагу прафесiянальных саюзаў на адсутнасць належнага кантролю з iх боку за захаваннем устаноўленага парадку членскiх прафсаюзных узносаў, якiя паступаюць на iх рахункi.
6. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
7. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч