Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 лютага 2001 г. № Р-106/2001
1 лютага 2001 г. № Р-106/2001
Аб выхадной дапамозе, якая выплачваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам на падставе калектыўнага дагавора пры звальненнi работнiка ў сувязi з заканчэннем тэрмiну дзеяння кантракта
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., суддзяў Бойка Т.С., Вараб’я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi зварот прафсаюзнага камiтэта ВА “Беларуськалiй” па пытанню аб падаткаабкладаннi выхадных дапамог, што прадугледжваюцца калектыўным дагаворам i выплачваюцца пры звальненнi ў сувязi з заканчэннем тэрмiну дзеяння кантракта з работнiкам, якi атрымаў права на пенсiю па ўзросту або iнвалiднасцi, устанавiў наступнае.
Часткай першай артыкула 48 Працоўнага кодэкса ўстаноўлена, што выхадная дапамога выплачваецца ў выпадках, прадугледжаных Працоўным кодэксам i iншымi актамi заканадаўства, калектыўным дагаворам, пагадненнем. Акрамя выпадкаў выплаты выхадной дапамогi, устаноўленых Працоўным кодэксам i iншымi актамi заканадаўства, заканадаўствам, такiм чынам, прадастаўлена права вырашаць гэта пытанне на лакальным узроўнi — у калектыўных дагаворах i пагадненнях бакоў. У паступiўшых у Канстытуцыйны Суд зваротах указваецца, што калектыўным дагаворам, якi дзейнiчае ў ВА “Беларуськалiй”, прадугледжана выплата выхадной дапамогi ў залежнасцi ад бесперапыннага стажу работы ў аб’яднаннi пры звальненнi ў сувязi з заканчэннем тэрмiну дзеяння кантракта работнiкам (акрамя сумяшчальнiкаў), якiя атрымалi права на пенсiю па ўзросту. На практыцы ўзнiкла пытанне аб правамернасцi падаткаабкладання выхадных дапамог, якiя прадугледжваюцца дадаткова калектыўнымi дагаворамi.
У адпаведнасцi з падпунктам 1.36 пункта 1 артыкула 3 Закона ад 21 снежня 1991 г. “Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб” (у рэдакцыi Закона ад 9 сакавiка 1999 г.) не абкладаюцца падаходным падаткам выхадныя дапамогi, якiя выплачваюцца ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. У падпункце 3.1.36 Метадычных указанняў па вылiчэнню i выплаце падаходнага падатку з фiзiчных асоб, зацверджаных загадам Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 6 красавiка 1999 г. № 62 (са змяненнямi i дапаўненнямi ад 23 кастрычнiка 2000 г. № 95), дадзен вычарпальны пералiк выпадкаў, пры наступленнi якiх выплачваемыя выхадныя дапамогi не падлягаюць падаткаабкладанню. Вызначана таксама, што выхадная дапамога не падлягае падаткаабкладанню i ў памеры, якi перавышае мiнiмальную велiчыню, устаноўленую актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, пры ўмове, што лакальнымi нарматыўнымi актамi (калектыўны дагавор, пагадненне i iншыя — артыкул 7 Працоўнага кодэкса) такое перавышэнне прадугледжана. Аднак у дадзены пералiк не ўключаны выплаты выхадных дапамог, якiя прадугледжваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам (артыкул 48 Працоўнага кодэкса) калектыўнымi дагаворамi.
Выхадной дапамогай лiчыцца гарантыйная грашовая сума, што выплачваецца работнiку ў выпадку звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за невiнаватыя яго дзеяннi па прычынах, якiя не залежаць ад работнiка, а таксама па акалiчнасцях, якiя не залежаць ад волi бакоў. Мэта выхадной дапамогi заключаецца ў змякчэннi вынiкаў, што наступаюць для работнiка ў сувязi са стратай iм работы.
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь адзначае супярэчлiвасць дзеючага заканадаўства ў сферы рэгулявання адносiн у сувязi з устанаўленнем i выплатай выхадных дапамог, а таксама iх падаткаабкладаннем. Згодна з артыкулам 48 Працоўнага кодэкса памер выхадной дапамогi можа павялiчвацца без абмежаванняў, у тым лiку i ў выпадках звальнення па падставах, прама ўказаных у артыкуле 48 Працоўнага кодэкса.
З аднаго боку, выхадныя дапамогi згодна з Метадычнымi ўказаннямi не падлягаюць падаткаабкладанню i ў памеры, якi перавышае велiчыню, устаноўленую непасрэдна актамi заканадаўства, пры ўмове, што лакальнымi нарматыўнымi актамi такое перавышэнне прадугледжана, а з другога боку, пры ўстанаўленнi выхадных дапамог у iншых выпадках на падставе лакальных нарматыўных актаў у адпаведнасцi з заканадаўствам (артыкул 48 Працоўнага кодэкса) падаткаабкладанне ажыццяўляецца.
У артыкуле 3 Закона ад 20 снежня 1991 г. “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” (са змяненнямi ад 22 снежня 1992 г.) прадугледжана, што ўключэнне палажэнняў, якiя рэгулююць пытаннi падаткаабкладання, у iншыя акты заканадаўства не дапускаецца. У той жа час у адпаведнасцi з артыкулам 109 Працоўнага кодэкса не дапускаюцца ўтрыманнi з выхадной дапамогi, кампенсацыйных i iншых выплат, на якiя згодна з заканадаўствам не накiроўваецца спагнанне. Пры гэтым можна зрабiць вывад, што гаворка iдзе аб усiх выхадных дапамогах, у тым лiку як павялiчаных на лакальным узроўнi ў памерах у параўнаннi з мiнiмальнымi памерамi, вызначанымi Працоўным кодэксам, так i ўстаноўленых калектыўным дагаворам, пагадненнем бакоў.
У адпаведнасцi з артыкулам 10 “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь” кодэкс валодае больш высокай юрыдычнай сiлай, чым закон. Новы нарматыўны прававы акт мае большую юрыдычную сiлу ў адносiнах да раней прынятага па таму ж пытанню нарматыўнаму прававому акту таго ж дзяржаўнага органа. Згодна з артыкулам 71 названага закона ў выпадку калiзii памiж нарматыўнымi прававымi актамi суб’екты праваадносiн павiнны кiравацца нормай акта, якi валодае больш высокай юрыдычнай сiлай. У гэтай сувязi прыярытэт павiнны мець палажэннi Працоўнага кодэкса.
Канстытуцыйны Суд у гэтай сувязi лiчыць, што няма прававых падстаў для ўстанаўлення падзаконнымi актамi парадку, калi з аднаго вiду (памеру) выхадных дапамог рабiлiся б налогавыя ўтрыманнi, а з iншых — не. Гэта права належыць заканадаўцу i яно можа быць рэалiзавана з улiкам неабходнасцi забеспячэння суадносiн нарматыўных актаў з улiкам iх юрыдычнай сiлы.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, не выключаецца права заканадаўца прадугледзець падаткаабкладанне з тых выплат, якiя значна перавышаюць агульнаўстаноўленыя памеры або з выхадных дапамог, якiя ўводзяцца на лакальным узроўнi. Аднак вырашэнне дадзенага пытання павiнна ажыццяўляцца з улiкам патрабаванняў артыкула 137 i iншых артыкулаў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, арыентаваных на станаўленне ў Рэспублiцы Беларусь сацыяльнай дзяржавы.
Акрамя таго, Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на супярэчлiвасць тэрмiнаў i паняццяў, якiя выкарыстоўваюцца ў нарматыўных актах, адносна гарантыйных i кампенсацыйных выплат.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40 i часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 7, 36, 38, 40 i 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць правамерным устанаўленне ў калектыўных дагаворах выхадных дапамог, якiя прадугледжваюцца на падставе артыкула 48 Працоўнага кодэкса (акрамя выхадных дапамог, прама пералiчаных у iм).
2. Прапанаваць Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнаму падатковаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь прыняць неадкладныя меры па ўстараненню iснуючых калiзiй ў заканадаўстве. Пры гэтым у сiлу вiдавочнай супярэчлiвасцi норм, што змяшчаюцца ў розных прававых актах, не павiнна, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, наступаць адказнасць наймальнiка, матэрыяльная адказнасць службовых асоб, якiя не рабiлi ўтрыманнi з выхадных дапамог, прадугледжаных калектыўным дагаворам, пагадненнем бакоў, а таксама не павiнна ажыццяўляцца спагнанне з работнiкаў сум, не ўтрыманых з такiх выхадных дапамог для мэт падаткаабладання.
3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч