Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 кастрычніка 2000 г. № Р-103/2000
Аб практыцы прымянення рашэнняў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiпеня 1999 г. "Аб некаторых пытаннях прадстаўнiцтва ў судзе па грамадзянскiх справах", ад 13 снежня 1999 г. "Аб некаторых пытаннях забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе", ад 4 лiпеня 2000 г. "Аб некаторых пытаннях, звязаных з аказаннем юрыдычнай дапамогi асуджаным" у частцы рэалiзацыi палажэнняў артыкула 62 Канстытуцыi
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., разглядзеўшы на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь звароты па пытаннях аказання юрыдычнай дапамогi i практыкi прымянення рашэнняў Канстытуцыйнага Судаад 2 лiпеня 1999 г. “Аб некаторых пытаннях прадстаўнiцтва ў судзе па грамадзянскiх справах”, ад 13 снежня 1999 г. “Аб некаторых пытаннях забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе”, ад 4 лiпеня 2000 г. “Аб некаторых пытаннях, звязаных з аказаннем юрыдычнай дапамогi асуджаным” у частцы рэалiзацыi палажэнняў артыкула 62 Канстытуцыi, устанавiў наступнае.
 
1. Згодна з артыкулам 21 Канстытуцыi забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Адным з канстытуцыйных правоў грамадзян з’яўляецца права на юрыдычную дапамогу. У артыкуле 62 Канстытуцыi прадугледжана, што кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод, у тым лiку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў i iншых сваiх прадстаўнiкоў у судзе, iншых дзяржаўных органах, органах мясцовага самакiравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях, грамадскiх аб’яднаннях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi. У выпадках, прадугледжаных законам, юрыдычная дапамога аказваецца за кошт дзяржаўных сродкаў. Процiдзеянне аказанню прававой дапамогi ў Рэспублiцы Беларусь забараняецца.
 
Палажэннi артыкула 62 Канстытуцыi знайшлi ў асноўным сваё замацаванне ў Законе “Аб адвакатуры”, Крымiнальна-працэсуальным, Грамадзянскiм працэсуальным, Гаспадарчым працэсуальным кодэксах i iншых нарматыўных актах Рэспублiкi Беларусь. Шэраг пытанняў, якiя датычацца забеспячэння канстытуцыйнага права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе, у тым лiку асуджаным, прадстаўнiцтва ў судах па грамадзянскiх справах, i iншыя не знайшлi належнага адлюстравання ў актах заканадаўства.
 
2. Канстытуцыйны Суд на падставе аналiзу зместу артыкула 62 Канстытуцыi, дзеючага заканадаўства i практыкi iх прымянення прыйшоў у сваiх рашэннях да наступных вывадаў.
 
Дзяржава гарантуе права кожнага на атрыманне квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi, паколькi ад гэтага залежыць рэалiзацыя ў поўнай меры правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.
 
У сваiм рашэннi ад 2 лiпеня 1999 г. “Аб некаторых пытаннях прадстаўнiцтва ў судзе па грамадзянскiх справах” па запыту Мiнiстэрства юстыцыi Канстытуцыйны Суд адзначыў, што дзяржава, з аднаго боку, гарантуючы квалiфiкаваную юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод грамадзян, уводзiць абавязковае лiцэнзаванне адвакацкай дзейнасцi i дзейнасцi юрыдычных i фiзiчных асоб па аказанню пэўных юрыдычных паслуг, з другога боку, дапускае прадстаўнiцтва ў судзе па грамадзянскiх справах iншых асоб. Заканадавец не вызначыў, цi можа такое прадстаўнiцтва насiць сiстэматычны характар, як часта асоба, якая не мае лiцэнзii, можа выступаць прадстаўнiком у судзе, а таксама не ўстанавiў умовы ажыццяўлення такога прадстаўнiцтва. З мэтай забеспячэння аднастайнага падыходу да рэалiзацыi норм артыкула 62 Канстытуцыi Канстытуцыйны Суд прапанаваў Мiнiстэрству юстыцыi Рэспублiкi Беларусь звярнуцца ва ўстаноўленым парадку з прапановай аб афiцыяльным тлумачэннi артыкула 62 Канстытуцыi i норм працэсуальнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца прадстаўнiцтва ў судзе. Аднак, нягледзячы на ўзнiкаючыя на практыцы спрэчкi, такое тлумачэнне да гэтага часу не дадзена.
 
У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне прафесiянальнай юрыдычнай дапамогi Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 13 снежня 1999 г. “Аб некаторых пытаннях забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе” на аснове аналiзу норм Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнародна-прававых актаў прыйшоў да вываду, што права на атрыманне ў любы момант юрыдычнай дапамогi адваката павiнна быць забяспечана не толькi абвiнавачванаму, падсуднаму, але i падазронаму, у адносiнах да якiх выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
 
Аналiзуючы нормы Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса, што прадугледжваюць магчымасць удзелу ў якасцi абаронцаў па крымiнальных справах як адвакатаў, так i iншых асоб (напрыклад, блiзкiх сваякоў, законных прадстаўнiкоў), Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 4 лiпеня 2000 г. “Аб некаторых пытаннях, звязаных заказаннем юрыдычнай дапамогi асуджаным” указаў, што юрыдычную дапамогу асуджаным могуць аказваць i iншыя асобы, якiя ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам былi дапушчаны судом у якасцi абаронцы падсуднага, паколькi на яго распаўсюджваюцца ўсе нормы КПК, што датычыцца правоў i абавязкаў абаронцы. Таму асоба, якая ажыццяўляе абарону падсуднага ў судзе, мае права працягваць аказваць яму юрыдычную дапамогу па дадзенай справе, з яго згоды, i ў месцах пазбаўлення волi, у тым лiку мець для гэтага спатканнi з асуджаным з захаваннем Правiл папраўча-працоўных устаноў (у далейшым — Правiлы ППУ), рэгулюючых, у прыватнасцi, пытаннi аказання юрыдычнай дапамогi адвакатамi. У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што артыкул 27 ППК, якi прадугледжвае аказанне асуджанаму юрыдычнай дапамогi толькi адвакатамi, не ў поўнай меры адпавядае артыкулу 62 Канстытуцыi i не ўзгадняецца з нормамi Крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства.
 
3. Ацэньваючы прымяненне палажэнняў артыкула 62 Канстытуцыi i прынятых Канстытуцыйным Судом рашэнняў па ўказаных пытаннях, Канстытуцыйны Суд адзначае, што на практыцы не заўсёды правiльна каменцiруюцца i прымяняюцца рашэннi Канстытуцыйнага Суда, звязаныя з аказаннем юрыдычнай дапамогi на падставе артыкула 62 Канстытуцыi.
 
Права на юрыдычную дапамогу — гэта неад’емнае права кожнага чалавека i грамадзянiна, яго забеспячэнне з’яўляецца важнейшым прынцыпам iснавання i развiцця прававой дзяржавы. Канстытуцыя, замацоўваючы права грамадзян на юрыдычную дапамогу, прадугледжвае i гарантыi яе ажыццяўлення. Да такiх гарантый адносiцца ўстанаўленне магчымасцi аказання юрыдычнай дапамогi за кошт дзяржаўных сродкаў, забароны на процiдзеянне аказанню юрыдычнай дапамогi.
 
Важнае значэнне для забеспячэння права грамадзян на юрыдычную дапамогу мае прадугледжаны артыкулам 59 Канстытуцыi абавязак дзяржаўных органаў, службовых i iншых асоб, якiм даверана выкананне дзяржаўных функцый, прымаць у межах сваёй кампетэнцыi неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы, што ў сваю чаргу патрабуе гарантаванасцi дзяржавай аказання квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi, што можа быць забяспечана перш за ўсё асобамi, якiя ажыццяўляюць такую дзейнасць на прафесiянальнай аснове.
 
Аказанне грамадзянам квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi гарантуецца i Законам “Аб адвакатуры”. Згодна з артыкулам 2 гэтага Закона галоўная задача адвакатуры заключаецца ў аказаннi квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi фiзiчным i юрыдычным асобам пры ажыццяўленнi абароны iх правоў, свабод i законных iнтарэсаў. Дзяржава адказная за рэалiзацыю канстытуцыйнага права грамадзян на юрыдычную дапамогу ўсiм, хто ў ёй мае патрэбу, без якога-небудзь абмежавання.
 
У якасцi гарантый указанага права Законам “Аб адвакатуры”, у прыватнасцi, устанаўлiваюцца правы i абавязкi адваката, абмежаваннi да займання адвакацкай дзейнасцю, прадугледжваецца дысцыплiнарная адказнасць адвакатаў за дзеяннi, якiя супярэчаць закону i нормам прафесiянальнай этыкi адваката, вызначаецца парадак аплаты працы адвакатаў. Указаныя гарантыi забяспечваюць абароненасць асоб, якiя маюць патрэбу ў юрыдычнай дапамозе, ад усялякага роду злоўжыванняў.
 
Неабходнасць аказання юрыдычнай дапамогi спецыялiстамi абумоўлiваецца таксама замацаванымi ў артыкуле 115 Канстытуцыi прынцыпамi спаборнасцi i роўнасцi бакоў у працэсе пры ажыццяўленнi правасуддзя, што накiравана на забеспячэнне належнай абароны правоў i iнтарэсаў асоб, якiя ўдзельнiчаюць у судаводстве. Захаванне ўказаных канстытуцыйных прынцыпаў не забяспечваецца ў поўнай меры, калi з аднаго боку ў судовым працэсе ажыццяўляюць свае функцыi асобы на прафесiянальнай аснове, гэта значыць асобы, якiя займаюць пасады, што патрабуюць адпаведнай юрыдычнай квалiфiкацыi (пракуроры, адвакаты i iнш.), а з другога — асобы, якiя не валодаюць юрыдычнымi ведамi i прафесiянальным вопытам па аказанню юрыдычнай дапамогi.
 
4. Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi нормамi пад юрыдычнай дапамогай разумеецца перш за ўсё дапамога, якая аказваецца на прафесiянальнай аснове спецыялiстамi ў галiне права.
 
Згодна з прынцыпам 17 Збору прынцыпаў абароны ўсiх асоб, якiя падвяргаюцца затрыманню або заключэнню ў якой бы то нi было форме (прыняты Рэзалюцыяй 43/173 Генеральнай Асамблеяй ААН ад 9 снежня 1988 г.), затрыманая асоба мае права на атрыманне юрыдычнай дапамогi з боку адваката. Яна ўскорасцi пасля арышту iнфармуецца кампетэнтным органам аб сваiм праве, i ёй прадастаўляюцца разумныя магчымасцi для ажыццяўлення гэтага права. Калi затрыманая асоба не мае адваката па свайму выбару, яна ва ўсiх выпадках, калi гэтага патрабуюць iнтарэсы правасуддзя, мае права скарыстаць паслугi адваката, назначанага для яе судовым або iншым органам, без аплаты яго паслуг, калi гэта асоба не мае дастатковых грашовых сродкаў.
 
Асноўныя прынцыпы, якiя датычацца ролi юрыстаў, прынятыя восьмым Кангрэсам ААН па папярэджанню злачыннасцi i абыходжанню з правапарушальнiкамi (27 жнiўня — 7 верасня 1990 г.), падкрэслiваюць, што для забеспячэння абароны правоў i асноўных свабод чалавека неабходна, каб усе людзi сапраўды мелi доступ да юрыдычных паслуг, якiя прадастаўляюцца незалежнымi прафесiянальнымi юрыстамi. Юрыдычная дапамога павiнна быць эфектыўнай i садзейнiчаць захаванню справядлiвасцi. У гэтых мэтах дзяржава павiнна забяспечваць эфектыўныя працэдуры i гнуткiя механiзмы эфектыўнага i роўнага доступу да юрыстаў для ўсiх асоб.
 
Аналагiчнае разуменне юрыдычнай дапамогi змяшчаецца i ў еўрапейскiх мiжнародна-прававых актах, у якiх вызначаюцца адзiныя патрабаваннi, што прад’яўляюцца да асоб, якiя аказваюць такую дапамогу.
 
У рэзалюцыi 78(8) Камiтэта мiнiстраў Савета Еўропы аб юрыдычнай дапамозе i кансультацыях, прынятай 2 сакавiка 1978 г., указваецца, што юрыдычная дапамога заўсёды павiнна ажыццяўляцца асобай, якая мае права практыкаваць у якасцi адваката ў адпаведнасцi з юрыдычнымi нормамi дадзенай дзяржавы, як у выпадках, калi сiстэма юрыдычнай дапамогi прадугледжвае ўдзел абаронцы, так i ў выпадках, калi:
 
а) бакi павiнны быць прадстаўлены такой асобай у судовым органе дадзенай дзяржавы ў адпаведнасцi з законам гэтай дзяржавы;
 
б) орган, правамоцны разглядаць просьбу аб прадастаўленнi юрыдычнай дапамогi, канстатуе, што паслугi адваката неабходны з прычыны канкрэтных акалiчнасцей разглядаемай справы.
 
Згодна з артыкулам 93 Еўрапейскiх пенiтэнцыярных правiл, прынятых Камiтэтам мiнiстраў Савета Еўропы 12 лютага 1987 г., кожны падследны або падсудны з моманту свайго заключэння павiнен мець магчымасць скарыстаць паслугi выбранага iм адваката або звярнуцца з просьбай аб назначэннi яму бясплатнага адваката, калi такi маецца, i сустракацца з iм у мэтах забеспячэння абароны, а таксама мець магчымасць падрыхтоўваць, перадаваць адвакату i атрымлiваць ад яго канфiдэнцыяльныя iнструкцыi.
 
Такiм чынам, з мiжнародна-прававых актаў вынiкае, што аказваць юрыдычную дапамогу прызваны асобы, якiя валодаюць неабходнымi прававымi ведамi i ажыццяўляюць сваю дзейнасць па абароне правоў i iнтарэсаў грамадзян на прафесiянальнай аснове.
 
5. У мэтах аказання грамадзянам i юрыдычным асобам усебаковай i даступнай юрыдычнай дапамогi дзяржава прадастаўляе права аказваць юрыдычныя паслугi ў парадку i выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, не толькi адвакатам, але i iншым спецыялiстам у галiне права. Згодна з пастановай Урада ад 21 жнiўня 1995 г. № 456 “Аб пералiку вiдаў дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх патрабуецца спецыяльны дазвол (лiцэнзiя), i органаў, якiя выдаюць гэтыя дазволы (лiцэнзii)” (са змяненнямi i дапаўненнямi) лiцэнзаванню, у прыватнасцi, падлягае не толькi адвакацкая практыка, але i аказанне юрыдычных паслуг, за выключэннем прафесiянальнай абароны правоў i законных iнтарэсаў фiзiчных i юрыдычных асоб па крымiнальных, грамадзянскiх справах i справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях у следчых i судовых органах. Лiцэнзiя на права аказання юрыдычных паслуг выдаецца пры наяўнасцi юрыдычнай адукацыi i пэўнага стажу працы па спецыяльнасцi. У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку выдачы i выкарыстання лiцэнзii на права аказання юрыдычных паслуг, зацверджаным загадам Мiнiстэрства юстыцыi ад 12 лiстапада 1999 г. № 242, прадугледжана магчымасць выдачы адпаведнай лiцэнзii:
 
юрыдычнай асобе, унесенай у Адзiны дзяржаўны рэгiстр юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, штат якой складаецца з юрыстаў, у тым лiку не менш двух з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй i стажам работы па спецыяльнасцi не менш трох гадоў пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы;
 
грамадзянiну, зарэгiстраванаму ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi мае вышэйшую юрыдычную адукацыю i стаж работы па спецыяльнасцi не менш трох гадоў пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы.
 
Да юрыдычных паслуг згодна з указаным Палажэннем адносяцца: дача кансультацый i растлумачэнняў па юрыдычных пытаннях, якiя датычацца дзейнасцi суб’ектаў гаспадарання, абарона iнтарэсаў суб’ектаў гаспадарання ў гаспадарчых судах.
 
Такiм чынам, дзяржава гарантуе грамадзянам прадастаўленне квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi з боку тых асоб, якiя маюць лiцэнзii на аказанне такой дапамогi на прафесiянальнай аснове (адвакаты, юрысты-лiцэнзiяты).
 
6. Нягледзячы на прынятыя 4 лiпеня 2000 г. i 13 снежня 1999г. рашэннi Канстытуцыйнага Суда, на практыцы працягваюць узнiкаць пытаннi аб магчымасцi допуску ў якасцi абаронцаў блiзкiх сваякоў падазроных, абвiнавачваных i падсудных. У гэтай сувязi неабходна мець на ўвазе, што ў якасцi абаронцы ў крымiнальнай справе згодна з часткай трэцяй артыкула 49 КПК могуць удзельнiчаць не толькi члены калегii адвакатаў, але i блiзкiя сваякi i законныя прадстаўнiкi абвiнавачванага, iншыя асобы, якiя маюць права займацца адвакацкай дзейнасцю.
 
У рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiпеня 2000 г. была звернута ўвага на неканстытуцыйнасць правапрымяняльнай практыкi пры рэалiзацыi часткi трэцяй артыкула 49 КПК, паколькi блiзкiя сваякi, якiя ажыццяўляюць абарону абвiнавачванага па крымiнальнай справе, не дапускалiся да выканання функцый абаронцы пасля вынясення прыгавору суда ў перыяд знаходжання асуджанага ў месцах пазбаўлення волi.
 
На аснове аналiзу крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што калi блiзкi сваяк асуджанага ўжо быў дапушчаны судом у якасцi абаронцы па канкрэтнай крымiнальнай справе, то ён мае права аказваць юрыдычную дапамогу асуджанаму i пасля вынясення прыгавору, для чаго магчымы i яго сустрэчы з падабаронным, якi адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волi.
 
У сiлу замацаванага ў артыкуле 62 Канстытуцыi права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў любы момант Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 13 снежня 1999 г. указаў, што дзяржаўныя органы, якiя прымяняюць нормы крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства, павiнны забяспечыць права на атрыманне юрыдычнай дапамогi не толькi абвiнавачваным, падсудным, але i падазроным.
 
Адмова ў прадастаўленнi такога права можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасцi з артыкулам 60 Канстытуцыi.
 
7. У грамадзянскiм судаводстве, акрамя адвакатаў, абарону правоў i iнтарэсаў грамадзян могуць ажыццяўляць у адпаведнасцi з законам i iншыя iх прадстаўнiкi.
 
Згодна з часткай другой артыкула 72 ГПК прадстаўнiкамi ў судзе, у прыватнасцi, могуць быць: адвакаты; работнiкi юрыдычных асоб — па справах гэтых асоб; упаўнаважаныя грамадскiх аб’яднанняў, якiм законам або статутам дадзена права прадстаўляць i абараняць законныя iнтарэсы сваiх членаў у судзе; упаўнаважаныя арганiзацый, якiм заканадаўствам прадастаўлена права прадстаўляць i абараняць у судзе правы i законныя iнтарэсы iншых асоб; бацькi, усынавiцелi, апекуны i папячыцелi — па справах падапечных; упаўнаважаныя ўстаноў i арганiзацый, на якiя законам ускладзена выкананне абавязкаў апекуноў i папячыцеляў; прадстаўнiкi, назначаныя судом; адзiн з працэсуальных саўдзельнiкаў — па даручэнню гэтых саўдзельнiкаў.
 
У адпаведнасцi з артыкулам 75 ГПК прадстаўнiкi па даверанасцi дапускаюцца судом да ўдзелу ў справе толькi пры наяўнасцi належна аформленай даверанасцi. Даверанасць на вядзенне справы ў судзе афармляецца, як правiла, пiсьмова. Разам з тым у частцы чацвёртай артыкула 76 ГПК прадугледжана, што грамадзяне могуць упаўнаважваць сваiх прадстаўнiкоў на ўдзел у справе вуснай заявай, зробленай у судзе.
 
Зыходзячы з аналiзу норм грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства, некаторыя органы i асобы робяць вывад, што пералiк суб’ектаў, якiя могуць аказваць юрыдычную дапамогу шляхам прадстаўнiцтва ў судзе, не з’яўляецца вычарпальным, паколькi дзеючае заканадаўства (частка першая артыкула 72 ГПК) не выключае права выступаць у якасцi прадстаўнiкоў любым iншым дзеяздольным грамадзянам, якiя аформiлi сваё прадстаўнiцтва належным чынам. Такая фармулёўка часткi першай артыкула 72 ГПК сапраўды дае падставы для ўзнiкнення на практыцы спрэчак, якiя, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, належыць устаранiць шляхам запаўнення ў законе адпаведных прабелаў i больш дакладнай рэгламентацыi адносiн, звязаных з ажыццяўленнем прадстаўнiцтва ў судзе i iншых органах. Па наяўнай iнфармацыi, некаторыя асобы пры адсутнасцi адпаведнай лiцэнзii або iншых законных падстаў неаднаразова выступаюць у судах i iншых органах па разнастайных пытаннях шляхам афармлення прадстаўнiцтва па даверанасцi на дагаворнай аснове. Юрыдычная дапамога ў сiлу яе асобай значнасцi i магчымасцi наступлення адмоўных вынiкаў у выпадках, калi яна будзе неквалiфiкаванай, павiнна аказвацца асобамi, якiя адпавядаюць па сваiх якасцях прад’яўляемым патрабаванням. Юрыдычная дапамога, якая аказваецца iншымi асобамi акрамя пералiчаных у частцы другой артыкула 72 ГПК, не павiнна насiць сiстэматычны характар i быць крынiцай даходу, калi iншае не будзе ўстаноўлена законам. У адваротным выпадку губляецца сэнс лiцэнзавання адвакацкай дзейнасцi i дзейнасцi па аказанню юрыдычных паслуг, прававога рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
 
Канстытуцыйны Суд лiчыць таксама, што грамадзяне маюць права у любы момант атрымлiваць юрыдычную дапамогу, у тым лiку пры рэалiзацыi iмi сваiх правоў у працоўных, жыллёвых, адмiнiстрацыйных, падатковых i iншых праваадносiнах. У выпадку афармлення для гэтых мэт прадстаўнiцтва для абароны iнтарэсаў давераных асоб павiнны быць захаваны неабходныя патрабаваннi, якiя выключаюць сiстэматычную дзейнасць па аказанню такiх паслуг i атрыманне ад яе даходаў, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
 
8. Аказанне юрыдычнай дапамогi па грамадзянска-прававых пытаннях асобам, якiя асуджаны i адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi, можа, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, мець свае асаблiвасцi, абумоўленыя характарам крымiнальнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi. Сутнасцю гэтага пакарання, акрамя прымусовай iзаляцыi асуджанага ад грамадства, з’яўляюцца iншыя праваабмежаваннi i нягоды, якiм ён павiнен падвяргацца, знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волi, з улiкам устаноўленага ў iх рэжыму.
 
У цяперашнi час права на аказанне юрыдычнай дапамогi асуджаным, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, прадастаўлена толькi адвакатам (артыкул 27 ППК). Згодна з часткай восьмай артыкула 10 Крымiнальна-выканаўчага кодэкса, якi мяркуецца ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 2001 г., аказваць юрыдычную дапамогу асуджаным да пазбаўлення волi маюць права адвакаты i iншыя асобы, якiя маюць права на аказанне юрыдычнай дапамогi. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд адзначае, што законам не прадугледжана, якiя iменна асобы, акрамя адвакатаў, маюць права на аказанне юрыдычнай дапамогi асуджаным, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, заканадаўцу неабходна вызначыць катэгорыю асоб, якiя маюць права аказваць такую дапамогу i мець у сувязi з гэтым спатканнi з асуджанымi.
 
Згодна з грамадзянскiм заканадаўствам юрыдычная дапамога можа аказвацца грамадзянам па iх даверанасцi, якая афармляецца ў адпаведнасцi з прад’яўляемымi патрабаваннямi. У выпадках выдачы (афармлення) даверанасцi асуджаным, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, для вырашэння пытанняў, што ўзнiкаюць з грамадзянска-прававых адносiн, з мэтах належнай абароны правоў i iнтарэсаў давернiка прадстаўнiку павiнен быць забяспечаны допуск да давернiка з захаваннем Правiл ППУ, якiя рэгулююць, у прыватнасцi, аказанне юрыдычнай дапамогi адвакатамi. Iнакш не можа быць дасягнута мэта, для якой выдавалася даверанасць.
 
З улiкам характару месцаў пазбаўлення волi, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, могуць быць ўстаноўлены асобыя ўмовы, забяспечваючыя рэалiзацыю права на атрыманне юрыдычнай дапамогi асуджаным, якiя маглi б быць прадугледжаны Правiламi ППУ (парадак выдачы даверанасцi, прадастаўлення спатканняў з давернiкам, забеспячэнне з боку адмiнiстрацыi ППУ належнага кантролю з мэтай выключэння злоўжыванняў як з боку асуджанага, так i даверанай особы).
 
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкуламi 40, 59, 115, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 11, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
1. Права на юрыдычную дапамогу, прадугледжанае артыкулам 62 Канстытуцыi, якое базiруецца на агульнапрызнаных прынцыпах мiжнароднага права (артыкул 8 Канстытуцыi), для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод грамадзян гарантуецца дзяржавай i забяспечваецца перш за ўсё шляхам аказання квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi на прафесiянальнай аснове (адвакатамi або iншымi асобамi, якiя маюць права на аказанне юрыдычнай дапамогi).
 
2. Грамадзяне маюць права ў любы момант атрымлiваць юрыдычную дапамогу, у тым лiку пры рэалiзацыi iмi сваiх правоў у працоўных, жыллёвых, адмiнiстрацыйных, падатковых i iншых праваадносiнах. У выпадку афармлення прадстаўнiцтва для абароны iнтарэсаў давераных асоб павiнны быць захаваны неабходныя патрабаваннi, якiя выключаюць сiстэматычную дзейнасць па аказанню такiх паслуг i атрыманне ад яе даходаў, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
 
3. У адпаведнасцi з Канстытуцыяй (артыкулы 8, 62), рашэннем Канстытуцыйнага Суда ад 13 снежня 1999 г. “Аб некаторых пытаннях забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе” права на атрыманне ў любы момант юрыдычнай дапамогi абаронцы павiнна быць забяспечана не толькi абвiнавачванаму, падсуднаму, але i падазронаму, у адносiнах да якiх выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
 
4. Юрыдычную дапамогу ў крымiнальным судаводстве (артыкул 49 КПК) могуць аказваць дапушчаныя да ўдзелу ў справе ў якасцi абаронцаў адвакаты, iншыя асобы, якiя маюць права займацца адвакацкай дзейнасцю; блiзкiя сваякi i законныя прадстаўнiкi маюць права абараняць правы i iнтарэсы не толькi абвiнавачванага, падсуднага, але i падазронага, выступаючы ў ролi iх абаронцаў у крымiнальным судаводстве. Адмова ў прадастаўленнi права на ўдзел у якасцi абаронцаў па крымiнальнай справе блiзкiх сваякоў падазронага, абвiнавачванага, падсуднага або iх законных прадстаўнiкоў можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасцi з артыкулам 60 Канстытуцыi.
 
Калi ўказаныя асобы ўдзельнiчалi ў крымiнальным судаводстве ў якасцi абаронцаў, то яны маюць права аказваць юрыдычную дапамогу па дадзенай справе, як гэта было прадугледжана ў рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 4 лiпеня 2000 г. “Аб некаторых пытаннях, звязаных з аказаннем юрыдычнай дапамогi асуджаным”, i пасля вынясення прыгавору, у сувязi з чым мець спатканнi з асуджанымi, якiя адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi, захоўваючы пры гэтым Правiлы ППУ, што рэгулююць пытаннi аказання юрыдычнай дапамогi адвакатамi.
 
5. Па грамадзянскiх справах, а таксама па справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях юрыдычную дапамогу ў судзе могуць аказваць асобы, указаныя ў частцы другой артыкула 72 ГПК.
 
Акрамя гэтых асоб, з улiкам мэт i сутнасцi лiцэнзавання адвакацкай дзейнасцi i дзейнасцi па аказанню юрыдычных паслуг, прававога рэгулявання прадпрымальнiцкай дзейнасцi iншыя асобы (частка першая артыкула 72 ГПК) могуць аказваць юрыдычную дапамогу ў судзе, калi яны аформiлi сваё прадстаўнiцтва належным чынам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Пры гэтым аказанне юрыдычнай дапамогi не павiнна насiць сiстэматычны характар i быць крынiцай атрымання даходаў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам. Аналагiчны падыход павiнен быць захаваны i пры аказаннi юрыдычнай дапамогi гэтымi асобамi ў якасцi прадстаўнiкоў у iншых, акрамя суда, дзяржаўных органах, органах мясцовага кiравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях, грамадзянскiх аб’яднаннях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi.
 
6. Зыходзячы з неабходнасцi дасягнення мэт, для якiх выдадзена (аформлена) даверанасць, асуджаныя, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, маюць права на атрыманне ў любы момант юрыдычнай дапамогi для рашэння грамадзянска-прававых пытанняў не толькi ад адвакатаў, але i iншых давераных асоб пры ўмове належнага афармлення даверанасцi на прадстаўнiцтва ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. З улiкам патрабаванняў устаноўленага ў месцах пазбаўлення волi рэжыму могуць быць прадугледжаны асобыя ўмовы, якiя забяспечваюць рэалiзацыю права на атрыманне юрыдычнай дапамогi асуджаным i выключаюць магчымыя злоўжываннi як з боку асуджанага, так i даверанай асобы. У такiх выпадках аказанне юрыдычнай дапамогi таксама не павiнна насiць сiстэматычны характар i быць крынiцай атрымання даходаў, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.
 
7. Прапанаваць дзяржаўным органам у межах iх кампетэнцыi з мэтай больш поўнай рэгаментацыi парадку аказання юрыдычнай дапамогi грамадзянам, у тым лiку шляхам прадстаўнiцтва, уключаючы юрыдычную дапамогу асуджаным, якiя адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi, унесцi неабходныя змяненнi ў дзеючае заканадаўства, што вынiкаюць з рашэнняў Канстытуцыйнага Суда i неабходнасцi больш поўнага забеспячэння права на юрыдычную дапамогу, прадугледжанага ў артыкуле 62 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i мiжнародна-прававых актах.
 
8. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.
 
9. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                                                                                       Р.А. Васiлевiч