Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 верасня 2000 г. № Р-101/2000
5 верасня 2000 г. № Р-101/2000
Аб плаце за карыстанне жылымi памяшканнямi i тэхнiчнае абслугоўванне жыллёвага фонду
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., суддзяў Вараб’я Г.А., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Цiкавенкi А.Г., Фiлiпчык Р.I., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., разгледзеўшы на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот старшынi i намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii па заканадаўству Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Бабкова А.К. i Аляксандрава В.М., а таксама шматлiкiя пiсьмы грамадзян, грамадскiх аб’яднанняў аб разлiках насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i тэхнiчнае абслугоўванне жыллёвага фонду, устанавiў наступнае.
У пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 1999 г. № 1332 “Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi” (у рэдакцыi пастановы ад 28 красавiка 2000 г. № 606) прадугледжана, што плата наймальнiкаў за карыстанне жылымi памяшканнямi ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама ўласнiкаў жылых памяшканняў i членаў арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў за тэхнiчнае абслугоўванне жылога дома ажыццяўляецца зыходзячы з агульнай плошчы займаемага iмi жылога памяшкання. Па ўстаноўленых стаўках праводзiцца плата за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылым памяшканнем у межах 20 кв.м агульнай плошчы на кожнага члена сям’i наймальнiка, уласнiка, члена арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, у тым лiку таго, хто захоўвае права карыстання жылым памяшканнем, i 10 кв.м агульнай плошчы на ўсю сям’ю. Плата за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) астатняй плошчай бярэцца па нарматыўнаму сабекошту эксплуатацыi жыллёвага фонду, што зацвярджаецца аблвыканкомамi, Мiнскiм гарвыканкомам (пункты 1.1, 1.2).
Аналiз прыведзенай нормы i практыка яе прымянення сведчаць аб тым, што як для наймальнiкаў за карыстанне жылымi памяшканнямi ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, так i для ўласнiкаў жылых памяшканняў i членаў арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў за тэхнiчнае абслугоўванне жылога дома ўстаноўлен фактычна аднолькавы памер платы.
Такi падыход да вырашэння пытанняў унясення жыллёва-камунальных плацяжоў як уласнiкамi, так i наймальнiкамi жылых памяшканняў выклiкаў крытычныя адносiны грамадзян, аб чым сведчаць шматлiкiя звароты грамадзян у Канстытуцыйны Суд, iншыя органы дзяржаўнай улады, а таксама сродкi масавай iнфармацыi.
Згодна з артыкулам 48 Канстытуцыi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на жыллё. Гэта права забяспечваецца развiццём дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага фонду, садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля. Грамадзянам, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадастаўляецца дзяржавай i мясцовым самакiраваннем бясплатна або па даступнай для iх плаце ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
У адпаведнасцi з артыкулам 13 Канстытуцыi дзяржава гарантуе роўную абарону i роўныя ўмовы для развiцця ўсiх форм уласнасцi.
У артыкулах 273 i 274 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь прадугледжана, што ўласнiку кватэры ў шматкватэрным доме разам з прыналежным яму памяшканнем, займаемым пад кватэру, належыць таксама доля ў праве ўласнасцi на агульную маёмасць дома: ненясучыя канструкцыi дома, механiчнае, электрычнае, санiтарна-тэхнiчнае i iншае абсталяванне за межамi або ўнутры кватэры, якiя абслугоўваюць больш адной кватэры.
У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 8 Закона “Аб сумесным домаўладаннi” доля кожнага ўласнiка ў праве агульнай уласнасцi на агульную маёмасць прапарцыянальна долi плошчы памяшкання, якое належыць яму ў агульнай плошчы жылых i нежылых памяшканняў усiх уласнiкаў нерухомай маёмасцi сумеснага домаўладання. Згодна з часткай трэцяй артыкула 11 указанага Закона ўласнiкi нерухомай маёмасцi сумеснага домаўладання нясуць расходы па ўтрыманню i рамонту агульнай маёмасцi прапарцыянальна iх долi ў праве агульнай уласнасцi на гэту маёмасць. Паслугi па ўтрыманню i рамонту агульнай маёмасцi аплачваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а агульныя памеры абавязковых плацяжоў на ўтрыманне i рамонт агульнай маёмасцi ўстанаўлiваюцца на падставе адзiных правiл i норм, зацверджаных адпаведнымi органамi дзяржаўнага кiравання, i павiнны забяспечваць пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне, бягучы i капiтальны рамонт агульнай маёмасцi з улiкам сацыяльных гарантый, прадугледжаных заканадаўствам.
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь устанаўлiвае мiнiмальны ўзровень дзяржаўных гарантый сацыяльнай абароны, якi забяспечвае задавальненне асноўных патрэбнасцей чалавека, выражаны ў прадастаўленнi грашовых выплат, бясплатных i агульнадаступных сацыяльных паслуг, сацыяльных дапамог. У адпаведнасцi з артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартах” да такiх гарантый адносяцца:
максiмальна дапушчальная доля ўласных расходаў грамадзян на аплату за карыстанне жылым памяшканнем i аплату камунальных паслуг, а таксама на адлiчэннi сродкаў на капiтальны рамонт жылога дома ў сукупным даходзе сям’i зыходзячы з максiмальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання i нарматываў спажывання камунальных паслуг;
узровень плацяжоў грамадзян у працэнтах ад кошту прадастаўляемых камунальных паслуг.
Згодна з артыкулам 13 Закона “Аб сумесным домаўладаннi” пры сумесным домаўладаннi захоўваюцца дзяржаўныя сацыяльныя гарантыi для ўласнiкаў, наймальнiкаў i арандатараў жылых памяшканняў у памеры i парадку, устаноўленых для грамадзян, якiя пражываюць у дамах дзяржаўнага i грамадскага жыллёвага фонду.
Рэалiзацыя ўстаноўленых у галiне жыллёва-каммунальнага абслугоўвання сацыяльных гарантый ажыццяўляецца перш за ўсё шляхам прадастаўлення насельнiцтву дзяржаўных датацый. Так, у артыкуле 35 Закона “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь” вызначана, што ўласнiкi жылых памяшканняў пры сумесным домаўладаннi штомесячна ўдзельнiчаюць у фiнансаваннi долi затрат, звязаных з эксплуатацыяй i рамонтам месцаў агульнага карыстання, канструктыўных элементаў, iнжынерных сiстэм, утрыманне прыдамавых тэрыторый па фактычных расходах, але не звыш дзеючай кватэрнай платы, устаноўленай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для адпаведнай катэгорыi грамадзян.
У артыкуле 51 Жыллёвага кодэкса прадугледжана, што наймальнiкi, уласнiкi жылых памяшканняў, члены арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў абавязаны штомесячна ўдзельнiчаць у фiнансаваннi ў шматкватэрных жылых дамах долi затрат па фактычных расходах, звязаных з эксплуатацыяй i рамонтам дапаможных памяшканняў, канструктыўных элементаў, iнжынерных сiстэм, утрыманне прыдамавых тэрыторый, суразмерна займаемай iмi агульнай плошчы жылых памяшканняў у гэтых дамах.
Прааналiзаваўшы дзеючае заканадаўства, якое датычыцца разглядаемага пытання, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што ў пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 1999 г. № 1332 “Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi” (у рэдакцыi пастановы ад 28 красавiка 2000 г. № 606) не ўлiчаны патрабаваннi не толькi часткi трэцяй артыкула 51 Жыллёвага кодэкса, але i артыкула 11 Закона “Аб сумесным домаўладаннi”, дзе прадугледжана прапарцыянальнасць аплаты ўласнiкамi расходаў па ўтрыманню i рамонту агульнай маёмасцi. Насуперак гэтаму ў пастанове Урада ўстаноўлены памер платы ў залежнасцi ад плошчы жылога памяшкання i колькасцi пражываючых у iм, што прыводзiць да дыспрапорцыi ў аплаце.
Канстытуцыйны Суд звяртае таксама ўвагу, што ў пастанове Урада не вырашана пытанне аб аплаце дадатковай жылой плошчы, якой карыстаюцца грамадзяне ў адпаведнасцi з заканадаўствам, што на практыцы ў шэрагу выпадкаў прывяло да спагнання платы за яе ў павышаным памеры як за залiшнюю плошчу. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, справядлiвым быў бы падыход, пры якiм грамадзяне, маючыя права на дадатковую жылую плошчу, аплачвалi б яе ў тым жа памеры, як i за нарматыўную плошчу жылога памяшкання.
Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што пры ўстанаўленнi нарматываў платы за карыстанне жылымi памяшканнямi наймальнiкамi i за тэхнiчнае абслугоўванне жылых памяшканняў уласнiкамi павiнен улiчвацца прынцып сацыяльнай справядлiвасцi, асаблiва ў адносiнах да сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян (пенсiянераў i iнш.), якiя ў сiлу аб’ектыўных акалiчнасцей аказалiся карыстальнiкамi, уласнiкамi жылых памяшканняў, што перавышаюць па сваiх памерах устаноўленыя нарматывы. Такi падыход поўнасцю базiраваўся б на палажэннях артыкула 7 Канстытуцыi, устанаўлiваючага вяршэнства права, у аснове якога ляжыць прынцып справядлiвасцi, i артыкула 1 Канстытуцыi, замацоўваючага сацыяльны характар нашай дзяржавы.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, шматлiкiя скаргi грамадзян у пэўнай меры выклiканы супярэчлiвасцю i неўзгодненасцю выкарыстоўваемых у жыллёвым заканадаўстве тэрмiнаў i паняццяў, а таксама тым, што асобныя жыллёва-эксплуатацыйныя арганiзацыi ў паведамленнях i наймальнiкам, i ўласнiкам жылых памяшканняў указвалi на неабходнасць аплаты “лiшкаў жылой плошчы”, хаця заканадаўства прадугледжвае права грамадзян мець ва ўласнасцi жылыя памяшканнi без абмежавання iх памераў (артыкул 101 Жыллёвага кодэкса).
Вывучаючы пытанне аб тэрмiнах i паняццях, якiя выкарыстоўваюцца ў жыллёвым заканадаўстве, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
У артыкуле 65 Жыллёвага кодэкса змяшчаецца ўказанне на тое, што наймальнiк жылога памяшкання абавязаны ўносiць плату за карыстанне жылым памяшканнем. Такое паняцце, як “плата за тэхнiчнае абслугоўванне”, у Жыллёвым кодэксе не змяшчаецца.
У той жа час у пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 1999 г. № 1332 “Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi” выкарыстоўваюцца паняццi “плата за тэхнiчнае абслугоўванне” i “плата за карыстанне жылым памяшканнем”.
У Iнструкцыi па разлiку платы грамадзян за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi, зацверджанай Мiнiстрам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь 23 верасня 1999 г., змест паняцця “плата за тэхнiчнае абслугоўванне” раскрываецца як аплата расходаў, звязаных з эксплуатацыяй i рамонтам месцаў агульнага карыстання, канструктыўных элементаў, iнжынерных сiстэм, утрыманнем прыдамавых тэрыторый.
Змест паняцця “плата наймальнiкаў за карыстанне жылымi памяшканнямi” у нарматыўных актах не раскрываецца. У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд лiчыць, што нормы, якiя датычацца жыллёвых плацяжоў наймальнiкаў, уласнiкаў i членаў арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў, як закранаючыя iх правы i законныя iнтарэсы павiнны быць адназначна вызначаны перш за ўсё ў Жыллёвым кодэксе.
У сувязi з адсутнасцю ў Жыллёвым кодэксе дакладнага рэгулявання пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем насельнiцтвам жыллёва-каммунальных плацяжоў, неадназначны падыход да iх прасочваецца i ў падзаконных нарматыўных актах. Так, пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 красавiка 2000 г. № 606 устаноўлена роўная плата наймальнiкаў за карыстанне жылымi памяшканнямi i ўласнiкаў за тэхнiчнае абслугоўванне жылога дома. Гэта стварыла перадумовы для атаясамлiвання паняццяў “плата за карыстанне жылымi памяшканнямi” i “плата за тэхнiчнае абслугоўванне жылога дома” i было ўспрынята як устанаўленне абавязку ўласнiкаў аплачваць карыстанне жылымi памяшканнямi. У гэтай сувязi, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, неабходна вызначыць суадносiны паняццяў “плата за тэхнiчнае абслугоўванне” i “плата за карыстанне жылымi памяшканнямi”.
Вывучыўшы прымяненне артыкула 51 Жыллёвага кодэкса i пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 1999 г. № 1332 “Аб упарадкаваннi разл
iкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi”, Канстытуцыйны Суд адзначае, што на практыцы не забяспечваецца належным чынам канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi па пытаннях, якiя iх цiкавяць, у тым лiку па ўтрыманню жыллёвага фонду, яго эксплуатацыi, рамонту i да т.п. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што адсутнасць належнай iнфармацыi па пытаннях аказання тэхнiчных паслуг i расходвання плацяжоў, якiя ўносяцца наймальнiкамi, уласнiкамi жылых памяшканняў i членамi арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў, прыводзiць да парушэння iх канстытуцыйных правоў i параджае скаргi.
iкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi”, Канстытуцыйны Суд адзначае, што на практыцы не забяспечваецца належным чынам канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi па пытаннях, якiя iх цiкавяць, у тым лiку па ўтрыманню жыллёвага фонду, яго эксплуатацыi, рамонту i да т.п. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што адсутнасць належнай iнфармацыi па пытаннях аказання тэхнiчных паслуг i расходвання плацяжоў, якiя ўносяцца наймальнiкамi, уласнiкамi жылых памяшканняў i членамi арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў, прыводзiць да парушэння iх канстытуцыйных правоў i параджае скаргi.
З улiкам выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40 i часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 7, 36 i 38 Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прапанаваць адпаведна Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь, Ураду Рэспублiкi Беларусь:
забяспечыць рэалiзацыю артыкула 11 Закона “Аб сумесным домаўладаннi”, якая прадугледжвае, што ўласнiкi нерухомай маёмасцi сумеснага домаўладання нясуць расходы па ўтрыманню i рамонту агульнай маёмасцi прапарцыянальна iх долi ў праве агульнай уласнасцi на гэту маёмасць, выключыўшы пры гэтым iснуючыя дыспрапорцыi, выклiканыя ўстаноўленым парадкам павелiчэння платы за “залiшнюю жылую плошчу”. З улiкам канстытуцыйных палажэнняў аб роўнай абароне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян памер платы ўласнiкамi жылых памяшканняў за тэхнiчнае абслугоўванне не павiнен перавышаць аналагiчнай платы наймальнiкаў жылых памяшканняў;
пры рашэннi пытання аб плаце за карыстанне жылымi памяшканнямi i тэхнiчнае абслугоўванне жыллёвага фонду зыходзiць з неабходнасцi больш поўнага ўлiку прынцыпу сацыяльнай справядлiвасцi, асаблiва ў адносiнах да сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян (пенсiянераў i iнш.), якiя ў сiлу аб’ектыўных акалiчнасцей аказалiся карыстальнiкамi або ўладальнiкамi жылых памяшканняў, што перавышаюць па сваiх памерах устаноўленыя нарматывы;
устаранiць iснуючыя супярэчнасцi памiж нарматыўнымi актамi, якiя рэгулююць плату за карыстанне жылымi памяшканнямi i тэхнiчнае абслугоўванне, упарадкаваўшы пры гэтым тэрмiны i паняццi, што выкарыстоўваюцца ў жыллёвым заканадаўстве, у мэтах iх адназначнага разумення i прымянення на практыцы;
вызначыць парадак i ўмовы больш шырокага давядзення да грамадзян звестак, якiя датычацца расходвання сродкаў, атрыманых ад насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i iх тэхнiчнае абслугоўванне.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня яго прыняцця.
3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч