Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лютага 2000 г. № Р-94/2000
28 лютага 2000 г. № Р-94/2000
Аб некаторых пытаннях, звязаных з прымяненнем пункта 31.5 Палажэння аб лiцэнзаваннi ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi i артыкулам 7 Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь", разгледзеў пытанне аб рэалiзацыi службовымi асобамi некаторых дзяржаўных органаў права на бесперашкодны праход на аб'екты (тэрыторыю) прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый.
Прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi, законаў, iншых нарматыўных актаў, а таксама практыку iх прымянення, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1999 г. № 262 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб лiцэнзаваннi ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 6, арт. 149) зацверджана Палажэнне аб лiцэнзаваннi ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь. Пунктам 31.5 указанага Палажэння прадугледжваецца, што суб'екты гаспадарання, якiя ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць, абавязаны забяспечваць бесперашкодны праход на свае аб'екты (тэрыторыю) службовых асоб аб'яднання "Ахова", Дзяржаўнага камiтэта фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.
Са зместу ўказанага пункта Палажэння можна зрабiць вывад, што пералiк асоб, якiя маюць права на бесперашкодны праход на ахоўваемыя аб'екты (тэрыторыю), носiць вычарпальны характар, што стварае на практыцы насуперак патрабаванням законаў пэўныя цяжкасцi ў рэалiзацыi ўпаўнаважанымi службовымi асобамi некаторых дзяржаўных органаў сваiх функцый.
У прыватнасцi, пунктам 25 артыкула 16 Закона "Аб мiлiцыi" прадугледжана права мiлiцыi бесперашкодна ўваходзiць у памяшканнi прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый (акрамя замежных дыпламатычных прадстаўнiцтваў), у вытворчыя памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца грамадзянамi для заняткаў рознымi вiдамi прадпрымальнiцтва (акрамя памяшканняў, што з'яўляюцца адначасова жыллём, уваход у якiя дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам), для ажыццяўлення ў прысутнасцi ўласнiка або яго прадстаўнiка цi ўпаўнаважаных iм асоб кантрольных функцый i правядзення ў адпаведнасцi з крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам агляду вытворчых, складскiх, гандлёвых i iншых службовых памяшканняў i тэрыторый, а таксама транспартных сродкаў.
Згодна з артыкулам 125 Канстытуцыi нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў i iншых нарматыўных актаў мiнiстэрствамi i iншымi падведамнымi Савету Мiнiстраў органамi, мясцовымi прадстаўнiчымi i выканаўчымi органамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi, грамадскiмi аб'яднаннямi, службовымi асобамi i грамадзянамi ўскладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваных яму пракурораў.
Артыкулам 22 Закона "Аб Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь" прадугледжана, што пры ажыццяўленнi пракурорскага нагляду за дакладным i аднастайным выкананнем законаў органамi дзяржаўнай улады, прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi, службовымi асобамi i грамадзянамi пракурор мае права па прад'яўленню службовага пасведчання бесперашкодна ўваходзiць на тэрыторыю i ў памяшканнi прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый (незалежна ад форм уласнасцi, падведамнасцi i вiду прапускнога рэжыму), мець доступ да iх дакументаў, правяраць выкананне законаў.
Артыкулам 50 Закона "Аб Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь" растлумачана, што пад назвай "пракурор", калi iншае прама не агаворана ў гэтым законе, неабходна разумець: Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i ўсе нiжэйстаячыя пракуроры, iх намеснiкi, старшыя памочнiкi i памочнiкi, начальнiкi, намеснiкi начальнiкаў, старшыя пракуроры i пракуроры галоўных упраўленняў, упраўленняў i аддзелаў, якiя дзейнiчаюць у межах сваёй кампетэнцыi.
Правы службовых асоб, якiя ажыццяўляюць крымiнальнае праследаванне, на бесперашкодны доступ на прадпрыемствы, ва ўстановы i арганiзацыi, правядзенне на iх аб'ектах (тэрыторыi) неабходных следчых дзеянняў (агляд, вобыск, выманне дакументаў i iнш.) падрабязна рэгламентаваны крымiнальна-працэсуальным заканадаўствам.
Так, артыкулам 44 дзеючага Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (у далейшым — КПК) прадугледжана, што пастановы следчага, вынесеныя ў адпаведнасцi з законам па крымiнальнай справе, якая знаходзiцца ў яго вядзеннi, абавязковыя для выканання ўсiмi прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi, службовымi асобамi i грамадзянамi. Артыкулам 64 КПК, што рэгламентуе пытаннi збору доказаў, устаноўлена, што асоба, якая праводзiць дазнанне, следчы, пракурор i суд (суддзя) маюць права, у межах сваёй кампетэнцыi, па справах, што знаходзяцца ў iх вядзеннi, праводзiць агляды, вобыскi i iншыя, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, следчыя дзеяннi; патрабаваць ад прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, службовых асоб i грамадзян прадстаўлення прадметаў i дакументаў, якi могуць устанавiць неабходныя па справе фактычныя даныя i г.д. У адпаведнасцi з артыкулам 168 КПК выманнi i вобыскi ў памяшканнях, занятых прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi, праводзяцца ў прысутнасцi прадстаўнiка дадзенага прадпрыемства, установы, арганiзацыi.
Нормы аналагiчнага зместу, што замацоўваюць права ўпаўнаважаных службовых асоб, якiя ажыццяўляюць крымiнальнае праследаванне, на бесперашкодны праход на аб'екты (тэрыторыю) прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый для ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў па крымiнальных справах, што знаходзяцца ў iх вядзеннi, змяшчаюцца i ў новым КПК (артыкулы 34 — 39, 103, 204, 210 i iнш.).
Права органаў дзяржаўнай бяспекi, а таксама ўпаўнаважаных iмi службовых асоб на бесперашкодны ўваход у памяшканнi i на тэрыторыю прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi прадугледжана Законам "Аб органах дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь".
Згодна з артыкулам 184 Мытнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь у мэтах правядзення мытнага кантролю службовыя асобы мытных органаў Рэспублiкi Беларусь на падставе службовага пасведчання маюць права доступу на тэрыторыю i ў памяшканнi любых асоб, дзе знаходзяцца або могуць знаходзiцца тавары i транспартныя сродкi, што падлягаюць такому кантролю, дакументы, неабходныя для мытнага контролю, цi ажыццяўляецца дзейнасць, кантроль за якой ускладзены на мытныя органы Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь або мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
Артыкулам 17 Закона "Аб Камiтэце дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь" прадугледжана, што службовыя асобы Камiтэта дзяржаўнага кантролю i яго тэрытарыяльных органаў пры правядзеннi праверак (рэвiзiй) маюць права па прад'яўленню прадпiсання на правядзенне праверкi (рэвiзii) i дакумента, што сведчыць асобу супрацоўнiка Камiтэта дзяржаўнага кантролю, форма якiх вызначаецца заканадаўствам, бесперашкодна ўваходзiць на тэрыторыю i ў памяшканнi (акрамя жылых) дзяржаўных органаў, iншых юрыдычных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў; мець доступ на склады, у сховiшчы, вытворчыя i дапаможныя памяшканнi (акрамя жылых) i iншыя аб'екты для праверкi наяўнасцi грашовых сродкаў, каштоўных папер, матэрыяльных, iншых каштоўнасцей i парадку iх захоўвання.
Згодна з артыкулам 7 Канстытуцыi дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства.
Артыкулам 137 Канстытуцыi прадугледжана, што акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй, якая валодае найвышэйшай юрыдычнай сiлай. У адпаведнасцi з Канстытуцыяй i Законам "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь" законы, дэкрэты, указы маюць большую юрыдычную сiлу ў адносiнах да пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
У гэтай сувязi Канстытуцыйны Суд лiчыць, што пункт 31.5 Палажэння аб лiцэнзаваннi ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанага пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1999 г. № 262, што вызначыў фактычна вычарпальны пералiк асоб, якiм суб'ектамi гаспадарання, што ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць, павiнен быць забяспечаны бесперашкодны праход на свае аб'екты (тэрыторыю), не адпавядае вышэйпрыведзеным нормам кодэксаў i iншых законаў.
З улiкам выкладзенага, кiруючыся артыкуламi 7, 36 i 38 Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Адзначыць, што нормы законаў, якiя вызначаюць правамоцтвы на доступ упаўнаважаных службовых асоб дзяржаўных органаў на аб'екты (тэрыторыю) прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi i падведамнасцi для ажыццяўлення iмi ва ўстаноўленым парадку сваiх службовых функцый, маюць непасрэднае дзеянне i не могуць быць абмежаваны падзаконнымi актамi.
2. Прапанаваць Ураду Рэспублiкi Беларусь унесцi ў Палажэнне аб лiцэнзаваннi ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1999 г. № 262, неабходныя ўдакладненнi, якiя выключаюць неадназначнасць яго разумення i прымянення на практыцы.
3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня яго прыняцця.
4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч