Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 1999 г. № Р-84/99
24 чэрвеня 1999 г. № Р-84/99
Аб удасканаленнi заканадаўства аб дзяржаўнай пошлiне
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы ў судовым пасяджэннi матэрыялы аб зваротах грамадзян, якiя датычацца выплаты дзяржаўнай пошлiны, устанавiў наступнае.
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1993 г. № 105 "Аб стаўках дзяржаўнай пошлiны" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 7, арт. 94) з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi ўстаноўлена, што з iскавых заяў маёмаснага характару, падаваемых у суд, выплачваецца дзяржаўная пошлiна ў памеры 10 працэнтаў цаны iску (пункт 1.1).
У сувязi са змяненнем заканадаўства аб уласнасцi, iнфляцыйнымi працэсамi, што адбываюцца ў нашай рэспублiцы, у прыватнай уласнасцi знаходзяцца аб'екты, якiя валодаюць вялiкай вартасцю. Пры ўзнiкненнi грамадзянска-прававых спрэчак, звязаных з такой маёмасцю, грамадзянам пры звяртаннi ў судовыя органы прыходзiцца выплачваць дзяржаўную пошлiну ў вялiкiм памеры.
Грамадзяне ў сваiх зваротах у Канстытуцыйны Суд указваюць, што памер дзяржаўнай пошлiны, якая выплачваецца пры падачы заявы ў суд, iстотна абмяжоўвае iх права на судовую абарону, гарантаваную артыкулам 60 Канстытуцыi, паколькi з-за празмерна высокiх ставак дзяржаўнай пошлiны гэта абарона для асобных грамадзян з'яўляецца недаступнай.
Гэтай жа пастановай дзяржаўная пошлiна з заяў маёмаснага характару, падаваемых у гаспадарчыя суды, устаноўлена дыферэнцыравана ў залежнасцi ад сумы iску — у памеры ад 5 да 1 працэнта цаны iску (пункты 3.1.1, 3.1.2, 3.1.3).
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на той факт, што з iскавымi заявамi як у агульныя, так i ў гаспадарчыя суды могуць звяртацца фiзiчныя асобы: у агульныя суды — грамадзяне, у гаспадарчыя суды — прадпрымальнiкi без утварэння юрыдычнай асобы. На наш погляд, устанаўленнем павышанага памеру дзяржаўнай пошлiны пры падачы iскавай заявы фiзiчнай асобай у агульны суд (10 працэнтаў цаны iску) у параўнаннi з памерам дзяржаўнай пошлiны пры падачы iскавых заяў маёмаснага характару фiзiчнай асобай у гаспадарчы суд (5, 3 i 1 працэнт цаны iску) парушаецца прынцып роўнасцi грамадзян перад законам i права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону iх правоў i законных iнтарэсаў (артыкул 22 Канстытуцыi).
Канстытуцыйны Суд адзначае, што стаўкi дзяржаўнай пошлiны з iскавых заяў маёмаснага характару, падаваемых у гаспадарчыя суды, карэкцiравалiся Урадам у бок iх знiжэння (з 10 працэнтаў цаны iску да 5, 3 i 1 працэнта цаны iску).
У сувязi з гэтым уяўляецца мэтазгодным устанаўленне ставак дзяржаўнай пошлiны з iскавых заяў, падаваемых у агульныя суды, па аналогii з памерамi ставак, устаноўленымi для падачы iскавых заяў маёмаснага характару ў гаспадарчыя суды. Такi падыход прадугледжваецца, у прыватнасцi, у Законе Расiйскай Федэрацыi "Аб дзяржаўнай пошлiне", якi дзейнiчае ў рэдакцыi Закона ад 31 снежня 1995 г.
У той жа час Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў пастанове Савета Мiнiстраў прасочваецца незбалансаваны падыход да ўстанаўлення памераў дзяржаўнай пошлiны з заяў немаёмаснага характару ў параўнаннi з памерамi ставак з iскавых заяў маёмаснага характару. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, неабгрунтавана нiзкiя стаўкi дзяржаўнай пошлiны ўстаноўлены з заяў немаёмаснага характару (1 мiнiмальная заработная плата), з наглядных скарг па крымiнальных справах (15 працэнтаў мiнiмальнай заработнай платы) i т.п.
Ва ўказанай пастанове прадугледжаны таксама розныя падыходы да ўстанаўлення ставак дзяржаўнай пошлiны за дакументы, выдаваемыя рознымi органамi. Так, за паўторную выдачу копii судовага рашэння, прыгавору, вызначэння i iншай пастановы суда выплачваецца дзяржаўная пошлiна ў памеры 50 працэнтаў мiнiмальнай заработнай платы i, акрамя таго, 20 працэнтаў мiнiмальнай заработнай платы за кожную вырабленую старонку (пункт 1.12), а за паўторную выдачу копiй пастаноў органаў пракуратуры аб спыненнi крымiнальнай справы, аб адмове ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы — 2 працэнты мiнiмальнай заработнай платы i, акрамя таго, 0,5 працэнта указанай платы за кожную вырабленую старонку (пункт 2.4).
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 7, 36 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь разгледзець пытанне аб упарадкаваннi ставак дзяржаўнай пошлiны з мэтай рэалiзацыi гарантый права грамадзян на судовую абарону, а таксама роўназначнага падыходу да ўстанаўлення памераў ставак дзяржаўнай пошлiны з заяў маёмаснага i немаёмаснага характару з улiкам кампенсацыi расходаў на ўтрыманне ўстаноў, якiя бяруць пошлiну.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васiлевiч