Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 1999 г. № Р-83/99
Аб прапанове па ўнясенню дапаўнення ў частку першую артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ветэранах"
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Суда — Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Вараб'я Г.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шабайлава В.I., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б., разгледзеўшы ў адпаведнасцi з артыкулам 40 Канстытуцыi прапанову Скiдзельскай гарадской ветэранскай арганiзацыi аб пашырэннi кола асоб, аднесеных да лiку ветэранаў вайны, устанавiў наступнае.
 
Згодна з артыкулам 47 Канстытуцыi дзяржава праяўляе асаблiвы клопат аб ветэранах вайны i працы, а таксама аб асобах, якiя страцiлi здароўе пры абароне дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў. Катэгорыi грамадзян, аднесеных да ветэранаў вайны, замацаваны ў Законе "Аб ветэранах". У частцы першай артыкула 2 Закона "Аб ветэранах" устаноўлена, што ветэранамi вайны, у прыватнасцi, прызнаюцца грамадзяне, якiя прымалi ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны ў складзе дзеючай армii (флоту), партызанскiх атрадаў i падполля, а таксама якiя прымалi ўдзел у лакальных войнах i ваенных канфлiктах на тэрыторыi iншых краiн у складзе фармiраванняў i ў якасцi спецыялiстаў i саветнiкаў Узброеных Сiл, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi СССР, Мiнiстэрства ўнутраных спраў СССР.
 
Згодна з артыкулам 2 Закона "Аб ветэранах" ветэранамi прызнаюцца таксама:
 
грамадзяне, якiя прымалi ўдзел ва ўзброенай барацьбе з бандфармiраваннямi ў складзе знiшчальных батальёнаў, узводаў i атрадаў абароны народа, што дзейнiчалi з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года на тэрыторыi Украiнскай ССР, Беларускай ССР i Прыбалтыйскiх рэспублiк;
 
грамадзяне, якiя прымалi ўдзел у гады Вялiкай Айчыннай вайны ва ўзброенай барацьбе супраць фашысцкiх захопнiкаў у складзе знiшчальных атрадаў i народнага апалчэння;
 
грамадзяне, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фармiраванняў у размiнiраваннi тэрыторыi пасля вызвалення яе ад нямецкай акупацыi ў 1943—1945 гадах;
 
работнiкi спецыяльных фармiраванняў, пераведзеныя ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны на становiшча асоб, што знаходзiлiся ў радах Чырвонай Армii i выконвалi задачы ў iнтарэсах армii i флоту ў межах тылавых гранiц дзеючых франтоў або аператыўных зон дзеючых флатоў;
 
грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, прымаўшыя ўдзел у баявых дзеяннях супраць фашысцкай Германii, яе саюзнiкаў i iмперыялiстычнай Японii ў гады другой сусветнай вайны на тэрыторыi замежных краiн у складзе нацыянальных армiй;
 
асобы вольнанаёмнага складу Савецкай Армii, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў i органаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, штабах i ўстановах, што ўваходзiлi ў склад дзеючай армii;
 
грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя прымалi ўдзел у рухах супрацiўлення супраць фашысцкай Германii, яе саюзнiкаў на тэрыторыi iншых дзяржаў, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, што ўдзельнiчалi ў ваенных дзеяннях у складзе савецкiх Узброеных Сiл, партызанскiх атрадаў, злучэнняў, падпольных арганiзацый.
 
У заяве Скiдзельскай ветэранскай арганiзацыi ад 23 мая 1999 г. указваецца, што з прыняццем Закона "Аб ветэранах" статусу ўдзельнiкаў вайны пазбавiлiся грамадзяне апошняга ваеннага прызыву 1927 года нараджэння, хаця яны ўзнагароджаны медалямi "За перамогу над Германiяй" або "За перамогу над Японiяй".
 
Па меркаванню Скiдзельскай гарадской ветэранскай арганiзацыi, грамадзяне 1927 года нараджэння, прызваныя ў армiю ў час Вялiкай Айчыннай вайны, таксама ўнеслi ўклад у перамогу над Германiяй i сваёй працяглай пасляваеннай тэрмiновай службай у армii (да 1953 года) аказалi дапамогу дзяржаве ў забеспячэннi яе бяспекi. Гэтай арганiзацыяй выказваецца просьба ўнесцi змяненнi i дапаўненнi ў частку першую артыкула 2 Закона "Аб ветэранах" i прызнаць ветэранамi вайны асоб, узнагароджаных медалямi "За перамогу над Германiяй" або "За перамогу над Японiяй".
 
Канстытуцыйным Судом вывучана таксама Палажэнне аб медалi "За перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг." i Палажэнне аб медалi "За перамогу над Японiяй".
 
У адпаведнасцi з Палажэннем аб медалi "За перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.", зацверджаным Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 мая 1945 г. (Ведамасцi Вярхоўнага Савета СССР, 1945 г., № 26), медалём "За перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг." узнагароджваюцца:
 
а) усе ваеннаслужачыя i асобы вольнанаёмнага штатнага складу, якiя прымалi ў радах Чырвонай Армii, Ваенна-Марскога Флоту i войскаў НКУС непасрэдны ўдзел на франтах Айчыннай вайны або забяспечвалi перамогу сваёй працай у ваенных акругах;
 
б) усе ваеннаслужачыя i асобы вольнанаёмнага штатнага складу, якiя служылi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны ў радах дзеючай Чырвонай Армii, Ваенна-Марскога Флоту i войскаў НКУС, але выбылi з iх па раненню, хваробе i калецтву, а таксама пераведзеныя па рашэнню дзяржаўных i партыйных арганiзацый на iншую работу па-за армiяй.
 
У адпаведнасцi з Палажэннем аб медалi "За перамогу над Японiяй", зацверджаным Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1945 г. (Ведамасцi Вярхоўнага Савета СССР, 1945 г., № 70), медалём "За перамогу над Японiяй" узнагароджваюцца:
 
а) усе ваеннаслужачыя i асобы вольнанаёмнага штатнага складу часцей i злучэнняў Чырвонай Армii, Ваенна-Марскога Флоту i войскаў НКУС, якiя прымалi непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць японскiх iмперыялiстаў у складзе войскаў 1 Далёкаўсходняга, 2 Далёкаўсходняга i Забайкальскага франтоў, Цiхаакеянскага флоту i Амурскай рачной флатылii;
 
б) ваеннаслужачыя цэнтральных упраўленняў НКА, НКВМФ i НКУС, якiя прымалi ўдзел у забеспячэннi баявых дзеянняў савецкiх войскаў на Далёкiм Усходзе.
 
Вывучыўшы прапанову Скiдзельскай гарадской ветэранскай арганiзацыi, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што яна заслугоўвае ўвагi i будзе садзейнiчаць больш поўнай рэалiзацыi канстытуцыйных гарантый грамадзян.
 
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 36 Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд
 
ВЫРАШЫЎ:
 
Прапанаваць Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь разгледзець пытанне аб унясеннi дапаўнення ў частку першую артыкула 2 Закона "Аб ветэранах", якое прадугледжвае прызнанне ветэранамi вайны асоб, узнагароджаных медалямi "За перамогу над Германiяй" або "За перамогу над Японiяй".
 
 
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                                                                                           Р.А. Васiлевiч