Навіны
У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П., прысвечаная прыняццю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14
23 ліпеня 2008 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П., прысвечаная прыняццю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”.
Адзначана, што Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 прыняты ў мэтах далейшага развіцця канстытуцыйнага кантролю ў рэспубліцы, умацавання канстытуцыйнасці ў праватворчасці і правапрымяненні.
У адпаведнасці з дадзеным Дэкрэтам Канстытуцыйнаму Суду Рэспублікі Беларусь прадстаўлены шэраг дадатковых паўнамоцтваў, замацаваны новыя механізмы і формы ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю.
Кажучы аб практыцы рэалізацыі палажэнняў Дэкрэта № 14, П.П.Міклашэвіч адзначыў, што за перыяд з дня ўступлення Дэкрэта ў сілу, гэта значыць з 28 чэрвеня 2008 г., Канстытуцыйным Судом разгледжана ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю 65 законаў, з іх 23 — аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Па выніках абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю ўсе разгледжаныя ва ўстаноўленым парадку 65 законаў Канстытуцыйным Судом прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Разам з тым у некаторых рашэннях Канстытуцыйны Суд указаў, што асобныя нормы законаў сфармуляваны недастаткова дакладна і ясна, што на практыцы можа прывесці да іх неадназначнага разумення і прымянення.
Звяртаючы ўвагу на недастаткова дакладнае і яснае выкладанне некаторых норм законаў, Канстытуцыйны Суд мяркуе, што выказаныя ім заўвагі па асобных законах будуць улічаны ў далейшай рабоце Парламента.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, увядзенне Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 абавязковага папярэдняга кантролю з’явілася своечасовым і апраўданым. Вышэйуказаная форма канстытуцыйнага кантролю ў канчатковым выніку будзе садзейнічаць зацвярджэнню прынцыпу вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у жыцці грамадства і дзяржавы, павышэнню якасці прымаемых законаў, эфектыўнасці прававога рэгулявання, аднастайнасці правапрымяняльнай практыкі, захаванню правоў і свабод грамадзян.