Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргеева Вольга Генадзьеўна

Нарадзілася ў 1952 годзе ў горадзе Мінску.

У 1974 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1975–1992 гадах працавала юрысконсультам, старшым юрысконсультам у гарадах Ахтубінск, Хмяльніцкі, Ленінакан, Ахалкалакі, Ржэў.

У 1993–1997 гадах займала пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка ўпраўлення − начальніка аддзела заканадаўства аб агульных пытаннях рынку і экалогіі, начальніка ўпраўлення гаспадарчага заканадаўства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня па снежань 1997 года працавала начальнікам ўпраўлення нарматыўна-прававой работы ААБ «Беларусбанк».

У 1997–1998 гадах узначальвала ўпраўленне заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1998–2001 гадах – намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе перайшла на работу ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.

З лютага 2008 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З лютага 2012 года па люты 2017 года – намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2017 год – прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіi за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).

Аўтар шэрага публікацый. Прымала ўдзел у распрацоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006 г.).