Нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Аляксандраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1982 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1981 годзе пачаў службу ў органах унутраных спраў і затым займаў розныя пасады начальніцкага саставу ў цэнтральным апараце МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да першага намесніка начальніка Акадэміі.
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую (Акадэмія МУС СССР, г. Масква), а ў 2001 годзе доктарскую (Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) дысертацыі. Мае вучонае званне прафесара.
З 2003 гады выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права, а з сакавіка 2005 года – дэкана факультэта права гэтай ВНУ.
Са снежня 2007 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш як 170 навуковых публікацый у галіне адміністрацыйнага, фінансавага і інфармацыйнага права, тэорыі права і кіравання.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год).