Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Данілюк Станіслаў Яўгенавіч

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў горадзе Ніколаеўск-на-Амуры Хабараўскага краю Расійскай Федэрацыі.

У 1980 годзе закончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР.

Працаваў у органах унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, затым – у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1990 годзе закончыў ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Мае вучонае званне дацэнта.

У 1990–2001 гадах займаў розныя пасады ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, начальніка кафедры прававога рэгулявання расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.

У 2001–2006 гадах працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, законаў і іншых актаў заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

З верасня 2006 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш як 100 навуковых публікацый у галіне філасофіі права, канстытуцыйнага права, крымінальнага права і крыміналогіі.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені.