Склад
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сівец Сяргей Міхайлавіч

Нарадзіўся 11 верасня 1973 г. у горадзе Мінску.

У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Кандыдат юрыдычных навук (1999 г.), дацэнт (2003 г.).

З 1998 па 2008 год працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на розных пасадах: ад выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта да намесніка дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

З 2008 года – намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў.

З 2019 года – старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, з 2024 года – старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

24 красавіка 2024 г. выбраны членам Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

19 снежня 2025 г. Усебеларускім народным сходам выбраны суддзёй і Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 120 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага права, тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, адміністрацыйнага права, права сацыяльнага забеспячэння, міжнароднага публічнага права.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 1-га рангу.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.