Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў пытанне аб узбуджэнні вядзення справы па канстытуцыйнай скарзе грамадзяніна

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 31 кастрычніка 2024 г. у судовым пасяджэнні разгледзеў пытанне аб узбуджэнні вядзення справы аб канстытуцыйнасці абзаца другога часткі другой артыкула 319 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па канстытуцыйнай скарзе грамадзяніна Андрыеўскага В.А.

Грамадзянін Андрыеўскі В.А., які з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд са скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці абзаца другога часткі другой артыкула 319 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прымененага эканамічным судом Магілёўскай вобласці пры разглядзе яго заявы аб аднаўленні справы па новаадкрытых акалічнасцях.

Па выніках разгляду Канстытуцыйны Суд адмовіў ва ўзбуджэнні вядзення справы аб канстытуцыйнасці названага палажэння Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паколькі прымет парушэння канстытуцыйных правоў заяўніка няма, скарга не адпавядае ўмове дапушчальнасці, вызначанай падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 153 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве».