Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі і XII Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі «Абарона правоў і канстытуцыйны кантроль», якая адбылася 26 чэрвеня 2024 г. у Санкт-Пецярбургу.

Удзельнікамі Канферэнцыі былі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага кантролю з 25 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, прадстаўнікі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, вядомыя вучоныя-прававеды.

Абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца нацыянальнага вопыту ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю, рэалізацыі функцый канстытуцыйных судоў па абароне правоў і свабод грамадзян.

П.П.Міклашэвіч на пленарным пасяджэнні выступіў з дакладам на тэму «Ініцыяванне канстытуцыйнага кантролю ў мэтах забеспячэння канстытуцыйных правоў і свабод».

Старшыня Канстытуцыйнага Суда таксама прыняў удзел у рабочай сустрэчы членаў Еўразійскай асацыяцыі органаў канстытуцыйнага кантролю, на якой абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння канстытуцыйных судоў са сродкамі масавай інфармацыі, практычныя аспекты вызначэння крытэрыяў дапушчальнасці канстытуцыйных скаргаў. На сустрэчы намечаны напрамкі развіцця Асацыяцыі, уключаючы правядзенне сумесных пасяджэнняў, кангрэсаў, семінараў.

27 чэрвеня 2024 г. П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у мерапрыемствах XII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму.