Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч 26 лістапада 2025 г. сустрэўся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта

П.П.Міклашэвіч выступіў на тэму «Усебеларускі народны сход –канстытуцыйны орган народаўладдзя»

 

Старшыня Канстытуцыйнага Суда расказаў пра этапы канстытуцыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, сістэму органаў дзяржаўнай улады, канстытуцыйны статус, функцыі і паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу.

 П.П.Міклашэвіч адзначыў, што ў абноўленай Канстытуцыі ўстаноўлены канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы. Сваёй практычнай дзейнасцю Усебеларускі народны сход закліканы забяспечваць кансалідацыю і стабільнасць у сістэме органаў улады, у грамадстве і дзяржаве.

 На маючым адбыцца пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу 18–19 снежня 2025 г. будзе прымацца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады. Канстытуцыйныя палажэнні аб тым, што чалавек, яго правы і свабоды з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы – асноватворны вектар сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку.

 П.П.Міклашэвіч праінфармаваў, што на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу ўпершыню будуць выбірацца суддзі Канстытуцыйнага Суда і Вярхоўнага Суда ў мэтах павышэння іх незалежнасці пры ажыццяўленні правасуддзя.

 У ходзе дыялогу былі дадзены адказы на пытанні студэнтаў пра паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, прынятыя рашэнні па канстытуцыйных скаргах грамадзян.

 Старшыня Канстытуцыйнага Суда пажадаў студэнтам паспяхова вучыцца, стаць высокапрафесійнымі спецыялістамі і з пачуццём патрыятызму працаваць на роднай зямлі, уносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі.