Навіны
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.М.Бодак прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыйныя рэформы і актуальныя пытанні развіцця інстытута канстытуцыйнага кантролю», прысвечанай 30-годдзю ўтварэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Узбекістан, якая адбылася 11 лістапада 2025 г. у Ташкенце

У Міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні і суддзі канстытуцыйных судоў Азербайджана, Беларусі, Інданезіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Тайланда, Турцыі, Узбекістана, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, навукоўцы-канстытуцыяналісты.

Абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца ролі канстытуцыйнага правасуддзя ў забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі, абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, сучасныя тэндэнцыі развіцця канстытуцыйнага кантролю, перспектыўныя напрамкі ўдасканалення дзейнасці канстытуцыйных судоў і інш.

Суддзя Канстытуцыйнага Суда А.М.Бодак выступіла з дакладам «Абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: развіццё канстытуцыйнага кантролю».