У Канстытуцыйны Суд звярнуўся грамадзянін Прыстаўка С.М. з канстытуцыйнай скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці практыкі прымянення часткі 2 артыкула 8.2 «Адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы» і аб праверцы канстытуцыйнасці часткі 10 артыкула 7.3 «Тэрміны падачы скаргаў і парадак іх разгляду» Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прымененых у справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з яго ўдзелам.
Канстытуцыйны Суд у прынятым вызначэнні ўказаў, што службовыя асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс (уключаючы супрацоўнікаў ДАІ), маюць права ў рамках ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў, вызначаных заканадаўствам, прымяняць такія меры адміністрацыйна-працэсуальнага прымусу, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць задачам Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, вызначаным гэтым Кодэксам. Пры гэтым ацэнка законнасці і абгрунтаванасці прымянення адміністрацыйнага затрымання і іншых мер, якія забяспечваюць адміністрацыйны працэс, не адносіцца да кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда.
Канстытуцыйны Суд таксама адзначыў, што нормы названага кодэкса забяспечваюць рэалізацыю права абскарджання дзеянняў і рашэнняў службовых асоб органаў, якія вядуць адміністрацыйны працэс, у тым ліку ўпаўнаважаных прымяняць затрыманне, як да, так і пасля вынясення пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Па выніках разгляду прадстаўленых матэрыялаў Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што прыкмет парушэння канстытуцыйных правоў заяўніка ў канкрэтнай справе з яго ўдзелам няма і адмовіў ва ўзбуджэнні вядзення справы.
Дадзеная канстытуцыйная скарга не адпавядае ўмове дапушчальнасці, вызначанай падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 153 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве».