Удзельнікамі канферэнцыі былі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага правасуддзя з 11 краін Еўропы і Азіі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і юрыдычнай грамадскасці Азербайджана.
У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца нацыянальнага вопыту ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю, рэалізацыі функцый канстытуцыйных судоў па забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі, абароне правоў і свабод грамадзян.
У ходзе пленарнага пасяджэння П.П.Міклашэвіч выступіў з дакладам «Развіццё канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах».
Адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі і суддзямі органаў канстытуцыйнага кантролю Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана. Абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, адзначалася агульнасць падыходаў у разуменні таго, што кожная дзяржава валодае ўнікальнай сістэмай арганізацыі канстытуцыйнага кантролю, і што з улікам зменлівых абставін важна ўвесь час абменьвацца вопытам у гэтай сферы.