Навіны
Суддзі Канстытуцыйнага Суда А.М.Бодак і С.А.Любецкая прынялі ўдзел у XIII Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме «Права: урокі мінулага для свету будучыні» 19-21 мая 2025 г.

Суддзі Канстытуцыйнага Суда прынялі ўдзел у мерапрыемствах XIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форума, прысвечаных функцыянаванню судовай улады ў кантэксце сучаснага правапарадку, аналізу карупцыі як пагрозы цывілізацыі права, ролі тэхналогій штучнага інтэлекту і іншых лічбавых тэхналогій у працэсе лічбавага развіцця права, ролі права ў забеспячэнні суверэннага развіцця дзяржавы і іншых пытаннях.